Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

14-es_1 / История Беларуси / умк_Бортник_История Беларуси_для всех спец

.pdf
Скачиваний:
73
Добавлен:
18.05.2015
Размер:
1.71 Mб
Скачать

скарачалася на 33 – 50 % паншчына (поўнасцю адмянялася для тых, хто ўдзельнічаў у паўстанні); за сялянамі замацоўвалася права на тую зямлю, якую яны апрацоўвалі. Прадугледжвалася заключэнне паміж землеўладальнікамі і сялянамі дагавораў аб наёмнай працы. У паўстанцкіх атрадах былі групы сялян, узброеных пераважна сякерамі і перакаванымі косамі, яны атрымалі назву касінераў. Але ў цэлым шляхта насцярожана ставілася да “Паланецкага ўніверсала” і фактычна сабатавала яго. Таму большасць сялянства займала пасіўную пазіцыю падчас паўстання.

Найвялікшага ўздыму паўстанне дасянула ў чэрвені – жніўні 1794 г., калі ў паўстанцкіх узброеных сілах ВКЛ налічвалася да 25 тыс. чалавек. Рабіліся спробы пашырыць паўстанне за межы тэрыторыі другога падзелу. У чэрвені і жніўні атрады М.К. Агінскага і С. Грабоўскага ажыццяўлялі рэйды на тэрыторыю Меншчыны. У чэрвені 1794 г. атрад на чале з М.К. Агінскім спрабаваў заняць Дынабург.

У ліпені 1794 г. ініцыятыва перайшла да расійскіх войскаў. Пасля працяглай аблогі (18 ліпеня – 12 жніўня 1794 г.) была занята Вільня. У верасні ў ВКЛ прыбыў корпус А. Суворава. Буйнейшая бітва падчас паўстання на тэрыторыі ВКЛ адбылася 19 верасня 1794 г. каля в. Крупчыцы, у якой корпус А. Суворава нанёс паражэнне паўстанцам. 1 кастрычніка 1794 г. паўстанцы пакінулі Гародню; баявыя дзеянні перайшлі на тэрыторыю Польшчы. Тут на дапамогу расійскім войскам прыйшлі прускія і аўстрыйскія. 10 кастрычніка ў Мацяёвіцкай бітве расійскія войскі разбілі асноўныя вайсковыя сілы паўстанцаў, Т. Касцюшка быў узяты ў палон. 6 лістапада 1794 г. расійскія войскі пасля крывавага штурму (падчас якога загінуў Я. Ясінскі) захапілі Варшаву. Канчаткова паўстанне на тэрыторыі Польшчы было падаўлена 16 лістапада 1794 г.

Прычынамі паражэняя паўстання 1794 г. былі:

істотная перавага ў матэрыяльных і людскіх рэсурсах кааліцыі Расіі, Прусіі і Аўстрыі;

недастаткова высокі ўзровень арганізацыі паўстання; унутрыпалітычная барацьба сярод паўстанцкага кіраўніцтва;

вузкасць сацыяльнай базы: сялянства ў асноўнай масе абыякава паставілася да паўстання, паколькі паўстанцкія ўлады не ажыццявілі істотных крокаў да паляпшэння становішча сялян.

Па выніках ваенных дзеянняў Прусія, Расія і Аўстрыя канчаткова ліквідавалі Рэч Паспалітую як дзяржаву. У кастрычніку 1795 г. у адпаведнасці з Пецярбургскай канвенцыяй быў зацверджаны трэці падзел Рэчы Паспалітай паміж Прусіяй, Аўстрыяй і Расіяй. Паводле падзелу да Расійскай імперыі адышлі заходняя частка Беларусі, Літва, Курляндыя, частка Валыні. У склад Прусіі ўвайшлі Мазовія і тэрыторыя Літвы на захад ад ракі Нёман, а ў склад Аўстрыі – тэрыторыі паўднёвай і цэнтральнай Польшчы.

101

Апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі 25 лістапада 1795 г. адрокся ад кароны на карысць расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ.

