Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

kurs-gistoryi-belarusi

.pdf
Скачиваний:
15
Добавлен:
17.05.2015
Размер:
504.21 Кб
Скачать

КУРС: “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ”

ТЭМА 1: ГАСПАДАРКА, ДУХОЎНАЕ І НАЦЫЯНАЛЬНА – КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ПЕРЫЯД ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА (ДРУГАЯ ПАЛОВА XIII – СЯРЭДЗІНА XVI СТ.)

План: 1.Эвалюцыя феадальных адносін ў сельскай гаспадарцы. 2.Гарады. Рамѐства. Гандаль.

3.Рэфармацыя.

4.Фарміраванне беларускай народнасці.

5.Культурнае жыццѐ.

1. Эвалюцыя феадальных адносін ў сельскай гаспадарцы.

У другой палове XІII – сярэдзіне XVI ст. на тэрыторыі Беларусі працягваецца

фарміраванне і ўдасканаленне феадальных адносін. Сістэма кіраўніцтва сельскагаспадарчай вытворчасцю была давольна складанай. Яна адлюстроўвала пераход ад падаткавай сістэмы ў выглядзе натуральнай даніны і палюдзя для пракорму князя і яго дружыны ў раннефеадальнай дзяржаве да рэнты (падаткаабкладання за карыстанне зямлѐй), якая пастаянна павялічвалася і была неабходная для ўтрымання княскага двара, феадалаў, царквы з іх усѐ ўзрастаючымі патрэбамі.

Вярхоўным уласнікам зямель Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) лічыўся вялікі князь як кіраўнік дзяржавы. Землі падзяляліся на дзяржаўныя і прыватнаўласніцкія. У сваю чаргу дзяржаўныя былі двух катэгорый: воласці і гаспадарскія двары. У валасцях ворыўныя землі былі ў прыватным карыстанні сялян, а астатнія выкарыстоўваліся калектыўна, належылі абшчыне. Воласць звычайна складалі некалькі сѐл, яна была адміністрацыйнай адзінкай. У адрозненні ад валасцей гаспадарскія двары (домен) належалі непасрэдна князю і забяспечвалі яго двор.

У канцы XIV ст., у ходзе правядзення рэформы, дзяржаўныя землі значна павялічыліся за кошт ліквідацыі буйных удзельных княстваў і ўвядзення намесніцтваў. Аднак у XV–XVI стст. вялікія князі раздалі шмат валасных зямель феадалам за службу, а таксама царкве. Калі ў канцы XIV ст. на дзяржаўных землях жыла большая частка насельніцтва, то ў першай чвэрці XVI ст. – толькі 1/3.

Асноўнымі відамі вялікакняскіх падараванняў былі: часовае – на тэрмін жыцця аднаго ці некалькіх пакаленняў; “на вечнасць” з правам ці без права продажу. У канцы XV ст. скарачаецца ўдзельная вага часовых падараванняў і павялічваецца колькасць падараванняў “на вечна”.

Дробныя землеўладальнікі з XV ст. сталі звацца шляхтай, а буйнейшыя спадчынныя ўладальнікі маѐнткаў – панамі. Буйныя феадалы ў 1528 г. складалі 19% ад агульнай колькасці землеўладальнікаў, і валодалі 46,4% зямельных угоддзяў.

Правы і прывілеі феадалаў паступова заканадаўча афармляліся. У канцы XVІ ст. паны і шляхта былі пароўнены ў правах, а ўсѐ феадальне саслоўе стала называцца шляхтай. Асноўным яе абавязкам была ваенная ці дзяржаўная служба.

Асновай эканамічнага жыцця з’яўлялася сельскагаспадарчая праца, ею займалася абсалютная большасць насельніцтва. Паступова ўдасканальвалася агратэхніка. Двуполле змянялася трохполлем, якое стала пераважаць у XІV ст. У той жа час працягвалі існаваць і больш прымітыўныя сістэмы земляробства, як падсека і пералог.

Асноўнай сельскагаспадарчай культурай з’яўлялася жыта, якім засявалі да паловы і больш ворыва. Яго ураджай быў сам-3-4. Шырока былі распаўсюджаны таксама авѐс, ячмень, проса, сеялі грэчку, лѐн, канаплю. На прысядзібных агародах сяляне вырошчвалі агародніну.

Узрастала значэнне свойскай жывѐлы. У якасці цяглавай сілы на захадзе Беларусі выкарыстоўвалі валоў, на ўсходзе – коней. Значнае месца ў гаспадарчым жыцці паранейшаму займалі паляванне, рыбалоўства, бортніцтва.

Сялянскі двор меў назву “дым”, што азначала звычайна сем’ю, радзей – некалькі сем’яў і іх уласнасць. Дым быў і адзінкай падаткаабкладання. Значную ролю ў сялянскім жыцці адыгравала абшчына (грамада). Яна арганізоўвала сялянскае землекарыстанне і выплату феадальнай рэнты, абараняла сялян ад сваволу феадалаў.

