Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

kurs-gistoryi-belarusi

.pdf
Скачиваний:
15
Добавлен:
17.05.2015
Размер:
504.21 Кб
Скачать

На першыя этапе разгортвання паўстанне ў ВКЛ мела больш радыкальны характар, чым у Польшчы. Найвышэйшая Рада ВКЛ заклікала не толькі да набыцця вольнасці, але і грамадзянскай роўнасці. Гэта выклікала незадавальненне Я.Ясінскім правага крыла кіраўніцтва паўстаннем на ВКЛ. Пад націскам кансерватараў Т.Касцюшка звольніў Я.Ясінскага з пасады кіраўніка Найвышэйшай Рады ВКЛ.

У перыяд паўстання былі пашыраны прэрагатывы “парадкавых камісій”, якія сталі яго арганізацыйнымі цэнтрамі на месцах.

На пачатку мая Т.Касцюшка, які так і не здолеў прабіцца ў бок Варшавы, адышоў у лагер пад Паланцом. 7 мая ѐн выдаў Паланецкі універсал, які ўсталѐўваў новыя заканадаўчыя нормы. Згодна з імі сяляне абвяшчаліся асабіста вольнымі, прызнавалася іх спадчыннае права карыстання зямлѐй, якую яны абраблялі, значна аблягчаліся павіннасці. Аднак зямля заставалася ў валоданні памешчыкаў. Такім чынам, універсал меў кампрамісны характар. Т.Касцюшка, імкнучыся прыцягнуць на свой бок сялян, адначасова не хацеў страціць саюзнікаў сярод шляхты.

Спроба вырашыць “сялянскае пытанне”, звороты да сялянства не прайшлі незаўважанымі. Падчас паўстання наяўнасць сялян у беларускіх паўстанцкіх атрадах дасягала часам трэцяй іх часткі. Агульная ж колькасць удзельнікаў паўстання на ўсім яго працягу ў Беларусі складала да 30 тыс. чалавек.

Паўстанне ў ВКЛ дасягнула ў маі найвышэйшага ўздыму. 7 мая Я.Ясінскі нанѐс паражэнне расійскаму войску каля в.Паляны ў Ашмянскім павеце. Паўстанцы захапілі Гродна, Ліду, Слонім, Ашмяны, Браслаў, Брэст, Пінск і іншыя гарады. Адступаючы, рускія войскі занялі пазіцыю прыкладна ўздоўж мяжы падзелу Рэчы Паспалітай 1793 г.

Аднак у чэрвені ваенна-палітычная сітуацыя пачала складвацца не на карысць паўстанцаў. Адбываецца аб’яднанне руска-прускіх сіл, якія нанеслі Т.Касцюшка шэраг паражэнняў. Адмоўною ролю адыграла адстаўка Я.Ясінскага з пасады галоўнакамандуючага паўстанцкага войска ВКЛ. С сярэдзіны мая 1794 г. Т.Касцюшка падзяліў паўстанцаў на тры корпусы на чале с Я.Ясінскім, Я.Хлявінскім і П.Грабоўскім. 4 чэрвеня зноў адзіным камандуючым у ВКЛ быў прызначаны М.Вяльгорскі, які сваѐй бяздзейнасцю пацвердзіў поўную няздатнасць да гэтай пасады.

Другая бітва беларускіх паўстанцаў пад камандаваннем Я.Ясінскага адбылася 25 чэрвеня пад в.Солы, каля Смаргоні. Перавага расійцаў у артылерыі дазволіла нанесці паражэнне паўстанцам.

Я.Ясінскі прадпрыняў спробу разгорнуць партызанскую барацьбу ў тыле расійскіх войск, накіроўваючы атрады за мяжу падзелу 1793 г. Найбольш буйнымі рэйдамі на тэрыторыі ВКЛ былі выправы атрадаў пад кіраўніцтвам М.К.Агінскага (на Дынабург) і

С.Грабоўскага (на Меншчыну) у жніўні – верасні 1794 г. Уступаючы ў колькасці,

падрыхтоўцы і ўзбраенні расійскім сілам, рэйды поспеха не мелі.

З сярэдзіны лета расійскія войскі паступова выціскаюць паўстанцкія атрады з тэрыторыі Беларусі. 12 жніўня была ўзята Вільна. У верасні на тэрыторыю Беларусі ўводзіцца корпус А.Суворава. Ён наносіць паражэнні паўстанцам пад в.Крупчыцы каля Кобрына і пад Брэстам.

10 кастрычніка расійскі корпус генерала Ферзена разбіў войска Т.Касцюшкі пад Мацяѐвіцамі ў Польшчы. Паранены Т.Касцюшка трапіў у палон. Рэшткі войск паўстанцкага войска ВКЛ адступілі да Варшавы. Там, пры яе абароне загінуў Я.Ясінскі. 4 лістапада Варшава капітулявала. У лістападзе здаліся апошнія змагаючыяся атрады. Пачалася расправа з удзельнікамі паўстання. Больш за 12 тыс. чалавек было адпраўлена царскімі войскамі ў ссылку, або пакарана іншым чынам. 20 тыс. паўстанцаў было інтэрніравана ў Аўстрыі, 3 тыс. – у Прусіі.

Прычыны паражэння паўстання: палавінчатасць аб’яўленых рэформаў, хістанні шляхецкага кіраўніцтва паўстання ў пытаннях вызвалення сялян, ліквідацыі феадальных перажыткаў і г.д., што звузіла сацыяльную базу руху. Таксама адсутнічала адзінае камандаванне, належнае ўзаемадзеянне ў паўстанцкім войску. Сабатаж і невыкананне распараджэнняў Т.Касцюшкі, а часта і адкрытая здрада падрывалі сілы паўстанцаў. Не апраўдаліся разлікі паўстанцаў на падтрымку за мяжой, рэвалюцыйнай Францыі.