Такім чынам, сацыяльна-палітычны крызіс, які ахапіў Рэч Паспалітую да сярэдзіны XVIII ст., вымусіў кіруючыя колы дзяржавы ажыццявіць шэраг рэформ, накіраваных на цэнтралізацыю дзяржаўнай улады і мадэрнізацыю грамадскага ладу. Вяршыняй гэтага працэсу стала абвяшчэнне Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Аднак умяшанне замежных дзяржаў і барацьба магнацкай алігархіі супраць рэформ прывялі да паглыблення палітычнага крызісу і ліквідацыі Рэчы Паспалітай як дзяржавы ў выніку трох падзелаў.

Асноўныя паняцці для засваення

Казацкая вайна 1648 – 1653 гг., Запарожская Сеч, вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1654 – 1667 гг., вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1655 – 1660 гг., Кейданская унія, Аліўскі мір 1660 г., шышы, Магілёўскае паўстанне 1661 г., Андрусаўскае перамір’е 1667 г., “Вечны мір” 1686 г., рокаш 1665 – 1666 гг., Саксонская дынастыя, грамадзянская вайна 1697 – 1704 гг., “сапежынцы”, “рэспубліканцы”, Паўночная вайна 1700 – 1721 гг., “дысідэнты”, Радамская канфедэрацыя, Слуцкая канфедэрацыя, Барская канфедэрацыя, першы падзел Рэчы Паспалітай, Пастаянная рада, Чатырохгадовы сойм, Варта законаў, Канстытуцыя 3 мая 1791 г., Таргавіцкая канфедэрацыя, другі падзел Рэчы Паспалітай, паўстанне 1794 г., Найвышэйшая літоўская рада, “Паланецкі ўніверсал”, касінеры, трэці падзел Рэчы Паспалітай.

Кантрольныя пытанні і заданні

1.Назавіце асноўныя прычыны сацыяльна-палітычнага крызісу ў Рэчы Паспалітай у другой палове XVII ст.

2.Якія фактары абумовілі казацкую вайну 1648 – 1653 гг.? Якія мэты ставіла перад сабой казацтва ў гэтай вайне?

3.Калі казацкая вайна закранула тэрыторыю ВКЛ і якія рэгіёны? Якім было стаўленне мясцовага насельніцтва да казакоў?

4.Што стала прычынай пачатку вайны паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай 1654 – 1667 гг.?

5.Якія прычыны абумовілі перамогу маскоўскіх войскаў на першым этапе вайны 1654 – 1667 гг.?

6.Назавіце найбольш значныя бітвы вайны 1654 – 1667 гг.

7.Якім было стаўленне насельніцтва ВКЛ да маскоўскіх улад падчас вайны 1654 – 1667 гг.? Хто такія шышы?

8.Ахарактарызуйце асноўныя падзеі вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1655 – 1660 гг. Што такое Кейданская унія? Якія вынікі яна мела?

102

9.Як змяніліся межы Рэчы Паспалітай пасля вайны 1654 – 1667 гг.?

10.Ахарактарызуйце ўнутрыпалітычнае жыццё ВКЛ і Рэчы Паспалітай

удругой палове XVII ст. Падумайце, чаму скончыліся правалам спробы дзяржаўных рэформ Яна Казіміра Вазы ў 1660-я гг..

11.Якім быў галоўны накірунак знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай у апошняй чвэрці XVII ст.?

12.Чаму перыяд 1697 – 1763 гг. у гісторыі Рэчы Паспалітай называецца перыядам Саксонскай дынастыі?

13.Апішыце асноўныя прычыны, ход і вынікі грамадзянскай вайны ў ВКЛ 1697 – 1704 гг.

14.Якія дзяржавы ўдзельнічалі ў Паўночнай вайне? Ахарактарызуйце асноўныя падзеі, звязаныя з дадзенай вайной, у ВКЛ.

15.Назавіцеасноўныя бітвы перыяду Паўночнайвайнына тэрыторыіВКЛ.

16.Якія страты панеслі землі ВКЛ у выніку войнаўдругой паловы XVII – пачатку XVIII стст.?

17.Назавіце асноўныя прычыны і фактары ўнутрыпалітычнага крызісу Рэчы Паспалітай у сярэдзіне XVIII ст.

18.Якія асаблівасці дзяржаўна-палітычнага ладу Рэчы Паспалітай прадвызначылі сацыяльна-палітычны крызіс у XVIII ст.?