Паступова феадалы прысвойвалі права распараджэння абшчыннымі землямі, а потым і ўсімі землямі сялян. За карыстанне зямельнымі надзеламі сялян абавязвалі выконваць шматлікія павіннасці. Найстаражытнейшай формай феадальнай рэнты была “даніна” (натуральны аброк). Паступовае развіццѐ таварна-грашовых адносін, уцягванне ў іх дзяржаўных і феадальных маѐнткаў прывяло да ўвядзенне ў XІV ст. грашовага аброку – чынша (асады). Па меры развіцця феадальных адносін у XV–XVІ стст. адной з асноўных форм феадальнай рэнты становіцца паншчына (адпрацовачная рэнта). Паншчына – ў гаспадарцы феадала – павялічылася да 1 дня ў тыдзень з дыма ў першай палове XVІ ст. Яна стала асноўнай формай феадальнай павіннасці ў заходняй і цэнтральнай частках Беларусі з другой паловы XVІ ст. Цяглыя сяляне, галоўнай павіннасцю якіх з’яўлялася паншчына, павінны былі таксама плаціць натуральны аброк, невялікі чынш, несці фурманковую (давалі стацыі – падводы) і ахоўную (маѐмасці гаспадара) павіннасці, прымаць удзел у талоках, гвалтах – сумесных работах па збору ўраджаю, будаўніцтве дарог, замкаў і інш.

Збяднелыя сяляне, ці былая “челядзь нявольная” станавіліся агароднікамі. Гаспадар саджаў іх на невялікі кавалак зямлі. Агароднікі павінны былі выконваць паншчыну. Прывілеяванай часткай залежнага сельскага насельніцтва з’яўляліся сялянеслугі. Да іх адносіліся воіны, конюхі, лоўчыя, рамеснікі, млынары. Збяднелых,

дэкласіраваных элементаў называлі кутнікамі, халупнікамі, каморнікамі, бабылямі.

Гэтыя людзі жылі працай па найму.

Па ступені феадальнай залежнасці сяляне падзяляліся на пахожых, непахожых людзей і чэлядзь нявольную. Спачатку большасць сялян былі пахожымі – гэта значыць маглі пераходзіць ад аднаго феадала да другога, але толькі ў восень, пасля заканчэння палявых работ і выканання павіннасцей. У XVІ ст. практычна ўсе пахожыя людзі былі замацаваны за зямлѐй, сталі непахожымі (прыгоннымі). Челядзь нявольная знаходзілася ў поўнай уласнасці феадалаў, працавала ў іх маѐнтках, але часцей не мела зямельных надзелаў і абслугоўвала дваровую гаспадарку.

Станаўленне фальваркава-паншчыннай гаспадаркі. Аграрная рэформа 1557 г.

Рост гарадоў, развіццѐ рамяства, гандлю, таварна-грашовых адносін выклікалі з канца XV ст. рэзкі ўздым попыту на зерне і іншыя сельскагаспадарчыя прадукты ў

Еўропе, у тым ліку і ў ВКЛ. У XV ст. набываюць значэнне двары з панскай ворнай зямлѐй, якія называліся фальваркамі. Фальварак быў комплексам гаспадарчых і жылых пабудоў, вакол якіх размяшчаліся ворныя землі, агароды, сенажаці і лясы. Фальваркі арыентаваліся на рынак. Вытворчасць у іх была заснавана не на працы челядзі нявольнай, а на працы сяляніна-паншчынніка.

У сярэдзіне XVІ ст., вялікі князь літоўскі Жыгімонт ІІ Аўгуст ажыццяўляе аграрную рэформу, якая атрымала назву “валочная памера”. Гэта назва паходзіць ад аднаго з асноўных дакументаў аграрнай рэформы – “Уставы на валокі” 1557 г. Да сярэдзіны XVІ ст. архаічная сістэма землекарыстання сялянства Беларусі і абкладання яго павіннасцямі толькі вельмі прыблізна ўлічвала гаспадарчыя рэсурсы адзінак абкладання, стала для феадалаў істотнай перашкодай на шляху іх імкнення павялічыць свае даходы. Гэта і абумовіла яе рэарганізацыю шляхам вымярэння зямлі на валокі (30 моргаў, або 21,36 га), вызначэння якасці глебы і ўвядзення валокі ў якасці асноўнай адзінкі абкладання.

Уся зямля ў маѐнтку дзялілася на панскія і сялянскія валокі ў суадносінах 1:7. Гэта значыць, апрацоўку адной фальваркавай валокі рабілі 7 сялянскіх валок. Сялянскі надзел прызначаўся ў трох палях, што забяспечвала прымусовы трохпольны севазварот, які спрыяў росту ўраджайнасці.

Валочныя памеры ў залежнасці ад таго, якія павіннасці патрабаваў выконваць феадал за іх выкарыстанне, падзяляліся на цяглыя і асадныя (чыншавыя). Акрамя асноўных, сяляне абавязаны былі выконваць і шэраг дадатковых павіннасцей. Сяляне страчвалі правы на зямельныя участкі, якія традыцыйна лічыліся ў іх спадчыннам валоданні.

Павелічэнне даходаў скарбу ў выніку правядзення рэформы заахвоціла прыватных уласнікаў, у першую чаргу буйных. У маѐнтках сярэдняй і дробнай шляхты рэформа праводзілася больш павольна. Землеўпарадкаванне (памера) каштавала вельмі дорага.

Па мере росту насельніцтва адбывалася здрабненне сялянскіх надзелаў. Гэта было звязана таксама з індывідуалізацыяй сялянскай сям’і і яе павіннасцяў. У канцы XVІ ст. на захадзе Беларусі сярэдні зямельны надзел складаў 0,71 валокі, тут пераважала паншчыннае вядзенне гаспадаркі, на ўсходзе Беларусі сярэдні надзел быў 0,82 валокі і перавага аддавалася чыншу.

Распаўсюджванне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі суправаджалася аслабленнем ролі і нават разбурэннем сялянскай абшчыны, таму што яна стрымлівала імкненне феадалаў павялічыць памеры рэнты, адасобіць сялянскае землекарыстанне, каб лягчэй было забяспечыць свае інтарэсы. Гэты прцэс меў пэўныя вынікі на захадзе і ў цэнтры Беларусі, дзе імкліва ствараліся фальваркі. Аднак на ўсходзе абшчына ў той ці іншай форме захоўвалася.