Няўдача паўстання прадвызначыла ліквідаванне Рэчы Паспалітай як самастойнай дзяржавы. Апошні, трэці яе падзел паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй адбыўся 24 кастычніка 1795 г. Да Расіі адышла Заходняя Беларусь, Літва, Курляндыя, Заходняя Валынь. Прусія атрымала большую частку Мазовіі разам з Варшавай і частку Літвы да Нѐмана. Да Аўстрыі адышла тэрыторыя паўднѐвай і цэнтральнай Польшы. 25 лістапада 1795 г. кароль С.А.Панятоўскі падпісаў у Гародне акт адрачэння ад прастолу.

У заняпадзе Рэчы Паспалітай можна бачыць гістарычную заканамернасць спынення функцыянавання практычна замарожаных, незмяняльных палітычных структур. Пры зараджэнні і развіцці капіталістычных адносін узнікла неабходнасць рэфармавання грамадства. Яно ж патрабавала падпарадкавання дзяржаве гаспадарчых і палітычных механізмаў, а значыць, моцнай цэнтральнай улады. Дэмакратычныя інстытуты Рэчы Паспалітай не здолелі выпрацаваць цэнтралізатарскіх пачаткаў, што не дазволіла кіруючым колам, пры знешнім уціске, адарвацца ад старай сістэмы і прадухіліць дзяржаўную катастрофу. Ліквідацыя Рэчы Паспалітай стала праявай чарговага перадзелу сфер уплыву ў Еўропе.

Л I Т А Р А Т У Р А

Анiшчанка Я. Паўстанне 1794 года: змаганне за народ // Полымя, 1994. № 5. С.225–241. Арлоў У. Таямнiцы полацкай гiсторыi. – Мн.: Беларусь. 1994. С.247-267.

Белоруссия в эпоху феодализма: Сб.документов и материалов: В 3 т. – Мн.: Изд-во АН БССР,1959–1961. Т.2. С.179–408.

Гiнет А. Апошнi сейм Рэчы Паспалiтай // Архiвы i справаводства. 1999. № 2. С.31–35; №3. С.44–48; №4. С.31–36; № 5.С.24–30.

Гiсторыя Беларусi: У 2 ч. / Пад рэд. Я.К.Новiка i Г.С.Марцуля. – Мн.: Унiверсiтэцкае, 1998. Ч.1. С.208–215, 224–232.

Гiсторыя Беларусi: У 2 ч. Ч.1. Са старажытных часоў да канца XVIII ст.: Курс лекцый./ I.П.Крэнь, I.I.Коўкель, С.В. Марозава i iнш. – Мн.: РIВШ БДУ, 2000.

Гiсторыя Беларусi: У 6 т. Т.3. / Ю.Бохан, В.Галубеў, У.Емельянчык і інш. – Мн.: Экаперспектыва, 2004.

Гiсторыя Беларусi (у кантэсце сусветных цывілізацый) / Пад. рэд. В.Галубовіча і Ю.Бохана.

– Мн.: Экаперспектыва, 2005.

Грыцкевiч А. Паўстанне 1794 г.: перадумовы, ход i вынiкi // Беларускi гiстарычны часопiс. 1994. № 1.С.39–47.

Емельянчык У. Паланэз для касiнераў (з падзей паўстання 1794 г. пад кiраўнiцтвам Т.Касцюшкi на Беларусi). – Мн.: Беларусь. 1994.

История Европы / Альдебер Ж., Бендер Й., Груша И. и др. – Мн.: Вышэйшая школа, 1996. С.191–286.

Нарысы гiсторыi Беларусi: У 2 ч. / Пад рэд. М.П.Касцюк. – Мн.: Беларусь, 1994–1995. Ч.1. С.208–243.

Пашкевiч У. ВКЛ у Паўночнай вайне (1700–1721 гг.). // Беларускi гiстарычны часопiс. 1995. № 3. С.163–171.

Прыбытка Г. Барацьба магнацкiх груповак у XVIII ст. // Спадчына. 1996. № 1. С.80–151.

Прыбытка Г.Барацьба магнацкiх груповак у другой палове XVI – пачатак XVIII ст. //Спадчына. 1995. №5. С.32–90.

Русско-белорусские связи во второй половине XVII в. (1667–1686 гг.) Сб.документов. – Мн.: Изд-во БГУ, 1972.

Сагановiч Г. Невядомая вайна: 1654-1667. – Мн.: Навука i тэхнiка, 1995.

Сагановiч Г. Войска Вялiкага княства Лiтоўскага у XVI–XVII стст. – Мн.: Навука i тэхнiка, 1994.

Сыны i пасынкi Беларусi / Пад рэд. С.В.Барыс – Мн.: Полымя, 1996. С.95-134. Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi: У 6 т. / Пад рэд. М.В.Бiч i iнш. – Мн.: "Беларуская энцыклапедыя" iмя П.Броўкi, 1993–2003.

Хрестоматия по истории Белоруссии с древнейших времен до 1917 г. – Мн.: Изд-во БГУ, 1977. С.124–163.

Юхо Я.А., Емельянчык У. "Нарадзiўся я лiтвiнам..." Тадэвуш Касцюшка. – Мн.: Навука i тэхнiка, 1994.

Юхо Я.А. За вольнасць нашу i вашу. Тадэвуш Касцюшка. – Мн.:Навука i тэхнiка, 1989. Юхо Я.А. Кароткi нарыс гiсторыi дзяржавы i права Беларусi. – Мн.: Унiверсiтэцкае, 1992. С.209-234.

