Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
МетодПособ_ДП.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
222.21 Кб
Скачать

3. Метадычныя рэкамендацыі да распрацоўкі спецыяльнай часткі дыпломнага праекта (работы)

  1. Агульныя заўвагі.

Спецыяльная частка дыпломнага праекта ўключае раздзелы: навукова-даследчы, праектна-тэхналагічны. аховы працы і эканамічнага абгрунтавання праекта. Кожны раздзел можа падраздзяляцца на некалькі падраздзелаў, фармулёўка назваў і змест якіх вызначаюцца тэмай і ўзгадняюцца з кіраўніком дыпломнага праектавання і кунсультантамі. У дыпломных работах спецыяльнпя частка можа быць прадстаўлена ў асноўным пытаннямі даследчага характару, і адпаведна скарочаны праектны раздзел. Але гэта не азначае, што раздзелы па ахове працы і эканоміцы могуць быць апушчаны. Гэтыя раздзелы застаюцца ў дыпломнай рабоце з некаторымі змяненнямі. Напрыклад, па ахове працы можа быць пастаўлена конкрэтная задача, якая дазволіць больш глыбока вывучыць стан аховы працы на прадпрыемстве і распрацаваць мерапрыемствы па яе ўдасканальванню. Што тычыцца эканамічнага раздзела, то яго выкананне павінна быць звязана з пытаннямі даследаванняў і магчымасцю іх практычнага выкарыстання ў вытворчай дзейнасці.

  1. Навукова-даследчы раздзел.

Як правіла, прысвячаецца навуковаму абгрунтаванню праектуемых вырашэнняў і мерапрыемстваў. Змест раздзела абавязкова ўключае наступныя пытанні:

  1. Стан і вывучанасць праблемы

  2. Методыка збору і апрацоўкі матэрыялаў, іх аб’ём і агульная характарыстыка.

  3. Навуковая апрацоўка і аналіз матэрыялаў.

  4. Вынікі.

Першы этап работы прадугледжвае правядзенне бібліяграфічнага пошуку па тэме дыпломнага праекта - прапрацоўку літаратурных крыніц з мэтай выяўлення існуючых норм і патрабаванняў да вырашэння пастаўленнай задачы, прагрэсіўных тэндэнцый ў распрацоўцы падобных пытанняў, вывучэнне і крытычны аналіз аналагаў з айчыннай і замежнай практыкі.

Аб’ем і складанасць далейшых даследванняў у большай ступені абумоўліваюцца тэмай дыпломнага праекта ці работы.

Калі тэматыка праектавання звязана з распрацоўкай пытанняў ландшафтнай арганізацыі тэрыторый, у рамках перадпраектных даследванняў праводзяцца аналіз і ацэнка стану аб’екта, што склаўся, прычым для праектаў рэканструкцыі ландшафтаў разам з вывучэннем сучаснай сітуацыі можа разгледжвацца і гістарычны аспект.

Аналіз існуючага стану ўчастка накіраваны на выяўленне фактараў, якія могуць рабіць уплыў на фарміраванне архітэктурна-планіровачнай і ландшафтнай арганізацыі аб’екта праектавання, і ўключае аналіз горадабудаўнічай і планіровачнай сітуацыі, ландшафтную ацэнку тэрыторыі праектавання. Пры выкананні гэтай часткі работы пажадана выкарыстоўваць матэрыялы тапагеадэзічнай здымкі ўчастка, аднак інфармацыя абавязкова павінна правярацца і дапаўняцца па меры правядзення ўсебаковых натурных даследаванняў тэрыторыі.

У працэсе аналізу горадабудаўнічай і планіровачнай сітуацыі ўдакладняюцца местазнаходжанне аб’екта праектавання ў сістэме азелянення горада або раёна, граніцы ўчастка і яго арыентацыя па кірунках свету, а таксама вызначаюцца:

-функцыянальнае прызначэнне сумежных тэрыторый;

-маршруты знешніх транспартных і пешаходных сувязей, катэгорыі магістралей;

-асаблівасці існуючага архітэктурна-планіровачнага рашэння ўчастка, наяўнасць кампазіцыйна-планіровачных сувязей з наваколлем, этажнасць і прызначэнне забудовы, функцыянальнае заніраванне ўчастка;

-наяўнасць наземных і падземных інжынерных камунікацый;

-сацыяльна-дэмаграфічная структура і колькасць насельніцтва.

