Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Методички 3 курс ИД / Гісторыя кніг для з.о._ Куліковіч.2011

.pdf
Скачиваний:
16
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
423.59 Кб
Скачать

Установа адукацыі «БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ»

Кафедра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій

ГІСТОРЫЯ КНІГІ І ВЫДАВЕЦКАЙ СПРАВЫ

Праграма і метадычныя ўказанні па выкананні кантрольных работ для студэнтаў

спецыяльнасці 1-47 01 01 «Выдавецкая справа» завочнай формы навучання

Мінск 2011

УДК002.2(075.4) ББК 76.11я7

Г 51

Разгледжаны і рэкамендаваны да выдання рэдакцыйна-выдавецкай радай універсітэта.

Аўтарскладальнік

У. І. Куліковіч

Рэцэнзент

кандыдат філалагічных навук, рэдактар, член рэдкалегіі часопіса «Роднае слова», дацэнт кафедры замежнай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

М. В. Трус

Па тэматычным плане выданняў вучэбна-метадычнай літаратуры ўніверсітэта на 2011 год. Паз. 120.

Для студэнтаў спецыяльнасці 1-47 01 01 «Выдавецкая справа» завочнай формы навучання.

© УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт», 2011

2

ПРАДМОВА

Гісторыя кнігі і выдавецкай справы – вучэбная дысцыпліна, якая ўваходзіць у комплекс спецыяльных прадметаў у сістэме падрыхтоўкі рэдакцыйна-выдавецкіх кадраў і спецыялістаў паліграфічнай вытворчасці па спецыяльнасці 1-47 01 01 «Выдавецкая справа».

Актуальнасць дысцыпліны абумоўлена неабходнасцю азнаямлення студэнтаў з гісторыяй кнігі як геніяльнага вынаходства чалавецтва, з гісторыяй выдавецкай справы ў працэсе развіцця грамадства. Змест дысцыпліны непасрэдна звязаны з кнігазнаўствам, бібліяграфіяй, гісторыяй беларускай і сусветнай літаратуры, рэлігіязнаўствам, з эканамічнымі і тэхнічнымі пытаннямі кнігавыдавецкай справы.

Паколькі кніга па-ранейшаму займае важнае месца сярод сродкаў масавай інфармацыі і камунікацыі, змест дысцыпліны ахоплівае не толькі вывучэнне функцыянальнай ролі кнігі на розных этапах грамадскага развіцця, але і ўключае ў сябе звесткі пра развіццё пісьменнасці, пра розныя формы кнігі, спосабы яе вырабу і распаўсюджвання, гісторыю фарміравання выдавецкай практыкі ў розных палітычных і культурных умовах.

Мэта вывучэння дысцыпліны – даць студэнтам навуковыя веды па гісторыі кнігі і выдавецкай справы ў працэсе развіцця грамадства.

Задачы дысцыпліны:

асэнсаваць асноўныя заканамернасці развіцця сусветнай рэдак- цыйна-выдавецкай справы;

сфарміраваць тэарэтычныя і практычныя веды ў галіне гістарычнага развіцця кнігі;

паказаць міждысцыплінарныя сувязі гісторыі кніжнай справы з іншымі дысцыплінамі;

выпрацаваць у студэнтаў прафесійныя навыкі для павышэння рэдакцыйна-выдавецкай і афарміцельскай культуры выданняў;

прасачыць сацыяльнае і культурнае асяроддзе, у якім стваралася

іфункцыянавала кніга, змяняўся яе рэпертуар, тэматычны змест;

даць уяўленне пра знакамітых дзеячаў кнігі і найбольш значныя помнікі сусветнай і беларускай кніжнай культуры.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнты павінны ведаць:

тэарэтычныя канцэпцыі паняцця «гісторыя кнігі»;

асноўныя этапы развіцця і вывучэння гісторыі сусветнай кніжнай культуры;

склад і структуру аб’екта гісторыі кнігі;

3

сістэму кнігазнаўчых і параўнальна-тыпалагіных метадаў даследавання;

творчую спадчыну найбольш знакамітых сусветных і беларускіх дзеячаў выдавецкай справы;

умець:

выкарыстоўваць сістэму спецыяльных метадаў даследавання;

працаваць з рознымі формамі кнігі ў працэсе кнігавытворчасці, кнігараспаўсюджвання;

аналізаваць кнігі ў сістэме паняццяў «рукапісная», «рэдкая кніга», «старадрукі».