Юхо Я.А. Крынiцы беларуска-лiтоўскага права. – Мн.: Беларусь, 1991. С.209-227.

ПЫТАННI ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ

1.Выдзелiце асноўныя этапы хода вайны 1654–1667 гг.

2.Якое значэнне мела перамога рускiх войск над шведамi ў бiтве пад в.Лясной? 3.Раскрыйце вынiкi ўдзелу Рэчы Паспалiтай у войнах другой паловы XVII – пачатку XVIII ст.

4.Якiм чынам дзяржаўны i палiтычны лад Рэчы Паспалiтай садзейнiчаў усеўладзю магнатаў i шляхты?

5.Ахарактарызуйце рэформы, правядзенныя ў Рэчы Паспалiтай у другой палове XVIII ст. 6.Выявiце асноўныя палажэннi Канстытуцыi 3 мая 1791 г.

7.Назавiце прычыны, мэты, рухаючыя сiлы i вынiкi паўстання пад кiраўнiцтвам Т.Касцюшкi.

8.Праслядзiце па карце тэрыторыi, якiя адышлi да Расii, Прусii i Аўстрыi паводле трох падзелаў Рэчы Паспалiтай.

ТЭМА 3: СТАНАЎЛЕННЕ БУРЖУАЗНАГА ГРАМАДСТВА НА БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХІХ СТ.

План:

1.Адмена прыгоннага права і іншыя буржуазныя рэформы другой паловы ХІХ ст. 2.Развіццѐ гаспадаркі ў паслярэформенны перыяд (60-90 гг. ХІХ ст.). 3.Фарміраванне беларускай нацыі.

4.Культурнае жыццѐ.

1.Адмена прыгоннага права і іншыя буржуазныя рэформы другой паловы ХІХ ст.

У сярэдзіне ХІХ ст. у Беларусі, як і ва ўсѐй Расіі, адбываўся працэс разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы і развіцця новых капіталістычных адносін. Адным з палітычных фактараў, які вымусіў царызм пайсці на адмену прыгоннага права, з’явілася паражэнне Расіі у Крымскай вайне (1853-1856 гг.). Шырокі размах прыняў сялянскі рух. Ён ахапіў усе беларускія губерніі. Перш за ўсѐ сяляне патрабавалі адмяніць баршчыну і аброк і бясплатна перадаць у іх уласнасць зямлю, якую яны апрацоўвалі.

У гэтай абстаноўцы нарастання крызісу царызм пайшоў на адмену прыгоннага права “зверху” шляхам рэформы, каб папярэдзіць адмену яго “знізу” рэвалюцыйным шляхам. Маніфест Аляксандра ІІ аб адмене прыгоннага права быў выданы 19 лютага 1861 г. У “Агульным палажэнні” маніфесту дэкларавалася, што прыгоннае права адмянялася, а памешчык пазбаўляўся права распараджацца сялянамі як сваѐй уласнасцю. Сяляне атрымалі шэраг грамадзянскіх правоў: яны маглі заключаць здзелкі, займацца гандлем і промысламі, валодаць маѐмасцю, несці асабістую адказнасць перад судом і г.д. Памешчыкі прызнаваліся ўласнікамі ўсѐй належачай ім да рэформы зямлі. Частку яе яны вымушаны былі адвесці для сялянскіх надзелаў. На працягу 9 гадоў сяляне абавязаны былі трымаць адведзены ім надзел і выконваць за гэта павіннасці. У гэты перыяд яны лічыліся часоваабавязанымі і маглі пакідаць сваѐ месца жыхарства толькі з дазволу памешчыка. Толькі пасля выкупу сваѐй зямлі сяляне залічваліся ў разрад сялян-уласнікаў.

Для вызначэння зямельных адносін паміж памешчыкамі і часоваабавязанымі сялянамі складаліся статутныя граматы, у якіх былі запісаны памеры сялянскіх надзелаў і павіннасцяў. На большай частцы тэрыторыі Беларусі за сялянамі замацоўваліся дарэформенныя надзелы. Адрэзкі зямель дапускаліся толькі у тых выпадках, калі памер сялянскага надзелу быў вышэйшы інвентарнага або калі ў памешчыка пасля рэформы заставалася менш 1/3 прыналежных яму зямель. Лепшыя па якасці ўчасткі памешчыкі пакідалі ў сваім карыстанні. На працягу ўсяго часу, калі сяляне лічыліся часоваабавязанымі, за карыстанне зямлѐй яны павінны былі выконваць на карысць памешчыка шэраг павіннасцяў. Заставаліся галоўныя з іх – паншчына і аброк. Выкупная сума была значна вышэй рыначнага кошту на зямлю. Яна ўключала не толькі кошт зямлі, але і выкуп асобы сяляніна. Дзяржава выплочвала памешчыкам 80% выкупной каштоўнасці, астатнія 20% выкупу плацілі сяляне. Сума, выплачаная казной памешчыкам, аб’яўлялася сялянскім доўгам дзяржаве, які трэба было выплаціць за 49 гадоў. Так былыя памешчыцкія сяляне 5 беларускіх губерняў з 1861 па 1907 г. выплацілі за надзелы ў 3,3 раза больш, чым тыя каштавалі па рыначнай цане.