19.Якія дзяржавы ўплывалі на ўнутраную палітыку Рэчы Паспалітай у XVIII ст. і якім чынам?

20.Дайце агульную характарыстыку рэформ у Рэчы Паспалітай 1760-х гг. Як гэтыя рэформы былі ўспрыняты ў магнацкіх колах і ва ўрадах суседніх дзяржаў?

21.Якія канфедэрацыі былі створаны напярэдадні першага падзелу Рэчы Паспалітай?

22.Якія землі страціла Рэч Паспалітая ў выніку першага падзелу?

23.УчымзаключаласярэфарматарскаядзейнасцьЧатырохгадовага сойма?

24.Ахарактарызуйце асноўныя палажэнні Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Якія змены ў грамадска-палітычным ладзе Рэчы Паспалітай яна прадугледжвала?

25.Якую ролю ў грамадска-палітычных падзеях Рэчы Паспалітай адыгрываў уплыў Французскай рэвалюцыі?

26.Укажыце асноўныя прычыны другога падзелу Рэчы Паспалітай і ахарактарызуйце яго вынікі.

27.Ахарактарызуйце перадумовы і ход паўстання 1794 г. у ВКЛ.

28.Якія грамадска-палітычныя плыні вылучаліся ў межах паўстання

1794 г.?

29.Ці можна сцвярджаць, што паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі мела рэвалюцыйны характар?

30.Вызначце асноўныя прычыны паражэння паўстання 1794 г. Калі адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай?

103

Тэмы дакладаў і рэфератаў

1.Казацкая вайна на тэрыторыі ВКЛ у 1648 – 1651 гг.

2.Кейданская унія: перадумовы заключэння і вынікі.

3.ЗемліВКЛпадуладайМаскоўскайдзяржавыпадчасвайны1654– 1667 гг.

4.Барацьба магнацкіх груповак за ўладу ў ВКЛ ва ўмовах Паўночнай

вайны.

5.Расійская дыпламатыя і Рэч Паспалітая ў XVIII ст.

6.“Дысідэнцкае пытанне” ва ўнутрыпалітычным жыцці Рэчы Паспалітай у XVIII ст.

7.Канстытуцыя 3 мая 1791 г.: агульная характарыстыка.

8.Гродзенскі сойм 1793 г. – апошні сойм Рэчы Паспалітай.

Тэма 8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ВКЛ у XVII – XVIII стст.

1.Сельская гаспадарка ў XVII – першай палове XVIII стст.

2.Гарады, рамяство і гандаль у XVII – першай палове XVIII стст.

3.Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове XVIII ст.

8.1.Сельская гаспадарка ў XVII – першай палове XVIII стст.

Удругой палове XVII – першай палове XVIII стст. сельская гаспадарка ВКЛ апынулася ў стане цяжкага крызісу. Прычынамі яго былі шматлікія вынішчальныя войны. Рэзка скарацілася колькасць насельніцтва. Калі ў 1654 г. на тэрыторыі сучаснай Беларусі было каля 2,9 млн жыхароў, у 1667 г. – каля 1,4 млн. Да 1700 г. колькасць насельніцтва ўзрасла да 2,2 млн, але пасля Паўночнай вайны скарацілася да 1,5 млн чалавек. Не хапала працаўнікоў, таму значна зменшылася колькасць ворыўных зямель і цяглавай жывёлы. Пасяўныя плошчы скараціліся больш як напалову.

Гаспадаркі буйных землеўладальнікаў пацярпелі ад крызісу ў меншай ступені, таму ў структуры землеўладання павялічылася ўдзельная вага буйных латыфундый. У XVIII ст. 16 магнацкім сем’ям – Радзівілам, Сапегам, Агінскім, Чартарыйскім і інш. – належала на тэрыторыі ВКЛ 30 % усіх зямель. Буйныя землеўладанні захоўваліся ў руках каралеўскай адміністрацыі, а таксама каталіцкай і ўніяцкай цэркваў, якія часта перадавалі землі ў арэнду. Найбольш пацярпелі ад крызісу гаспадаркі сярэдняй і дробнай шляхты, што прывяло да ўзмацнення эканамічнай залежнасці дробнай шляхты ад магнатэрыі.

