Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

1c2Прадмет

.pdf
Скачиваний:
12
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
2 Mб
Скачать

4. чысты экспарт (Xn) - апошні элемент сукупных выдаткаў

- гэта розніцу паміж даходам ад экспарту і выдаткамі на імпарт краіны – гэта сальда гандлѐвага балансу:

Xn = Ex - Im.

формула для разліку ВУП па выдатках будзе выглядаць так:

ВУП па выдатках = спажывецкія выдаткі (З) + валавыя інвестыцыйныя выдаткі (Igross) + дзяржаўныя закупы (G) + чысты экспарт (Xn).

Размеркавальны метад разліку ВУП або метад разліку па даходах.

1)заработная плата і жалаванне, даход ад фактару "праца" (аплату паслуг працы), ўсе формы ўзнагароды за працу (у тым ліку асноўную заработную плату, прэміі, усе віды матэрыяльнага заахвочвання).

Заработную плату атрымліваюць працоўныя, а жалаванне – службоўцы (акрамя дзяржаўных службоўцаў)

2) арэндная плата, ці рэнта, -

даход ад фактара "зямля",- плацяжы, атрыманыя ўладальнікамі нерухомасці (зямельных участкаў, жылых і нежылых памяшканняў).

3) працэнтныя плацяжы, якія з'яўляюцца даходам ад фактару "капітал" і уключаюць ўсе выплаты, якія робяць прыватныя фірмы хатнім гаспадаркам за карыстанне капіталам.

Уключаюцца працэнты, па аблігацыях прыватных фірмаў, але не ўключаюцца працэнты, выплачаныя па дзяржаўных аблігацыях, паколькі дзяржаўныя аблігацыі выпускаюцца не з вытворчымі мэтамі, а з мэтай фінансавання дэфіцыту дзяржаўнага бюджэту;

4) Даход ад фактару "прадпрымальніцкія здольнасці".

У сістэме нацыянальных рахункаў даход падзяляецца на дзве часткі ў адпаведнасці з адрозненнямі ў арганізацыйна-прававых формах фірмаў:

а) даход некарпаратыўнага сектара эканомікі, які ўключае індывідуальныя фірмы і партнѐрствы; «даходы ўласнікаў»;

б) даход карпаратыўнага сектара эканомікі, заснаванага на акцыянернай форме ўласнасці (акцыянерным капітал).

Сума нацыянальных фактарных даходаў (заработнай платы, рэнты, працэнта і прыбылі) – гэта нацыянальны даход.

Акрамя нацыянальных фактарных даходаў, у ВУП, падлічаны па плыні даходаў, уключаюцца два элемента, якія з'яўляюцца падаходнымі плацяжамі, але не з'яўляюцца прыбыткамі ўласнікаў эканамічных рэсурсаў:

1. ускосныя падаткі на бізнэс.

Падатак - гэта прымусовая выплата хатняй гаспадаркай ці фірмай вызначанай сумы грошай дзяржаве не ў абмен на тавары і паслугі.

Падаткі дзеляцца на прамыя і ўскосныя.

Прамыя падаткі - падаткі на прыбытак, спадчыну, маѐмасць.

Ускосныя падаткі - гэта частка цаны тавара ці паслугі.

1. ускосныя падаткі на бізнэс.

Асаблівасць ускосных падаткаў ў тым, што іх аплачвае пакупнік тавара ці паслугі, а выплачвае дзяржаве фірма, якая іх вырабіла. Такім чынам, падаткаплатнік у гэтым выпадку - розныя эканамічныя агенты.

2. амартызацыя (кошт спажытага капіталу), паколькі яна таксама ўключаецца ў цану любога тавара. Дадаўшы да нацыянальнага дахода ўскосныя падаткі і кошт спажытага капіталу, мы атрымаем валавы

нацыянальны прадукт.

Каб ад ВНП перайсці да ВУП, неабходна дадаць чысты даход (аб'ѐм прадукцыі), створаны (зароблены) замежнымі фактарамі вытворчасці на тэрыторыі дадзенай краіны (ЧДЗФ).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]