Рэформа не магла задаволіць сялян, якія змагаліся за поўнае знішчэнне прыгонніцкіх адносін. На працягу 1861 г. на Беларусі адбылося 379 хваляванняў сялян. У 1863 г. успыхнула польскае паўстанне, якое ахапіла частку тэрыторыі Беларусі і Літвы. Імкнучыся аслабіць паўстанне і прыцягнуць на свой бок беларускіх сялян, урад унѐс грунтоўныя змяненні ў ход рэформы. Па загаду ад 1 сакавіка 1863 г. быў уведзены абавязковы выкуп сялянскіх надзелаў у Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай губернях і ў некаторых уездах Віцебскай. З гэтага дня сяляне пераходзілі ў разрад сялян-уласнікаў. Пры гэтым іх выкупныя плацяжы былі зменшаны на 20%.

Паўстанне 1863 г. аказала ўплыў таксама на землеўпарадкаванне дзяржаўных сялян. Па ўказу 1867 г. дзяржаўныя сяляне заходніх губерняў былі прылічаны да разраду ўласнікаў. Іх надзелы былі павялічаны на 25,6%.

У выніку змяненняў у рэформе сяляне Беларусі атрымалі больш вялікія надзелы і па больш нізкаму кошту, чым у другіх месцах Расіі. Але значная частка сялян (37,5%) мела надзелы недастатковых памераў. Атрымаўшы 10-15 дзесяцін зямлі, яны былі не ў стане пракарміць сям’ю толькі са сваѐй гаспадаркі. Значная колькасць сялян жыла выключна з пабочных заработкаў.

Такім чынам, нягледзячы на асобныя ўступкі, зробленыя царскім урадам у сувязі з паўстаннем 1863 г., сяляне Беларусі знаходзіліся ў цяжкім становішчы. Захоўваліся вялікія памешчыцкія латыфундыі, пазямельная абшчына, былыя формы павіннасцяў. Увогуле ж змяненне ўмоў адмены прыгоннага права спрыяла больш хуткаму капіталістычнаму развіццю гаспадаркі Беларусі пасля рэформы.

Адмена прыгоннага права абумовіла неабходнасць правядзення рэформ грамадскага ладу. У Расіі былі праведзены судовая, цэнзурная, земская, школьная, гарадская і ваенная рэформы. Пасля паўстання 1863-1864 гг. царскі ўрад палітычна не давяраў польскай шляхце, якая складала пераважную большасць памешчыкаў у Беларусі. Гэтыя абставіны паўплывалі на ход рэформ на Беларусі. Найбольш паслядоўная з усіх рэформ з’яўлялася судовая. Сутнасць рэформы 1864 г. заключалася ў тым, што суд станавіўся незалежным, бессаслоўным і галосным. Быў створаны інстытут адвакатаў. У працэсах па крымінальных справах прадугледжваўся ўдзел прысяжных засядацеляў, прысуд якіх быў канчатковым. Для ўсіх саслоўяў уводзіўся адзіны акруговы суд. Для разгляду дробных злачынстваў быў створаны міравы суд.

На Беларусі судовая рэформа пачалася толькі ў 1872 г. Затрымка правядзення рэформы была звязана з існаваннем на тэрыторыі Беларусі да 1868 г. ваеннага становішча.

Увыніку земскай рэформы 1864 г. ствараліся земскія ўстановы, якія кіравалі мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва і г.д. Іх дзейнасць знаходзілася пад кантролем улад. Выбарчая сістэма земстваў будавалася па прынцыпу маѐмаснага цэнзу, па трох курыях. Увядзенне земстваў спрыяла развіццю гаспадарчага і грамадска-палітычнага жыцця, уцягванню ў яго больш шырокіх слаѐў насельніцтва, уключаючы сялянства. Земствы на Беларусі былі ўведзены толькі ў 1911 г. на тэрыторыі Віцебскай, Мінскай і Магілѐўскай губерняў. Прычынай адсутнасці земстваў у Віленскай і Гродзенскай губернях была значная ўдзельная вага насельніцтва каталіцкага веравызнання. Магчымае ўзмацненне польскага ўплыву ў земскіх выбарных органах непакоіла ўрад.

Уходзе школьнай рэформы 1864 г. значна пашыралася сетка пачатковых школ і былі адменены саслоўныя абмежаванні для тых, хто паступаў у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы. Аднак кантынгент навучэнцаў рэгуляваўся высокай платай за навучанне. Пачатковыя школы было дазволена адкрываць таксама грамадскім установам і прыватным асобам. Сярэднюю адукацыю давалі класічныя і рэальныя

гімназіі. У класічных гімназіях вялікая ўвага ўдзелялася гуманітарным дысцыплінам. Выпуснікі класічных гімназій маглі паступаць ва універсітэт без экзаменаў. У рэальных гімназіях (пазней пераўтвораных ў рэальныя вучылішчы) было ўглубленнае вывучэнне прыродазнаўчых навук. Іх выпуснікі мелі права паступаць у вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы. На тэрыторыі Беларусі ў апошняй трэці ХІХ ст. не было ніводнай вну.

Па гарадской рэформы 1870 г. ствараліся ўсесаслоўныя органы грамадскага кіравання, якія выбіраліся на падставе маѐмаснага цэнзу. Выбарчыя правы прадстаўляліся ўсім плацельшчыкам гарадскіх падаткаў. Гарадскія думы знаходзіліся пад наглядам губернатараў. Кампетэнцыя гарадскога самакіравання была абмежавана рамкамі гаспадарчых пытанняў, транспарту, адукацыі, медыцыны. Гарадская рэформа на Беларусі была праведзена толькі ў 1875 г.

Ваенная рэформа пачалася ў 1862 г. Быў рэарганізаваны цэнтральны ваенны апарат. Адбывалася тэхнічнае пераўзбраенне арміі. Па статуту 1874 г. аб воінскай павіннасці яе абавязаны былі адбываць незалежна ад саслоўя ўсе мужчыны, якія дасягнулі 20-гадовага ўзросту. Тэрмін службы ў сухапутных вайсках паніжаўся да 6, а на флоце – да 7 гадоў. Уводзіліся льготы ў тэрмінах службы для людзей, якія мелі адукацыю. Ваенная рэформа ўмацоўвала абароназдольнасць краіны і садзейнічала ломцы саслоўных перагародак.

