Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

14-es_1 / История Беларуси / умк_Бортник_История Беларуси_для всех спец

.pdf
Скачиваний:
73
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.71 Mб
Скачать

МОДУЛЬ 1. ЦЫВІЛІЗАЦЫЙНАЯ СПАДЧЫНА СТАРАЖЫТНАГА СВЕТУ, СЯРЭДНІХ ВЯКОЎ І БЕЛАРУСЬ

Тэма 1. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі

1.Каменны век.

2.Бронзавы век.

3.Жалезны век.

4.Першабытны лад і рэлігія.

Уходзе антрапагенэзу (фарміравання чалавека сучаснага тыпу) на аснове археалагічных знаходак навукоўцы вылучаюць наступныя формы фізічнага развіцця чалавека:

аўстралапітэк (4 – 3 млн гадоў назад);

архантрап (2 – 0,5 млн гадоў назад); неандэрталец (500 – 50 тыс. гадоў назад);

краманьёнец (чалавек сучаснага тыпу) (ад 40 тыс. гадоў назад).

Угісторыі першабытнага грамадства ў залежнасці ад выкарыстання таго ці іншага матэрыялу для вырабу прылад працы вылучаюць тры асноўныя перыяды:1) каменны век; 2) бронзавы век; 3) жалезны век.

Урозных рэгіёнах свету храналагічныя межы гэтых перыядаў адрозніваліся.

На тэрыторыі Беларусі з’яўленне першых людзей датуецца перыядам 100 – 40 тыс. гг. да н.э.

1.1. Каменны век

Паводле выкарыстання асноўнага матэрыялу, з якога людзі рабілі прылады працы, археолагі першым перыядам у гісторыі чалавецтва называюць каменны век (храналагічныя межы на тэрыторыі Беларусі: з 100 – 40 па 2 тыс. да н.э.). У сваю чаргу каменны век падзяляюць на тры перыяды:

палеаліт (ранні каменны век, з 100 – 40 па 10 тыс. да н.э.);

мезаліт (сярэдні каменны ве, 10 – 5 тыс. да н.э.);

неаліт (позні каменны век; 5 – 3 тыс. да н.э.).

Палеаліт (з 100 – 40 па 10 тыс. да н.э.)

У гэты перыяд на тэрыторыі Беларусі перыядычна наступае і адыходзіць ледавік, пануе арктычны клімат. Прыблізна 100 – 40 тыс. гг. да н.э. на тэрыторыю Беларусі прыходзяць першыя людзі. Гэта былі неандэртальцы, паводле сваіх фізіялагічных параметраў людзі з сучасным памерам і будовай мозгу, але больш нізкарослыя, мускулістыя, з вялікімі надброўнымі дугамі і слабавыражанай сківіцай. Аб пранікненні неандэртальцаў на тэрыторыю Бе-

11

ларусі сведчаць археалагічныя знаходкі каля вёсак Свяцілавічы, Абідавічы, Бердыж. Яны карысталіся грубаабабітымі прыладамі працы – востраканечнікамі, рубіламі, нажамі і інш., навучыліся паляваць на маманта, здабываць агонь, будаваць прымітыўнае жытло са скур жывёл. Наступленне новага ледавіку спыніла пражыванне неандэртальцаў на тэрыторыі Беларусі.

Прыблізна 40 – 30 тыс. гг. да н.э. адбываецца адліга, і на поўдзень тэрыторыі Беларусі прыходзяць краманьёнцы, якія ствараюць стаянкі каля в. Юравічы (26 тыс. гг. да н.э.) і Бердыж (23 тыс. гг. да н.э.). У гэты перыяд людзі жылі на невялікіх стаянках па 20 – 30 чалавек у шалашах і паўзямлянках, якія пакрывалі скурамі і насціламі з дрэва. Іх асноўнымі прыладамі працы былі скрэблы, праколкі, рубілы, наканечнікі дзідаў і г.д. Асноўныя матэрыялы, з якіх яны вырабляліся – косткі жывёл, дрэва, камяні і крэмень. Выкарыстоўваўся агонь. Галоўнымі відамі заняткаў насельніцтва з’яўляліся загоннае паляванне на буйных жывёл і збіральніцтва. Паляванне ажыццяўлялася калектыўна на мамантаў, паўночных аленяў, шарсцістых насарогаў, тураў, якіх заганялі ў ямы-пасткі і забівалі камянямі і грубаапрацаванымі сякерамі, коп’ямі.

