Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

14-es_1 / История Беларуси / умк_Бортник_История Беларуси_для всех спец

.pdf
Скачиваний:
73
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.71 Mб
Скачать

тастычных апавяданнях”), Аляксандр Рыпінскі (творы “Беларусь”, “Нячысьцік”). Некаторыя беларускамоўныя творы былі ананімнымі (сатырычныя паэмы “Энеіда навыварат”, “Тарас на Парнасе”). Вядомы таксама беларускамоўны верш сялянскага паэта Паўлюка Багрыма “Зайграй, зайграй, хлопча малы”.

Тэатр і музыка

У першай палове XIX ст. працягвалі дзейнічаць прыватныя магнацкія тэатры. Ставіліся оперы ў Слуцкім і Нясвіжскім тэатрах Радзівілаў, Дзярэчынскім і Ружанскім тэатрах Сапегаў і інш. У 1845 – 1847 гг. у губернскіх гарадах ствараліся пастаянныя прафесійныя тэатры, якія знаходзіліся пад кантролем тэатральнай дырэкцыі. Рэпертуар тэатраў быў двухмоўным – польскім і рускім. На сцэне ставіліся п’есы польскіх, рускіх і заходнееўрапейскіх аўтараў. Разам з прафесійным развіваўся аматарскі тэатр, які быў вельмі папулярны сярод шляхты, чыноўнікаў і афіцэраў. У 1840-я – пачатку 1860-х гг. дзейнічаў музычна-драматычны гурток у маёнтку В. Дуніна-Марцінкевіча. Тут у 1852 г. адбылася прэм’ера першай беларускамоўнай оперы «Сялянка». Аўтарам музыкі стаў Станіслаў Манюшка (адзін з заснавальнікаў класічнай польскай оперы), а лібрэта створана на аснове п’есы В. Дуніна-Марцінкевіча.

Архітэктура

Рост гарадоў у першай палове XIX ст. знайшоў адлюстраванне ў горадабудаўніцтве. Гарады забудоўваліся па праектах рэгулярнай планіроўкі. Адметнымі прынцыпамі забудовы былі сіметрычнае размяшчэнне кварталаў, прамалінейнасць вуліц.

У адрозненне ад іншых накірункаў культуры, у архітэктуры разглядаемага перыяду панаваў стыль класіцызму. Вялікую ролю ў развіцці дадзенага стылю ў Беларусі адыгралі Віленская архітэктурная школа, творчасць рускіх архітэктараў М. Львова, В. Стасава, А. Мельнікава, англічаніна Дж. Кларка. Яркімі прыкладамі архітэктуры ў стылі класіцызму гэтага перыяду з’яўляюцца палацава-паркавы ансамбль Румянцавых у Гомелі, палацавы комплекс у Снове (Нясвіжскі раён), губернатарскія палацы ў Віцебску, Мінску і Гродне, Іосіфаўскі праваслаўны сабор у Магілёве і інш.

Выяўленчае мастацтва

У беларускім выяўленчым мастацтве першай паловы XIX ст. цесна пераплятаюцца элементы рамантызму і класіцызму. Важную ролю ў гэты перыяд адыграла Віленская школа жывапісу, створаная пры аддзяленні выяўленчага мастацтва ў Віленскім універсітэце, якая прытрымлівалася класічных канонаў у жывапісе. Яе заснавальнікам быў прафесар Ф. Смуглевіч. На працягу першай чвэрці XIX ст. школа падрыхтавала больш за 250 мастакоў, гравёраў, скульптараў і выкладчыкаў малявання для навучальных устаноў Беларусі. Падрыхтоўка прафесійных мастакоў у Беларусі вялася таксама ў Полацкай езуіцкай акадэміі. Пасля закрыцця Віленскага ўніверсітэта вышэйшую мас-

181

тацкую адукацыю стала магчыма набыць у Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Гэтыя акалічнасці адбіліся на беларускай школе выяўленчага мастацтва, дзе сфарміраваліся адметныя жанры:

гістарычны (Я. Сухадольскі, Ф. Смуглевіч, Я. Дамель);

партрэтны (I. Аляшкевіч, В. Ваньковіч);

бытавы (У. Бычкоўскі, Ю. Карчэўскі, К. Русецкі);

пейзажны (Н. Орда, В. Дмахоўскі);

нацюрморт (I. Хруцкі).