Новы цэнзурны статут, прыняты ў 1865 г., значна пашыраў магчымасці друку. Адмянялася папярэдняя цэнзура для твораў, памерам не менш як 10 друкаваных аркушаў, а для перакладаў – 20. Выданні меншых памераў абавязкова падлягалі папярэдняй цэнзуры. Буйным перыядычным выданням дазвалялася выходзіць без папярэдняй цэнзуры, але толькі пры ўнясенні вялікіх грашовых закладаў. Пры гэтым органы ўлады мелі права кантролю і прымянення розных санкцый да парушальнікаў закону аб друку – ад грашовага спагнання да закрыцця газет і часопісаў. На Беларусі да сярэдзіны 80-х гг. усе перыядычныя выданні залежалі ад урадавых устаноў і праваслаўнай царквы.

Пасля забойства народавольцамі імператара Александра ІІ у 1881 г. ва ўнутранай палітыцы Расіі адбыліся значныя змены. У кіраўніцтве дзяржавы перамогу атрымалі кансерватыўныя колы. У выніку ў 80-90 гг. назіраецца адкат рэформ. У 1882 г. быў устаноўлены строгі адміністрацыйны нагляд за перыядычным друкам. Узмацніліся рэпрэсіі супраць прагрэсіўных выданняў, многія з якіх былі зычынены. Уводзіўся шэраг абмежаванняў у сістэму адукацыі. Так, палажэнне аб царкоўна-прыхадскіх школах 1884 г. падкрэслівала рэлігійную аснову пачатковага навучання (у царкоўнапрыхадскіх школах вучыліся ў першую чаргу дзеці сялян). Узмацніўся кантроль за кантынгентам навучэнцаў сярэдніх школ. У 1887 г. міністрам народнай адукацыі быў выданы цыркуляр, якім забаранялася прымаць у гімназіі дзяцей ніжэйшых саслоўяў гарадскога насельніцтва. У гэты ж час рэальныя вучылішчы былі пераўтвораны ў тэхнічныя вучылішчы, заканчэнне якіх не давала права паступлення без экзаменаў у вну. Вышэйшая адукацыя таксама была ўзята пад больш жорсткі кантроль з боку царскай адміністрацыі. Універсітэцкі статут 1884 г. фактычна ліквідаваў аўтаномію універсітэтаў. Павялічвалася плата за навучанне.

У 1892 г. было зацверджана новае Гарадское палажэнне, якое прадугледжвала ўзмацненне ў гарадскім кіраўніцтве кантролю з боку царскай адміністрацыі і рэзкае скарачэнне колькасці выбаршчыкаў шляхам павышэння маѐмаснага цэнзу. Права ўдзелу ў выбарах гарадской думы пазбаўляліся не толькі немаѐмасныя пласты гарадскога насельніцтва, але і дробная буржуазія.

Увогуле становішча на Беларусі ўскладнялася рознымі абмежаваннямі ў дачыненні да польскага (каталіцкага) і яўрэйскага насельніцтва. У сувязі з паўстаннем 1863-1864

гг. палякам з 1865 г. забаранялася набываць маѐнткі інакш як па спадчыне. Польскія памешчыкі былі пазбаўлены магчымасці карыстацца льготнымі пазыкамі Дваранскага банка. Сяляне-католікі маглі мець не больш за 60 дзесяцін зямлі на сям’ю. Яшчэ з канца ХVІІІ ст. Беларусь уваходзіла ў мяжу яўрэйскай аселасці. А ў 1882 г. яўрэям было забаронена сяліцца за межамі гарадоў і мястэчак, арэндаваць і купляць зямлю. Існавалі і іншыя абмежаванні ў адносінах да яўрэяў.

Такім чынам, рэформы 60-70-х гг. былі крокам уперад на шляху пераўтварэння Расіі з феадальнай манархіі ў манархію буржуазную. Яны насілі непаслядоўны характар. На Беларусі рэформы праводзіліся ў залежнасці ад палітычнай абстаноўкі і былі больш абмежаваныя, чым у Цэнтральнай Расіі. Сутнасць палітыкі царызму ў заходніх губернях вызначалі вялікадзяржаўныя, каланізатарскія задачы. З мэтай русіфікацыі края тут быў фактычна ўстаноўлены рэжым выключных законаў.

2.Развіццѐ гаспадаркі ў паслярэформенны перыяд (60-90 гг. ХІХ ст.)

Сельская гаспадарка. Галоўным накірункам сацыяльна-эканамічнага развіцця парэформеннай Беларусі было зацвярджэнне капіталізму. Яго развіццѐ адбывалася ва ўмовах, хоць і мадэрнізаванай, але, па сутнасці, старой палітычнай сістэмы, пры захаванні самадзяржаўнага і саслоўнага ладу. Гэта накладвала пэўны адбітак на сацыяльнаэканамічныя працэсы як на Беларусі, так і ў парэформеннай Расіі ў цэлым, абумовіла іх цяжкасці і супярэчнасці.