Тэмпы правядзення рэформы былі розныя ў тых ці іншых регіѐнах Беларусі. У цэнтры і на захадзе памешчыцкія гаспадаркі былі цесна звязаны з рынкам. Рэформа тут была завершана да канца XVІ ст. На поўначы Беларусі, дзе ішла Лівонская вайна, феадалы не маглі ажыццяўляць пераўтварэнні так актыўна, як на захадзе. Фальваркавая сістэма не стала тут пераважнай. Насельніцтва ў асноўным пераводзілася з даніны на чынш. Рэформа на ўсходзе зацягнулася больш чым на 100 гадоў.

Такім чынам, у выніку ўдасканальвання арганізацыі феадальнай вытворчасці, узмацнення эксплуатацыі сялянства рэформа прывяла да значнага павелічэння даходаў феадалаў. Яна спрыяла распаўсюджванню перадавой агракультуры. Асноўныя прынцыпы землекарыстання і абкладання сялянства, якія былі ўведзены аграрнай рэформай, вызначылі істотныя рысы аграрнага ладу Беларусі на працягу далейшых 200 гадоў. яго развіцця.

Запрыгоньванне сялянства.

Па меры пашырэння сувязей феадалаў з рынкам, а разам з гэтым умацавання іх эканамічнага і палітычнага панавання, ліквідацыя права сялян на пераходы і пераўтварэнне іх у прыгонных становіцца ўсѐ больш актуальнай задачай унутранай палітыкі пануючага класа. Адным з першых дакументаў, якія сведчылі аб пачатку запрыгоньвання сялян у ВКЛ, быў прывілей 1447 г. Ён, у прыватнасці, пацвердзіў даўняе права феадалаў на вотчынны суд, што ставіла сялян у значную залежнасць ад іх рашэнняў і інтарэсаў. Адзін з яго артыкулаў забараняў прымаць сялян-уцекачоў.

Першы статут ВКЛ 1529 г. – усеагульны звод законаў – адмаўляў сялянам у праве ўласнасці на землю. Яны страчвалі права ѐю распараджацца без згоды феадала.

“Уставай на волакі” 1557 г. сяляне фактычна замацоўваліся за земельнымі надзеламі.

Другі статут 1566 г. ўводзіў 10-гадовы тэрмін адшуквання беглых ці крадзеных сялян і адміністрацыйныя пакаранні супраць тых, хто іх хаваў. Забаранялася хаваць сялян у гарадах.

Трэці статут ВКЛ 1588 г. павялічваў тэрмін пошуку беглых сялян да 20 гадоў. Ён пазбавіў сялян права пераходу і залічыў у стан непахожых людзей тых, якія пражылі на зямлі феадала 10 гадоў.

У цэлым у канцы XVІ – першай палове XVІІ ст. у ВКЛ фактычна і юрыдычна аформілася прыгоннае права. Завяршыўся працэс фарміравання асноўных рыс феадальнай сістэмы: выключнае права на валоданне зямлѐй, асобыя саслоўныя прывілеі і абавязкі шляхты; пазбаўленне сялян правоў на землю і замацаванне іх за зямлѐй, пазаэканамічнае прымушэнне сялян да працы.

2.Гарады. Рамѐства. Гандаль

Удругой палове XІІІ–XVІ ст. на Беларусі ішоў інтэнсіўны працэс урбанізацыі грамадства. Калі да 1500 г. крыніцы змяшчаюць звесткі аб 83 гарадах ВКЛ, то да 1600 г. – 530. Беларускі горад у той час ўяўляў невялікае паселішча, якое налічвала ад 1,5 да 3 тысяч жыхароў. Горад з насельніцтвам 10 і болей тысяч складаў рэдкае выключэнне. Прыгонніцкая прыкаванасць селянініа да феадальнага маѐнтка была асноўнай перашкодай на шляху росту гарадскога насельніцтва. Сярод усіх беларускіх гарадоў таго часу сваім вядучым значэннім у жыцці грамадства вызначаўся Полацк. У сярэдзіне XVІ ст. ѐн налічваў да 50 тысяч жыхароў. Але асноўная частка беларускіх гарадскіх паселішчаў заставалася ў паўаграрным становішчы. Прычынай таго былі абмежаваныя магчымасці таварна-грашовых адносін.

УXV ст. многія населеныя пункты набываюць рысы рамесных і гандлѐвых цэнтраў – узнікаюць т.з. мястэчкі. Выдзяляюцца дзве групы гарадоў дзяржаўныя (вялікакняжацкія) і прыватнаўласніцкія. Пыватнаўласніцкай магла быць і частка горада, якая падпарадкоўвалася не гарадскім уладам, а асобным свецкім ці духоўным феадалам – “юрыдыка”.

Імкнучыся пазбавіцца ад феадальнай залежнасці, жыхары гарадоў змагаліся за магдэбургскае права – права на самакіраванне, якое атрымала назву ад нямецкага горада Магдэбурга – першага ў XІІІ ст., які набыў яго.

На тэрыторыі Беларусі магдэбургскае права першым атрымаў Брэст у 1390 г., потым Гродна – у 1391 г. Да другой паловы XVІ ст. магдэбургскае права набылі амаль што ўсе больш ці менш значныя гарады Беларусі. Вялікія князі літоўскія былі

зацікаўлены ў наданні гарадам магдэбургскага права, таму што гарады станавіліся іх саюзнікамі ў барацьбе з сваявольствам буйных феадалаў. Пастаянныя войны ВКЛ вызвалі неабходнасць у пераўтварэнні гарадоў у фарпосты абароны дзяржавы. Атрымліваючы магдэбургскае права, гараджане ў выпадку вайны абаранялі не толькі сваю дзяржаву, але і “гарадскую незалежнасць”.

