Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МетодПособ_ДП.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
222.21 Кб
Скачать

4. Рэкамендацыі да афармлення тэкставай і графічнай частак дыпломнага праекта (работы)

4.1. Агульныя рэкамендацыi да афармлення паясняльнай запiскi

Паясняльная запiска да дыпломнага праекта (работы) павiнна ў кароткай выразнай форме раскрываць творчую думку аўтара, утрымлiваць iнфармацыю аб метадах даследвання, методыку разлiкаў i самi разлiкi, апiсанне эксперыментальных работ, iх аналiз, вывады, тэхнiка-эканамiчнае параўнанне базавага i праектуемага варыянтаў, iлюстравацца графiкамi, дыяграмамi, схемамi, таблiцамi i г.д. Для правядзення складаных матэматычных разлiкаў выкарыстоўваюцца ПЭВМ.

Тлумачальная запiска павiнна насiць аналiтычны характар. Таму ўсе матэрыялы, якія патрабуюць аналiзу, падвяргаюцца спецыяльнай апрацоўцы. Яна заключаецца ў групоўцы даных, параўнаннi лiчбавых матэрыялаў у абсалютных i адносных паказчыках, наданне паказчыкам графiчнай формы i г.д. Пры аналiзе выкарыстоўваецца метад параўнання розных паказчыкаў. Для вызначэння ўплыву на iнтэгральны паказчык аднаго з фактараў можа быць выкарыстан метад элiмiнiравання. Шырока прымяняецца метад вылiчэння сярэднiх i адносных велiчынь, характарызуючых дынамiку змянення тых цi iншых паказчыкаў з цягам часу, складанне аналiтычных таблiц i г.д.

Тэкст паясняльнай запiскi выконваецца на белай паперы фармата А4 (210х 297мм) ад рукi чорнымi цi фiялетавымi чарнiламi (шарыкавай ручкай) на адным баку лiста. Адлегласць памiж радкамi - 6-8 мм. Поле старонак: левае - 30 мм: верхняе - 20 мм, правае - 10 мм, нiжняе - 20 мм. Тлумачальная запiска можа быць надрукавана на машынцы цi ПЭВМ, а формулы ўпiсаны ад рукi. Нумар старонкi ставiцца справа зверху. Таблiцы, формулы i малюнкi нумаруюцца па главах праекта. Спасылкi на літаратурныя крынiцы даюцца ў квадратных дужках (нумар крынiцы ставiцца адпаведна спiску выкарыстанай лiтаратуры).

Тытульны лiст афармляецца на друкавальнай машынцы або стандартным шрыфтам ад рукi.

Заданне на дыпломнае праектаванне афармляецца на спецыяльным бланку, падпiсваецца кiраўнiком, дыпломнiкам, а таксама зацвярджаецца загадчыкам кафедры.

Рэферат павiнен утрымлiваць: звесткi аб аб*ёме дыпломнага праекта (работы), колькасцi лiстоў iлюстратыўных матэрыялаў, колькасцi таблiц, рысункаў i лiтаратурных крынiц; пералiк ключавых слоў. У тэксце рэферата паказваецца мэта работы, метады даследвання, атрыманыя вынiкi, iх навiзна, рэкамендацыi па ўкараненнi, эфектыўнасць, асноўныя канструктыўныя i тэхналагiчныя характарыстыкi. Рэферат афармляецца на беларускай (рускай) мове i адной з замежных моў.

Ва ўводзiнах характарызуюцца задачы садова-паркавага будаўнiцтва i гаспадаркi, абгрунтоўваюцца актуальнасць i гаспадарчае значэнне дыпломнага праекта, яго мэты i задачы. Вызначаецца праграма работ i ў агульным выглядзе карыснасць праекта для галiны.

Матэрыял асноўнай часткi тлумачальнай запiскi групуецца по раздзелах адпаведна рэкамендуемай структуры.