Ландшатная ацэнка ўчастка ўключае аналіз як прыродна-кліматычных данных, так і эстэтычных якасцей тэрыторыі і праводзіцца па наступных пазіцыях:

-аналіз рэльефу мясцовасці - вызначаюцца пануючыя вышыні, крутыя схемы (болей за 30%), натуральныя тэрасы, тальвегі, яры, бяссцёкавыя катлаваны і інш.;

-аналіз глебава-гідрагеалагічных умоў (пры неабходнасці);

-наяўнасць і характар вадаёмаў і вадацёкаў, магчымасць стварэння новых водных устройстваў;

-ацэнка мікраклімату ўчастка - удакладняецца рэжым інсаляцыі і аэрацыі тэрыторыі, выяўляюцца схемы спрыяльнай (усходняй, паўднёва-усходняй, паўднёвай, паўднёва-заходняй) і неспрыяльнай (паўночна-заходняй, паўночнай, паўночна-ўсходняй) арыентацыі, участкі збірання туману і інш.;

-аналіз зялёных насаджэнняў - праводзіцца ацэнка існуючых драўняна-кустовых насаджэнняў (пародны састаў, характарыстыкі, стан, ступень каштоўнасці, магчымасць далейшага выкарыстання ў кампазіцыях), наяўнасці і ўзроўню кветкавага афармлення, стану наглебавага покрыва;

-экалагічная ацэнка - вызначаецца ступень падвержанасці аб’екта ўплыву адмоўных антрапагенных фактараў (запыленасць, загазованасць, шум, і інш.), неабходнасць устанаўлення санітарна-ахоўных зон;

-ландшафтна-эстэтычная ацэнка тэрыторыі - выяўляюцца кампазіцыйныя акцэнты, асабліва маляўнічыя ўчасткі і кампаненты ландшафту (вадаемы і ўчасткі іх берагоў, актыўны рэльеф, масівы зялёных насаджэнняў і адзіночныя дрэвы, дэкаратыўныя камяні, архітэктурныя збудаванні і інш.);

-ацэнка зыходных прасторавых умоў візуальнага ўспрымання - вызначаюцца асноўныя відавыя пункты, кірункі і трасы агляду, візуальныя «экраны», «непажаданыя» віды (як у межах тэрыторыі аб’екта праектавання, так і вонкі, на навакольныя аб’екты).

У выпадку праектавання азелянення інтэр’ераў праводзіцца дэталёвы аналіз памяшканняў - асаблівасцей іх функцыянальнага прызначэння і сувязей, планіровачнага і каларыстычнага вырашэння, канфігурацыі, умоў візуальнага ўспрымання. мікраклімату (натуральная і штучная асветленасць у люксметрах. арыентацыя акон і плошча шклення, тэмпература, адносная вільготнасць паветра і інш.).

Прыярытэтныя напрамкі перадпраектных даследванняў і канкрэтны пералік агульных вышукальных матэрыялаў у значнай ступені абумоўліваюцца характарам аб’екта праектавання. Так, напрыклад, пры праектаванні азелянення мікрараённа першаступеннае значэнне набывае аналіз інсаляцыйнага і аэрацыйнага рэжыму тэрыторыі, транспартных і пешаходных камунікацый, трас інжынерных сетак. Пры распрацоўцы праекта рэканструкцыі сквера або бульвара могуць найбольш уважліва вывучацца пытанні стану і захаванасці элементаў азелянення і дабраўпарадкавання, а пры рабоце над праектам аднаўлення парка - помніка ландшафтнага мастацтва надзвычай важна вывучыць гісторыю стварэння аб’екта.Таму пажадана своечасова ўзгадніць аб’ём і змест неабходнай інфармацыі з кіраўніком дыпломнага праектавання.

Вынікі перадпраектных даследванняў прыводзяцца ў тлумачальнай запісцы ў форме апісання, графікаў, табліц (ведамасць дэталёвай інвентарызацыі дрэў і кустоў, ведамасць стану дарожак і пляцовак, стану малых форм і абсталявання і інш.), аналізуюцца і суправаджаюцца вывадамі, а таксама фіксуюцца на сітуацыйным і апорным планах тэрыторый, аналітычных і ацэначных схемах, дадаткова ілюструюцца фотаздымкамі і зарысоўкамі.