У перыяд палеаліту складваецца першы тып сацыяльнай арганізацыі людзей – родавая абшчына. Род (аб’яднанне людзей аднаго паходжання, што пражываюць на пэўнай тэрыторыі) меў такія агульныя прыкметы, як адзінства паходжання і агульная (калектыўная) ўласнасць на сродкі і вынікі працы.

Радство ў межах абшчыны вылічвалася, як правіла, па жаночай лініі (матрыярхат). Гэта пацвярджаецца наскальным роспісам і “неалітычнымі Венерамі” (скульптуркі багінь-абярэгаў).

Прыкладна 18 – 10 тыс. гг. да н.э. на тэрыторыі Беларусі адбылося новае абледзяненне, якое прывяло да адыходу людзей.

Мезаліт (10 – 5 тыс. да н.э.)

Напачатку гэтага перыяду ледавік канчаткова сышоў, і на тэрыторыі Беларусі сфарміравалася рачная і азёрная сетка, выраслі лясы, склаўся сучасны раслінны і жывёльны свет. Тэрыторыя была цалкам заселена, увайшла ў айкумену – паверхню Зямлі, дзе жыве чалавек.

Вядома каля 120 стаянак гэтага перыяду, на якіх пражывала каля 4,5 – 6 тыс. чалавек. Амаль усе яны знаходзіліся на берагах рэк, каля радовішчаў крэменю. Мезалітычныя стаянкі былі невялікія па памерах, складаліся з шалашоў і зямлянак. Асноўнымі заняткамі насельніцтва з’яўляліся паляванне, збіральніцтва,рыбалоўства. Да ліку асноўных дасягненняў дадзенага перыяду належаць:

лук і стрэлы (дзякуючы ім, паляванне набыло індывідуальны характар);

касцяныя кручкі і гарпуны, драўляныя чоўны (дзякуючы ім, узнікла рыбалоўства);

выраб састаўных прылад працы;

прыручэнне сабакі.

12

Асноўнымі відамі матэрыялу для вырабу прылад працы заставаліся крэмень, косткі і дрэва.

У сацыяльнай арганізацыі грамадства ўмацоўваецца родавая абшчына.

Неаліт (5 – 3 тыс. да н.э.)

Паводле дадзеных археалагічных раскопак, зафіксавана наяўнасць каля 500 неалітычных стаянак на тэрыторыі Беларусі, насельніцтва якіх налічвала каля 27 – 36 тыс. чалавек. Асноўнымі заняткамі насельніцтва застаюцца паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва. У той жа час удасканальваюцца прылады працы за кошт новых тэхналогій апрацоўкі крэменю: шліфаванне, свідраванне, паліраванне. Гэта дазволіла ствараць больш якасныя прылады працы; асабліва палепшыліся магчымасці выкарыстання сякер, якія з гэтага часу не прывязваліся да дрэўка, а насаджваліся на яго. Павялічваюцца памеры здабычы крэменю, ствараюцца шматлікія шахты для здабычы крэменю. Пад в. Краснаселле Ваўкавыскага раёна археолагі знайшлі больш за 1000 шахтаў па здабычы крэменю глыбінёй 5 – 8 метраў. Узнікаюць новыя віды дзейнасці – ткацтва і ганчарства, вырабляецца адзенне з тканіны, гліняны ляпны посуд з вострым дном і г.д. У рыбалоўстве на змену гарпуну прыйшлі вуда, кручок і рыбалоўныя сеткі. Асноўныя тыпы жытла ў перыяд неаліту – паўзямлянкі і наземныя жытлы слупавой канструкцыі. З’яўляюцца першыя формы міжрэгіянальнага абмену.

