Калишук 1998
.pdfДа п.8. Таўшчыню цеплавой ізаляцыі можна правесці, карыстаючыся методыкай [37, с.12-14].
Разлікі сушылак выконваюць для зімовых і летніх умоў эксплуатацыі. Па выніках разлікаў як вызначальныя бяруць большыя з атрыманых велічынь Q і L.
Для сушылкі з кіпячым слоем дадаткова разлічваюць гідраўлічнае супраціўленне [22].
7. ПАТРАБАВАННІ ДА АФАРМЛЕННЯ КУРСАВОЙ РАБОТЫ
Разлікова-тлумачальную запіску і графічную частку курсавой работы неабходна выконваць згодна з патрабаваннямі Адзінай сістэмы канструктарскай дакументацыі (АСКД) і стандартаў [46-51]. Тэкст у запісцы і на чарцяжах пішуць на беларускай або рускай мове.
Разлікова-тлумачальную запіску афармляюць згодна з агуль-
нымі патрабаваннямі АСКД да тэкставых дакументаў, якія ўтрымліваюць у асноўным суцэльны тэкст [46], патрабаваннямі да справаздачы па НДР [47] і стандарта на курсавыя праекты (работы) [48].
Тэкст тлумачальнай запіскі пішуць ад рукі чорнымі (сінімі) чарніламі на адным баку лістоў белай паперы фармату А4 (297х210 мм) [52], выконваюць на пішучай машынцы або на прынтэры (колер друку
– чорны). Малюнкі дапускаецца вычэрчваць простым алоўкам. Вышыня літар, лічбаў павінна быць не меней за 2,5 мм, шырыня радка не меней за 8 мм.
На кожным лісце выконваюць рамку. Адлегласць граніц тэксту ад рамкі з левага боку не меней за 5 мм, з правага – не меней за 3 мм, ад верхняга і ніжняга радкоў – не меней за 10 мм. Абзацы пачынаюць водступам 15...17 мм ад левай граніцы тэксту. Памылкі, апіскі дапускаецца выпраўляць падчысткай або зафарбоўваннем белай фарбай з выкананнем паправак на тым жа месцы.
Тэкст разлікова-тлумачальнай запіскі складаецца з раздзелаў і падраздзелаў. Раздзелы, за выключэннем уводзін і заключэння [47], нумаруюць па парадку ў межах усёй запіскі, падраздзелы нумаруюць у межах адпаведных раздзелаў. Да раздзелаў, якія маюць нумары па парадку, выконваюць загаловачныя лісты з асноўным надпісам (форма 2) [53]. Прыклад выканання асноўнага надпісу (форма 2) прыведзены на мал.7 [7]. Кожны раздзел пачынаюць з новага ліста. Загаловак раздзела запісваюць не толькі ў адпаведнай графе асноўнага надпіса, але і зверху ліста сіметрычна да тэксту вялікімі літарамі. Таксама вялікімі літарамі сіметрычна тэксту запісваюць загалоўкі
"РЭФЕРАТ", "ЗМЕСТ", "УВОДЗІНЫ", "ЗАКЛЮЧЭННЕ", "СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ", але асноўны надпіс (форма 2) на загаловачных лістах гэтых структурных элементаў запіскі не выконваюць.
Кожны раздзел (падраздзел) можа складацца з аднаго або некалькіх пунктаў, пункты, у сваю чаргу, могуць утрымліваць падпункты. Нумары раздзелаў, падраздзелаў, пунктаў, падпунктаў запісваюць арабскімі лічбамі з кропкай на канцы. Нумар падраздзела ўтрымлівае паслядоўна размешчаныя нумар раздзела і падраздзела, якія раздзелены кропкай. Нумар пункта (падпункта) утрымлівае паслядоўна размешчаныя нумары раздзела, падраздзела і пункта (падпункта), якія раздзелены кропкамі.
Назвы падраздзелаў запісваюць з чырвонага радка малымі літарамі за выключэннем вялікай загаловачнай (друкаваць уразбіўку). Кропку ў канцы загалоўкаў, у тым ліку і загалоўкаў малюнкаў, табліц, дадаткаў, ставіць забаронена. Таксама забаронена пераносіць словы ў любых загалоўках. Загалоўкі нельга пераносіць з ліста на ліст, забаронена заканчваць тэкст на лісце загалоўкам. Адлегласць паміж загалоўкам і тэкстам павінна быць не меней за 15 мм.
