Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
23
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
39.94 Кб
Скачать

19.Эвалюцыя ВКЛ ад аднаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі.

У ВКЛ на працягу канца XIV – першай паловы XVI адбывалася фарміраванне саслоуна-прадстаунічай манархіі.Заканадаўчыя акты(Прывілеі 1447,Судзебнік 1468,Статуты 1529,1566,1588) замацоўвалі геты дзяржаўна-палітычны лад.Згодна статусных нормаў галоўным кіраўніком княства лічыўся вялікі князь літоўскі. Ён узначальваў узброеныя сілы, мог абвяшчаць вайну, заключаць мір, уступаць у саюзы з іншымі дзяржавамі. У XIV ст. пры ім існавала велікакняжацкая дума па аналогіі з маскоўскай. Але ж, у адрозненне ад апошняй, дума ў Вялікім княстве Літоўскім не была дзяржаўнай структурай (установай). Гэта была рада пры вялікім князю, да якой ён далучаў усіх (з яго пункту погляду) карысных і патрэбных людзей. На першым этапе галоўную ролю ў думе адыгрывалі князі. 3 умацаваннем Вітаўта на прастоле пасля пагрому абласных князёў велікакняжацкая дума стала пераважна складацца з вядомых баяр, якія дапамагалі Вітаўту сесці на прастол. Паступова баярства дабівалася ўсё большых прывілей і абмяжоўвала ўладу вялікага князя.

Дума трансфармавалася ў прадстаўнічую ўстанову - паны-раду.

Назва і структура гэтай установы мелі яўны польскі ўплыў. У Гарадзельскім прывілеі 1413 г. было запісана толькі адно абмежаванне на доступ у раду: "В совещании о государственных делах должны допускаться только католики на том основании, что разница веры порождает разномыслие и во всем остальном, и иноверцы не держат государственных тайн". Такім чынам, для беларускага праваслаўнага баярства ўваход туды быў закрыты. У склад рады ўваходзілі вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы: канцлер (кіраўнік дзяржаўнай канцылярыі), гетман (камандуючы ўзброенымі сіламі), падскарбі (кіраўнік фінансаў), маршалак (найвышэйшы ўраднік ВКЛ), ваяводы, кашталяны (у службовай іерархіі займалі месца пасля ваяводы), некаторыя старосты, а таксама каталіцкія біскупы і найбуйнейшыя феадалы. У звычайны час рада складалася з вузкага кола людзей пры вялікім князю. Але асноўныя справы вырашаліся на пасяджэннях рады з удзелам прадстаўнікоў павятовай шляхты. Такія сходы называліся сеймамі.

Асаблівую ролю ў сістэме дзяржаўнага кіравання меў вальны сейм. I нa яго пасяджэннях удзельнічалі ўсе сябры рады, важнейшыя чыны цантральнага і мясцовага кіравання, прадстаўнікі каталіцкага і праваслаўнага духавенства, а таксама па два дэпутаты ад шляхты з кожнага павета. Сейм абмяркоўваў галоўныя пытанні ўнутранай палітыкі, заканадаўчыя акты, устанаўліваў падаткі, вырашаў судовыя справы, выбіраў вялікага князя і зацвярджаў кандыдатаў на важнейшыя дзяржаўныя пасады. Так Далітычны рэжым Вялікага княства Літоўскага ўсё болыц прымаў абрысы парламенцкай манархіі. Прывілеі 1413, 1432 гг. ставілі пэўныя межы для велікакняжацкай улады ў дачыненні да асобы, маёмасці і дЗЯржаўных павіннасцей.

Вялікія князі літоўскія, выбраныя на польскі прастол, стараліся ўлагоджваць феадалаў княства, каб мець магчымасць "сядзець адразу на двух крэслах" і трымаць абедзве дзяржаВы "ў саюзе і любові". Прывілеем 1447г. Казімір дараваў феадалам розных катэгорый усе правы і вольнасці, якімі ў Каралеўстве Польскім валодалі адпаведныя саслоўі. Дзякуючы гэтым уступкам вялікі КНязь страціў уладу над значнай часткай насельніцтва, якая трапіла пад уладу землеўладальнікАЎ- Сяляне, аддадзеныя прыватным уласнікам, вызваляліся ад дзяржаўных павіннасцей. Вялікі КНязь страціў крыніцу папаўнення казны і быў пастаўлены ў матЭрЬІЯЛЬНуЮ залежнасць ад землеўладальнікаў-феадалаў, да якіх вымушаНы быў звяртацца, калі зусім спустошвалася казна. Феадалы ж атрымалі магчымасць дабівацца ад князя ўсё новых правоў, вольнасцей і прывілеяў.

Прывілей 1492 г. устанавіў, што толькі раШэнні гаспадара з паны-радай адаюць сілу закону, які быў абавязк0ВЬІМ і для самога вялікага князя. Ён не меў права іх мяняць без згоды з радай. Прывілей 1506 г. пайшоў яшчэ далей: ён увёў катэгарычнае правіла - усе законы і распараджэнні агульнага характару павінны выдавацца князем толькі са згоды паны-рады. У Статуце 1529 г. гаварылася аб неабходнасці выдаваць прывілеі выключна на вальным сейме. Так развіццё канстытуцыяналізму, пачатак якому быў пакладзены ў XV ст., прымала ўсё больш акрэсленыя абрысы.

У дзяржаве, прасякнутай прынцыпамі федэралізму, натуральна, перавагу павінна было атрымаць мясцовае кіраванне як па ліку ўстаноў, так і па выканаўчых функцыях. АрганізаЦыя мясцовага кіравання была дастаткова складанай. У краіне захоўваліся яшчэ некаторыя старажытныя княствы на чале з князямі, праўда пазбаўленымі былых сваіх прывілеяў. Частка княстваў была ператворана ў ваяводствы на чале з ваяводамі. Больш дробнай тэрытарыяльнай адзінкай былі паветы, галоўнай асобай у якіх з'яўляўся староста. Мясцовыя войскі ўзначальвалі кашталяны. Зборам падаткаў займаліся ключнікі. Мелася мноства і іншых пасад, праз якія вялося кіраванне на месцах: сельскія старосты, намеснікі-дзяржаўцы, цівуНы, соцкія, дзесяцкія, войты, старцы. Асобнае кіраванне мелі некаторыя гарады.

Мясцовае кіраванне таксама мела свой прадстаунічы орган - сеймік. Сеймікі збіраліся ў ваяводствах і паветах, у іх Працы ўдзельнічалі ўсе мясцовыя феадалы. На сейміках выбіраліся дэпутаты ў вальны сейм.

Такім чынам, у XIV - XVI стст. у Вялікім княстве Літоўскім склалася дакладная і акрэсленая сістэма саслоуна-прадСтаўнічай манархіі.

Соседние файлы в папке экзамен по истории Гагуа Р. Б