Заключэнне ўтрымлiвае агульную ацэнку вынiкаў праектавання. У iм абагульняюцца важнейшыя вынiкi праектнага i навуковага даследвання. Галоўная ўвага сканцэнтроўваецца на канчатковых вынiках работы, непасрэдна выцякаючых з уласных распрацовак аўтара. У вывадах характарызуюцца сацыяльна-эканамiчныя i экалагiчныя каштоўнасць распрацовак для садова-паркавага будаўнiцтва i зяленай гаспадаркi. Пры iх афармленнi рэкамендуецца прытрымлiвацца наступнага парадку:

1) навуковая i практычная каштоўнасць праекта (работы);

2) канкрэтныя навуковыя i практычныя вынiкi, iх эканамiчная i экалагiчная значнасць;

3) перавага практычных i навуковых распрацовак у параўнаннi з базавым варыянтам;

4) магчымасць i мэтазгоднасць скарыстання атрыманых вынiкаў у вытворчасцi

На аснове вывадаў фармулюцца рэкамендацыi для вытворчасцi i вызначаюцца арганізацыйныя асновы выкарыстання праекта на практыцы.

Заключэнне павiнна быць кароткiм (2-3 стар.) i выразным. Гэты раздзел характарызуе ступень i якасць выканання постаўленай задачы, глыбiню тэарэтычнай i практычнай падрыхтоўкi студэнта [4].

4.2. Афармленне спiса выкарыстанай лiтаратуры

У спiс уключаюцца толькi тыя лiтаратурныя крынiцы, якiя ўжываюцца ў тлумачальнай запiсцы i на якiя маюцца спасылкi. У якасцi лiтаратурных крынiц могуць быць выкарыстаны падручнiкi, вучэбна-метадычныя дапаможнiкi, прэйскуранты, даведнiкi, тыпавыя праекты, навуковыя справаздачы, манаграфii, навуковыя артыкулы, аўтакскiя пасведчаннi, патэнты i г.д.

Парадкавы нумар крынiцы ў спiску выкарыстанай лiтаратуры вызначаецца паслядоўнасцю спасылак у тэксце тлумачальнай запiскi. Спасылкi афармляюцца ў квадратных дужках. Напрыклад, “як рэкамендавана ў [10, с.35], разлiк праводзiўся па формуле (1) [10, ф-ла 2.17]“.

Звесткi аб крынiцах афармляюцца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi ДСТ 7.1-84.

4.3. Дадаткi

У дадатках прыводзяцца фактычныя i разлiковыя дапаможныя матэрыялы, раздрукоўкi на на ПЭВМ, неабходныя для больш грунтоўнага разумення даследчага i праектна-тэхналагiчнага раздзелаў праекта, журналы назiранняў, акты выпрабовак i .д.

Кожны дадатак пачынаецца з новай старонкi з указаннем у правым верхнем вуглу першага слова “Дадатак” прапiснымi лiтарамi. Нiжэй сiметрычна па тэксту змяшчаюцца загаловак да дадатка (калi ў гэтым ёсць неабходнасць). Пры наяўнасцi ў дыпломным праекце (рабоце) некалькiх дадаткаў, iх паслядоўна нумаруюць арабскiмi лiчбамi (без знака №), напрыклад, ДАДАТАК 1, ДАДАТАК 2 i г.д. Малюнкi, таблiцы, формулы ў дадатках нумаруюцца арабскiмi лiчбамi, напрыклад, мал. Д.1.1.

4.4. Рэкамендацыі да афармлення графічнай часткі дыпломнага праекта

Састаў і змест графічных матэрыялаў вар’іруюць у залежнасці ад тэмы дыпломнага праекта, асаблівасцей праектуемага аб’екта і творчай задумы аўтара.

Аб’ём графічнай часткі ўдакладняецца кіраўніком праекта ў заданні на праектаванне, дзе прыводзіцца пералік неабходных чарцяжоў і табліц. Шэраг тлумачальных графічных матэрыялаў (схемы, мадэлі, графікі і інш.) можа ўключацца ў тлумачальную запіску, іншыя прызначаюцца для дэманстрацыі на абароне праекта ў ДЭК.