Прыклад запісу загалоўка раздзела:
2. РАЗЛІК АБСОРБЕРА
Прыклад запісу загалоўка падраздзела:
2.3. Р а з л і к к о л ь к а с ц і т э а р э т ы ч н ы х т а л е р а к
Пералікі ў тэксце абазначаюць арабскай лічбай з дужкай, кожны пункт пераліку запісваюць з чырвонага радка.
Прыклад запісу пераліку:
"... сярод абсорбераў вызначаюць:
1)паверхневыя;
2)плёначныя;
3)распырсквальныя...".
Прыклад афармлення рэферата змешчаны ў дадатку 2. Звесткі пра аб‘ём рэферата, якія пазначаны ў прыкладзе зорачкай, падаюцца пры наяўнасці ў запісцы малюнкаў, табліц, дадаткаў. Ключавыя словы (словазлучэнні) пішуць вялікімі літарамі ў назоўным склоне, колькасць іх ад 6 да 15.
Старонкі запіскі маюць скразную нумарацыю. Нумар старонкі змяшчаюць у правым верхнім куце ліста. Першая старонка запіскі – тытульны аркуш, але нумар на ёй не запісваюць.
Узмест заносяць усе загалоўкі структурных частак запіскі, якія знаходзяцца ў ёй пасля зместу. Кожны загаловак у змесце запісваюць з чырвонага радка. Насупраць яго на правым канцы радка запісваюць нумар старонкі, на якой змешчаны гэты загаловак у тэксце.
Спісы ўмоўных абазначэнняў і прынятых скарачэнняў выконваюць згодна з [54] пры іх наяўнасці і змяшчаюць у запісцы пасля зместу.
Уканцы запіскі змяшчаюць спіс выкарыстаных крыніц. Яго выконваюць па стандартах [47,54]. Спасылку на крыніцу даюць у выглядзе яе нумара па спіску, які запісаны паміж дзвюма касымі рыскамі, напрыклад, «...расход цяпла адпаведна даведніка /7/...».
Успіску крыніцы нумаруюць па парадку іх у тэксце. Прыклады запісу спіска крыніц прыведзены ў [7,48] і адпавядаюць стандарту [54].
Забаронена ў тэксце, на ілюстрацыях выкарыстоўваць для тлумачэння адной рэчы сінонімы, замежныя словы пры наяўнасці адпаведных беларускіх (рускіх). Нельга: ужываць скарачэнні слоў, акрамя агульна прынятых [55]; ужываць матэматычныя знакі і знакі № (нумар) і % (працэнт) без лічбаў.
Адзінкі фізічных велічынь павінны быць аднолькавымі ў межах усёй запіскі, іх абазначэнне літарамі павінна адпавядаць патрабаванням
стандартаў. У тэксце перад абазначэннем параметра пры першым яго ўпамінанні даюць тлумачэнне, напрыклад: «...скорасць вады W ».
Лічбавыя значэнні ўзамен абазначэнняў параметраў і каэфіцыентаў пры разліках падстаўляюць у формулы ў той самай паслядоўнасці, якая дадзена ў формуле. Усе формулы, калі іх болей за адну, нумаруюць у межах усёй запіскі па парадку. Нумар формулы пішуць арабскімі лічбамі і змяшчаюць у круглых дужках насупраць яе з правага края радка. Спасылкі на іх даюць па прыкладу: «Сілу разлічваем па формуле (12)...».
Разлікі праводзяць пасля запісу адпаведнай формулы з тлумачэннем умоўных абазначэнняў (або пасля спасылкі на яе, калі яна раней сустракалася ў тэксце), а таксама пасля вызначэння параметраў, каэфіцыентаў, якія ўваходзяць у яе. Дакладнасць разлікаў не меней за тры вызначальныя лічбы. Вызначаныя па літаратуры параметры павінны мець спасылку на яе. Абазначэнні, якія ўваходзяць у формулу, тлумачаць па парадку іх размяшчэння ў формуле, з указаннем адзінак вымярэння параметраў.
Ілюстрацыі (табліцы) размяшчаюць пасля першай спасылкі на іх
утэксце. Калі ілюстрацый (табліц) у тэксце болей за адну, то іх нумаруюць арабскімі лічбамі ў межах усёй запіскі.
Прыклады спасылкі: на ілюстрацыю: «...на мал.9...»; на табліцу: «...у табл.5...».