Па магдэбургскаму праву замест шматлікіх павіннасцяў гараджане плацілі адзіны вялікі падатак. Яны вызваляліся ад суда і ўлады вялікакняскіх чыноўнікаў або феадалаў. Аднак самакіраванне было абмежавана прызначэннем вялікім князем літоўскім з шляхты або з заможных мяшчан войта – галавы самакіравання.

Выбарным органам самакіравання быў магістрат, які складаўся з рады і лавы. Рада ажыццяўляла функцыі гарадской улады і суда па маѐмасных і гамадзянскіх справах, лава судзіла гараджан па крымінальных справах.

Гарады з’яўляліся цэнтрамі развіцця рамеснай вытворчасці і гандлю. На Беларусі былі шырока распаўсюджаны розныя віды рамѐстваў. Найбольш значнай была апрацоўка металаў. Сыравінай для металаапрацоўкі была перш за ўсѐ балотная руда, якую здабывалі на ўсей тэрыторыі Беларусі і выплаўлялі з яе жалеза. Шырока былі распаўсюджаны ювелірная, дрэваапрацоўчая, ганчарная, ткацкая справы, апрацоўка скур і інш. У XVІ ст. дакументы нагадваюць больш 100 рамесных прафесій і спецыяльнасцяў, што сведчыла аб дыферэнцыяцыі рамяства і росце таварнай вытворчасці.

Для абароны сваіх інтарэсаў рамеснікі, па прыкладу Заходняй Еўропы, з XVІ ст. аб’ядноўваюцца ў цэхі – аб’яднанні рамеснікаў адной ці некалькіх сумежных спецыяльнасцяў, аднаго веравызнання. Цэхі абаранялі іх ад канкурэнцыі з боку прышлых сельскіх, або іншагародніх рамеснікаў. Цэхі складаліся прыкладна з 60-70 чалавек. Гэта былі майстры, чаляднікі (падмайстры), вучні (хлопцы). Паўнапраўнымі членамі цэхаў былі толькі майстры. З іх на год выбіраўся кіраўнік цэха – стараста, ці цэхмістр. У час ваенных дзеянняў цэхі станавіліся баявымі атрадамі. Яны мелі свае сцягі.

Развіццѐ рамѐстваў суправаджалася пашырэннем гандлю. Гарадскія купцы скуплялі ў навакольных вѐсках прадукцыю земляробства, промыслаў і прадавалі яе на гарадскіх рынках. З часам яны наладжвалі пастаянны гандаль у крамах. Ва ўсіх гарадах і мястэчках 1-2 раза ў тыдзень праходзілі таргі, а ў буйных гарадах яшчэ і ярмаркі (1-3 разы ў год), на якія прыбывалі не толькі мясцовыя, але і замежныя купцы.

Купцы, як і рамеснікі, у XV-XVІ стст. пачалі ствараць свае аб’яднанні – брацтвы ці гільдыі – па тыпу цэхаў. Купецкія супольнасці таксама імкнуліся да манаполіі ў межах свайго горада і яго перыферыі.

У XVІ ст. ўстанаўліваюцца рэгулярныя гандлѐвыя сувязі гарадоў не толькі з вѐскамі і мястэчкамі, але і паміж сабой. Гандлѐвая дзейнасць садзейнічала будаўніцтву дарог-гасцінцаў, якія звязвалі гарады Беларусі. Разам з тым, нягледзячы на зараджэнне вытворчай спецыялізацыі раѐнаў, на тэрыторыі Беларусі ў разглядаемы перыяд яшчэ поўнасцю не склаўся ўнутраны рынак. Развіццѐ гандлѐвых сувязей стрымлівала феадальная адасобленасць, нестабільнасць унутры- і знешнепалітычнай абстаноўкі. Тым не менш атрымаў развіццѐ гандаль, у тым ліку і пасрэдніцкі. Асноўнымі экспартнымі прадуктамі былі збожжа, сала, воск, лес, скуры, футры, смала, лѐн, пянька, а таксама арыгінальныя рамесныя вырабы. Увозілі ў Беларусь металы і вырабы з іх, сукно з Еўропы, прыправы з Усходу. Імпартаваліся таксама соль, віна, прадметы раскошы.

Такім чынам, развіццѐ рамяства і гандлю, рост гарадоў сведчылі аб фарміраванні ў нетрах феадальнага грамадства пачаткаў новых формаў грамадскіх адносін – таварнаграшовых, паступовым зараджэнні элементаў рынку.

3.Рэфармацыя.

Рэфармацыя (ад лац. пераўтварэнне), шырокі сацыяльна-палітычны і ідэалагічны рух у Еўропе, накіраваны супраць рымска-каталіцкай царквы і яе ролі ў палітычнай сістэме грамадства. Рэфармацыя адлюстроўвала зараджэнне капіталістычных адносін в краінах Заходняй Еўропы. Рэфарматарскі (пратэстанцкі) рух дазваляў кансалідаваць грамадства для правядзення радыкальных буржуазных пераўтварэнняў. Мацнеючыя нацыянальныя дзяржавы таксама адчувалі патрэбу ва ўласнай ідэалагічнай базе і жадалі мець падкантрольныя сябе царкоўныя інстытуты.