Канкрэтныя прыёмы графічнага афармлення экспазіцыйных матэрыялаў выбіраюцца з улікам індывідуальных графічных здольнасцей студэнта дыпломніка, а таксама адпаведнасці асаблівасцей дадзенай графічнай тэхнікі задачы выяўлення праектнай задумы. У прыватнасці, у якасці базавых графічных прыемаў могуць быць выкарыстаны лінейная і лінейна-танальная графікі, ахраматычная і паліхромная тушавая адмыўка, тэхніка работы гуашшу, акварэллю, іншыя мастацкія сродкі. Чарцяжы генеральнага плана і яго фрагментаў, перспектыўныя рысункі мэтазгодна выконваць на чарцёжнай паперы (ватмане) пажадана з увядзеннем колеру. Рабочыя чарцяжы праектаў выконваюцца на кальцы ў выразнай чорна-белай чарцёжнай графіцы. Схемы і эскізы - у вытворнай лаканічнай графіцы. Чарцяжы павінны адпавядаць агульным правілам выканання чарцяжоў па ДСТ, мець усе неабходныя размеры і адзнакі, маштаб і назву.

У правым ніжнім вуглу ўсе лісты графічнага матэрыялу павінны мець штамп устаноўленнага ўзору. Чарцяжы неабходна таксама суправаджаць ўмоўнымі адзнакамі, арыентацыяй па старанах свету, розаю вятроў (планы), паказваць іх назвы і маштабы. Умоўныя адзнакі і даныя па пароднаму саставу зялёных насаджэнняў размяшчаюцца побач з чарцяжамі ў правай ці ніжняй частках ліста. У выпадку сумеснага размяшчэння некалькіх чарцяжоў на адным лісту неабходна абавязкова ўзаемна ўвязваць (узгадняць) і арыентацыю па старанах свету.

З прычыны вялікай складанасці выканання графічных матэрыялаў для дыпломных праектаў, звязаных з ландшафтным праектаваннем і будаўніцтвам, рэкамендацыі па выкананню чарцяжоў на гэту тэму прыводзяцца падрабязней.

Выбар асноўнага маштабу праекта прадвызначаецца размерамі тэрыторый і канфігурацыяй аб’екта праектавання - для невялікіх аб’ектаў агульнай плошчаю меньш 5 га прымаецца маштаб 1:200, для аб’ектаў плошчаю ад 5 да 20 га - 1:500, для вялікіх аб’ектаў плошчаю больш за 20 га ці сярэдніх па велічыне абьектаў, якія маюць заметна выцягнутую ці складаную зрэзаную канфігурацыю, прымаецца маштаб 1:1000. У асноўным маштабе выконваюцца апорны і генеральны планы, дэндраплан, а таксама рабочыя чарцяжы для аб’ектаў плошчаю меньш 5 га. Рабочыя чарцяжы для больш буйных аб’ектаў ландшафтнай архітэктуры выконваюцца толькі для фрагмента генеральнага плана, маюць адпаведны маштаб.

На сітуацыйным плане паказваецца палажэнне аб’екта праектавання ў ландшафтна-планіровачнай сістэме бліжэйшага акружэння, даецца ўяўленне аб асноўных функцыянальных, кампазіцыйных і транспартных сувязях. Сітуацыйны план выконваецца ў маштабе 1:2000 альбо 1:5000 у залежнасці ад асноўнага масшабу праекта і можа размяшчацца як на асобным чарцёжным лісту, так і побач з апорным ці генеральным планам ў правай верхняй частцы ліста ці ў камплекце з аналітычнымі перадпраектнымі схемамі і схемамі, якія тлумачаць перадпраектнае рашэнне. У асобных выпадках замест сітуацыйнага плана можа быць прыведзена схема водна-зяленай сістэмы населеннага месца, элементам якой з’яўляецца аб’ект праектавання (М1:10000 - 1:100000).

