Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

bilety_pa_gist_bel_lit

.rtf
Скачиваний:
17
Добавлен:
04.02.2016
Размер:
145.72 Кб
Скачать

БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ АКАДЭМІЯ МАСТАЦТВАЎ

кафедра гуманітарных дысцыплін

Экзаменацыйны білет № 39

Прадмет Гісторыя беларускай літаратуры

Экзамен

  1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення літаратуры Беларусі на царкоўна-славянскай мове (Х – першая палова ХІІІ ст.). Уплыў антычнай і хрысціянскай літаратуры на беларускую культуру і пісьменства. Роля і значэнне візантыйскай культуры.

  2. Сацыяльная праграма Ф. Багушэвіча. Ацэнка гістарычнай ролі народа ў святле трагічных вынікаў паўстання 1863 г. (“Дурны мужык, як варона”, “Бог не роўна дзеле”, “Ахвяра”).Багушэвіч як сялянскі паэт-інтэлектуал.

  1. Станаўленне літаратуры Беларусі на царкоўна-славянскай мове. Перакладная рэлігійная і свецкая літаратуры. Зараджэнне арыгінальнай літаратуры.

  2. Апавяданні Ф. Багушэвіча “Сведка”, “Дзядзіна”, “Палясоўшчык”, іх цесная сувязь з фальклорам. Асэнсаванне працэсу капіталізацыі беларускай вёскі ў апавяданні “Тралялёначка”.

  1. Гістарычная аснова “Слова пра паход Ігаравы”, яго сюжэтная сувязь з “Аповесцю былых часоў”. Вобраз Усяслава Чарадзея. Наватарства ў паказе чалавека. Пераклады твора на беларускую мову. Вобразы “Слова...” у мастацтве.

  2. Беларускае адраджэнне пачатку ХХ ст. Выданне газет “Наша доля”, “Наша ніва”, іх роля ў кансалідацыі творчых сіл і актывізацыі грамадскай думкі.

  1. Асветніцкая дзейнасць пісьменніка-прапаведніка Кірылы Тураўскага (каля 1130 – каля 1182). Яго словы, казанні, прытчы, павучанні як узор аратарскай прозы. Пропаведзь маральнага ўдасканалення асобы і грамадства ў творах пісьменніка. Вобраз пісьменніка ў выяўленчым мастацтве і літаратуры.

  2. Літаратура Заходняй Беларусі. Падзеленасць літаратуры 20 – 30-х гг. на дзве часткі і адрознасць шляхоў іх развіцця. Творчасць Н. Арсеньевай.

  1. Значэнне падзвіжніцкай дзейнасці Е.Полацкай для развіцця старажытнага пісьменства і духоўнай культуры беларускага народа. Фактаграфічная аснова “Жыція Еўфрасінні Полацкай”. Ідэя высокага прызначэння жыцця, удасканалення чалавека праз веру і ўчынкі. Вобраз Е.Полацкай у літаратуры і мастацтве.

  2. Грамадска-палітычная і творчая дзейнасць Алаізы Пашкевіч (Цёткі) (1876-1916). Развіцце традыцый Ф.Багушэвіча ў сацыяльнай лірыцы Цёткі. Стылявое багацце лірыкі.

  1. Ф.Скарына (каля 1490 – каля 1551) як буйнейшы дзеяч эпохі Адраджэння і заснавальнік рэнесанснага гуманізму на Беларусі. Асветніцкая, перакладчыцкая і выдавецкая дзейнасць Скарыны. Вобраз Скарыны ў літаратуры і выяўленчым мастацтве.

  2. Погляды Алаізы Пашкевіч (Цёткі) на развіццё роднай мовы, культуры і літаратуры (вершы “Мае думкі”, “На магіле”, “Скрыпка”, артыкул “Шануйце роднае слова”).

  1. Скарынаўскія прадмовы і пасляслоўі да кніг Бібліі як новыя літаратурныя жанры. Іх роля ў раскрыцці поглядаў Ф.Скарыны на грамадскі прагрэс, адносіны да рэлігіі, духоўныя традыцыі народа. Вобраз Скарыны ў мастацтве.