Ілюстрацыі маюць загалоўкі, якія размяшчаюць над імі. Падмалюначны тэкст, пры наяўнасці, змяшчаюць пад малюнкам, над нумаром. Асобныя часткі малюнка, яго дэталяў могуць мець абазначэнні ў выглядзе нумароў пазіцый, літар. Перанос малюнкаў з ліста на ліст забаронены.
У табліцы ў асноўным змяшчаюць лічбавы матэрыял сістэматычнага характару. Загаловак табліцы запісваюць на ёй, над загалоўкам справа слова «Табліца» з нумарам. Афармленне табліц выконваюць згодна са стандартам [46].
Табліцы, малюнкі, формулы аддзяляюць ад тэксту пропускам у адзін радок.
Пры выкананні чарцяжоў агульнага выгляду рэкамендуецца карыстацца ўзорамі чарцяжоў з дапаможніка [22]. Узор выканання чарцяжа барабаннай сушылкі прадстаўлены ў атласе [56]. Асноўныя памеры цеплаабменнікаў бяруць са стандартаў [8–18], каталога [19], выпарвальнікаў – са стандарта [28], каталога [24], калонных апаратаў (абсорбераў, рэктыфікацыйных калон – з каталога [33], талерак да калонных апаратаў – са стандартаў [57–62], барабанных сушылак – з каталога [44], стандарта [45]. Вытрымкі з большасці пазначаных каталогаў і стандартаў утрымлівае дапаможнік [22].
Чарцёж агульнага выгляду павінен адпавядаць патрабаванням стандартаў [49–53], рэкамендацыям метадычных указанняў [7].
На ўзорах чарцяжоў у даведніку [22] абазначэнні відаў, мясцовых відаў, разрэзаў, сячэнняў, элементаў формы і канструкцыі не адпавядаюць сучаснаму стандарту [63]. Абазначэнне відаў і г.д. неабходна размяшчаць над адпаведнай выявай і запісваць разам з маштабам у адзін рядок без падкрэслівання. Мясцовыя віды абазначаюць таксама літарамі (раней ужывалі абазначэнне рымскімі лічбамі). Маштаб віда і г.д. запісваюць пасля літар, якія яго абазначаюць, у круглых дужках без літары «М» наперадзе па прыкладу: А (1:2).
Кампаноўку чарцяжа агульнага выгляду неабходна выконваць па рэкамендацыях [7].
ДАДАТАК 1
Прыклад выканання тытульнага аркуша
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт
Кафедра працэсаў і апаратаў хімічных вытворчасцей
РАЗЛІКОВА–ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА да курсавой работы
па курсе «Працэсы і апараты хімічнай тэхналогіі» на тэму «Разлік і праектаванне кандэнсатара для кандэнсацыі метанолу»
Распрацаваў: студэнт 2 курса 2 групы
|
інжынерна-эканамічнага |
|
факультэта |
|
спецыяльнасці Э.01.03.13 |
|
Патоцкі С.Р. |
Кіраўнік |
Панятоўскі С.А. |
Мінск 1998
ДАДАТАК 2
Прыклад выканання рэферата РЭФЕРАТ
Разлікова-тлумачальная запіска 32 с., 8 мал.*, 4 табл.*, 14 крыніц, 2 дадаткі*.
ЦЕПЛААБМЕННІК, КАНДЭНСАЦЫЯ, МЕТАНОЛ, ВАДА, КАЭФІЦЫЕНТ ЦЕПЛАПЕРАДАЧЫ, СЯРЭДНЯЯ РОЗНІЦА ТЭМПЕРАТУР, ПАВЕРХНЯ ЦЕПЛАПЕРАДАЧЫ
Мэта работы – разлікі і падбор кандэнсатара для кандэнсацыі метанолу. У рабоце выкананы агляд тыпавога і сучаснага цеплаабменнага абсталявання. Выкананы прыблізныя разлікі кандэнсатара, падбор яго па стандартах і паверачныя, дакладныя разлікі. Разлічана гідраўлічнае супраціўленне трубнай прасторы кандэнсатара.
ЛІТАРАТУРА
1.Касаткин А.Г. Основные процессы и аппараты химической технологии. – М.: Химия, 1973.
2.Дытнерский Ю.И. Процессы и аппараты химической технологии. В 2-х кн. – М.: Химия, 1995.
3.Гельперин Н.И. Основные процессы и аппараты химической технологии. В 2-х кн. – М.: Химия, 1981.
4.Справочник химика / Под ред. Б.П.Никольского. Т.5. – М.-Л.:
Химия, 1966.