У першай палове XIX ст. развіваецца скульптурнае мастацтва. Першым прафесійным скульптарам у Беларусі лічыцца К. Ельскі. Ён стварыў галерэю з больш як 50 партрэтаў гістарычных дзеячоў, працаваў над аздабленнем культавых і грамадскіх будынкаў.

Другі этап у развіцці мастацкай культуры Беларусі разглядаемага перыяду прыпадае на другую палову XIX ст. У якасці пануючага мастацкага стылю замацаваўся рэалізм, для якога характэрна адлюстраванне рэчаіснасці такой, якой яна з’яўляецца сама па сабе, павышаная ўвага да сацыяльных праблем. Разам з тым станаўленне дадзенага накірунку ў мастацтве істотна тармазілася са- цыяльна-палітычнымі ўмовамі, што склаліся ў Беларусі пасля паўстання 1863 – 1864 гг. Царызм абмяжоўваў выданне мастацкай літаратуры на польскай мове, з 1867 г. забаранялася выданне твораў на беларускай мове лацінскім шрыфтам. У цэлым да канцаXIX ст. мастацкая культура ў Беларусі развівалася павольна.

Літаратура

У другой палове XIX ст. літаратура на беларускіх землях развіваецца пераважна на рускай і польскай мовах. У апошнія дзесяцігоддзі XIX ст. назіраецца паступовае развіццё беларускамоўнай літаратуры, характэрныя рысы якой – цесная сувязь з беларускім нацыянальным рухам, вострая сацыяльная скіраванасць, сцвярджэнне ідэалаў рэалізму. Асноўнымі прадстаўнікамі беларускай літаратуры другой паловы XIX ст. з’яўляюцца:

Францішак Багушэвіч (1840 – 1900 гг.), аўтар зборнікаў вершаў, якія мелі паслядоўную нацыянальную і сацыяльную скіраванасць, “Дудка беларуская” і “Смык беларускі”, апавядання “Тралялёначка” (выдадзены ў Аў- стра-Венгрыі ў 1890-я гг.);

Янка Лучына (І.Л. Неслухоўскі) (1851 – 1897 гг.), аўтар вершаў на беларускай, рускай і польскай мовах, актыўны супрацоўнік часопіса “Минский листок”. Яго зборнік беларускамоўных вершаў “Вязынка” быў выдадзены пасмяротна ў Пецябургу (1903 г.);

Адам Гурыновіч (1869 – 1894 гг.), аўтар шэрагу беларускамоўных вершаў, напісаных з выразных сацыяльна-крытычных пазіцый.

Прадстаўнікамі беларускамоўнай літаратуры з’яўляліся таксама Аль-

герд Абуховіч, Фелікс Тапчэўскі, Аляксандр Ельскі, Карусь Каганец. Беларус-

кая мова часам выкарыстоўвалася ў рэвалюцыйнай публіцыстыцы.

182

Тэатр і музыка

Пасля падаўлення паўстання 1863 – 1864 гг. узмацнілася русіфікацыя тэатральнай дзейнасці. Па распараджэнні віленскага генерал-губернатара М. Мураўёва былі забаронены тэатральныя прадстаўленні на польскай мове. Спынілі дзейнасць аматарскія тэатры, арганізаваныя дзеячамі польскамоўнай культуры. Царскія ўлады адводзілі тэатру значную ролю ў выхаванні грамадскасці ў вернападданніцкім духу.

Напрыканцы XIX ст. тэатральнае жыццё ў Беларусі істотна актывізавалася. Амаль ва ўсіх буйнейшых гарадах Беларусі былі пабудаваны пастаянныя тэатральныя памяшканні. Разам з мясцовымі ў губернскіх гарадах выступалі шматлікія рускія і ўкраінскія тэатральныя калектывы. Рэпертуар складалі ў асноўным творы рускай і заходнееўрапейскай класічнай драматургіі. У 1871 г. было створана Мінскае музычнае вучылішча арганістаў. У губернскіх гарадах фарміраваліся музычна-тэатральныя і літаратурныя гурткі.