  2. Цетка-празаік. Разнастайнасць жанравых формаў апавяданняў “Асеннія лісты”, “Міхаська”, “Зялёнка” і інш. Асаблівасці псіхалагізму. Выкарыстанне сімволікі і алегорыі.

  1. Мікола Гусоўскі (каля 1470 – каля 1533) – буйнейшы славянскі паэт эпохі Адраджэння.. Паэтызацыя роднай зямлі ў “Песні пра зубра”.

  2. Вытокі творчасці Ядвігіна Ш. (Антона Іванавіча Лявіцкага) (1868-1922). Сувязь ранніх твораў з вуснай народнай творчасцю (“Важная фіга”, “Хлеб”, “Суд”). Прыемы стварэння характараў. Майстэрства дэталі ў творах пісьменніка.

  1. Вобраз князя Вітаўта як ідэал дзяржаўнага дзеяча ў паэме М. Гусоўскага “Песня пра зубра”. Агульначалавечая значнасць ідэй твора. Пераклады паэмы на беларускую мову.

  2. Алегарычныя апавяданні Ядвігіна Ш. (“Падласенькі”, “Бярозка”, “Дуб-дзядуля”). Ядвігін Ш – “прыроджаны байкапісец” (М. Багдановіч).

  1. Характарыстыка рэфармацыйнага руху і яго ўплыў на развіцце культуры і асветы на Беларусі ў канцы ХVI – пачатку XVII ст. Культурна-асветніцкая дзейнасць Сымона Буднага (каля 1530 – 1593). Патрыятычны змест прадмовы С.Буднага да “Катэхізіса” (1562).

  2. Майстэрства псіхалагічнага аналізу ў апавяданнях Ядвігіна Ш. “З бальнічнага жыцця”, “Гаротная”, “Зарабляюць”. Іх уплыў на развіцце жанру беларускай філасофскай прозы. Роля Ядвігіна Ш. у беларускім літаратурным працэсе пачатку ХХ ст.

  1. Рэфармацыя на Беларусі. Гуманістычная скіраванасць прадмовы В.Цяпінскага да перакладу “Евангелля” (1580). Клопаты пісьменніка аб развіцці нацыянальнай школы і адукацыі.

  2. Змітрок Бядуля (1886-1941) як пачынальнік лірычнай плыні ў беларускай прозе пачатку ХХ ст. Арыентацыя на экспрэсіянісцкія прыемы пісьма ў зборніку “Абразкі”. Рамантычнае светаадчуванне героя.

  1. Літаратура Контррэфармацыі. Прычыны ўзнікнення рэлігійна-палемічнай літаратуры. Агульная характарыстыка дзейнасці прадстаўнікоў розных ідэйных напрамкаў. Выступленне супраць польска-каталіцкай экспансіі ў “Фрынасе” – галоўным палемічным творы Мялеція Сматрыцкага. Паэтыка “Фрынасу”, элементы барока ў творы.

  2. Паглыбленне рэалістычных асноў у празаічных творах Змітрака Бядулі (апавяданні “Гора ўдавы Сымоніхі”, “Злодзей”, “Ашчаслівіла”). Тэма мастацва ў вершах “На горне душы першы верш я каваў…”, “Мары паэта”, “Песняру”. Значэнне творчасці З.Бядулі для развіцця беларускай літаратуры пачатку ХХ ст.

  1. Асветніцкая і літаратурная дзейнасць Сімяона Полацкага (1629 – 1680). Сілабічныя вершы як узор паэзіі стылю барока. Уплыў пісьменніка на развіцце грамадскай думкі і літаратуры ўсходнеславянскіх народаў.

  2. Творчасць Я.Купалы (1882-1942) як выразніка нацыянальна-вызваленчых імкненняў беларускага народа. Эвалюцыя паэзіі Я.Купалы дакастрычніцкага часу (зборнікі “Жалейка” 1908г., “Гусляр” 1910г., “Шляхам жыцця” 1913г.). Пашырэнне сацыяльна-філасофскіх маштабаў купалаўскай лірыкі ў міжрэвалюцыйны перыяд.

