Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Протченко

.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
104.45 Кб
Скачать

Але ў верасні-кастрычніку 1942 г. па мінскаму падполлю быў нанесены другі цяжкі ўдар. У ноч на 26 верасня пачаліся арышты яго ўдзельнікаў. У засценкі СД былі кінуты сотні змагароў. Большасць арыштаваных загінула ў «душагубках», на шыбеніцах, былі растраляны, ці закатаваны ў лагерах смерці. Сярод іх сакратар падпольнага гаркома Г.К Кавалёў, члены камітэта Дз.А. Караткевіч, Б.К. Нікіфараў, К.І. Хмялеўскі, сакратары райкомаў П.Я. Герасіменка (з сям'ёй), М.К. Каржанеўскі, І.І. Матусевіч, М.А. Шугаеў, кіраўнікі падпольных арганізацый і групп, актыўныя падпольшчыкі Л.Я. Адзінцоў, М.А. Багданаў, Е.М. Баранаў і іншыя.

Страшэнны ўдар, нанесены акупантамі мінскаму падполлю, восенню 1942 г., быў вельмі цяжкім, але і ён не прымусіў патрыётаў скарыцца. Сведчаннем таму былі расклеены 21 кастрычніка больш чым у 300 месцах горада лістоўкі-плакаты з заклікам яшчэ мацней біць акупантаў. Не маючы магчымасці знішчыць падполле метадам жудаснага тэрору, гітлераўскія спецслужбы выкарыстоўвалі розныя сродкі, каб падарваць яго знутры. З гэтай мэтай была распрацавана аперацыя па дыскрэдытацыі кіраўніцтва ЦК КП(б)Б, у першую чаргу яго сакратара І.К. Кавалёва. На жаль, гэтай фальшыўцы гітлераўскіх спецслужб паверылі ў ЦК КП(б)Б і на доўгія гады над мінскім падполлем навісла чорная хмара недаверу, якая была начыста адкінута зусім нядаўна

Мінскае падполле і пасля другога правалу працягвала сваё жыццё і дзейнасць. Цесную сувязь з ім мелі штабы шэрагу партызанскіх брыгад. У горадзе практычна не было ніводнага прадпрыемства, ці ўстановы, дзе б ні дзейнічалі прадстаўнікі камандавання партызан. Дзесяткі дыверсійных груп былі створаны на мінскім чыгуначным вузле. У другой палове 1943 г. тут было праведзена больш за 50 дыверсій. Па ўдакладнённых дадзеных у складзе мінскага падполля самааддана змагалася звыш 9 тыс. чалавек, прадстаўнікоў 25 нацыянальнасцей былога СССР, больш 1000 камуністаў і звыш 2 тыс. камсамольцаў, антыфашысты замежных краін. За час акупацыі ў Мінску было праведзена звыш 1500 дыверсій. Тут нашлі сваю пагібель многія высокапастаўленыя асобы, у тым ліку генеральны камісар Беларусі В.Кубэ.

У Віцебску ў 1941-1942 гг. дзейнічала 56 падпольных груп. Адной з іх з кастрычніка 1942 г. кіравала В.З. Харужая, якая была накіравана сюды Беларускім штабам партызанскага руху. 13 лістапада 1942 г. фашысты схапілі і пасля доўгіх допытаў закатавалі яе, а таксама С.С. Панкову, Е.С. Суранаву, К.Д. Болдачову, сям'ю Вераб'ёвых. Пасмяротна В.З. Харужай прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Шырокі размах набыў падпольны рух у Асіповічах, Барысаве, Бабруйску, Оршы, Жлобіне, Петрыкаве, Полацку, Брагіне, Добрушы, Калінкавічах, Мазыры, іншых населеных пунктах. Асабліва актыўна дзейнічалі падпольшчыкі на чыгуначным транспарце. На тэрыторыі Беларусі фактычна не было ніводнай колькі-небудзь значнай станцыі, дзе б не дзейнічалі патрыёты. Шырокую вядомасць набылі баявыя подзвігі обальскіх падпольшчыкаў. Падпольная камсамольская арганізацыя «Юныя мсціўцы» на чыгуначнай станцыі Обаль Віцебскай вобласці была створана вясной 1942 г. Узначальвала гэту арганізацыю былая работніца віцебскай фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі» камсамолка Ефрасіння Зянькова. У складзе яе ўваходзіла каля 40 чалавек. Усяго маладыя падпольшчыкі зрабілі 21 дыверсію: спалілі льнозавод, пілараму, электрастанцыю, некалькі мастоў, здабывалі і перадавалі партызанам зброю, медыкаменты, карысныя разведданыя, распаўсюджвалі лістоўкі, сводкі Саўінформбюро і інш. Варожыя разведслужбы вышукалі патрыётаў. Былі арыштаваны і закатаваны да смерці Н.А. Азоліна, М.П. Аляксеева, Н.М. Давыдава, У.Р. і Я.Я. Езавітавы, маці Ефрасінні Зяньковай – Марфа Аляксандраўна, Ф.Ф. Слышанкова і іншыя. Пасля вайны Ефрасінні Зяньковай і Зінаідзе Партновай (пасмяротна) прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У заходніх абласцях Беларусі таксама дзейнічалі масавыя антыфашысцкія арганізацыі, што ствараліся па ініцыятыве камуністаў, былых актывістаў КПЗБ, камсамольцаў, іншых патрыётаў. У маі 1942 г. на базе антыфашысцкіх груп Васілішкаўскага, Шчучынскага, Радунскага, Скідзельскага раёнаў быў створаны «Акруговы беларускі антыфашысцкі камітэт Баранавічскай вобласці». Арганізатарам камітэта з'яўляліся Г.М. Картухін, А.І. Іваноў, А.Ф. Манковіч і Б.І. Гардзейчык. Камітэт правёў значную работу па стварэнню новых і актывізацыі дзейнасці існуючых груп і арганізацый. Восенню 1942 г. пад кіраўніцтвам Акруговага камітэта барацьбу з акупантамі вялі больш за 260 падпольшчыкаў.