Пры распрацоўцы дыпломнага праекта, тэма якога адносіцца да сферы пытанняў дэкаратыўнага раслінаводства, у рамках перадпраектных даследванняў разам з правядзеннем бібліяграфічнага пошуку аналізуецца стан азелянення населенага месца з пункта погляду выкарыстання дэкаратыўных драўняна-кустовых і кветкавых раслін (ступень забяспечанасці, якасць, асартымент), вызначаецца мэтазгоднасць арганізацыі або рэарганізацыі гаспадаркі па вырошчванню расліннага матэрыялу для пашырэння асартыменту і паляпшэння якасці раслін, якаснага павышэння ўзроўню ландшафтнага асяродзя горада, могуць вывучацца пытанні паражальнасці асартыменту шкоднікамі і хваробамі і г.д..З улікай мэтаў і задач праектавання таксама могуць вывучацца пытанні эфектыўнасці розных варыянтаў агратэхнікі стварэння і вырошчвання зялёных насаджэнняў, павышэння выхаду стандартнага пасадачнага матэрыялу ў гадавальніках, павышэння эфектыўнасці кветкавых гаспадарак. Прадметам даследванняў можа стаць эфектыўнасць мер барацьбы са шкоднікамі і хваробамі раслін у гадавальніках, аранжарэях, садова-паркавых пасадках і інш.

Вынікі перадпраектных даследаванняў павінны быць прыменены ў праектна-тэхналагічным і эканамічным раздзелах праекта (работы).

3.3 Праектна-тэхналагічны раздзел.

Адносіцца да ліку важнейшых раздзелаў дыпломнага праекта. Ён уключае наступныя абавязковыя параграфы.

Зыходныя даныя для праектавання. Вызначаюцца тэматыкай дыпломнага праектавання. У рэальных заказных праектах па ландшафтнай арганізацыі тэрыторый зыходныя даныя, напрыклад, фарміруюцца як заданне на праектаванне, выдаваемае заказчыкам, з улікам яго пажаданняў, дапаўняюцца кіраўніком дыпломнага праекта.

Абгрунтаванне абему і размяшчэння праектуемых мерапрыем-стваў. Праводзіцца на аснове ўсебаковага аналізу зыходных даных для праектавання і вынікаў парадпраектных даследванняў. Уключае першапачатковае вызначэнне асноўных параметраў аб¢ектаў праектавання, якія потым могуць удакладняцца ў ходзе далейшых распрацовак. У прыватнасці, у ландшафтным праектаванні можа быць выкананы разлік плошчы тэрыторыі і меркуемай адначасовай наведвальнасці аб’екта, праведзена праверка на адпаведнасць нарматыўным патрабаванням, вызначаны састаў і памеры функцыянальных зон, рэкамендуемы праектны баланс тэрыторыі па планіровачных элементах, наменклатура, умяшчальнасць і колькасць садова-паркавых збудаванняў і інш.

У дэкаратыўным раслінаводстве праводзіцца разлік вытворчай магутнасці прадпрыемства, распрацоўваецца асартымент, вызначаецца удзельная вага і колькасць кожнага віду раслін і інш.

З улікам атрыманых папярэдніх даных вядзецца пошук агульнай ідэі-канцэпцыі (задумы) будучай арганізацыі аб’екта праектавання, якая можа быць сфармулявана як апісанне або прадстаўлена ўмоўнымі модэлямі. У залежнасці ад канкрэтнай сітуацыі ў ландшафтным праектаванні распрацоўка і выбар канцэпцыі ажыццяўляюцца з улікам функцыянальных. эстэтычных. санітарна-гігіенічных, эканамічных патрабаванняў да ландшафтна-планіровачнай арганізацыі тэрыторыі, у раслінаводстве вядучымі могуць аказацца фактары ўліку біялагічных уласцівасцей раслін. прыродна-кліматычных даных. эканамічных патрабаванняў.

Асноўныя праектныя і тэхналагічныя рашэнні. Гэтая частка дыпломнага праекта прысвечана непасрэднай распрацоўцы праектнага рашэння, таму сам працэс работы, састаў і змест тлумачальнай запіскі і графічных матэрыялаў значна адрозніваюцца ў праектаў, якія належаць да розных груп тэм.