Пасля адмены прыгоннага права асновай эканомікі Беларусі па-ранейшаму заставалася сельская гаспадарка. Рэформа 1861 г. адкрыла шлях да эвалюцыі капіталізму ў сельскай гаспадарцы. У яе развіцці ў другой палове XIX ст. трэба вылучыць два перыяды. Першы з іх ахоплівае 60-70-я гады, другі прыпадае на 80-90-я гады. Першы перыяд з'явіўся часам разбурэння феадальных адносін у сельскай гаспадарцы, пакутлівага выспявання капіталістычных адносін. Першапачаткова на змену прыгонніцтву прыйшла пераходная сістэма гаспадарання, якая спалучала ў сябе рысы феадальнай і капіталістычнай – т.з. адработачная сістэма. Яна зводзілася да таго, што малазямельныя сяляне вымушаны былі арэндаваць зямлю памешчыкаў і за гэта апрацоўваць яе частку сваім інвентаром і рабочай жывѐлай. У адрозненні ад паншчыннай сістэмы гаспадарыння сялянін працаваў не з прычыны пазаэканамічнага прымусу, а ў выніку эканамічнай неабходнасці. Пры капіталістычнай сістэме гаспадарыння ў адрозненні ад адработачнай памешчыцкая зямля апрацоўвалася інвентаром і рабочай жывѐлай уладальніка. Адработачная сістэма паступова выціскалася капіталістычнай. Хутчэй гэты працэс адбываўся ў заходнебеларускіх губернях – Мінскай, Гродз-й і Віленскай.

У выніку аграрнай рэформы 1861 г. у памешчыкаў Беларусі захаваліся буйнейшыя масівы зямлі на фоне малазямелля пераважнай большасці сялянства. Наяўнасць буйнага памешчыцкага землеўладання вызначыла для Беларусі павольны, паступовы ("прускі") шлях буржуазна-аграрнай эвалюцыі, пры якой буйная памешчыцкая гаспадарка надоўга захавала свае прыгонніцкія рысы. У 70-х гадах у Беларусі памешчыкам належала звыш 50,5% усѐй зямлі, а сялянам – менш 33,4%. На Беларусі пераважала буйнае, латыфундыяльнае памешчыцкае землеўладанне (звыш за 500 дзесяцін на ўладальніка). У значнай колькасці сялянскіх двароў ва ўласнасці знаходзілася ад 2 да 5 дзесяцін.

Побач з латыфундыямі памешчыкаў існавала цераспалосіца сялянскіх і памешчыцкіх зямель. У заходняй і цэнтральнай Беларусі захаваўся таксама і другі інстытут сярэдневякоўя – зямельныя сервітуты (права сялян карыстацца некаторымі ўгоддзямі, якія належаць памешчыкам, і агульнымі пашамі). У 60-я гады XIX ст. імі было ахоплена тут 56% сялянскіх двароў.

Нягледзячы на рэшткі феадальна-прыгонніцкіх адносін, сельская гаспадарка усѐ шырэй уцягвалася ў рыначныя адносіны. Капіталізм у сельскай гаспадарцы Беларусі развіваўся адносна хутка ў параўнанні з іншымі рэгіѐнамі Расійскай імпе-рыі. Гэтаму садзейнічалі развіццѐ прамысловасці, сістэмы капіталістычнага крэдыту, чыгуначнае будаўніцтва, рост гарадоў, канцэнтрацыя войскаў на тэрыторыі Беларусі. Усѐ гэта стварала спрыяльныя ўмовы таварнага земляробства і рынкавых адносін. Моцным каталізатарам эвалюцыі сельскай гаспадаркі Беларусі з'явіўся сусветны аграрны крызіс 80- 90-х гадоў, які выклікаў рэзкае зніжэнне цэн на хлеб. Крызіс прывѐў да карэнных змяненняў у эканамічнай арганізацыі і тэхнічнай аснашчанасці сельскай гаспадаркі, да канчатковай перамогі таварнага земляробства і павелічэння рынкавага попыту.

У парэформенны час на Беларусі, як і ва ўсѐй Расіі, ішоў працэс пераўтварэння саслоўнага землеўладання ў бессаслоўнае, але на Беларусі ѐн адбываўся больш замаруджана. Гэта тлумачылася адноснай эканамічнай устойлівасцю буйных памешчыцкіх гаспадарак, арганізаваных у большасці на капіталістычны лад. Пераход зямлі ад дваран да іншых саслоўяў тармазіўся таксама царскім урадам, які пасля паўстання 1863 г. абмежаваў валоданне зямлі католікам і забараніў мець яе яўрэям. Разам з тым царскі ўрад насаджаў на Беларусі прыватнае землеўладанне рускіх памешчыкаў.

Па ўзроўню развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусь ішла наперадзе многіх раѐнаў Расіі. Хутчэй складваліся капіталістычныя адносіны ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях, дзе пасля рэформы засталося менш перажыткаў прыгонніцтва і пераважала падворнае землекарыстанне.

Да сістэмы капіталістычнай вытворчасці паступова далучалася і гаспадарка сялян. Паказчыкам гэтага працэсу з’явіўся рост гандлѐвага земляробства, а таксама маѐмаснае расслаенне сялянства. Галоўнай галіной сялянскай гаспадаркі было земляробства. У 60- 90-я гг. на сялянскіх надзельных землях Беларусі ураджайнасць збожжавых узрасла на 50%. Раслі зборы тэхнічных культур. За тот жа перыяд чыстыя зборы бульбы ўзраслі ў 2 разы, ільнавалакна – на 82 %.