Архітэктура

На развіццё архітэктуры другой паловы XIX ст. значны ўплыў аказалі хуткае развіццё прамысловасці і рост гарадоў. Вялікае значэнне набыло грамадзянскае, жыллёвае і прамысловае будаўніцтва, якое вялося згодна з тыпавымі праектамі. Развівалася будаўнічая тэхніка, шырока выкарыстоўваліся новыя будаўнічыя матэрыялы – бетон, металічныя канструкцыі. Гэта суправаджалася пошукам новага архітэктурнага стылю, які павінен быў адпавядаць новым умовам. У цэлым у архітэктуры панавала эклектыка – спалучэнне элементаў розных стыляў пры будаўніцтве і ў афармленні будынка. У апошняй трэці XIX – пачатку XX стст. развівалася культавае будаўніцтва: адбывалася масавае ўзвядзенне цэркваў-“мураўёвак”, пабудаваных у руска-візантыйскім (або псеўдарускім) стылі (вясковыя цэрквы, Крыжаўздвіжанскі храм у Полацку). Новыя каталіцкія храмы будаваліся ў стылі псеўдаготыкі (Сар’я, Крэва).

Выяўленчае мастацтва

У выяўленчым мастацтве гэтага перыяду панаваў рэалістычны напрамак. Асноўнымі жанрамі жывапісу з’яўляліся:

гістарычны (К. Альхімовіч);

бытавы (Н. Сілівановіч, Ю. Пэн);

пейзажны (А. Гараўскі, Ф. Рушчыц, Г. Вейсенгоф).

Мастацкая культура Беларусі XIX ст. была неаднароднай па нацыянальнай прыкмеце. Цэнтрамі рускай культуры з’яўляліся гарады, у першую чаргу губернскія, а таксама праваслаўныя цэрквы. У духу рускай культуры развіваліся перыядычныя выданні, тэатры, музеі, бібліятэкі, літаратурна-мастацкія гурткі і інш. Польская культура ў першай трэці XIX ст. актыўна развівалася ў адукацыйных установах; з сярэдзіны XIX ст. яе цэнтрамі сталі маёнткі буйных землеўладальнікаў, якія атаясамлівалі сябе з польскай нацыяй. У іх дзей-

183

нічалі прыватныя бібліятэкі, зборы помнікаў матэрыяльнай культуры, польскамоўныя літаратурныя гурткі і інш. Акрамя таго, важную ролю ў развіцці польскай культуры адыгрывалі каталіцкія касцёлы. У гарадах значную ролю мела яўрэйская культура, якая канцэнтравалася вакол шматлікіх сінагог, іудзейскіх навучальных устаноў, дабрачынных таварыстваў, хатніх бібліятэк. Беларуская нацыянальная культура ў XIX ст. толькі пачынала фарміравацца, што адлюстроўвалася ва ўзнікненні беларускамоўнай літаратуры, тэатра.

Такім чынам, у XIX ст. працягвалася паступовае развіццё мастацкай культуры на землях Беларусі ў рэчышчы агульнаеўрапейскіх культурных працэсаў. Дадзены працэс у значнай ступені дэфармаваўся спачатку паланізацыяй, а затым русіфікатарскай палітыкай царызму.

Асноўныя паняцці для засваення

Нацыя, нацыянальная самасвядомасць, нацыянальны рух, Віленская навучальная акруга, пачатковыя школы, павятовыя вучылішчы, гімназіі, Віленскі ўніверсітэт, Полацкая езуіцкая акадэмія, “Віленскі дзённік”, “Полацкі штомесячнік”, Віленская медыка-хірургічная акадэмія, Горы-Горацкі земляробчы інстытут, “Губернскія ведамасці”, класічныя гімназіі, рэальныя гімназіі, народныя вучылішчы, царкоўнапрыходскія школы, настаўніцкія семінарыі, Віленская археаграфічная камісія, Рускае геаграфічнае таварыства, рамантызм, беларускамоўная мастацкая літаратура, віленская архітэктурная школа, віленская школа жывапісу, рэалізм.

Кантрольныя пытанні і заданні

1.Вызначце сутнасць і асноўныя характарыстыкі паняцця “нацыя”. Падумайце, чаму фарміраванне нацый робіцца магчымым толькі ва ўмовах капіталістычнай мадэрнізацыі.

2.Назавіце два асноўныя шляхі фарміравання нацый у Еўропе XIX ст. Якім з гэтых шляхоў ішло фарміраванне беларускай нацыі?