Ідэйнымі крыніцамі рэфармацыі былі гуманізм эпохі Адраджэння і сярэдневяковыя ерасі. Гуманісты выступалі з крытыкай сярэдневяковага светапогляду і абгрунтавалі прынцыпы буржуазнага індывідуалізму. Галоўнае месца ў ідэалогіі займала вучэнне пра тое, што для выратавання душы верніка не патрабуецца пасрэдніцтва царквы, таму адмаўлялася неабходнасць яе існавання з усѐй іерархіяй на чале з папам рымскім. Адзінай крыніцай веры было абвешчана Свяшчэннае пісанне – Біблія; адмаўлялася Свяшчэннае паданне (патрыстыка, прынятыя на царкоўных саборах заканадаўчыя акты, папскія пасланні, дэкрэты і інш.). Ідэолагі рэфармацыі патрабавалі адмены царкоўнай дзесяціны і пышнага каталіцкага культу, секулярызацыі (адчужэння) царкоўнай маѐмасці (найперш зямельнай) на карысць дзяржавы і прыватных асоб, стварэння самастойных дэмакратычных і самакіравальных танных нацыянальных цэркваў. У ліку вядучых тэарэтыкаў рэфармацыі былі германскія тэолагі: М.Лютэр і Т.Мюнцер, швейцарскія: У.Цвінглі і Ж.Кальван. У пачатку ХVI ст. у Еўропе ствараюцца пратэстанцкія цэрквы, якія адасобіліся ад каталіцтва. У большасці краін Германіі і Скандынавіі атрымала распаўсюджанне лютэранства (адметна абраннем абшчынамі сабе пастараў), у Швейцарыі і Нідэрландах – кальвінізм (адметны сваім сурова-аскетычным духам), у Англіі – англіканская царква (кампрамісны напрамак з уласнай царкоўнай іерархіяй).

Рэфармацыя на Беларусі з’яўлялася састаўной часткай еўрапейскага рэфармацыйнага руху, але мела значныя своеасаблівасці. Агульнае развіццѐ феадальнага спосабу вытворчасці, эвалюцыя рамяства і гандлю, рост колькасці гарадоў і мястэчак, актывізацыя гандлѐва-прадпрымальніцкай і грамадска-палітычнай дзейнасці мяшчан, абвастрэнне супярэчнасцей унутры пануючага класа, пагаршэнне сацыяльнага становішча мас былі фактарамі, якія спрыялі ўзнікненню рэфармацыйнага руху ў Вялікам княстве Літоўскім (ВКЛ) у сярэдзіне ХVI ст.

Разнастайнасць сацыяльных сіл, якія падтрымалі рэфармацыйны рух ці былі ўцягнуты ў яго, абумовіла неаднолькавую ідэалагічную накіраванасць асноўных рэфармацыйных плыняў на Беларусі і Літве (кальвінізму, лютэранства, антытрынітарызму), адрозненне іх грамадска-палітычных мэт.

Асноўнай формай царкоўна-рэлігійнай рэфармацыі, якая зацверділася на Беларусі, быў кальвінізм. Яго галоўнай сацыяльнай апорай была феадальная знаць, частка дробнай і сярэдняй шляхты. Іх прыхільнасць да рэфармацыі абумовілі адмоўныя адносіны многіх магнатаў ВКЛ да уніі з Польшчай, імкненне феадальнай знаці захаваць свае сацыяльнаэканамічныя і палітычныя правы шляхам дэцэнтралізацыі як дзяржаўнай, так і царкоўнарэлігійнай структуры (у дадзеным выпадку каталіцкай і праваславнай цэрквы), захапіць багацце і зямельныя ўладанні царквы.

У рэфармацыйным руху ўвасобіліся таксама апазіцыйныя настроі некаторых слаѐў мяшчанства, што выступалі супраць уціску свецкіх і царкоўных феадалаў, прывілеяванага

становішча традыцыйных цэркваў, якое ушчамляла сацыяльна-эканамічныя правы гараджан.

Пераважная колькасць сялян, як і гарадского насельніцтва, захоўвалда сваю прыхільнасць праваслаўнай рэлігійнай традыцыі, нягледзячы на націск феадалаўпратэстантаў.

З сярэдзіны ХVI ст. на Беларусі арганізоўваюцца рэфармацыйныя абшчыны (зборы) у Нясвіжы, Брэсце, Клецку, Беліцы, Заслаўі, Менску, Віцебску, Полацку і інш. Рэфармацыйны рух набыў стройную кальвінісцкую арганізацыю. У ХVI – першай палове ХVIІ ст. на тэрыторыі Беларусі было створана каля 85 кальвінісцкіх і 7 арыянскіх збораў. У 1557 г. у Вільні быў утвораны Сінод пратэстанцкіх абшчын ВКЛ. Пры зборах існавалі рэфармаваныя цэрквы, адкрывалі школы, шпіталі, друкарні. Большасць рэфармацыйных абшчын знаходзілася ў залежнасці ад феадалаў пратэктараў, якія іх матэрыяльна падтрымлівалі. У 1560-я гг. адбыўся раскол кальвінісцкага лагера. З яго вылучыўся радыкальна-рэфармацыйны кірунак – антытрынітарыі (прыхільнікі арыянства), якія крытыкавалі асновы феадалізму, падтрымлівалі патрабаванні нізоў. Пераемнікамі антытрынітарыяў былі сацыяне.