Структура дысцыпліны «Гісторыя кнігі і выдавецкай справы» пабудавана з улікам дзвюх абавязковых складовых частак для студэнтаў спецыяльнасці 1-47 01 01 «Выдавецкая справа»:

курса лекцый, які раскрывае тэарэтычныя аспекты прадмета вывучэння ў параўнальна-тыпалагічным плане;

лабараторных заняткаў для павышэння ўзроўню кнігазнаўчага метаду даследавання.

На засваенне матэрыялу дысцыпліны вучэбным планам прадугледжана 100 гадзін, з іх 16 – аўдыторных, у тым ліку 8 гадзін лекцыйных

і8 гадзін лабараторных заняткаў.

Прыкладны тэматычны план дысцыпліны

Назвы тэм

Лекцыі

Лабараторныя

 

 

заняткі

Гісторыя кнігі і кніжнай справы як галіна

 

 

кнігазнаўства

2

2

Узнікненне і развіццё пісьменства

2

2

Кнігадрукаванне ў Еўропе (ХV–ХХ стст.)

2

2

Кніжная справа ў Беларусі (ХVІ–ХХ стст.)

2

2

4

МЕТАДЫЧНЫЯ ЎКАЗАННІ І РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА ВЫКАНАННІ КАНТРОЛЬНАЙ РАБОТЫ

Кожная кантрольная работа складаецца з 25 тэставых заданняў (частка А – 20 і частка Б – 5).

Для выканання заданняў неабходна выкарыстоўвайць прапанаваную літаратуру.

1. Кожны студэнт самастойна выконвае кантрольную работу і дасылае яе ва ўніверсітэт ва ўстаноўленыя тэрміны.

2. Работа павінна быць выканана на беларускай мове і адпавядаць указаным патрабаванням да зместу і афармлення.

3. Калі работа не выканана ва ўстаноўлены тэрмін і не адпавядае патрабаваннямдазместуіафармлення, янавяртаеццастудэнтубезправеркі.

4. Пры атрыманні праверанай работы студэнт знаёміцца з заўвагамі

іаналізуе (выпраўляе) указаныя недахопы.

5.Выпраўленую кантрольную работу студэнт павінен мець пры сабе на заліку.

6.Студэнт, які выканаў кантрольную работу на 3 (тры) балы і ніжэй, да заліку не дапускаецца.

Структура кантрольная работы

Кантрольная работа павінна ўяўляць сабой звярстаную брашуру фарматам 60×841/16 (або іншым, зручным для вас фарматам), змацаваную сашчэпкай.

Кантрольная работа павінна ўключаць:

1.Тытульны ліст, аформлены па ўзоры.

2.Адварот тытульнага ліста, аформлены па ўзоры.

3.Змест.

4.Запоўнены бланк адказаў.

5.Каментарыі і тлумачэнні да адказаў.

6.Спіс выкарыстанай літаратуры.

Крытэрыі ацэнкі кантрольнай работы

Кожнае правільна выкананае і пракаменціраванае заданне ацэньваецца 4 (чатырма) баламі, якія размяркоўваюцца наступным чынам:

частка А 1 бал за ўсе правільныя адказы, адзначаныя ў бланку адказаў + 3 балы за правільны і поўны (без памылак – арфаграфічных, граматычных, пунктуацыйных) каментарый;

частка Б 4 балы за поўнасцю выкананае заданне налічваецца.

5

6

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»

Кафедра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій

Кантрольная работа № 1 Варыянт 1 (2, 3) па дысцыпліне

«ГІСТОРЫЯ КНІГІ І ВЫДАВЕЦКАЙ СПРАВЫ»

Выканаў(ла) студэнт(ка)

ІІІ курса спецыяльнасці 1-47 01 01 «Выдавецкая справа»

факультэтазавочнаганавучання

__________________________

(Прозвішча, імя, імя па бацьку)

Праверыў дацэнт кафедры РВТ

__________________________

Мінск 2011

Заўвагі рэцэнзента:

___________________________________

___________________________________

___________________________________

___________________________________

___________________________________

___________________________________

___________________________________

___________________________________

___________________________________

___________________________________

___________________________________

___________________________________

___________________________________

___________________________________

___________________________________

___________________________________

___________________________________

___________________________________

___________________________________

___________________________________

___________________________________

___________________________________

___________________________________

___________________________________

___________________________________

___________________________________

афармлення Узор адварота і ліста тытульнага

6

ЗМЕСТ

 

Бланк адказаў...................................................