Падчас аднаўлення сельскай гаспадаркі шляхта выкарыстоўвала ў асноўным два метады: перавод сялян на чынш і пашырэнне фальварка.

Перавод на чынш праводзіўся часцей за ўсё там, дзе разбурэнне было асабліва вялікім і востра не хапала рабочых рук (усходняя частка краіны). У

104

такіх маёнтках шляхта вымушана была адмаўляцца ад самастойнага вядзення гаспадаркі, часова перадавала зямлю сваіх фальваркаў сялянам і пераводзіла іх з паншчыны на чынш.

Пашырэнне фальварачных запашак пераважала там, дзе насельніцтва хоць і памяншалася, але ў масе сваёй заставалася на месцы. У1730-я – 1740-я гг. фальварачныя гаспадаркі ўзмацніліся на захадзе і ў цэнтральнай частцы ВКЛ.

Для аднаўлення фальваркаў патрэбны былі грашовыя сродкі, якіх у шляхты пастаянна не хапала. Таму з другой паловы XVIII ст. стала шырока практыкавацца перадача маёнтка ў арэнду або залог. Арандатарамі былі шляхціцы, а часам купцы, яўрэі; пераважала кароткатэрміновая арэнда на 1 – 3 гады.

Паступова адбывалася аднаўленне сялянскай гаспадаркі. Сяляне пашыралі сваю гаспадарку шляхам запашкі пазанадзельнай зямлі, з якой яны не выконвалі павіннасці (бо ўтойвалі), ці плацілі невялікія падаткі. У аднаўленчы перыяд дзяржаўная ўлада і шляхта ўводзілі розныя льготы для сялян, якія бралі для апрацоўкі дадатковы надзел, заахвочвалі для пасялення на сваіх землях сялян з іншых раёнаў, вызваляючы іх на некалькі гадоў ад усіх павіннасцяў. Такая палітыка станоўча ўплывала на стан сялянскай гаспадаркі і садзейнічала яе аднаўленню.

Сялянскія надзелы па-ранейшаму падзяляліся на цяглавыя (пераважна на захадзе і ў цэнтры ВКЛ) і чыншавыя (пераважна на ўсходзе ВКЛ). Максімальныя памеры павіннасцяў вызначаліся ў інвентарах. Але яны паўсюдна парушаліся арандатарамі і адміністрацыяй маёнткаў.

Па меры аднаўлення гаспадаркі льготы для сялян скасоўваліся. На працягу XVIII ст. аб’ём павіннасцей у ВКЛ павялічыўся ў 3 разы. Рэкордных памераў ён дасягнуў у маёнтку Блювенічы Лідскага павету, дзе паншчына ў 1746 г. складала 24 дні на тыдні з валокі. Асабліва негатыўна адбілася на матэрыяльным становішчы сялянства пашырэнне арэнды ў маёнтках буйных магнатаў. Арандатары, заплаціўшы ўладальніку пэўную суму грошай, імкнуліся за кароткічас выціснуць з сялян як мага большы прыбытак.

Узмацненне феадальнага прыгнёту выклікала шэраг лакальных сялянскіх паўстанняў: у Слонімскім павеце – у 1700 – 1703 гг., у Крычаўскім старостве – у 1743 – 1744 гг., на Каменшчыне (Мазырскі павет) – у 1754 – 1756 гг. Найбольш значным было паўстанне ў Крычаўскім старостве, старастам якога быў Г. Радзівіл. Доўгія гады мясцовыя сяляне вялі ўпартую барацьбу супраць самавольства арандатараў. Звычайныя формы барацьбы – скаргі, адмовы выконваць павіннасці, уцёкі – вынікаў не давалі. У канцы 1743 г. выбухнула ўзброенае паўстанне, якое ўзначаліў Васіль Вашчыла. Сяляне і мяшчане Крычава прагналі арандатараў, замест іх абралі новую адміністрацыю. Паўстанне было падаўлена вайсковай сілай у студзені 1744 г. Але Г. Радзівіл пайшоў на саступкі: замяніў паншчыну на чынш, зняў абмежаванні для сялян у гандлі, некаторы час неаддаваў староства ў арэнду.