5.Перри Дж. Справочник инженера-химика. В 2-х кн. – М.: Хи-
мия, 1969.
6.Плановский А.Н., Николаев П.И. Процессы и аппараты химической и нефтехимической технологии. – М.: Химия, 1987.
7.Калишук Д.Г., Протасов С.К., Марков В.А. Процессы и аппараты химической технологии. Методические указания к курсовому проектированию по одноименной дисциплине. – Мн.: БТИ, 1992.
8.ГОСТ 13202-77. Аппараты теплообменные кожухотрубчатые с плавающей головкой. Размещение отверстий под трубы в трубных решетках и перегородках. Основные размеры.
9.ГОСТ 13203-77. Аппараты теплообменные кожухотрубчатые с U-образными трубами. Размещение отверстий под трубы в трубных решетках и перегородках. Основные размеры.
10.ГОСТ 14244-79. Холодильники кожухотрубчатые с плавающей головкой. Основные параметры и размеры.
11.ГОСТ 14246-79. Теплообменники кожухотрубчатые с U- образными трубами. Основные параметры и размеры.
12.ГОСТ 14247-79. Конденсаторы кожухотрубчатые с плавающей головкой. Основные параметры и размеры.
13.ГОСТ 14248-79. Испарители с паровым пространством. Типы, основные параметры и размеры.
14.ГОСТ 15119-79. Испарители кожухотрубчатые с неподвижными трубными решетками и кожухотрубчатые с температурным компенсатором на кожухе. Основные параметры и размеры.
15.ГОСТ 15120-79. Холодильники кожухотрубчатые с неподвижными трубными решетками и кожухотрубчатые с температурным компенсатором на кожухе. Основные параметры и размеры.
16.ГОСТ 15121-79. Конденсаторы кожухотрубчатые с неподвижными трубчатыми решетками и кожухотрубчатые с температурным компенсатором на кожухе. Основные параметры и размеры.
17.ГОСТ 15122-79. Теплообменники кожухотрубчатые с неподвижными трубными решетками и кожухотрубчатые с температурным компенсатором на кожухе. Основные параметры и размеры.
18.ГОСТ 15118-79. Аппараты теплообменные кожухотрубчатые
снеподвижными трубными решетками и кожухотрубчатые с температурным компенсатором на кожухе. Размещение отверстий под трубы в трубных решетках и перегородках.
19.Стандартные кожухотрубчатые теплообменные аппараты общего назначения. Каталог. – М.: ЦИНТИХИМНЕФТЕМАШ, 1988.
20.Методы расчета процессов и аппаратов химической технологии (примеры и задачи) / П.Г.Романков, В.Ф.Фролов, О.Н.Флисюк и др. – СПб.: Химия, 1993.
21.Павлов К.Ф., Романков П.Г., Носков А.А. Примеры и задачи по курсу процессов и аппаратов химической технологии. – Л.: Химия, 1987.
22.Основные процессы и аппараты химической технологии. Пособие по проектированию / Под ред. Ю.И.Дытнерского. – М.:
Химия, 1991.
23.Расчеты основных процессов и аппаратов нефтепереработки. Справочник / Под ред. Е.Н.Судакова. – М.: Химия, 1979.
24.Выпарные трубчатые аппараты общего назначения для химических производств. Каталог. – М.: ЦИНТИХИМНЕФТЕМАШ, 1985.
25.Таубман Е.И. Выпаривание. – М.: Химия, 1982.
26.Колач Т.А., Радун Д.В. Выпарные станции. – М.: Машгиз,
1963.
27.Чернобыльский И.И. Выпарные установки. – Киев: изд. Киевского ун-та, 1960.
28.ГОСТ 11987-81. Аппараты выпарные трубчатые.
29.Зайцев И.Д., Асеев Т.Т. Физико-химические свойства бинарных и многокомпонентных растворов неорганических веществ. –
М.: Химия, 1988.
30.Рамм В.М. Абсорбция газов. – М.: Химия, 1976.
31.Александров И.А. Ректификационные и абсорбционные аппараты. – М.: Химия, 1978.
32.Шервуд Т., Пигфорд Р., Уилки Ч. Массопередача. – М.:
Химия, 1982.
33.Колонные аппараты. Каталог. – М.: ЦИНТИХИМНЕФ-
ТЕМАШ, 1987.
34.Лащинский А.А. Конструирование сварных химических аппаратов. Справочник. – М.: Машиностроение. 1981.