Важная роля ў разгортванні антыфашысцкага руху ў Брэсцкай вобласці належала створанаму ў маі 1942 г. па ініцыятыве былых членаў КПЗБ І.П. Урбановіча, К. Крыштафовіча, І.І. Жыжкі «Камітэту барацьбы з нямецкімі акупантамі». Камітэт не абмяжоўваў сваю дзейнасць толькі раёнамі Брэсцкай вобласці, а распаўсюджваў уплыў на шэраг раёнаў Баранавіцкай і Беластоцкай абласцей.

У Гомелі актыўную барацьбу з ворагам вялі падпольныя групы на чыгуначным вузле, паравозавагонарамонтным заводзе, лесакамбінаце, гарадской электрастанцыі, іншых прадпрыемствах горада – усяго больш за 400 чалавек. Іх дзейнасцю кіраваў аператыўны цэнтр у складзе Ц.С. Барадзіна, І.Б. Шылава, Р.І. Цімафеенкі. 8 мая 1942 г. у час падрыхтоўкі падрыву гарадской электрастанцыі Ц.С. Барадзін, І.Б. Шылаў, дзесяткі іншых актыўных падпольшчыкаў былі схоплены разведвальна-карнай службай ворага. Усе яны загінулі ў фашысцкіх засценках.

Ні на адзін дзень не спынялася антыфашысцкая барацьба ў акупаваным Магілёве. Вясною 1942 г. каля 40 груп (больш за 400 чалавек) аб'ядналіся ў падпольную арганізацыю «Камітэт садзейнічання Чырвонай Арміі», якую ўзначальваў мясцовы настаўнік К.Ю. Мэтэ. Камітэт каардынаваў дзейнасць групы чыгуначнікаў, настаўнікаў, рабочых хлебазавода, аўтарамонтнага завода, фабрыкі штучнага шоўку, работнікаў абласной бальніцы, былых ваеннаслужбоўцаў і іншых. Дзякуючы пільнасці, надзейнай канспірацыі і ўдалай структуры арганізацыі Магілёўскаму падполлю доўгі час удавалася пазбягаць масавых правалаў і арыштаў.

Смела і рашуча дзейнічалі падпольшчыкі на чыгуначным вузле Асіповічаў. У ноч на 30 ліпеня 1943 г. яны здзейснілі адну з самых буйных дыверсій другой сусветнай вайны. Адзін з кіраўнікоў падполля камсамолец Фёдар Крыловіч, працуючы на чыгуначнай станцыі ў начную змену, падлажыў дзве магнітныя міны пад эшалон з гаручым, які павінен быў адысці ў бок Гомеля. Але здарылася нечаканае. Партызаны пашкодзілі чыгунку і эшалон быў пераведзены ў т.зв. Магілёўскі парк, дзе ў гэты час знаходзілася яшчэ тры эшалоны з вогненебяспечнымі грузамі. Праз некаторы час раздаліся выбухі: гіганцкі вогненны слуп падняўся над станцыяй. Патушыць пажар гітлераўцы своечасова не змаглі. Пажар перакінуўся на іншыя эшалоны, нагружаныя ваеннай тэхнікай, боепрыпасамі і авіябомбамі. Амаль 10 гадзін бушаваў пажар, які суправаджаўся выбухамі авіябомб, снарадаў і мін. У выніку аперацыі былі поўнасцю знішчаны 4 эшалоны, у тым ліку адзін з танкамі «тыгр», 31 цыстэрна з гаручым, 63 вагоны з снарадамі, авіябомбамі, мінамі. «Буйнага поспеху дабіліся партызаны таксама ў ліпені 1943 г., калі імі на станцыі Асіповічы, - пісаў пасля вайны былы афіцэр генеральнага штаба сухапутных сіл Германіі Эйке Міддэльдорф, - быў знішчаны эшалон з гаруча-змазачнымі матэрыяламі, два эшалоны з боепрыпасамі і надзвычай каштоўны эшалон з танкамі «тыгр». 1

Непрадузяты аналіз такой гістарычнай з'явы перыяду Вялікай Айчыннай вайны, як дзейнасць антыфашысцкага падполля на часова акупаванай немцамі тэрыторыі Беларусі сведчыць, што падполле з пачатку і да канца існавання ( а праз яго за гады вайны прайшло звыш 70 тыс. чалавек) было цесна звязана з народнымі масамі, абапіралася на іх пастаянную падтрымку і канкрэтную дапамогу. У яго ўзнікненні і дзейнасці вялікую ролю адыгралі камуністы, што знаходзіліся ў варожым тыле і карысталіся даверам мясцовага насельніцтва. Сведчанням апошняга з'яўляецца і той факт, што за тры гады варожай акупацыі ў партыю непасрэдна на акупаванай тэрыторыі Беларусі ўступіла звыш 12,5 тыс. патрыётаў.2

1 Гісторыя БССР Т.2 С.285; Всенародная борьба в Белоруссии… Т.2. С.171

1 Всенародное партизанское движение в Белорусси…, Т.1 С.77-78.

1 Миддельдорф Э. Тактики в русской кампании. М.: Воениздат, 1958. С.344

2 Гл.: Беларусь у Вяликай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. энцыкл. дав. Мн., 1990. С.487.

12