3.Вызначце, якія існавалі аб’ектыўныя перадумовы фарміравання беларускай нацыі ў XIX ст.

4.Чаму фарміраванне беларускай нацыі ў XIX ст. адбывалася вельмі павольнымі тэмпамі? Якімі асаблівасцямі сацыяльна-эканамічнай і сацыяль- на-палітычнай сітуацыі ў Беларусі гэта абумоўлена?

5.Які ўплыў на працэсы фарміравання нацый на тэрыторыі Беларусі мела канфесійная разнастайнасць грамадства?

6.Чаму прадстаўнікі эканамічнай, палітычнай і інтэлектуальнай эліты беларускага грамадства ўключаліся пераважна ў працэсы фарміравання рускай і польскай, а не беларускай нацыі? Якія гэта мела наступствы для станаўлення беларускай нацыі?

184

7.Вызначце асноўныя этапы ў станаўленні беларускага нацыянальнага руху і ахарактарызуйце іх асаблівасці.

8.Якую ролю адыграла навуковае беларусазнаўства XIX ст. у станаўленні беларускага нацыянальнага руху? Абгрунтуйце сваё меркаванне.

9.Ахарактарызуйце асноўныя ідэі беларускага нацыянальнага руху канца XIX ст.

10.Якія можна вылучыць этапы развіцця адукацыі і навукі на тэрыторыі Беларусі ў XIX ст.? У чым спецыфіка кожнага з іх?

11.Якія тыпы навучальных устаноў дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі ў першай трэці XIX ст.?

12.Якую ролю ў развіцці навукі Беларусі першай трэці XIX ст. адыгрывалі Віленскі ўніверсітэт і Полацкая езуіцкая акадэмія?

13.Якія прычыны прывялі да змен у адукацыйнай палітыцы царызму ў 1820-я – 1830-я гг.? У чым канкрэтна праявіліся гэтыя змены?

14.Чаму царскі ўрад імкнуўся абмежаваць доступ прадстаўнікоў непрывілеяваных саслоўяў да адукацыі? Якія гэта мела вынікі?

15.У якіх установах Беларусі ажыццяўляліся навуковыя даследаванні ў другой трэці XIX ст.? Які характар яны мелі?

16.Якія факты сведчаць пра ўзмацненне палітыкі русіфікацыі з боку царызму ў адукацыйнай сферы ў апошняй трэці XIX ст.? Якія гэта мела наступствы для культурнага развіцця Беларусі?

17.Раскрыйце сутнасць адукацыйнай рэформы 1864 г.? У чым спецыфіка яе правядзення ў Беларусі?

18.Чым можна патлумачыць істотную перавагу ў сістэме адукацыі Беларусі царкоўнапрыходскіх школ? Які змест мела навучанне ў гэтых школах?

19.Выкажыце сваё меркаванне адносна ўзроўню адукаванасці беларускага насельніцтва ў XIX ст.

20.Якія асаблівасці мелі навуковыя даследаванні ў Беларусі ў апошняй трэці XIX ст.? У якіх галінах яны пераважна ажыццяўляліся?

21.Які культурны накірунак панаваў у мастацкай культуры Беларусі першай паловы XIX ст.? Як ён праявіўся ў розных яе галінах?

22.Якія рысы рамантызму паўплывалі на фарміраванне беларускамоўнай літаратуры першай паловы XIX ст.?

23.Якія змены адбываліся ў тэатральным жыцці Беларусі ў першай палове XIX ст.?

24.Як развівалася беларуская літаратура ў другой палове XIX ст.?

25.Ахарактарызуйце спецыфіку тэатральнага жыцця ў Беларусі ў другой палове XIX ст.

26.Параўнайце развіццё архітэктуры Беларусі ў першай і другой палове XIX ст.

185

27.Якія стылі і жанры пераважалі ў выяўленчым мастацтве Беларусі

ўXIX ст.?

28.Якім чынам праяўлялася нацыянальная разнастайнасць мастацкай культуры Беларусі XIX ст.? Падумайце, якая ўзаемасувязь існуе паміж фарміраваннем нацый і развіццём нацыянальных культур.

Тэмы дакладаў і рэфератаў

1.Моўна-культурнаяіканфесійнаясітуацыянатэрыторыіБеларусіўXIX ст.

2.Станаўленне беларускага нацыянальнага руху ў XIX ст.