Апорны план састаўляецца ў асноўным маштабе праекта (1:200, 1:500 ці 1:1000). На яго наносяць граніцы аб’екта праектавання, арыентацыю па старанах свету, прылеглыя элементы транспартнай сістэмы, сумежную забудову з паказваннем яе этажнасці, падземныя камунікацыі, існуючае архітэктурна-планіровачнае рашэнне тэрыторыі (архітэктурныя і інжынерныя збудаванні, дарогі, дарожкі і пляцоўкі, малыя архітэктурныя формы і абсталяванне - скамейкі, свяцільні, квяточніцы і інш.), адхоны і гарызанталі, вадаемы і водныя ўстройствы, існуючыя кампазіцыі зялёных насаджэнняў з паказваннем пароднага саставу раслін, асабліва каштоўных насаджэнняў і экземпляраў, якія належыць лячыць ці выдаляць

Аналітычныя і ацэначныя схемы, а таксама схемы, якія тлумачаць праектнае рашэнне, выконваюцца у маштабе 1:1000, 1:2000 або 1:5000 з прымяненнем лаканічных графічна-выразных ўмоўных адзнак. Пералік прадстаўляемых схем, а таксама магчымасці іх сумяшчэння ўзгадняюцца з кіраўніком дыпломнага праекта.

Эскізы таксама выконваюцца ў лаканічнай нагляднай графічнай тэхніцы ў маштабе схем або любым іншым.

Генеральны план аб’екта праектавання выконваецца ў асноўным маштабе праекта (1:200, 1:500, 1:1000); на ім паказваецца праектнае архітактурна-планіровачнае і ландшафтнае рашэнне тэрыторыі, чарцёж выконваецца па магчымасці з увядзеннем колеру.

Наибольш выжные ў кампазіцыйным дачыненні і цікавыя з ландшафтнага пункту гледжання ўчасткі (кветнікі, ракарыі, пляцоўкі адпачынку, участкі са складаным рэльефам і інш.) дэтальна прапрацоўваюцца на фрагментах генплана ў маштабах 1:50, 1:100, 1:200.

На дэндраплане ў асноўным маштабе праекта паказваюцца з дапамогаю ўмоўных адзнак прасторавыя кампазіцыі хваёвых; лісцевых дрэў і кустоў з паказваннем асартыменту. Чарцёж можа суправаджацца ведамасцю элементаў азелянення, па ўзгадненню з кіраўніцтвам дыпломнага праекта можа сумяшчацца з планам азелянення.

У састаў асноўнага камплекту рабочых чарцяжоў для праектаў ландшафтнай арганізацыі тэрыторый уключаюць план благаўпарадкавання тэрыторыі і шэраг іншых чарцяжоў і схем.

План благаўпарадкавання тэрыторыі ўяўляе сабою разбівачны чарцёж планіроўкі і азелянення. На ім паказваюцца размяшчэнне і размеры праездаў, пешаходных дарожак, пляцовак рознага прызначэння, праектуемыя зялёныя насаджэнні з паказваннем іх асартыменту і колькасці, малыя архітэктурныя формы і абсталяванне, канструктыўныя рашэнні элементаў благаўпарадкавання. Элементы благаўпарадкавання і азелянення прывязваюцца да вонкавага боку сцен пабудоў, «чырвоных» ліній, транспартных камунікацый, дапаможных базісных ліній ці сеткі квадратаў са старанамі 5 - 10 метраў (метад ардынат). Замест сумешчанага плана благаўпарадкавання тэрыторыі дапускаецца выконваць асобныя чарцяжы:

-план дарожных пакрыццяў (разбівачны чарцеж планіроўкі);

-план азелянення, ці пасадачны чарцеж (план катлаванаў) з прывязкаю месцаў пасадкі дрэў і кустоў на тэрыторыі азеляняемага аб’екта.

Чарцяжы суправаджаюцца ведамасцямі элементаў азелянення, малых форм архітэктуры і пераноснага абсталявання, тратуараў, дарожак і пляцовак і інш.