4

Частка А.....................................................

4

Частка В......................................................

5

Каментарыі і тлумачэнні да адказаў.............

5

Спіс выкарыстанай літаратуры......................

6

7

БЛАНК АДКАЗАЎ

Прозвішча,

 

Курс,

 

Колькасць

 

 

 

 

 

імя, імяпа

 

 

 

 

Адзнака

бацьку

 

група

 

балаў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Частка А

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1

2

 

3

4

 

5

 

 

1

 

2

3

 

4

5

А1.

 

 

 

 

 

 

 

 

А11.

 

 

 

 

 

 

 

 

А2.

 

 

 

 

 

 

 

 

А12.

 

 

 

 

 

 

 

 

А3.

 

 

 

 

 

 

 

 

А13.

 

 

 

 

 

 

 

 

А4.

 

 

 

 

 

 

 

 

А14.

 

 

 

 

 

 

 

 

А5.

 

 

 

 

 

 

 

 

А15.

 

 

 

 

 

 

 

 

А6.

 

 

 

 

 

 

 

 

А16.

 

 

 

 

 

 

 

 

А7.

 

 

 

 

 

 

 

 

А17.

 

 

 

 

 

 

 

 

А8.

 

 

 

 

 

 

 

 

А18.

 

 

 

 

 

 

 

 

А9.

 

 

 

 

 

 

 

 

А19.

 

 

 

 

 

 

 

 

А10.

 

 

 

 

 

 

 

 

А20.

 

 

 

 

 

 

 

 

Частка Б

Адказы на прапанаваныя пытанні запісваюцца поўнасцю.

афармлення Узор адказаў бланка і зместу

7

Заданне часткі А лічыцца выкананым поўнасцю, калі правільна адзначаны адказы на бланку адказаў і ёсць адпаведны каментарый у раздзеле «Каментарыі і тлумачэнні да адказаў».

Набраныя балы

 

Адзнака

96–100 балаў

10 (дзесяць)

91–95 балаў

9

(дзевяць)

86–90 балаў

8

(восем)

81–85 балаў

7

(сем)

76–80 балаў

6

(шэсць)

70–75 балаў

5

(пяць)

65–69 балаў

4

(чатыры)

60–64 балы

3

(тры)

55–59 балаў

2

(два)

50–54 балы

1

(адзін)

ПРАГРАМА КУРСА «ГІСТОРЫЯ КНІГІ І ВЫДАВЕЦКАЙ СПРАВЫ»

Тэма 1 Гісторыя кнігі і кніжнай справы

як галіна кнігазнаўства

Аб’ект, прадмет і метады даследавання гісторыі кнігі і выдавецкай справы. Азначэнне паняцця «гісторыя кнігі», рэтраспектыўнае развіццё гэтага тэрміна. Розныя пункты гледжання на дэфініцыю. Гісторыя кнігі як адна са складовых частак кнігазнаўства. Асноўныя задачы, грамадскае прызначэнне і прадмет навукі пра кнігу. Навуковая тэрміналогія і паняційны апарат, праблемы ўніфікацыі. Метады даследавання (функцыянальны, бібліяграфічны, тыпаграфскі, аналітыка-тэматычны, кнігазнаўчы і інш.).

Асноўныя галіны гісторыі кнігі і выдавецкай справы: паліграфічная справа, кніжны гандаль, бібліятэчная справа, бібліяграфічная справа, рэдакцыйна-выдавецкая дзейнасць.