3.Віленскі ўніверсітэт як цэнтр развіцця культуры на землях былога ВКЛ у першай трэці XIX ст.

4.Полацкая езуіцкая акадэмія (1812 – 1820 гг.).

5.Гімназіі ў Беларусі XIX ст.

6.Гісторыка-этнаграфічныя даследаванні XIX ст. і іх роля ў стварэнні перадумоў беларускага нацыянальнага руху.

7.Польскамоўная літаратура ў Беларусі XIX ст.

8.Гарадскія тэатры ў Беларусі XIX ст.

Тэма 15. Беларусь на пачатку XX ст. (рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. і перыяд 1907 – 1914 гг.).

1.Прычыны і перадумовы рэвалюцыі 1905 – 1907 гг.

2.Ход, асноўныя этапы і вынікі рэвалюцыі 1905 – 1907 гг.

3.Эканамічнае развіццё БеларусінапачаткуXX ст.Сталыпінская аграрная рэформа.

4.Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў 1907 – 1914 гг.

5.Беларускі нацыянальны рух у 1905 – 1914 гг.

15.1. Прычыны і перадумовы рэвалюцыі 1905 – 1907 гг.

На пачатку XX ст. Расійская імперыя апынулася ў стане сістэмнага грамадскага крызісу, які выклікаў рэвалюцыю 1905 – 1907 гг. Асноўнымі прычынамі рэвалюцыі былі глыбокія сацыяльныя праблемы:

1) Праблема дзяржаўна-палітычнага ўладкавання. Дзяржаўна-палітыч-

ны лад Расійскай імперыі вызначаўся як абсалютная манархія. Пры фарміраванні і функцыянаванні органаў дзяржаўнай улады адсутнічалі элементы выбарнасці, адкрытасці і галосносці. У дзяржаве не захоўваліся грамадзянскія і палітычныя правы і свабоды, панавала паліцэйска-бюракратычнае самавольства, захоўваўся саслоўны падзел грамадства з рознымі правамі і абавязкамі для прадстаўнікоў розных саслоўяў. Станаўленне элементаў грамадзянскай супольнасці ў выніку капіталістычнай мадэрнізацыі (стварэнне грамадскіх арганізацый у эканамічнай і культурнай сферах, узнікненне элементаў сістэмы

186

мясцовага і гарадскога самакіравання, фарміраванне рабочага руху) патрабавала дэмакратызацыі састарэлай сацыяльна-палітычнай сістэмы.

2)Аграрная праблема. Пераважная большасць насельніцтва пражывала

ўвёсцы. Пазямельныя адносіны характарызаваліся перавагай буйнога памешчыцкага землеўладання. Сялянскае малазямелле і звязаныя з ім феадальныя перажыткі, захаванне абшчыны і кругавой парукі, вялікія выкупныя плацяжы і дзяржаўныя падаткі тармазілі развіццё прадукцыйных сіл у сельскай гаспадарцы і замаруджвалі развіццё прамысловасці. Патрэбы мадэрнізацыі грамадства дыктавалі неабходнасць глыбокіх пераўтварэнняў у аграрнай сферы.

3)Нацыянальная праблема. Па меры фарміравання нацый абвастраліся супярэчнасці паміж вялікадзяржаўнай русіфікатарскай палітыкай царызму і залежнымі ад яго народамі, якія цярпелі дыскрымінацыю з боку імперскіх улад у розных сферах (палітычнай, эканамічнай, адукацыйнай, рэлігійнай, моўнай і г.д.). Сярод іх у XIX – пачатку XX стст. фарміраваліся самастойныя нацыянальныя рухі (польскі, фінскі, украінскі, літоўскі, латышскі, грузінскі і інш.), якія патрабавалі стварэння нацыянальнай дзяржаўнасці ў форме аўтаноміі або поўнай незалежнасці.

4)Рабочая праблема. Вытворчыя адносіны ў сферы прамысловасці і гандлю суправаджаліся кепскімі ўмовамі жыцця і працы рабочага класа (нізкая аплата працы, працяглы працоўны дзень, дрэнныя бытавыя ўмовы, грамадзянскае бяспраўе). Гэта садзейнічала развіццю рабочага руху і яго паступовай палітызацыі, што патрабавала карэнных пераўтварэнняў у сферы адносін паміж рабочымі і наймальнікамі.