  1. Сацыяльна-гістарычныя ўмовы развіцця духоўнай культуры Беларусі ў другой палове XVII – XVIII ст. Звужэнне сферы ўжывання старабеларускай мовы, ананімны характар мастацкай творчасці, заняпад літаратурных жанраў. Роля фальклору ў захаванні нацыянальнага менталітэту ў гэты перыяд.

  2. Жанрава-стылістычная эвалюцыя паэм Я.Купалы. Шлях ад ранніх паэм (“Зімою”, “Нікому”, “Адплата кахання”) да драматызаваных паэм (“Адвечная песня”, “Сон на кургане”). Фальклорны каларыт твораў.

  1. Тэатральнае жыцце на Беларусі ў ІІ палове ХVIII ст. Нараджэнне камедыі (Школьная драма. Інтэрмедыя. Лялечны театр “Батлейка”). Асветніцкія ідэі ў камедыі Каэтана Марашэўскага “Камедыя”.

  2. Героіка-рамантычныя паэмы Я.Купалы “Курган”, “Магіла льва”, “Бандароўна” як вышэйшае дасягненне нацыянальнага беларускага ліра-эпасу дакастрычніцкага часу (замалёўкі прыроды; канфлікт і характары герояў твора).

  1. Літаратурна-грамадскі рух пачатку ХІХ ст. Асветніцкая і патрыятычная дзейнасць таварыстваў філаматаў і філарэтаў. Іх роля ў абуджэнні цікавасці да беларускага фальклору. Творчасць Яна Чачота (1796 – 1847) філамацкага перыяду.

  2. Эвалюцыя драматургічнай творчасці Я. Купалы (“Паўлінка” (1912), “Раскіданае гняздо” (1913), “Тутэйшыя” (1922). Жанравыя асаблівасці, праблематыка п’ес, іх філасофскі змест, характары персанажаў.

  1. Творчае супрацоўніцтва Я. Чачота з А. Міцкевічам. Уплыў фальклорных сюжэтаў і вобразаў на творы беларускай тэматыкі ў паэзіі А. Міцкевіча (паэмы “Рыбка”, “Свіцязь”, “ Свіцязянка”, “Пані Твардоўская”, “Пан Тадэвуш”).

  2. Народныя асновы, патрыятычная сутнасць ранняй лірыкі Я. Коласа (у зборніку 1919 г. “Песні жальбы”). Роздум аб лёсе народа і радзімы ў вершах першых паслярэвалюцыйных гадоў (“Беларускаму люду”, “На чужыне”, “Крыж”).

  1. Асветніцкія тэндэнцыі ў паэзіі Я. Чачота 30-40-х гадоў. Я Чачот – фалькларыст.

  2. Тэмы і вобразы лірыкі Я. Коласа. Лірычны герой яго паэзіі.

  1. Бурлескна-травестыйныя творы як своеасаблівае праяўлене класіцызму ў літаратуры Беларусі. Парадыйна-сатырычны змест паэмы “Энеіда навыварат”. Моўныя вартасці твора.

  2. Наватарства Я.Коласа (1882-1956) у паказе душэўнага хараства чалавека-працаўніка, сялянскай працы. Асэнсаванне магчымасцяў гарманічнага суіснавання чалавека і прыроды ў паэме-эпапеі “Новая зямля” (1911-1923).

  1. Парадыйна-сатырычная паэма К. Вераніцына “Тарас на Парнасе” як першы ўзор прафесійнай мастацкай творчасці новага часу. Ідэйна-эстэтычныя вытокі паэмы, яе сувязь з фальклорам і літаратурна-грамадскім жыццём. Моўныя асаблівасці паэмы.

  2. Філасофскі змест паэмы “Сымон-музыка” (1911-1925) Я.Коласа як алегарычнае ўвасабленне шляхоў нацыянальнага мастацтва. Сэнсавае напаўненне ўстаўных навел, лірычных адступленняў.