Асноўныя этапы вывучэння гісторыі кнігі. Перыядызацыя. Пытанні тэорыі і гісторыі кнігі і кніжнай справы ў працах дзеячаў сусветнай культуры ХVІ ст.: Іагана Арнольда Бергеля, Анры Эцьена і іншых, а таксама ў працах рускіх і беларускіх даследчыкаў (М. І. Новікава, В. С. Сопікава, В. Ластоўскага, Я. Карскага, У. Пічэты, Г. Галенчанкі, А. Мальдзіса, М. Батвінніка і інш.).

Тэма 2 Узнікненне і развіццё пісьменнасці

Асноўныя этапы развіцця пісьма. Класіфікацыя сістэм пісьма (піктаграфічная, ідэаграфічная і інш.). Пісьмо і кніга. Матэрыялы для пісьма.

Кніга ў антычным грамадстве. Візантыйская рукапісная кніга. РукапісныякнігінародаўСтаражытнагаУсходу. Лацінская рукапісная кніга.

Тэма 3 Славянская рукапісная кніга

Славянскія кірылаўскія рукапісныя кнігі. Цэнтры кніжнай справы і распаўсюджванне кнігі Старажытнай Русі. Стараславянскія рукапісныя

9

кнігі (ХІ–ХІІІ стст.) – помнікі рускай, украінскай і беларускай культуры. Распаўсюджванне кірылічнага пісьма. Матэрыялы і форма старажытнарускай рукапіснай кнігі. Тыпы почыркаў кніжнага пісьма: устаў, паўустаў, скорапіс, вязь. Тэматыка і асаблівасці афармлення старажытнарускай кнігі. Помнікі старажытнарускай рукапіснай кнігі: Саввіна кніга, Астрамірава Евангелле, Архангельскае Евангелле, Ізборнікі Святаслава 1073 і 1076 гг. Адраджэнне кніжнай справы на Русі ў канцы ХІV–ХV стст. Кнігапісанне на паўночным усходзе Русі, у Маскве ў ХІІІ–ХV стст. Летапісанне. Колькасная характарыстыка.

Беларуская рукапісная кніга ХІ–ХХ стст. Развіццё пісьменнасці на беларускіх землях. Цэнтры кніжнай справы. Матэрыялы і прылады працы. Афармленне рукапіснай кнігі, почырк. Еўфрасіння Полацкая і Кірыл Тураўскі. Жанры і змест рукапісных кніг: царкоўная і свецкая літаратура. Тураўскае Евангелле, Аршанскае Евангелле, Полацкае Евангелле, Супрасльскі рукапіс.

Помнікі дзелавой пісьменнасці. Літоўская Метрыка. Свецкая і рэлігійная кніга на царкоўнаславянскай, лацінскай і польскай мовах на тэрыторыі Беларусі. Цэнтры кніжнай справы Беларусі. Лаўрышаўскае, Друцкае, Шарашэўскае Евангеллі. Матэрыялы, афармленне і почырк беларускай рукапіснай кнігі. Мацвей Дзясяты. Сінодыкі, дыярыушы. Патрыстычная і агіяграфічная кніга. Агульнаславянскія летапісныя зводы: Іпацьеўскі, Лаўрэнцьеўскі, Радзівілаўскі летапісы. Беларускае летапісанне: Полацкі, Супрасльскі, Смаленскі летапісы, Летапісец вялікіх князёў Літоўскіх. Беларускія хронікі: Быхаўца, СуртыТрубніцкага. Яўрэйская рукапісная кніга. Беларуская кніга арабскай графікі (кітабы). Стараверніцкая рукапісная кніга.

Тэма 4 Пачатак кнігадрукавання ў Еўропе (XV–XVI стст.)

Сацыяльна-культурныя і тэхнічныя перадумовы ўзнікнення кнігадрукавання. Распаўсюджванне кнігадрукавання ў Заходняй Еўропе

ўХV ст. Пачатак славянскага кнігадрукавання. Пачатак усходнеславянскага кнігадрукавання. Кнігавыдавецкая справа Заходняй Еўропы ў ХVІ ст. Знакамітыя тыпографы і выдавецкія фірмы Еўропы

ўХVІ ст. З’яўленне выдавецкіх фірм. Кнігі тыпаграфіі Н. Джунта

ўІталіі, Эцьенаў і Эцьена Дале ў Францыі, К. Плантэна ў Нідэрландах,

10