Перыяд неаліту ў сусветным маштабе характарызуецца такой з’явай, як неалітычная рэвалюцыя – працэс пераходу ад прысвойваючай гаспадаркі (паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва) да вытворчай. Першымі формамі вытворчай гаспадаркі з’явіліся земляробства і жывёлагадоўля. На паўднёва-за- ходняй тэрыторыі сучаснай Беларусі з 4 тыс. да н.э. пачынаецца станаўленне

матычнага земляробства (сеялі ячмень, лён) і жывёлагадоўлі (прыручаны буйная рагатая жывёла, свінні). На астатняй тэрыторыі да канца неаліту пераважае прысвойваючая гаспадарка.

У сацыяльнай арганізацыі грамадства назіраецца росквіт родавай абшчыны. Павелічэнне прадуктаў харчавання ў выніку ўдасканалення прылад працы прыводзіць да пераходу ад ураўняльнага размеркавання ў межах роду да размеркавання згодна звычаю. Гэта азначала, што лепшы паляўнічы ці рыбалоў мог пакінуць сабе большую і лепшую частку здабычы. Разрастанне родаў прыводзіць да іх падзелу і ўзнікнення плямёнаў – аб’яднанняў некалькіх родаў, якія маюць агульнае паходжанне. Плямёны адрозніваюцца пэўнай агульнасцю матэрыяльнай і духоўнай культуры. Плямёны або аб’яднанні плямён эпохі неаліту атаясамліваюцца з пэўнымі археалагічнымі культурамі. Адрозненні археалагічных культур выяўляюцца перш за ўсё ў форме і арнаменце глінянай керамікі, якія мелі сваю спецыфіку ў розных плямёнаў. Большасць даследчыкаў лічыць, што з 3 тыс. да н.э. на поўначы і на ўсходзе тэрыторыі Беларусіпераважалі фіна-ўгорскія плямёны.

13

Такім чынам, на працягу каменнага веку на тэрыторыі Беларусі адбываецца фарміраванне чалавечага грамадства, замацоўваюцца асноўныя формы прысвойваючай гаспадаркі (паляванне, збіральніцтва, рыбалоўства) і сацыяльнай арганізацыі (родавая абшчына).

1.2. Бронзавы век

На Блізкім Усходзе і ў Індыі бронзавы век пачынаецца прыкладна ў 5 тыс. да н.э.; на тэрыторыі Беларусі яго храналагічныя межы – 2 – пачатак 1 тыс. да н.э.

Пачатак перыяду звязваецца з прыходам на тэрыторыю Беларусі вандроўных жывёлаводаў – індаеўрапейцаў. Радзіма індаеўрапейцаў – Малая Азія (сучасная Турцыя). З канца 2 тыс. да н.э. яны пачынаюць масавае перасяленне на вялікай тэрыторыі ад Індыі да Атлантычнага акіяна. Гэта было абумоўлена тэхнічнай перавагай індаеўрапейцаў: выкарыстанне кола, вазоў, баявых калясніц, баявых сякер і мячоў.

Індаеўрапейскае засяленне прывяло да таго, што асноўнымі заняткамі насельніцтва становяцца жывёлагадоўля і лядна-агнявое і матычнае земля-

робства. Сутнасць апошняга была ў тым, што лясную дзялянку спачатку высякалі, пні карчавалі, потым іх спальвалі, баранавалі зямлю і на ўзбагачанай попелам глебе засявалі земляробчыя культуры на працягу 4 – 5 год; потым праводзілі такую ж аперацыю на новым участку. Глебу апрацоўвалі матыкай, а таксамаралам (правобразам плуга), у які ўпрагалі валоў ці каня. Асноўнымі земляробчымі культурамі былі пшаніца, ячмень, авёс, проса, гарох, бабы. Паляванне, збіральніцтва і рыбалоўства пераўтварыліся ў дапаможныя віды заняткаў.