На схеме (плане) арганізацыі рэльефа (вертыкальная планіроўка тэрыторыі) паказваюцца: праектныя і натурныя адзнакі зямлі па вуглах будынкаў і забудоў, «чырвоных» лініях»; праектныя гарызанталі ці праектныя адзнакі апорных кропак планіроўкі з паказваннем накірункаў уклону праектнага рэльефу; паказчыкі ўклонаў па восях праездаў і інжынерных дарог у месцах пералому іх прадоўжнага профілю; праектныя адзнакі верху рашотак дажджапрыёмных калодзежаў; адзнакі верху і нізу адкосаў, лесвіц, падпорных сценак, пандусаў; рэльеф мясцовасці. Схема выконваецца ў праектных гарызанталях ці праектных адзнаках апорных кропак планіроўкі.

На план земляных мас наносяцца граніца планіруемай тэрыторыі, контуры асноўных будынкаў і забудоў, будаўнічая каардынатная сетка ці базісныя лініі, сетка квадратаў з праектнымі, натурнымі і рабочымі адзнакамі па іх вуглах і аб’ёмамі грунту ў межах кожнага квадрата .На чарцяжы прыводзіцца таксама баланс земляных мас ў таблічнай форме.

Схема інжынерных сетак дае ўяўленне аб існуючых і праектных трасах інжынерных камунікацый, іх асноўных параметрах, размяшчэнні збудаванняў інжынернага абсталявання і месц падключэння камунікацый да знешніх сетак і збудаванняў.

Пералік рабочых чарцяжоў патрабуе ўзгаднення з кіраўніком дыпломнага праектавання, таму што ў распрацоўках па будаўніцтву і эксплуатацыі аб’ектаў азелянення яны складаюць асноўны аб’ём прадстаўляемых матэрыялаў, а ў саставе архітэктурна-ландшафтнага праекта іх доля можа абмежавацца планам благаўпарадкавання тэрыторыіі.

Праект можа быць таксама дапоўнены макетам генеральнага плана ці яго фрагмента, фотаматэрыяламі, перспектыўнымі рысункамі і інш.Для ілюстравання ходу працэса творчага пошуку неабходна па магчымасці прылажыць 1 - 2 эскізы з іншымі варыянтамі ландшафтна-планіровачнага рашэння тэрыторыі. На абароне дыпломнага праекта ў ДЭК размяшчэнне асноўных дадатковых наглядных графічных матэрыялаў ажыццяўляецца ў выглядзе кампазіцыйна цэласнай экспазіцыі плошчаю каля 8 м2, прычым парадак размяшчэння лістоў павінен па магчымасці адпавядаць парадку ізлажэння матэрыялу ў дакладзе студэнта-дыпломніка.

  1. АЦЭНКА ГАТОЎНАСЦІ ПРАЕКТА І ПАРАДАК ЯГО АБАРОНЫ

  2. Парадак ацэнкі гатоўнасці дыпломнага праекта да абароны.

У адпаведнасці з СТП. «Праекты дыпломныя» [1] закончаны і аформлены праект прадстаўляецца на кафедру. Ацэнка яго гатоўнасці і адпавядання ўстаноўленным патрабаванням праводзіцца кіраўніком праекта (работы). Ен жа дае характарыстыку студэнта-дыпломніка і адзнаку праекта.

Прадстаўлены на кафедру дыпломны праект разглядаецца рабочай камісіяй, якая ацэньвае адпаведнасць праекта заданню на дыпломнае праектаванне, спецыяльнасці і вызначае гатоўнасць студэнта да абароны. Пасля гэтага дыпломны праект накіроўваецца на рэцэнзію (унутраную ці знешнюю).

Дэкан факультэта знаеміць з рэцэнзіяй загадчыка кафедры, кіраўніка і дыпломніка і накіроўвае дыпломны праект у Дзяржаўную экзаменацыйную камісію (ДЭК) для абароны.