105

Такім чынам, другая палова XVII – першая палова XVIII стст. адзначалася моцным эканамічным крызісам у сельскай гаспадарцы ВКЛ, выкліканым шматлікімі войнамі. Аднаўленне гаспадаркі адбывалася шляхам некаторага змяншэння феадальнага прыгнёту сялянства. Аднак ва ўмовах стабілізацыі эканомікі шляхта накіроўвала намаганні на павелічэнне даходнасці сваіх гаспадарак у першую чаргу шляхам узмацнення эксплуатацыі прыгоннага сялянства.

8.2. Гарады, рамяство і гандаль у XVII – першай палове XVIII стст.

Войны другой паловы XVII – пачатку XVIII стст. нанеслі гарадам і мястэчкам яшчэ большыя страты, чым сельскай гаспадарцы. Была разбурана большасць гарадоў, а некаторыя цалкам разрабаваны і спалены. Падчас вайны з Маскоўскай дзяржавай 1654 – 1667 гг. рамеснікі хрысціянскага веравызнання ў масавым парадку прымусова вывозіліся ў Масковію. Вынікам стала тое, што ў сярэдзіне XVIII ст. у гарадах стала дамінаваць яўрэйскае насельніцтва. Унутраны рынак рэзка звузіўся. Частка гарадскіх рамеснікаў была вымушана перасяляцца ў вёску або займацца сельскай гаспадаркай у горадзе, бо не мелі заказаў і пакупнікоў.

Ва ўмовах заняпаду гарадоў магнаты, выкарыстоўваючы свае прывілеі і вайсковыя сілы, рабавалі купецкія абозы, самавольна патрабавалі грошай з гарадоў, а часам проста ажыццяўлялі рабаўнічыя напады на гарады і рынкі. Ствараліся прыватныя ўнутраныя мытні ва ўладаннях магнатаў. Значна выраслі падаткі з дзяржаўных гарадоў, і адначасова раслі юрыдыкі.

З аднаўленнем сельскай гаспадаркі паступова пачынае адраджацца гаспадарка гарадскіх паселішчаў. Хутчэй, чым іншыя, адбудоўваюцца буйныя гарады на галоўных гандлёвых шляхах – Менск, Магілёў, Віцебск, Нясвіж, Новагародак – у іх лягчэй было з дапамогай права абмежаваць магнацкае свавольства. У найбольшай ступені насельніцтва гарадоў і мястэчак павялічвалася за кошт яўрэяў, паколькі прыток людзей з вёскі быў складанай справай з-за панавання прыгоннага права.

Упершай палове XVIII ст. у гарадах адраджаецца рамесная вытворчасць, адзначаецца спецыялізацыя раёнаў. У Віцебску ў першай палове XVIII ст. пашыралася гарбарная вытворчасць, апрацоўка мінеральнай сыравіны і дрэва,

уМагілёве – вытворчасць мыла і пальчатак, у Слуцку – выраб пярсцёнкаў. Адраджэнне рамяства суправаджалася аднаўленнем цэхаў. Адначасова ўзрасла роля скупшчыка-пасярэдніка паміж вытворцам і рынкам; гэтай справай займаліся не толькі гандлёвыя людзі, але і цэхавыя майстры. Цэхі ўжо не ахоплівалі большасць рамеснікаў горада. Павялічвалася праслойка няцэхавых рамеснікаў. Узрастала канкурэнцыя паміж цэхамі і няцэхавымі рамеснікамі.

Усярэдзіне XVII ст. прыкметна звузіўся памер унутранага і знешняга гандлю. Прычынамі былі агульны заняпад гаспадаркі, збядненне асноўнай

106

масы насельніцтва, вузкасць унутранага рынку і г.д. З сярэдзіны XVIII ст. гандаль у гарадах некалькі ажывіўся за кошт вывазу на экспарт вырабаў сельскай гаспадаркі і лясных промыслаў; імпартавалі тканіну, палотны, жалеза і вырабы з яго, медзь, розныя галантарэйныя вырабы. Пашырыліся гандлёвыя сувязі з Прыбалтыкай і Расіяй.