На пачатку XX ст. дадзеныя сацыяльныя праблемы асабліва абвастрыліся пад уплывам двух фактараў:

1)Сусветны эканамічны крызіс 1900 – 1903 гг. і эканамічная дэпрэсія

1904 – 1908 гг., якая наступіла пасля яго. Крызіс стаў наступствам перавытворчасці ва ўмовах прамысловага ўздыму 1890-х гг. Яго праявамі сталі спыненне або скарачэнне вытворчасці на многіх прадпрыемствах, рост беспрацоўя, скарачэнне зарплаты рабочых. Усё гэта садзейнічала ўзрастанню сацыяльнай напружанасці ў грамадстве.

2)Вайна Расійскай імперыі з Японіяй 1904 – 1905 гг. за перадзел сфер уплыву на Далёкім Усходзе. Ваенныя няўдачы расійскага войска, шматлікія чалавечыя ахвяры садзейнічалі нарастанню грамадскай незадаволенасці.

У 1901 – 1904 гг. назіраецца сацыяльна-палітычны крызіс царскага рэжыму. Пра гэта сведчаць наступныя з’явы:

1)Развіццё рабочага руху. На працягу 1901 – 1904 гг. значна ўзрасла колькасць рабочых выступленняў: на тэрыторыі Беларусі ў стачках, звязаных з эканамічнымі прычынамі, прыняло ўдзел 20 тыс. чалавек. Адметнай рысай рабочага руху ў 1901 – 1904 гг. становіцца яго палітызацыя: у стачках, звязаных з палітычныміпрычынамі, у1901– 1904гг.наБеларусіпрынялоўдзел 34тыс.чалавек.

187

2)Актывізацыя рэвалюцыйнага палітычнага руху. У 1901 – 1904 гг. уз-

мацніўся ўплыў рэвалюцыйных партый і арганізацый. Ва ўсіх значных гарадах і некаторых мястэчках дзейнічалі арганізацыі ПСР, РСДРП, Бунда, ППС на Літве, БСГ, групы анархістаў. Рэвалюцыйныя суполкі актыўна ўдзельнічалі ў арганізацыі стачак, палітычных дэманстрацый і маніфестацый, узрасла іх прапагандысцкая актыўнасць.

3)Палітыка лавіраванняў з боку царскай улады. Царызм з мэтай змян-

шэння грамадскай незадаволенасці пайшоў на правядзенне некаторых рэформ

урозных сферах сацыяльнага жыцця: увядзенне рабочага заканадаўства ў дробнай і рамеснай прамысловасці, скасаванне кругавой парукі сялян пры спагнанні падаткаў (1903 г.), адмена цялесных пакаранняў для сялян (1904 г.). З мэтай нейтралізацыі уплыву рэвалюцыйнага руху ажыццяўлялася падтрымка кантралюемых уладамі грамадскіх рухаў, да якіх адносяцца “паліцэйскі сацыялізм” і сіянізм.

Паліцэйскі сацыялізм” уяўляў сабой арганізацыю некаторымі прадстаўнікамі ўлады рабочых саюзаў, якія ставілі сваёй задачай забеспячэнне элементарных эканамічных і культурных патрабаванняў рабочых, каб тым самым ізаляваць іх ад палітычнай барацьбы. Паколькі ў Беларусі колькасна пераважаў яўрэйскі пралетарыят, “паліцэйскі сацыялізм” укараняўся перадусім сярод яўрэйскіх рабочых. У 1901 – 1903 гг. у Мінску, Вільні і Адэсе ў дадзе-

ным накірунку дзейнічала Яўрэйская незалежная рабочая партыя, якая на кароткі час атрымала дастаткова значны ўплыў.

Сіянізм узнік у канцы XIX ст. і ўяўляў сабой сусветны рух яўрэяў за вяртанне ў Палесціну і ўтварэнне там яўрэйскай дзяржавы. Сіяністы прапагандавалі ідэі аб богаабранасці яўрэйскага народа і шкоднасці для яго нацыянальных інтарэсаў удзелу ў грамадска-палітычным руху краін дыяспары. У сувязі з гэтым царызм не перашкаджаў дзейнасці сіяністаў і спрабаваў выкарыстаць яго для пераадолення ўплыву рэвалюцыйных арганізацый сярод яўрэйскіх рабочых. У 1902 г. з дазволу ўлад у Мінску адбыўся Усерасійскі сіянісцкі з’езд. Аднак колькасны рост сіянізму прывёў да фарміравання ў ім радыкальных плыняў. У сувязі з гэтым прапаганда сіянізму ў Расійскай імперыі летам 1903 г. была забаронена.