  1. Падрыхтоўка студэнта дыпломніка да абароны праекта ў ДЭК.

Для абароны праекта ў ДЭК студэнт-дыпломнік павінен падрыхтаваць тэкст даклада і наглядныя матэрыялы (чарцяжы, схемы, графікі, дыяграмы, табліцы, макеты, фатакарткі і інш.).

Тэкс даклада па аб’ёму павінен адпавядаць рэгламенту часу, які даецца дакладчыку (15 хвілін). Гэта складае 10-12 старонак рукапісу. У дакладзе павінны знайсці адлюстраванне асноўныя матэрыялы дыпломнага праекта, якія характэрызуюць мэту праектавання, методыку і вынікі праекта-навуковага даследвання, іх эколага-эканамічную і сацыяльную значнасць, асноўныя вывады і рэкамендацыі вытворчасці. Пры ізлажэнні даклада студэнту-дыпломніку неабходна карыстацца нагляднымі дапаможнікамі.

Адказы на пытанні членаў ДЭК павінны быць выразнымі і кароткімі.

Адзнака ДЭК выстаўляецца з улікам адзнак навуковага кіраўніка, рэцэнзента, сярэдняга бала паспяховасці студэнта за час вучобы, змястоўнасці і якасці даклада і абароны.

Литература

1. Стандарты предприятия - Проекты дипломные. - Мн.: БГТУ, 1997. - 26 с.

2. Состав и содержание дипломного проекта (работы). Методические указания. - М.: МЛТИ, 1990. – 32 с.

3. Никитинский Ю.И., Боговая И.О., Белый А.И., Борисенко Т.П. Ландшафтная архитектура. - Учеб. пособие по дипломному проектированию. - Л.: ЛТА, 1991. - 100 с.

4. Янушко А.Д., Дашкевич Е.А. Экономика садово-паркового строительства и хозяйства. В 2-х частях. - Мн.: БГТУ, 1996 - ч.1, 65 с.; 1997 - ч.2, 72 с.

ЗМЕСТ

Уводзіны

  1. Арганізацыя дыпломнага праектавання і яго змест

  2. Арганізацыя дыпломнага праектавання

  3. Выбар і абгрунтаванне тэмы дыпломнага праекта

  4. Змест і прыкладная структура праекта (работы)

  5. Метадычныя рэкамендацыі да распрацоўкі агульнай часткі

дыпломнага праекта (работы)

2.1.Кароткая характарыстыка эканамічных і фізіка-геаграфічных умоў

2.2.Аналіз гаспадарчай дзейнасці предпріятія садова-паркавай

гаспадаркі.

  1. Метадычныя рэкамендацыі да распрацоўкі спецыяльнай часткі

дыпломнага праекта (работы)

  1. Агульныя заувагі

  2. Навукова-даследчы раздел

  3. Праектна-тэхналагічны раздел

  4. Ахова працы

  5. Эканамічнае абгрунтаванне праект

3.5.1.Агульныя метадычныя заўвагў

3.5.2.Абгрунтаванне вытворчай і эколага -эканамічнай мэтазгоднасці

праектуемых мерапрыемстваў

3.5.3.Разлік затрат на ажыццяўленне праектыруемых мерапрыемстваў

3.5.4.Эканамічная і экалагічная эфектыўнасць праектыруемых мерап-

рыемств

3.6.Техніка-эканамічныя паказчыкі

  1. Рэкамендацыі да афармлення текставай і графічнай часткі дыпломнага

праекта (работы)

4.1.Агульныя рэкамендацыі да афармлення тлумачальнай запіскі

4.2.Афармленне спіска выкарыстаннай літаратуры

  1. Дадаткі

  2. Рэкамендацыі да афармлення графічнай часткі дыпломнага праекта

5.Аценка гатовнасці праекта і парадак яго абароны.

  1. Парадак аценкі гатовнасці дыпломнага праекта да абароны.

  2. Падрыхтоўка студэнта-дыпломніка да абароны праекта ў ДЭК

Літаратура