Такім чынам, на працягу другой паловы XVII – першай паловы XVIII стст. гарадская гаспадарка знаходзілася ў стане моцнага крызісу. Да сярэдзіны XVIII ст. завяршылася яе аднаўленне. Тым не менш, разбураная інфраструктура гарадоў, адсутнасць значнага мяшчанскага капіталу, які б мог стаць асновай пашыранага развіцця эканомікі, садзейнічалі захаванню сярэднявечных форм эканамічнай дзейнасці.

8.3.Сацыяльна-эканамічны ўздым у другой палове XVIII ст.

Удругой палове XVIII ст. адбылося значнае ажыўленне ва ўсіх сферах эканомікі ВКЛ. Прычынамі таму былі:

1) хуткі рост насельніцтва (у 1791 г. налічвалася звыш 3,6 млн жыхароў, з іх 11 % складала гарадское насельніцтва);

2) узрастанне попыту на сельскагаспадарчыя прадукты як у самім ВКЛ, так і за яго межамі. Попыт на прадукцыю павялічваўся таму, што ў другой палове XVIII ст. на замежным рынку рэзка выраслі цэны на збожжа (у 3 – 5 разоў) ва ўмовах паскарэння эканамічнага развіцця і росту гарадоў. Гэта садзейнічала развіццю таварнай фальваркавай гаспадаркі;

3) дзяржаўныя рэформы 1760-х – 1770-х гг.: узмацненне цэнтральнага апарату дзяржаўнай улады, адмена ўнутраных мытняў і пошлін, дазвол мяшчанам набываць маёнткі, а шляхце займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю

ігандлем, устанаўленне адзіных мытных пошлін для ўсіх экспарцёраў Рэчы Паспалітай, уніфікацыя сістэмы мер і вагі;

4) захады з боку дзяржавы і магнатаў па развіцці гандлю і сродкаў зносін: пракладваюцца пінска-слонімскі і пінска-валынскі тракты, праводзяцца работы па ачыстцы і рэгуліроўцы рэк, збудаванні рачных партоў, будаўніцтву дарог і мастоў. У 1781 – 1784 гг. былі пабудаваны Прыпяцка-Нёманскі і Пры-

пяцка-Бугскі каналы.

Сельская гаспадарка

Прыкметамі эканамічнага росту ў сельскай гаспадарцы сталі:

пашырэнне фальварачнай запашкі на захадзе і ў цэнтры ВКЛ;

асваенне новых зямель;

удасканаленне агратэхнікі;

рост пагалоўя хатняй жывёлы;

павышэнне ўраджайнасці;

107

– павелічэнне таварнасці шляхецкай сельскай гаспадаркі, пашырэнне яе сувязяў з рынкам.

У другой палове XVIII ст. павялічваліся надзелы сялянскіх гаспадарак. Сяляне асвойвалі пустуючыя землі, а таксама расчышчалі ад лесу новыя плошчы. Сярэдні зямельны надзел прыватнаўласніцкіх сялян у другой палове XVIII ст. склаў 0,63 валокі на адну гаспадарку. На ўсходзе ВКЛ ён быў некалькі большым, чым у заходніх і цэнтральных рэгіёнах. Пры чыншавай сістэме гаспадарання ў селяніна была магчымасць апрацоўваць большы надзел зямлі. Пералік сялянскіх павіннасцей заставаўся тым жа, але змяніліся іх памеры. Павіннасці за гэты час павялічыліся ў сярэднім у 1,5 разы ў параўнанні з папярэднім стагоддзем.

Пачаўся працэс сацыяльнага расслаення ў вёсцы. Каля 10 % сялян не мелі сваёй гаспадаркі і працавалі па найме ў заможных сялян або на панскай гаспадарцы. У той жа час вылучылася невялікая група заможных сялян, якія часам арандавалі ў шляхты млыны, цагельныя заводы і г.д.