Асноўныя прылады працы па-ранейшаму вырабляліся з крэменю. Бронзавых рэчаў было мала, у асноўным гэта зброя і ўпрыгожанні. Паколькі асноўныя радовішчы медзі і волава знаходзіліся далёка ад тэрыторыі Беларусі (Каўказ, Карпаты), гэта вымушала насельніцтва Беларусі ўключацца ў міжнародны абмен і гандаль. На тэрыторыі Беларусі для гаспадарчых патрэб выкарыстоўвалі каменныя прылады, а для ўпрыгожанняў і рэлігійных патрэб – бронзавыя, таму некаторыя навукоўцы лічаць, што тут быў змешаны камен- на-бронзавы век (энеаліт).

Складванне вытворчай гаспадаркі стымулявала пераход да аседлага ладу жыцця. Замест аднакамерных жылых пабудоў (паўзямлянак ці наземных жытлаў) будуюць двухкамерныя жытлы. З’явіліся лавы і сталы, керамічны посуд з плоскім дном, што ставіўся на сталы і плоскі ачаг.

Істотныя змены адбываюцца ў сацыяльнай арганізацыі грамадства. Зем-

ляробства, жывёлагадоўля, а таксама войны, якія выклікалі амаль пастаянныя сутычкі індаеўрапейцаў з мясцовым насельніцтвам спрыялі таму, што на пер-

14

шае месца ў сацыяльнай іерархіі выходзіць мужчына. Узнікае патрыярхат – галоўным у родзе становіцца мужчына; род лічыцца па бацькоўскай лініі.

Роды пачынаюць падзяляцца на патрыярхальныя сем’і са сваякоў 2 – 4 пакаленняў. Пры захаванні родавай уласнасці на зямлю карыстанне ёю ажыццяўляецца асобнымі вялікімі патрыярхальнымі сем’ямі; жывёла, жытло, прылады працы і быту, зброя становяцца ўласнасцю асобных сем’яў. Узнікае сацыяльная няроўнасць: з’яўляюцца больш багатыя і бедныя роды і сем’і; асабліва ўзрастае статус і багацце ваенных правадыроў і старэйшын плямёнаў. У той жа час асноўныя пытанні жыцця роду ці племені выра-шаліся на агульных сходах узброеных мужчын – такі лад сацыяльна-палітычнай арганізацыі атрымаў назву “ваенная дэмакратыя”.

Індаеўрапейцы паступова асімілявалі мясцовае насельніцтва. У археалагічным плане раннія індаеўрапейцы атаясамліваюцца з культурамі баявых сякер або шнуравой керамікі. Пазней культуры шнуравой керамікі падзяляюцца на шэраг рэгіянальных культур. У другой палове 2 тыс. да н.э. яны аб’-

ядналіся ў тшцінецкую культуру.

У Падзвінні існавала паўночнабеларуская культура. Яна прадстаўляла даіндаеўрапейскае, відавочна, фіна-ўгорскае насельніцтва, якое займалася пераважна паляваннем і збіральніцтвам.

Такім чынам, на працягу бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі адбываецца пераход да вытворчай гаспадаркі ў формах земляробства і жывёлагадоўлі, фарміруецца патрыярхальная родавая абшчына.

1.3. Жалезны век

Жалезны век на тэрыторыі Беларусі ахоплівае перыяд VIII – VII стст. да н.э. – VIII ст. н.э. У гэты перыяд асноўным матэрыялам для вырабу прылад працы становіцца жалеза, якое выплаўлялася з мясцовай балотнай руды ў невялікіх гліняных печах. З дапамогай жалезных вырабаў удасканальваюцца прылады працы земляробства (наканечнікі для ралаў), ткацтва, ганчарства, пляцення, зброя. Узнікае кавальства як асобны від рамяства.