Рэфармацыйны рух адыграў пэўную ролю ў развіцці талерантнасці ў ВКЛ. У 1564 г. уся шляхта і магнаты ВКЛ былі ўраўнаваны ў правах незалежна ад веравызнання, а ў 1573 г. сейм Рэчы Паспалітай зацвердзіў “Акт Варшаўскай канфедэрацыі”, дзе быў агучаны прынцып талерантнасці пры выбары рэлігіі.

Рэфармацыя ў ВКЛ насіла ў асноўным шляхецка-магнацкі характар. Феадалыпратэстанты ў час палітычнага ўздыму Рэфармацыі на Беларусі і Літве займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады.

Рэфармацыя спрыяла актывізацыі духоўнага жыцця, распаўсюджванню новых, гуманістычных тэндэнцый, развіццю рэнесансавай культуры. З ѐй звязана фарміраванне беларускай народнасці і станаўленне нацыянальнай самасвядомасці, пашырэнне кнігадрукавання, развіццѐ літаратуры, мастацтва, асветніцкай дзейнасці. Публіцыстыка рэфарматараў узбагаціла ідэйны змест беларускай літаратуры, яе тэматыку, жанры і стылі. Рэфармацыя падарвала аўтарытэт афіцыйнай тэалогіі, садзейнічала развіццю свецкіх ведаў, пашырэнню міжнародных сувязей і кантактаў.

3.Фарміраванне беларускай народнасці.

Народнасць – гістарычна склаўшаяся моўная, тэрытарыяльная, эканамічная і культурная супольнасць людзей, уласціва рабаўладальніцкаму і феадальнаму ладу. Да асноўных прыкмет народнасці таксама адносяцца: этнічная самасвядомасць, саманазва, пэўны псіхічны склад характэру. Беларуская народнасць утваралася паступова на аснове старажытнарускай народнасці. Якія фактары паўплывалі на гэты працэс?

Узнікненне беларускай народнасці і яе развіццѐ былі перш за ўсѐ звязаны з

тэрытарыяльным адзінствам рассялення. Прыродныя ўмовы Беларусі былі ў цэлым досыць спрыяльныя для жыцця і дзейнасці насельніцтва. Умеранакантынентальны клімат, дастатковая колькасць ападкаў, перавага дзярнова-падзолістых глеб – усѐ гэта дазваляла развівацца сельскай гаспадаркі. Ядро этнічнай тэрыторыі беларускай народнасці ў асноўных рысах адпявядала арэалам рассялення яе старажытным продкаў

– крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў.

На фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларускай народнасці ўплывалі і каланізацыйныя працэсы, што ў пэўнай ступені развіваліся стыхійна, а з часам усѐ больш актыўна выкарыстоўваліся дзяржаўнай адміністрацыяй, феадаламі. Працэс засялення з удзелам беларускага, украінскага, польскага, літоўскага насельніцтва адбываўся ў розных регіѐнах Занѐмання і Падляшша. Акрамя ўсходнеславянскага ў

склад беларускага этнасу былі ўліты асобныя групы польскага, балцкага і цюрскага (татарскага) насельніцтва. Яны жылі побач са славянамі і з’явіліся дадатковым кампанентам утварэння беларускай народнасці. Але іх наяўнасць увогуле не парушала цэласнасці этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Паліэтнічны характар ВКЛ, адрозненні ў тэрытарыяльна-адміністрацыйным, прававым становішчы зямель Беларусі, неаднолькавы ўзровень асваення розных регіѐнаў і іншыя фактары абумовілі адначасовае развіццѐ рознатыпных этнааб’яднальных працэсаў. З аднаго боку, арэалам іх праяўлення былі сельскія абшчыны, сельскія і гарадскія пасяленні, воласці, паветы, землі. Гэта знайшло адлюстраванне ў распаўсюджванні адпаведных этнанімічных формаў (“палачане”, “магілѐўцы”, “гараденцы”). З другога боку, кансалідацыя насельніцтва на больш шырокай аснове праходзіла ў асобных больш важных геаграфічных і тэрытарыяльных регіѐнах (Заходняя Беларусь, Усходняя Беларусь, Палессе, Падляшша), а таксама ахоплівала ўвесь ўсходнеславянскі этнас княства, аб’яднаны агульнасцю паходжання і гістарычных традыцый.

Грамадска-палітычныя ўмовы. У параўнанні з этапам феадальнай дробнасці ВКЛ прадстаўляла новы ўзровень палітычнай, дзяржаўнай і сацыяльна-эканамічнай арганізацыі зямель. Неабходнасць барацьбы з агрэсіяй крыжакоў і мангола-татараў садзейнічала ўмацаванню сувязей паміж рознымі тэрытарыяльнымі часткамі Беларусі. У межах ВКЛ была ліквідавана сістэма мясцовых княжэнняў, уведзены адзіныя дзяржаўнае кіраванне і заканадаўства, што сведчыла аб складванні сістэмы палітыкаправавой цэнтралізацыі ў краіне. Аднак палітычнае аб’яднанне поўнасцю не знішчыла лакальнай аўтаномнасці асобных зямель. Некаторыя з іх у ВКЛ мелі розны статус, доўгі час захоўвалі ў значнай ступені сваю самастойнасць. Увогуле, ў грамадскапалітычным жыцці ВКЛ наглядаліся як аб’яднальныя, так і сепаратысцкія тэндэнцыі, што ўскладняла працэс фарміравання беларускай народнасці.