З мэтай павелічэння прыбытковасці дзяржаўных маёнткаў падскарбій ВКЛ Антоній Тызенгаўз у 1765 г. правёў аграрную рэформу ў каралеўскіх эканоміях – дзяржаўных зямельных уладаннях, прызначаных для задавальнення патрэб двара манарха і прыдворнага скарбу. Сутнасць рэформы заключалася ва ўмацаванні фальваркавай сістэмы гаспадарання. Рэформа пачалася з перапісу і фіксацыі зямельнай маёмасці і павіннасцяў сялян, што дазволіла выпрацаваць агульныя нормы выканання павіннасцяў (галоўным відам якіх была паншчына) за карыстанне пэўнай колькасцю зямлі. Была адменена арэнда ў эканоміях. Дадзеныя меры зменшылі злоўжыванні дзяржаўнай адміністрацыі ў адносінах да сялян і садзейнічалі павелічэнню рэнтабельнасці сялянскіх гаспадарак. Уводзілася дзяржаўнае страхаванне на выпадак неўраджаяў і бедстваў, ствараліся школы для сялянскіх дзяцей. Рэформа дазволіла павялічыць прыбытковасць дзяржаўных маёнткаў. Аднак у той жа час яна садзейнічала павелічэнню павіннасцяў сялян, што прыводзіла да росту сацыяльнай напружанасці ў вёсцы. Найбольш вядомы прыклад – паўстанне сялян Шаўліскай эканоміі 1769 г.

Некаторыя землеўладальнікі ў сваіх маёнтках пачалі ў гэты перыяд уво-

дзіць капіталістычныя метады гаспадарання – метады, заснаваныя на выка-

рыстанні вольнанаёмнай працы. У такіх гаспадарках выкарыстоўвалася праца наёмных сельскагаспадарчых рабочых (пераважна з ліку малазямельных і беззямельных сялян) за заработную плату. З мэтай павелічэння прыбытковасці ў такіх маёнтках уводзіліся новыя формы агратэхнікі і арганізацыі працы, тэхнічныя ўдасканаленні. Падобныя мерапрыемствы праводзіліся ў маёнтках І. Храптовіча, П.К. Бжастоўскага, Т. Ваўжэцкага і іншых магнатаў. Аднак большасць шляхты працягвала ажыццяўляць гаспадарчую дзейнасць традыцыйнымі метадамі.

108

Гарады, рамяство і гандаль

Да канца XVIII ст. была адноўлена большасць гарадскіх паселішчаў. Насельніцтва гарадоў і мястэчак складала каля 370 тыс. – прыблізна 11 % усяго насельніцтва. Аднак агульная колькасць гарадоў да канца XVIII ст. не дасягнула ўзроўню першай паловы XVII ст.

Галоўную ролю адыгрывалі вялікія гарады на галоўных гандлёвых шляхах – Вільня, Віцебск, Гародня, Магілёў, Менск. Рамеснае насельніцтва ў вялікіх гарадах складала 30 – 40 %, у малых – 10 – 25 % ад агульнай колькасці жыхароў. Акрамя рамяства, важнымі заняткамі жыхароў гарадоў заставаліся сельская гаспадарка, а таксама розныя промыслы – рыбная лоўля, сплаў лесу і інш.

Асноўнымі відамі рамёстваў былі апрацоўка металаў (ім займалася каля 20 – 30 % рамеснаганасельніцтвагарадоў), апрацоўка скур, вырабадзення, будаўнічыя рамёствы. У буйных гарадах налічвалася да 45 – 60 рамесных прафесій.

Пануючае становішча ў гарадах заставалася за цэхавым рамяством, але колькасць цэхаў скарачалася да канца XVIII ст. Адначасова расла колькасць рамеснікаў, якія працавалі па-за межамі цэха. Яны пачалі выкарыстоўваць наёмных работнікаў. Такое становішча павялічвала канкурэнцыю і садзейнічала паступоваму разбурэнню цэхавай арганізацыі вытворчасці.

Мануфактурная вытворчасць. Новай з’явай у сацыяльна-эканамічным развіцці стала стварэнне мануфактур. Мануфактурная вытворчасць – буйная прамысловая вытворчасць, заснаваная на падзеле працы пры захаванні ручной тэхнікі. У Заходняй Еўропе шырока развівалася з XVI – XVII стст. У ВКЛ першыя мануфактуры з’явіліся толькі ў XVIII ст., пераважная большасць іх знаходзілася ў мястэчках і маёнтках, якія належалі каралю або магнатам, таму яны называліся вотчыннымі мануфактурамі. У якасці рабочых часцей за ўсё выкарыстоўвалі прыгонных сялян, для якіх праца ў прамысловасці стала своеасаблівай павіннасцю.