Такім чынам, на пачатку XX ст. на землях Беларусі назіралася сітуацыя грамадска-палітычнага крызісу, выкліканага цэлым шэрагам сацыяльных праблем, які прывёў да рэвалюцыі 1905 – 1907 гг.

15.2.Ход, асноўныя этапы і вынікі рэвалюцыі 1905 – 1907 гг.

Непасрэдным пачаткам рэвалюцыі сталі падзеі 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу (“Крывавая нядзеля”). У гэты дзень адбылося 140-тысячнае мірнае шэсце рабочых да царскага палаца па ініцыятыве лідара рабочай арганізацыі, створанай першапачаткова ў духу “паліцэйскага сацыялізму”, Г. Гапона з

188

патрабаваннямі дэмакратычных рэформ, спынення вайны з Японіяй і паляпшэння матэрыяльнага становішча пралетарыяту. Па загадзе царскіх улад шэсце было расстраляна, у выніку чаго загінула звыш 1 тыс. чалавек. Вестка пра гэтыя падзеі выклікала шырокае грамадскае абурэнне, якое стала пачаткам масавых рэвалюцыйных дзеянняў.

Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. у Расійскай імперыі, у тым ліку і ў Беларусі, у сваім развіцці прайшла некалькі этапаў.

Першы этап працягваўся са студзеня па верасень 1905 г. Ён характарызаваўся паступовым нарастаннем рэвалюцыйнага руху, галоўнай формай якога з’яўляліся палітычныя стачкі і вулічныя выступленні (дэманстрацыі, мітынгі, маніфестацыі).

На тэрыторыі Беларусі рэвалюцыя пачалася ў студзені 1905 г. з правядзення забастовак салідарнасці з пецярбургскімі рабочымі, што ахапілі 30 гарадоў і мястэчак і суправаджаліся масавымі дэманстрацыямі і мітынгамі. У забастоўках салідарнасці ў Беларусі прынялі ўдзел каля 34 тыс. чалавек. У лютым – сакавіку 1905 г. хваля палітычных выступленняў рэзка знізілася, але ў красавіку – чэрвені назіраўся новы ўздым, звязаны са святкаваннем 1 Мая, а таксама з пратэстамі супраць рэпрэсій царскага ўрада. У палітычных стачках у гэтыя месяцы ўдзельнічала каля 100 тыс. чалавек. У Пінску ў красавіку 1905 г. палітычная забастоўка набыла ўсеагульны характар. У антыўрадавых палітычных выступленнях у гарадах Беларусі прымалі ўдзел прадстаўнікі розных сацыяльных слаёў: рабочыя, служачыя, рамеснікі, дробныя гандляры, інтэлігенцыя, навучэнская моладзь.

Адначасова з палітычнымі выступленнямі назіраўся ўздым эканамічных стачак рабочых з патрабаваннямі скарачэння працоўнага дня, павелічэння заработнай платы, паляпшэння ўмоў працы, дапушчэння ўдзелу сваіх прадстаўнікоў да вырашэння пытанняў, звязаных з нормамі выпрацоўкі, прыёмам і звальненнем з працы і інш. У выніку забастовак, праведзеных вясной і летам 1905 г., рабочыя Беларусі ў многіх выпадках дамагліся істотнага павышэння заробкаў, скарачэння працоўнага дня да 9 – 10 гадзін, абмежавання самавольства ўласнікаў прадпрыемстваў і г.д.

Паступова рэвалюцыйныя хваляванні перакінуліся ў вёску. У студзені – чэрвені 1905 г. у Беларусі адбылося 290 сялянскіх выступленняў. Па прыкладзе прамысловых рабочых арганізоўваліся забастоўкі сельскагаспадарчых рабочых у памешчыцкіх маёнтках з патрабаваннямі павелічэння зарплаты і скарачэння працоўнага дня. Найбольш значнай сярод іх была забастоўка сялянпадзёншчыкаў і батракоў у чэрвені 1905 г. у маёнтках Навагрудскага павета.