Эканамічныя фактары. Эканамічнай асновай этнаўтваральных працэсаў з’явіліся далейшае развіццѐ сельскай гаспадаркі, удасканаленне рамяства, пашырэнне гандлю. Узрасла роля буйных гарадоў Беларусі як цэнтраў рэгіянальнага і транзітнага гандлю, сродкаў умацавання тэрытарыяльна-эканамічных сувязей беларускіх зямель. Імклівы рост колькасці мястэчек у XVІ ст. быў вынікам далейшага развіцця таварна-грашовых адносін, уцягвання ў іх новых тэрыторый. Паступова ў ВКЛ усталѐўваліся адзіныя грашовая сістэма і гандлѐва-вымяральныя стандарты.

Разам з тым, ва ўмовах феадальнага спосабу вытворчасці з яго натуральнай сістэмай гаспадарання аб’яднальныя працэсы абмяжоўваліся рэгіянальнымі, а не агульнадзяржаўнымі сувязямі, стварэннем лакальных рынкаў вакол гарадоў і мястэчак. Нягледзячы на пэўную уніфікацыю асобных вагавых адзінак на тэрыторыі Беларусі, наглядалася ўстойлівасць лакальнай метралогіі. Гэта адлюстроўвала слабасць эканамічнай інтэграцыі. Аднак таварна-грошавыя адносіны ўсѐ ў большай ступені ўздзейнічалі на працэс складання народнасці.

Сацыяльныя фактары. Далейшае развіццѐ феадальных адносін, паступовае ўсталяванне прыгоннага права садзейнічалі кансалідацыі шматлікіх катэгорый насельніцтва Беларусі ў сацыяльныя групы з агульнымі правамі і абавязкамі для кожнай з іх. Да сярэдзіны XVІ ст. усе асноўныя класы і саслоўі беларускай народнасці дасягнулі ўзроўню сталага феадальнага грамадства. Розныя катэгорыі свецкіх феадалаў кансалідаваліся ў шляхецкае саслоўе, што было замацавана ў статутах ВКЛ, агульназемскіх прывілеях, сеймавых пастановах. Другім прывілеяваным саслоўем з’яўлялася духавенства. Фарміраваліся таксама саслоўі прыгонных сялян і мяшчан – жыхароў гарадоў і мястэчак. Гэты працэс садзейнічаў усталяванню больш шырокіх сувязей у межах кожнага саслоўя і паміж імі.

Культура. У працэсе развіцця беларускіх зямель больш разнастайнымі сталі культурныя сувязі паміж імі. Многімі агульнымі рысамі адзначаны вусная народная творчасць і літаратурныя творы, народныя песні і танцы, абрады, мастацтва, рамяство і г.д. Супольнасць беларускай культуры асабліва выразна выявілася ў станаўленні і развіцці беларускай народнай і літараратурнай мовы. Спецыфічныя рысы беларускай мовы пачалі ўзнікаць не пазней XІІІ ст. – у выніку ўзаемадзеяння і сінтэзу старажытнарускіх традыцый і мясцовых асаблівасцей. Характэрныя рысы беларускай мовы (дзеканне, цэканне, цвѐрдае “р” і інш.) паступова пранікаюць у помнікі пісьменнасці XІV-XVІ стст. Галоўны напрамак у развіцці беларускай літаратурнай мовы ў XV-XVІ стст. вызначаўся зацвярджэннем ѐй граматычных і лексічных форм народнай беларускай гаворкі. Беларуская літаратурная мова канчаткова склалася як самастойная моўная сістэма ў другой палове XVІ ст.

У адзначаны перыяд супольнасць культуры ўсходнеславянскіх народаў выяўлялася таксама ў пэўным рэлігійным, а часам у царкоўным адзінстве. У эпоху сярэднявечча рэлігія звычайна была адной з этнічных прыкмет, важным, падчас вызначальным кампанентам этнічнай самасвядомасці. Большасць усходнеславянскага насельніцтва ў XІІІ-XVІ вв. прытрымлівалася праваслаўя. Пасля Крэўскай уніі частка шляхты перайшла ў каталіцтва, аднак яна не перавышала некалькіх працэнтаў.

Адным са значных кампанентаў народнасці з’яўляецца самасвядомасць. У ВКЛ жыхары беларускіх зямель адрознівалі сябе ад іншых народаў (немцаў, палякаў, літоўцаў). Значна пазней беларусы пачалі адрозніваць сябе ад рускіх. Гістарычная супольнасць усходнеславянскага народа, адзіная рэлігія і мова продкаў тармазілі працэс дыферэнцыяцыі рускага і беларускага народаў. Значны час насельніцтва Беларусі, як вогуле праваслаўнае ўсходнеславянскае, называлі сябе рускімі і сваю мову рускай. Гэта абумовіла тую акалічнасць, што самасвядомасць і саманазва беларусаў фарміраваліся пазней за іншыя этнічныя прыкметы.

Такім чынам, у другой палове XІІІ – сярэдзіне XVІ ст. адбываўся працэс фарміравання новай этнічнай супольнасці – беларускай народнасці, яскрава вызначыліся асноўныя яе прыкметы.

4. Культурнае жыццѐ.

Культура Беларусі другой паловы XІІІ – сярэдзіны XVІ ст. развівалася на аснове засвойвання багатых традыцый старажытнарускай культуры, пад уздеяннем новых сацыяльна-эканамічных і палітычных умов жыцця ў ВКЛ, што паслужыла галоўнай прычынай узнікнення яе многіх адметных рыс. Высокі агульны ўзровень развіцця ўсходнеславянскіх зямель, якія ахоплівалі большую частку тэрыторыі ВКЛ, садзейнічаў таму, што культура Беларусі адыгрывала вядучую ролю ў духоўнам жыцці краіны.