  1. Творчы білінгвізм У. Сыракомлі як адна з асаблівасцяў літаратурнага працэсу Беларусі ў ХІХ ст. Беларускія вершы У. Сыракомлі. Жанр гутаркі ў творчасці пісьменніка.

  2. Шырыня ахопу жыццевых з’яў у лірычным зборніку М.Багдановіча (1891-1917) “Вянок” (1913). Філасофія ўзаемаадносін чалавека і прыроды ў цыкле вершаў “У зачараваным царстве” і “Старая Беларусь”. Вобразы беларускай міфалогіі і іх асэнсаванне ў рэчышчы адраджэнскай ідэі.

  1. Вершы В. Каратынскага на беларускай мове. Выкарыстанне ў іх рамантычнай сімволікі. Вобраз селяніна ў паэме “Таміла”.

  2. Вобраз беларуса-адраджэнца – лірычнага героя паэзіі М. Багдановіча (“С.Е. Палуяну”, “Даўно ўжо целам я хварэю”, “Санет”, “Пагоня”, “Страцім-лебедзь” і інш.). Праблемы жыцця і смерці, сэнсу чалавечага існавання.

  1. Гісторыя напісання зборніка апавяданняў Я. Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. Вобраз Беларусі ў творы.

  2. Урбаністычная тэма ў творчасці М. Багдановіча як першага гарадскога паэта. Праблемна-тэматычная навізна цыкла вершаў “Места”. Вобраз Вільні.

  1. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1807 – 1884) і яго асветніцкая дзейнасць. “Ідылія” (1846) як выяўленне гуманістычнага пафасу ранніх твораў аўтара. Пропаведзь маральнага ўдасканалення чалавека ў творы.

  2. Інтымная лірыка М. Багдановіча. Вобраз Мадонны як увасабленне ідэалу чалавечай красы, як рэнесансны ідэал паэта (нізка “Каханне і смерць” у зб. “Вянок”). Музычныя творы на словы Багдановіча.

  1. Паэтызацыя творчых сіл народа ў вершаваных аповесцях В. Дуніна-Марцінкевіча “Гапон” і “Халімон на каранацыі”. Паступовы адыход ад рамантычнага этнаграфізму.

  2. Паэтычная культура М. Багдановіча і яго роля ва ўзбагачэнні жанравых формаў і рытмаў беларускай лірыкі. Вобразна-выяўленчая палітра вершаў, мастэрства гукавой інструментоўкі. Традыцыі сусветнай літаратуры ў творчасці пісьменніка. Вобраз паэта ў літаратуры, музыцы, мастацтве.

  1. Сатырычна-выкрывальны змест “Пінскай шляхты” (1866) і “Залётаў” (1870) В. Дуніна-Марцінкевіча . Рост драматургічнага майстэрства пісьменніка. Роля і значэнне творчасці пісьменніка ў развіцці беларускай паэзіі, драматургіі, тэатра.

  2. Трагічныя вынікі Рыжскага мірнага дагавору (1921). Дасягненні беларускай культуры і літаратуры ў першай палове 20-х гадоў. Пакутніцкі шлях палітыкі беларусізацыі.

  1. Уплыў паўстання К. Каліноўскага (1863-1864) на фарміраванне светапогляду Францішка Багушэвіча (1840-1900). Прадмовы пісьменніка да зборнікаў “Дудка беларуская”, “Смык беларускі” як мастацкі маніфест нацыянальнага адраджэння.

  2. Літаратура Заходняй Беларусі. Падзеленасць літаратуры 20 – 30-х гг. на дзве часткі і адрознасць шляхоў іх развіцця. Творчасць Н. Арсеньевай.

  1. Асэнсаванне Ф. Багушэвічам значэння нацыянальнай інтэлігенцыі ў працэсе жыццядзейнасці народа (вершы “Не цурайся”, “Калыханка”). Шматжанравасць і багацце матываў творчай спадчыны Ф.Багушэвіча.

  2. Неаднароднасць літаратурнага працэсу Заходняй Беларусі. Працяг і развіццё нашаніўскіх ідэй і традыцый у творчасці Л. Геніюш.

Заг. кафедры _________________ Выкладчык ______________

Дата зацвярджэння _________________