Вынікам выкарыстання жалеза ў гаспадарцы становіцца рост прадукцыйнасці працы. Земляробства і жывёлагадоўля канчаткова замацоўваюцца ў якасці асноўных форм гаспадарання. У некаторых раёнах на змену лядна-аг- нявому прыходзіць ворыўнае земляробства. Распаўсюджваецца рэгіянальны абмен паміж рознымі плямёнамі. Гаспадарка і матэрыяльная культура на поўдні Беларусі ў жалезным веку адчувалі значны ўплыў з боку больш развітых суседніх рэгіёнаў старажытнаеўрапейскай цывілізацыі. Тут знойдзены скіфскія і кельцкія жалезныя вырабы, антычныя манеты і амфары. У цэнтры і на поўначы Беларусі матэрыяльная культура развівалася больш павольна.

15

Да пачатку жалезнага веку ў грамадскім жыцці канчаткова ўсталяваўся патрыярхат. У сацыяльнай арганізацыі грамадства паступова адбываецца разлажэнне родавай абшчыны, пра што сведчаць наступныя з’явы:

разам з вялікімі патрыярхальнымі сем’ямі ўзнікаюць малыя патрыярхальныя сем’і (бацька, маці і дзеці), якія маюць асабістую гаспадарку пры агульнай уласнасці абшчыны на зямлю;

у склад абшчыны пачынаюць уваходзяць прадстаўнікі розных родаў; сувязі паміж абшчыннікамі становяца не кроўна-роднаснымі, а суседскімі;

узмацняецца сацыяльная няроўнасць; значна павялічваецца роля ў кіраванні плямёнамі ваенных правадыроў і рода-племянных старэйшын;

узнікае патрыярхальнае рабства.

Павелічэнне агульнай колькасці насельніцтва, рост вырабленай грамадствам прадукцыі і маёмаснае расслаенне абумовілі абвастрэнне ўзброеных сутычак паміж рознымі плямёнамі за зямлю і матэрыяльныя каштоўнасці. У гэтых умовах узнікае новы тып паселішчаў – гарадзішчы, у якіх знаходзілася сядзіба ваенных правадыроў і дзе насельніцтва хавалася падчас ваенных сутычак. Крыху пазней з’явіліся селішчы – неўмацаваныя пасёлкі земляробаў, але яны, як правіла, знаходзіліся побач з гарадзішчамі. Жылыя пабудовы сталі больш разнастайныя, побач з імі размяшчаліся гаспадарчыя збудаванні.

Ужалезным веку завяршаецца працэс асіміляцыі мясцовага насельніцтва індаеўрапейцамі. Адбываецца дыферэнцыяцыя індаеўрапейскіх этнічных груп: балты, славяне, германцы, кельты і г.д. На тэрыторыі Беларусі складваецца некалькі асноўных археалагічных культур:

мілаградская культура (VII – III стст. да н.э.); зарубінецкая культура

(III ст. дан.э.– II ст. да н.э.);кіеўскаякультура(II – VI стст.)– поўдзеньБеларусі;

паморская культура – паўднёвы захад Беларусі;

культура штрыхаванай керамікі (VII ст. да н.э. – V ст. н.э.) – захад і цэнтр Беларусі;

днепра-дзвінская культура (VII ст. да н.э. – V ст. н.э.) – поўнач Беларусі.

Культуру штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінскую большасць навукоўцаў адносяць да балтаў. Паморская культура разглядаецца пераважна як славянская. Адносна культур на поўдні Беларусі сярод даследчыкаў няма адзінства: адны лічаць іх славянамі, другія – балтамі, трэція – прамежкавымі этнічнымі групамі паміж балтамі і славянамі.