Аб развіцці капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі можа сведчыць паступовая

спецыяліцыя сельскагаспадарчай вытворчасці. У 60-70-я гг. ХІХ ст. важнейшай галіной гандлѐвага земляробства заставалася вытворчасць зерня. Аднак у выніку сусветнага аграрнага крызісу 80-90-х гг. цэны на збожжа рэзка знізіліся. Гаспадаркі Беларусі не былі здольны канкурыраваць на рынках Заходняй Еўропы з вытворцамі таннага і высокаякаснага хлеба з Паўночнай Амерыкі, Аргенціны, Аўстраліі. Гэта прымусіла беларускіх памешчыкаў пераходзіць на вытворчасць такіх прадуктаў, якія давалі большы прыбытак. У 90-я гг. галоўнай спецыялізаванай галіной у сельскай гаспадарцы Беларусі стала малочная жывѐлагадоўля. Значнага развіцця дасягнулі вінакурэнне, свінагадоўля, танкаруннае авечкагадоўля. Пашыралася вытворчасць тэхнічных культур, у першую чаргу бульбы, а таксама лѐну. Інтэнсіўна развівалася прамысловае садоўніцтва і агародніцтва.

У памешчыцкіх буйных маѐнтках, на землях заможных сялян уводзілася шматпольная сістэма севазвароту, прымяняліся мінеральныя ўгнаенні, распаўсюджваліся розныя сельскагаспадарчыя машыны, але ў асноўным выкарыстоўвалі адсталую ручную тэхніку.

Развіццѐ таварнага земляробства, спецыялізацыя яго па асобных галінах пашырылі абмен паміж сельскай гаспадаркай і прамысловасцю. Гэта спрыяла росту ўнутранага рынку і прывяло ў канцы ХІХ ст. да з’яўлення ў памешчыцкіх гаспадарках буйных, высокатаварных капіталістычных прадпрыемстваў, якія працавалі выключна на рынак. Колькасць малатаварных маѐнткаў, заснаваных на адработачнай сістэме, паступова скарачалася. Развіццѐ капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы ўзмацніла працэс сацыяльнага расслаення сялян.

Прамысловасць. У другой палове ХІХ ст. завяршаўся працэс тэхнічнага перааснашчэння прамысловасці, ствараўся механізаваны транспарт і складаліся новыя, характэрныя для капіталістычнага грамадства сацыяльныя слаі насельніцтва – пралетарыят і прамысловая буржуазія.

Прамысловасць Беларусі развівалася ў цеснай сувязі з агульнарасійскай, але мела і свае асаблівасці. Характэрнай рысай прамысловага развіцця Беларусі у другой палове ХІХ ст.,

разам з адносна хуткім ростам фабрычнай індустрыі, было пашырэнне дробнай вытворчасці і мануфактур, пераважна невялікіх фабрычна-завадскіх прадпрыемстваў. У агульным аб’ѐме прамысловай вытворчасці доля рамесніцкіх майстэрняў знізілася за паслярэформенны перыяд з 18,7 да 9%, дробнакапіталістычных (з колькасцю рабочых ад 5 да 15 чалавек) – з 62 да 28,2%. Адначасова адбываўся рост аб’ѐму мануфактурнай вытворчасці з 7,2 да 15,1% і фабрычна-завадской з 8,4 да 46,2%. Тэмпы росту аб’ѐму вытворчасці і колькасці наѐмных работнікаў у мануфактурнай і фабрычна-завадской прамысловасці ў 4-7 разоў перавышалі адпаведныя паказчыкі ў дробнай.

Аднак на працягу другой паловы ХІХ ст. іх паступова выцясняла капіталістычная фабрыка. На канец ХІХ ст. у Беларусі дзейнічала 1137 фабрычна-завадскіх прадпрыемстваў. Паскоранна развівалася цяжкая прамысловасць. Яе аб’ѐм вытворчасці павялічыўся ў 12 разоў (рост прадукцыі ўсѐй прамысловасці Беларусі – ў 6,8 раза).

Значна адставала Беларусь ад Расіі па ўзроўню канцентрацыі вытворчасці. Дробныя прадпыемствы (да 50 рабочых) складалі ў Беларусі 85,5% ад усіх фабрык і заводаў. У той час нетры Б. не былі вывучаны. Адсутнічала сыравіна для цяжкай прамысловасці, што абумовіла вельмі маруднае яе развіццѐ. Пераважнае значэнне на Беларусі атрымалі галіны вытворчасці, звязаныя з перапрацоўкай мясцовай сыравіны. Сярод іх вядучая роля належала вінакурэнню і лясной прамысловасці. Беларусь з’яўлялася адным з галоўных раѐнаў вінакурэння ў Расіі.

Значнае развіццѐ атрымалі запалкавая і папярова-кардонныя фабрыкі. Вельмі шмат было прадпрыемстваў, звязаных з перапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравіны: мукамольныя, маслабойныя, піваварныя, тэкстыльныя, гарбарныя, а таксама тытунѐвыя. Буйнейшай з’яўлялася тытунѐвая фабрыка Шарашэўскага ў Гродне. У 1900 г. на ѐй працавала звыш 1400 рабочых. Патрэба ў вялікай колькасці будаўнічых матэрыялаў прывяло да з’яўлення шклозаводаў, прадпрымстваў па вытворчасці цэглы, кафлі.

Прамысловасць Беларусі, як і ў Расіі, у цэлым развівалася пад уплывам сусветнага эканамічнага цыкла. Эканамічныя крызісы 1873-1875 гг., 1881-1882 гг. закранулі і прамысловасць Беларусі, асабліва дробную.

Працэс развіцця прамысловай вытворчасці значна паскорыўся ў 80-90-я гг. За апошняе дзесяцігоддзе ХІХ в. сярэднегадавы прырост прамысловай прадукцыі складаў у сярэднім 8,2%, што ў 2 разы вышэй, чым у папярэднія дзесяцігоддзі. У цэлым прамысловасць Беларусі ў гэты перыяд у параўнанні з іншымі раѐнамі Расіі дасягнула сярэдняга ўзроўню развіцця.