Летам 1905 г. рэвалюцыйны рух ахапіў амаль усе рэгіёны Расійскай імперыі. У некаторых гарадах адбыліся масавыя антыўрадавыя выступленні (Варшава, Лодзь, Іванава-Вазнясенск, Адэса). У чэрвені выбухнула паўстанне матросаў Чарнаморскага флота на браняносцы “Пацёмкін”. Гэтыя падзеі выму-

189

сілі царскі ўрад дэклараваць пэўныя саступкі. 6 жніўня 1905 г. цар Мікалай ІІ падпісаў маніфест аб заснаванні Дзяржаўнай думы, праект якой быў распрацаваны міністрам унутраных спраў А.Р. Булыгіным (адсюль назва “булыгінская дума”). Дзяржаўная дума павінна была стаць прадстаўнічым органам, прызначаным для абмеркавання праектаў законаў, бюджэту і да т.п. і падачы рэкамендацый, аднак яна не мела права самастойнага прыняцця законаў, што заставалася прэрагатывай імператара. Выбары ў думу былі шматступеннымі, а прадстаўніцтва розных сацыяльных слаёў непрапарцыянальным; большая частка насельніцтва наогул была пазбаўлена выбарчых правоў. Усе рэвалюцыйныя і частка ліберальных арганізацый заклікалі да байкоту выбараў у “булыгінскую думу”. У цэлым хваля рэвалюцыйных выступленняў у жніўні – верасні 1905 г. значна зменшылася.

Другі этап прыходзіўся на кастрычнік – снежань 1905 г. Гэта перыяд найвышэйшага ўздыму рэвалюцыі, адзначаны масавымі антыўрадавымі выступленнямі. 7 – 17 кастрычніка па ўсёй імперыі разгарнулася Усерасійская палітычная стачка, якая пачалася з усеагульнай стачкі чыгуначнікаў. Спыніліся чыгункі, большасць прамысловых прадпрыемстваў, амаль не працавала сувязь. Стачка адбывалася пад лозунгам ліквідацыі самадзяржаўя і ўстанаўлення дэмакратычнай рэспублікі. У Беларусі стачка распаўсюдзілася на 32 населеныя пункты; у ёй удзельнічала толькі ў прамысловасці каля 66 тыс. чалавек. На ўзроўні асобных буйных прадпрыемстваў і некаторых чыгуначных вузлоў стачкай кіравалі выбраныя рабочымі стачачныя камітэты. Рэвалюцыйныя арганізацыі для каардынацыі дзеянняў на ўзроўні гарадоў утваралі кааліцыйныя саветы і камісіі. Стачка суправаджалася масавымі мітынгамі і дэманстрацыямі.

Ва ўмовах нарастання рэвалюцыйнага руху цар Мікалай ІІ падпісаў маніфест 17 кастрычніка, паводле якога Дзяржаўная дума надзялялася заканадаўчымі паўнамоцтвамі, пашыраўся кантынгент выбаршчыкаў, абвяшчалася ўвядзенне дэмакратычных свабод: слова, друку, сходаў, саюзаў, сумлення і г.д. Пасля абвяшчэння маніфеста наступіла некаторая лібералізацыя грамадскага жыцця: адбывалася стварэнне новых палітычных партый і грамадскіх арганізацый, былі легалізаваны некаторыя нізавыя арганізацыі рэвалюцыйных партый, пачалі легальна выходзіць апазіцыйныя друкаваныя выданні. У той жа час царызм спалучаў палітыку саступак рэвалюцыйнаму руху з рэпрэсіямі. Так, 18 кастрычніка 1905 г. па распараджэнні мінскагагубернатара П.Курлова ў Мінску быў расстраляны масавы 20-тысячны мітынг, загінула каля 100 чалавек.

Нягледзячы на спыненне ўсеагульнай стачкі, рэвалюцыйныя выступленні ў краіне працягваліся. У снежні 1905 г. адбылася новая Усерасійская палітычная стачка, якая зноў пачалася з усеагульнай стачкі чыгуначнікаў. У Маскве і некаторых іншых расійскіх гарадах яна перарасла ва ўзброенае паўстанне. У Беларусі стачка ахапіла 17 гарадоў і мястэчак, у ёй удзельнічалі ка-

190