УIV – VIII стст. у Еўропе адбываецца працэс, які атрымаў назву “Вялікае перасяленне народаў”, які суправаджаўся перамяшчэннем вялікіх мас насельніцтва. У II – IV стст. праз тэрыторыю паўднёва-заходняй часткі Беларусі праходзілі германскія плямёны готаў і гепідаў. У V – VI стст. пачынаецца працэс пранікнення славянскіх плямёнаў. Прарадзімай славян лічыцца Вісла-

16

Одэрскае міжрэчча (тэрыторыя сучаснай Польшчы), а таксама прылеглая частка лясной зоны (паўднёвы захад сучаснай Беларусі і паўночны захад сучаснай Украіны). З V – VI стст. частка славянскіх плямёнаў перасяляецца на поўдзень (Балканы), частка – на ўсход і поўнач.

УV – VIII стст. на тэрыторыі Беларусі складваюцца новыя археалагічныя культуры:

пражская – на поўдні;

банцараўская – на захадзе і ў цэнтры;

калочынская – на ўсходзе.

Пражскую культурунавукоўцы лічаць славянскай. Банцараўская і калочынская культуры лічацца балцкімі, але ў іх прысутнічаюць моцныя славянскія элементы (тып жылля – паўзямлянка з вогнішчам у дальнім вугле, простая карычневая кераміка без арнаменту, пахаванні ў паўсферычных курганах).

УVIII – IX стст. пачынаецца масавае засяленне тэрыторыі Беларусі славянамі і заваяванне імі мясцовага балцкага насельніцтва. Гэты працэс расцягнуўся на многія стагоддзі; яго вынікам стала тое, што славяне падначалілі балтаў палітычна, а таксама паступова асімілявалі ў культурным плане. У гэтым працэсе славянам спрыялі іх большая скансалідаванасць, вышэйшы ўзровень развіцця гаспадаркі, больш развітыя сацыяльна-эканамічныя структуры. У славян у большай ступені, чым у балтаў, праяўлялася разлажэнне родавай абшчыны, узвышэнне правадыроў і знаці, што стварала перадумовы расслаення грамадства. Неабходнасць утрымання пад уладай падначаленага насельніцтва садзейнічала ўзмацненню ўлады знаці і ўтварэння дзяржаў.

Такім чынам, у жалезным веку на тэрыторыі Беларусі канчаткова замацоўваецца вытворчая гаспадарка, адбываецца разлажэнне сацыяльных інстытутаў рода-племяннога грамадства і ствараюцца перадумовы пераходу да сацыяльна разнароднага грамадства і дзяржаўнасці.

1.4. Першабытны лад і рэлігія

Зыходзячы з дадзеных археалогіі і антрапалогіі, якая вывучае даіндустрыяльныя грамадствы сучаснасці, у першабытных людзей ужо з часоў палеаліту існавалі рэлігійныя вераванні. Даказана існаванне рэлігіі і пахавальнага культу ў неандэртальцаў (яны клалі ў магілы ежу, кветкі, зброю і г.д.). З прыходам славян у познім жалезным веку пашырылася традыцыя крэмацыі; толькі з замацаваннем хрысціянства вярнуліся да трупапакладання.

Формамі першабытнай рэлігіі былі:

татэмізм – вера ў звышнатуральную сувязь паміж чалавекам і прадстаўнікамі жывёльнага і расліннага свету, паходжанне роду ад гэтых прадстаўнікоў (напрыклад, імёны і назвы плямёнаў);

17

фетышызм – вера ў звышнатуральныя якасці прыродных аб’ектаў (напр., пакланенне камяням, дрэвам), а таксама ў сувязь чалавека і прадмета (напр., шчаслівая дзіда);

анімізм – вера ў існаванне душы ў чалавеку і духаў у прыродзе ;

магія – вера ў магчымасць уздзеяння на прыродныя аб’екты і людзей

здапамогай асаблівых дзеянняў (напр., замовы, праклёны і г.д.).