35.Коган В.Б., Фридман В.М.. Кафаров В.В. Равновесие между жидкостью и паром. В 2-х кн. – М.–Л.: Наука, 1966.
36.Людмирская Г.С., Барсукова Т.А., Богомольный В.М. Рановесие жидкость–пар. – Л.: Химия, 1987.
37.Карпенков А.Ф. Методические указания к курсовому проектированию по курсу «Процессы и аппараты химической технологии» (расчет сушильной установки барабанного типа). – Мн.: БТИ, 1980.
38.Сажин Б.С. Основы техники сушки. – М.: Химия, 1984.
39.Лыков М.В. Сушка в химической промышленности. – М.:
Химия, 1976.
40.Левченко П.В. Расчеты печей и сушил силикатной промышленности. – М.: Высшая школа, 1968.
41.Копелиович В.М., Здоров А.И., Авраменко В.Р. Топливо цементной промышленности. – М.: Стройиздат, 1984.
42.Краткий справочник технолога цементного завода / Под ред. И.В.Кравченко. – М.: Стройиздат, 1974.
43.Гинзбург А.С. Расчет и проектирование сушильных установок пищевой промышленности. – М.: Агропромиздат, 1985.
44.Сушильные аппараты и установки. Каталог. – М.: ЦИНТИХИМНЕТЕМАШ, 1988.
45.ОСТ 26-01-437-78. Аппараты с вращающимися барабанами общего назначения. Корпуса сушилок. Основные размеры.
46.ГОСТ 2.105-79. ЕСКД. Общие требования к текстовым документам.
47.ГОСТ 7.32-91 (ИСО 5966-82). Система стандартов по информации, библиотечному и издательскому делу. Отчет о научноисследовательской работе. Общие требования и правила составления.
48.СТП 05-11-91. Курсовые проекты (работы). – Мн.: БТИ, 1991.
49.ГОСТ 2.109-73. ЕСКД. Основные требования к чертежам.
50.ГОСТ 2.102-68. ЕСКД. Виды и комплектность конструкторских документов.
51.ГОСТ 2.110-73. ЕСКД. Технический проект.
52.ГОСТ 2.301-68. ЕСКД. Форматы.
53.ГОСТ 2.104-68. ЕСКД. Основные надписи.
54.ГОСТ 7.1-84. Система стандартов по информации, библиотечному и издательскому делу. Библиографическое описание документа. Общие требования и правила составления.
55.ГОСТ 7.12-77. Система стандартов по информации, библиотечному и издательскому делу. Сокращение русских слов и словосочетаний в библиографическом описании.
56.Машины химических производств. Атлас конструкций / Под ред. Э.Э.Кольмана-Иванова. – М.: Машиностроение, 1981.
57.ОСТ 26-01-66-81. Тарелки колпачковые стальные колонных аппаратов. Конструкция и размеры.
58.ОСТ 26-805-73. Тарелки ситчатые односливные колонных аппаратов. Параметры, конструкция и размеры.
59.ОСТ 26-1076-74. Тарелки ситчатые многосливные колонных аппаратов. Параметры, конструкция и размеры.
60.ОСТ 26-02-2061-80. Тарелки клапанные балластные для аппаратов колонного типа. Конструкция и основные размеры.
61.ГОСТ 10452-70. Тарелки клапанные прямоточные для аппаратов колонного типа. Основные параметры и размеры.
62.ОСТ 26-705-79. Тарелки ТСН-2 и ТСН-3 колонных аппаратов. Конструкция и размеры.
63.ГОСТ 2.305-68 (СТ СЭВ 363-88). ЕСКД. Изображения – виды, разрезы, сечения.
ЗМЕСТ
Уводзіны. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 3 1. Структура курсавой работы . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 3 2. Рэкамендацыі да выбару і разлікаў кажухатрубчастых
цеплаабменнікаў . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 4 3. Рэкамендацыі да разлікаў выпарвальнікаў. . . . . . . . . . . . . . . . . . 11 4. Рэкамендацыі да разлікаў абсорбераў. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 15 5. Рэкамендацыі да разлікаў рэктыфікацыйных калон . . . . . . . . . . 22 6. Рэкамендацыі да разлікаў сушылак . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 27 7. Патрабаванні да афармлення курсавой работы . . . . . . . . . . . . . . 31 Дадатак 1. Прыклад выканання тытульнага аркуша . . . . . . . . . . . . 35 Дадатак 2. Прыклад выканання рэферата. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 36
Літаратура. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . 36