Першай мануфактурай у ВКЛ лічыцца шкляны завод у Налібоках (1720-я гг.). Мануфактуры працавалі пераважна на задавальненне попыту ў прадметах раскошы магнацкай эліты. На працягу XVIII ст. былі заснаваны 53 мануфактуры, на якіх працавала 2400 рабочых. Найбольш вядомымі з’яўляліся мануфактуры ў мястэчку Урэчча Бабруйскага павета (шкляныя вырабы і люстэркі), мястэчку Свержань (фарфоравыя вырабы), Нясвіжы і Слуцку (шаўковыя паясы). У 1760-я – 1770-я гг. у каралеўскіх эканоміях па ініцыятыве А. Тызенгаўза была заснавана 21 мануфактура ў раёне Гародні, Берасця і Пастаў (выраб шоўку, сукна, зброі і г.д.).

Гандаль. Адбывалася ажыўленне гандлёвых сувязяў як на ўнутраным, так і на знешнім рынку. Гэтаму садзейнічалі ўзнаўленне сельскай гаспадаркі, уздым рамеснай і станаўленне мануфактурнай вытворчасці, пашырэнне та- варна-грашовых адносін, паляпшэнне шляхоў зносін.

109

Уразвіцці ўнутранага гандлю асноўная роля належала кірмашам. Найбольш буйнымі былі кірмашы ў Бешанковічах і Зэльве. З’явіўся рэгулярны гандаль праз крамы.

Уструктуры знешняга гандлю на экспарт вывозіліся збожжа, воск, мёд, скуры, лён, лес і г.д. Імпартаваліся пераважна прадметы заходнееўрапейскай мануфактурнай прамысловасці. Асноўнымі пунктамі знешняга гандлю былі балтыйскія порты Гданьск, Каралявец, Рыга. Паралельна пашыраліся гандлёвыя сувязі з Расійскай імперыяй.

Развіваліся крэдытна-грашовыя адносіны. У 1776 г. у Гародні быў заснаваны першы на тэрыторыі Беларусі банк.

Такім чынам, у другой палове XVIII ст. у ВКЛ назіраецца сацыяльнаэканамічны ўздым. Новымі з’явамі становяцца фарміраванне капіталістычных метадаў гаспадарання ў вёсцы, стварэнне прамысловых прадпрыемстваў мануфактурнага тыпу. У той жа час феадальна-прыгонніцкія адносіны застаюцца пераважнымі формамі і механізмамі мабілізацыі гаспадарчых рэсурсаў, што абумовіла эканамічнае адставанне ВКЛ ад перадавых краін Заходняй Еўропы, якія ў гэты час развіваліся па капіталістычным шляху.

Асноўныя паняцці для засваення

Арэнда, інвентары, паўстанне ў Крычаўскім старостве, Прыпяцка-Нё- манскі канал, Прыпяцка-Бугскі канал, аграрная рэформа ў каралеўскіх эканоміях, капіталістычныя метады гаспадарання, мануфактура, вотчынная мануфактура, банк.

Кантрольныя пытанні і заданні

1.Якія прычыны выклікалі востры крызіс у сацыяльна-эканамічным жыцці ВКЛ у другой палове XVII – першай палове XVIII стст.?

2.Чаму ў другой палове XVII – першай палове XVIII стст. павялічылася ўдзельная вага буйных латыфундый у структуры землеўладання?

3.Якія асноўныя метады выкарыстоўвала шляхта для аднаўлення сваіх гаспадарак у другой палове XVII – першай палове XVIII стст.?

4.У сувязі з чым у XVIII ст. распаўсюдзілася арэнда зямлі ў буйных маёнтках? Якія наступствы гэта мела для сялянства?

5.Ахарактарызуйце сацыяльна-эканамічнае становішча сялянства ў другой палове XVII – першай палове XVIII стст.

6.Назавіце буйнейшыя сялянскія паўстанні ў першай палове XVIII ст. Чым яны былі выкліканы?

7.Якім чынам змяніўся этнічны склад гарадоў ВКЛу XVIII ст.?

110