У канцы бронзавага і жалезным веку рэлігійныя вераванні індаеўрапейскага насельніцтва набываюць больш сістэматызаваны выгляд. У жалезным веку ў балтаў і славян фарміруецца політэізм – рэлігія, заснаваная на ве-

ры ў шматлікіх багоў. Ствараецца пантэон паганскіх (язычніцкіх) багоў, га-

лоўнымі з якіх з’яўляліся Пярун (бог грому, маланкі і вайны), Велес (бог-аба- ронца хатняй жывёлы і дабрабыту), Ярыла (бог сонца), Сварог (бог неба), Цёця, Лада, Купала і інш. Кожнаму богу прыносіліся ахвяры, былі прысвечаны асобныя мясціны (крыніцы, валуны), святы і абрады, некаторыя з якіх дагэтуль шануюцца беларусамі (Купала, Каляды, Масленіца і г.д.). Фарміруецца спецыяльная праслойка служыцеляў рэлігійнага культу – вешчуноў.

Такім чынам, у першабытным грамадстве адбываецца фарміраванне рэлігійных вераванняў і культу, паступова складваецца політэістычная язычніцкая рэлігія.

Асноўныя паняцці для засваення

Антрапагенэз, неандэрталец, краманьёнец, ледавік, палеаліт, паляванне, збіральніцтва, родавая абшчына, матрыярхат, мезаліт, рыбалоўства, неаліт, ткацтва, ганчарства, неалітычная рэвалюцыя, археалагічныя культуры, фінаугры, бронзавы век, індаеўрапейцы, жывёлагадоўля, лядна-агнявое земляробства, энеаліт, патрыярхат, вялікія патрыярхальныя сем’і, “ваенная дэмакратыя”, жалезны век, ворыўнае земляробства, малыя патрыярхальныя сем’і, тэрытарыяльная (суседская) абшчына, гарадзішчы, селішчы, балты, славяне, “Вялікае перасяленне народаў”, татэмізм, фетышызм, анімізм, магія, політэізм, пантэон.

Кантрольныя пытанні і заданні

1.Калі і дзе ўпершыню з’явіліся людзі на тэрыторыі Беларусі?

2.Ахарактарызуйце асноўныя рысы жыцця і заняткі людзей на палеалітычных стаянках.

3.Што такое родавая абшчына? Які характар мела родавая абшчына ў каменным веку?

4.Якія змены адбываюцца ў занятках людзей і сацыяльнай арганізацыі

ўперыяд мезаліту?

18

5.Назавіце асноўныя тэхнічныя вынаходніцтвы перыяду мезаліту.

6.Якія новыя віды дзейнасці з’явіліся ў насельніцтва Беларусі ў перыяд неаліту?

7.Што такое “неалітычная рэвалюцыя”? Калі яна пачалася на тэрыторыі Беларусі?

8.Якія змены адбыліся ў сацыяльнай арганізацыі грамадства ў перыяд

неаліту?

9.Калі на землях Беларусі пачаўся бронзавы век? У чым яго спецыфіка? Што такое энеаліт?

10.Хто такія індаеўрапейцы? Якім чынам адбывалася засяленне тэрыторыі Беларусі індаеўрапейцамі?

11.Назавіце тэхнічныя вынаходніцтвы індаеўрапейцаў.

12.Якія формы гаспадарання замацоўваюцца на тэрыторыі Беларусі ў бронзавым веку?

13.Якія змены адбываюцца ў сацыяльнай арганізацыі грамадства ў бронзавым веку?

14.Да якіх сацыяльна-эканамічных вынікаў прыводзіць распаўсюджанне жалеза ў якасці асноўнага матэрыялу для вырабу прылад працы?

15.Якія з’явы сведчаць пра працэсы разлажэння родавай абшчыны ў жалезным веку?

16.Якія вы ведаеце асноўныя археалагічныя культуры жалезнага веку?