Беларуская культура мела ў асноўных рысах сярэдневяковы характар, развівалася на феадальна-прыгоннай аснове. Панавала ідэалогія класа феадалаў пры духоўнай дыктатуры царквы. Культурныя здабыткі з’яўляліся прывілеяй вышэйшых саслоўяў.

Выгаднае геаграфічнае становішча Беларусі абумовіла яе ролю культурнага пасрэдніка паміж праваслаўным Усходам і каталіцкім Захадам. Канец XY-XVІ ст. характарызуецца значнымі зрухамі амаль ва ўсіх галінах духоўнага жыцця Беларусі. На гэты перыяд прыпадае росквіт рэнесансавай культуры (культуры Адраджэння) ў ВКЛ,

рэзкі рост і ўзбагачэнне еўрапейскіх культурных, гандлѐвых і палітычных сувязей, распаўсюджванне рэфармацыйных ідэй і рухаў, пэўная секулярызацыя духоўнага

жыцця, пранікненне свецкіх гуманістычных і асветніцкіх паветаў ў культуру, пашырэнне дзяржаўнай і нацыянальна-патрыятычнай свядомасці ў розных колах грамадства. Адраджэнне – умоўная назва, звязаная з памкненнем адрадзіць антычную спадчыну. Але гэта было не простай рэстаўрацыяй, а спосабам фарміравання новай культуры, буржуазнай паводле сваѐй сутнасці.

Літаратура і кнігадрукаванне. У другой палове XІІІ – сярэдзіне XVІ ст. паралельна з развіццѐм старабеларускай літаратурнай мовы ішоў працэс стварэння беларускай арыгінальнай літаратуры. Па-ранейшаму шырока распаўсюджвалася царкоўна-рэлігійная літаратура з яе асноўнымі жанрамі – кнігі Бібліі, жыціі святых, апокрыфы (творы на тэму Свяшчэннага пісання, жыціі). Разам з тым, у XV-XVІ стст. узрасла ўдзельная вага свецкай літаратуры і пераходных яе жанраў: гістарычнай, рэлігійна-белетрыстычнай, маральна-павучальнай. Распаўсюджанне атрымалі перакладныя творы. Аднак найбольш дынамічна з усіх жанраў беларускай літаратуры развіваліся летапісы – гістарычна-літаратурныя творы з апісаннем падзей па гадам. У XV ст. з’яўляюцца беларуска-літоўскія летапісы.

“Летапісец вялікіх князѐў літоўскіх” быў напісаны невядомым аўтарам каля 1430

г. у Смаленску ў форме суцэльнага апавядання без выкарыстання дат, чым і адрозніваўся ад традыцыйных старарускіх летапісаў. У творе выкладываецца гісторыя ВКЛ з 1341 г. да канца XІV ст. Галоўная ідэя “Летапісца…” – абгрунтаванне цэтралізатарскай палітыкі вялікіх князѐў літоўскіх, падтрымка іх памкненняў да ліквідацыі феадальнай раздробленасці.

Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. – першы беларуска-літоўскі летапісны звод. Сваю назву ѐн атрымаў таму, што 1446 г. датуецца ў ім апошні запіс. Храналагічна звод ахоплівае перыяд ад ІX да сярэдзіны XV ст. У беларуска-літоўскім летапісу 1446 г. змешчаны творы, запазычаныя з старарускіх летапісаў і мясцовага паходжання: Смаленская хроніка, “Пахвала Вітаўту”, “Летапісец вялікіх князѐў літоўскіх”. “Пахвала Вітаўту” – усхваляванае апавяданне пра вялікага князя. У творе выказваецца гістарычная канцэпцыя ўсяго Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г. – погляд на ВКЛ як на літоўска-славянскую дзяржаву, якая прызнаецца адным з цэнтраў палітычнага аб’яднання ўсходнеславянскіх зямель. Выказваецца ідэя гістарычнай еднасці ўсіх усходніх славян.

З пачатку XVІ ст. аўтары летапісаў амаль цалкам сканцэнтравалі сваю ўвагу на гісторыі ВКЛ. Створаная у першай палове XVІ ст. “Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага” выкладае гсторыю ВКЛ ад легендарнага князя Палемона да Гедыміна. Хроніка была напісана з мэтай абудзіць пачуццѐ нацыянальнага гонару ў літоўцаў, сцвердзіць перавагу літоўскіх феадалаў над феадаламі ўсходнеславянскага паходжання.

Другі найбольш поўны агульнадзяржаўны летапісны звод таго часу – “Хроніка Быхаўца”. Сваю назву яна атрымала ад пана А.Быхаўца з-пад Ваўкавыска, якому належаў у XІХ ст. адзіны вядомы яе рукапісны экзэмпляр. Хроніка апісвае падзеі палітычнай гісторыі ВКЛ ад легендарных часоў да пачатку XVІ ст. Цэнтральная тэма твора – ваенна-патрыятычная. “Хроніка Быхаўца” – этапны твор у гісторыі беларускалітоўскага летапісання. Ён аб’яднаў уv сябе традыцыйную летапісную форму перасказу са звязным распавядом пра мінулае, што адлюстравала тэндэнцыю да белетрызацыі гістарычнага апавядання.

Рэвалюцыйную ролю ў развіцці рэнесансавых тэндэнцый, ва ўздыме беларускай культуры адыграла кнігадрукаванне, заснаванае вялікім беларускім асветнікам, гуманістам і рэфарматарам Ф.Скарінам (каля 1490 – каля 1551). У Празе, а потым у Вільна ў 1517-1520-я гг. Скарына пераклаў на старабеларускую мову, адрэгадаваў, пракаменціраваў і выдаў 23 кнігі Старога запавету, “Малую падарожную кніжку” і

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]