Велізарную ролю ў эвалюцыі капіталістычных адносін адыграла чыгуначнае будаўніцтва. Першай чыгункай, якая прайшла праз тэрыторыю Беларусі (праз Гродна), была Пецярбургска-Варшаўская, пабудаваная ў 1862 г. У 60-90-я гг. таксама былі пабудаваны чыгункі: Рыга-Арлоўская, Маскоўска-Брэсцкая, Лібава-Роменская, т.з. палескія чыгункі, якія злучылі Беласток, Брэст, Пінск, Баранавічы, Гомель.

Чыгункі звязалі Беларусь з цэнтральнымі губернямі Расіі, з буйнымі эканамічнымі цэнтрамі, прыбалтыйскімі портамі. Чыгуначнае будаўніцтва на Беларусі ішло вельмі хутка, і на пачатак ХХ ст. працягласць чыгуначных ліній тут складала звыш 2750 км. Вялікую ролю ў эканаміным жыцці Беларусі, як і раней, адыгрывалі водныя шляхі зносін,

грузаабарот на якіх таксама павялічыўся. Па рэках Беларусі хадзіла ў 1900 г. 310 непаравых і 23 паравых судны.

Будаўніцтва чыгунак паскорыла развіццѐ ўнутранага і знешняга гандлю. Хутка памяншалася роля кірмашэй і ўзрастаў крамны і магазінны гандаль. Прадукты сельскай гаспадаркі і вырабы прамысловасці Беларусі таксама вывозіліся ў Расію, Украіну, Польшу. Прывозілі ў Беларусь прамыслова-мануфактурныя тавары, металы, соль, рыбу.

Такім чынам, на працягу чатырох 10-дзяў пасля сялянскай рэформы капіталістычны спосаб вытворчасці паступова ўсталяваўся ва ўсіх галінах гаспадаркі Беларусі.

3.Фарміраванне беларускай нацыі

Нацыя (ад лац. племя, народ), устойлівая этнасацыяльная супольнасць людзей, якія пражываюць на адной тэрыторыі, звязаны агульным эканамічным і сацыяльнапалітычным жыццѐм, маюць адзіную культуру, мову і самасвядомасць. У гістарычным развіцці прыходзіць на змену народнасці і з’яўляецца больш высокой ступенню самаарганізацыі і кансалідацыі этнасу. Нацыі ўзнікаюць у перыяд станаўлення капіталістычнага спосабу вытворчасці.

Тэрыторыя фарміравання беларускай нацыі ўкладвалася ў асноўным у межы Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілѐўскай і Мінскай губерняў. Галоўным арэалам кансалідацыі беларускай нацыі былі цэнтральная і паўночна-заходняя часткі Беларусі, што вызначалі як эканамічна, сацыяльна і палітычна найбольш развіты рэгіѐн Бсларусі. Тут быў найвышэйшы працэнт пісьменнага нассльніцтва (да 70% у 1913 г. сярод мужчын).

Паводле перапісу 1897 г., на тэрыторыі пяці заходніх губерняў пражывала 5 млн 408 тыс. беларусаў, 3,1 млн рускіх, палякаў, яўрэяў, украінцаў і інш.

Асаблівасцю беларусаў як этнасу быў падзел паводле канфесійнай прыналежнасці

на праваслаўных і католікаў. Праваслаўная царква і каталіцкі касцѐл не прызнавалі існавання беларускага этнасу, зыходзячы з таго, што праваслаўныя беларусы ѐсць рускія, а беларусы-католікі – палякі. Па перапісу 1897 г. праваслаўныя сярод беларусаў складалі

81,2%.

Адным з паказчыкаў і фактараў станаўлення нацыі з’яўляецца пашырэнне і рост уплыву ў грамадстве нацыянальна-культурнага руху. Беларускі рух, паводле аднаго вобразнага параўнання, узрастаў паміж спрэчкамі расійскіх і польскіх шавіністаў за ідэалагічна-культурнае і эканамічнае панаванне на тэрыторыі краю. Гэтыя спрэчкі абудзілі ў пачынальнікаў беларускай нацыянальнай ідэалогіі пытанне: а хто такія беларусы?

Беларусаў у XIX – пачатку XX стст. можна ў пэўнай меры аднесці да ліку маладых нацый, якія мелі няпоўную сацыяльную структуру, дзе адсутнічалі ўласныя эліты, а нярэдка і сярэднія гарадскія слаі. "Маладыя" нацыі былі "сялянскімі", часта не мелі сваѐй літаратурнай мовы і высокай культуры.

Сярод дэмакратычнай інтэлігенцыі ў 60-я гг. XIX ст. сфарміравалася адносна невялікая група, якая ясна ўяўляла, што Беларусь мае ўсе ўмовы для самастойнага развіцця. Лідэрам гэтай групы быў К.Каліноўскі, які ўскосна выказаў ідэю аб самастойнасці Беларуска-Літоўскай Рэспублікі. Першыя спробы нацыянальнай агітацыі былі нязначныя. Урадавая рэпрэсіўная палітыка запаволіла нацыянальную культурнаасветніцкую дзсйнасць, фарміраванне палітычных сіл і арганізацый. Гэты фактар, побач з адносна невысокімі тэмпамі сацыяльна-эканамічнай мадэрнізацыі Беларусі, стаў прычынай больш позняга пераходу да наступнай фазы нацыянальнай эмансіпацыі, звязанай з палітычнай агітацыяй.

Фундаментам ідэалогіі беларускага вызваленчага руху стала публіцыстыка Ф.Багушэвіча. У прадмове да зборніка "Дудка беларуская", а таксама ў іншых творах ім

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]