17.Што такое “Вялікае перасяленне народаў”? Якім чынам яно закранула землі Беларусі?

18.Вызначце фактары, якія спрыялі заваяванню і асіміляцыі славянамі балцкага насельніцтва на беларускіх землях у другой палове 1 тыс.?

19.Назавіце асноўныя формы першабытнай рэлігіі.

20.Што такое політэізм? У чым яго асаблівасці на землях Беларусі?

Тэмы дакладаў і рэфератаў

1.Жыццё людзей на палеалітычных стаянках.

2.Краснасельскія шахты, іх станаўленне і развіццё.

3.Індаеўрапейцы: прарадзіма, гісторыя перасялення.

4.Ганчарства і ляпны посуд у бронзавым і жалезным веку.

5.Балты і славяне ў жалезным веку.

6.Гарадзішчы на тэрыторыі Беларусі.

7.Фарміраванне пантэона багоў у насельніцтва Беларусі ў жалезным веку.

19

Тэма 2. Раннефеадальныя княствы на беларускіх землях

уIX – XIII стст.

1.Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў у IX – XIII стст.

2.Утварэнне першых княстваў на тэрыторыі Беларусі. Іх палітычнае развіццё і дзяржаўны лад.

3.Барацьба супраць крыжацкай і мангола-татарскай агрэсіі.

4.Рэлігія і культура беларускіх зямель у IX – XIII стст.

У IX – XIII стст. на тэрыторыі Беларусі адбываюцца працэсы, характэрныя для ўсёй Усходняй і Цэнтральнай Еўропы перыяду Сярэднявечча:

складванне раннефеадальных адносін у эканоміцы і палітыцы;

аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі і ўзнікненне гарадоў;

пераход ад родавай да тэрытарыяльнай (суседскай) абшчыны;

фарміраванне феадальнай дзяржаўнасці;

прыняцце хрысціянства ў якасці пануючай рэлігіі і пераўтварэнне яе ў вызначальную сілу развіцця духоўнай культуры грамадства.

2.1.Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх земляў

уIX – XIII стст.

Асноўнымі заняткамі большасці насельніцтва ў Сярэднявеччы з’яўлялі-

ся земляробства і жывёлагадоўля. Існавалі два віды земляробства – падсечна-

агнявое і ворыўнае. Пры першым варыянце выпальваліся і распрацоўваліся надзелы ў лесе (ляды), пры другім ралля была ў штогадовым засеве, а пазней – у двухпольным севазвароце, калі адно поле апрацоўвалася, а другое адпачывала “пад парам”. Узніклі новыя прылады працы: двухрогая саха з жалезным наканечнікам, серп са стальным навараным лязом, каменныя жорны, драўляныя ступы. Галоўнай сельскагаспадарчай культурай ў гэты час стала жыта, дадатковымі былі ячмень, пшаніца, авёс, проса, каноплі, лён і г.д. У якасці працоўнай жывёлы выкарыстоўвалі коней і валоў. Дапаможнымі заняткамі насельніцтва былі садаводства, агародніцтва, бортніцтва, лясныя промыслы, ткацтва, прадзенне, апрацоўка скур.

Канчаткова адбываецца пераход ад родавай да тэрытарыяльнай (суседскай) абшчыны (верв, грамада). У склад абшчыны пачынаюць уваходзіць прадстаўнікі розных родаў, сувязі паміж абшчыннікамі становяцца не кроўнароднаснымі, а суседскімі.

Зямля ў часы першых дзяржаўных утварэнняў належала племені, родавым і суседскім абшчынам. Паступова ў IX – XIII стст. у абшчынах адбывалася маёмаснае раслаенне, захоп зямель прыватнымі асобамі. Назіраецца працэс станаўлення феадальных адносін. Пад феадалізмам разумеецца сістэма грамадскіх адносін, у аснове якой знаходзіцца прынцып перадачы зямельных

20