Для праектаў, якія рашаюць пытанні прасторавай арганізацыі аб’ектаў ландшафтнай архітэктуры, характерна на аснове ідэі-канцэпцыі распрацоўваць некалькі альтэрнатыўных эскізных варыянтаў ландшафтна-планіровачнай кампазіцыі участка. Перш за ўсе неабходна рашыць, ці патрабуе ландшафтна-планіровачная структура тэрыторыі карэннай рэканструкцыі або тактычнага карэктавання. У выпадку стварэння новага аб’екта азелянення трэба адразу прадугледзець фарміраванне якаснага архітэктурна-ландшафтнага асяроддзя, пры рэканструкцыі існуючага - прывесці ландшафт у адпаведнасць з сучаснымі нормамі. Эскізіраванне дазваляе разглядзець разнастайныя магчымасці размяшчэння архітэктурных збудаванняў і элементаў планіроўкі, удакладніць становішча асноўных кампазіцыйных восей і вузлоў, функцыянальных зон, пры неабходнасці змяніць прынятую раней праектную канцэпцыю, а потым шляхам параўнальнай ацэнкі варыянтаў выбраць аптымальны, маючы як функцыянальна-эканамічную эфектыўнасць, так і найбольшую эстэтычную выразнасць.

Наступны этап дыпломнага праектавання прадугледжвае дэталізацыю асноўнага варыянта праектнага рашэння з улікам усяго комплекса патрабаванняў да арганізацыі азелянёных тэрыторый праектуемага тыпу. Праектныя прапановы па фарміраванню новага або рэканструкцыі існуючага ландшафтна-планіровачнага вырашэння адкрытых прастораў звычайна грунтуюцца на распрацоўцы пытанняў функцыянальнай арганізацыі тэрыторыі. Таму яшчэ раз правяраюцца і канчаткова карэктуюцца памеры і межы функцыянальных зон, канкрэтызуецца планіровачная структура ўчастка, якая павінна спрыяць лёгкай прасторавай арыентацыі, падпарадкоўвацца агульнай кампазіцыйнай задуме, гарманічна спалучацца з навакольным ландшафтам і улічваць асаблівасці фарміравання сістэмы пейзажных карцін.

Дэталевая арганізацыя ландшафтнага асяроддзя адначасова з распрацоўкай функцыянальна-планіровачнай структуры прадугледжвае аптымальнае выкарыстанне прыродных асаблівасцей ландшафту - эстэтычную архітэктурную апрацоўку рэльефу (стварэнне тэрас, падпорных сценак, адхілаў, лесвіц, штучных и «прыродных» форм геапластыкі), дэкаратыўнае афармленне і дабраўпарадкаванне вадаёмаў, фарміраванне кампазіцый зялёных насаджэнняў.

Прыёмы арганізацыі кампазіцый зялёных насаджэнняў нярэдка залежаць ад канкрэтнай ландшафтнай сітуацыі, якая склалася. У адным выпадку неабходна рэканструкцыя існуючых насаджэнняў (правядзенне санітарных і ландшафтных высечак, арганізацыя палян, абагачэнне пейзажаў дэкаратыўнымі драўняна-кустовымі групамі і інш.), у другім - патрабуецца нанава стварыць ландшафт. Кампазіцыі зялёных насаджэнняў першапачаткова прапрацоўваюцца абагульнена, у масах, - вызначаецца размяшчэнне на тэрыторыі аб’екта праектавання сістэмы адкрытых, паўадкрытых і закрытых паркавых прастораў, потым удакладняецца становішча раслінных элементаў, якія маюць самастойную кампазіцыйна-мастацкую значнасць (масіваў, драўняна-кустовых груп, радавых і алейных пасадак, адзіночных экземпляраў дрэў (салітэраў)).Пасля гэтага праводзіцца дэталёвая прапрацоўка раслінных групіровак з выкарыстаннем разнастайных кампазіцыйных прыёмаў ландшафтнага мастацтва, накіраваная на захаванне кампазіцыйнага і біялагічнага адзінства ландшафту. Падбор асартыменту дрэваў, кустоў, травяных раслін ажыццяўляецца такім чынам, каб насаджэнні гарманіравалі з ландшафтам у цэлым і паміж сабой па афарбоўцы, тэкстуры. форме кроны і іншым дэкаратыўным характарыстыкам з улікам сезонных і ўзроставых змяненняў. Зводныя данныя аб асартыменце раслін афармляюцца як табл. 3.

Завяршаецца працэс праектавання ландшафту падрабязнай распрацоўкай дробных элементаў асобных кампазіцыйных вузлоў20202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020

20202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202020202021212121212121212121212121212121212121212121212121212121212121212121212121212121212121212121212121212121212121212121212121212121212121212122222222222222222222222222222222222222222222222222222222222222222222222222222222222222222222222222222222222222222222222222222222222222222223232323232323232323232323232323232323232323232323

2323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232323232324242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424242424252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252525252626262626262626262626262626262626262626262626262626262626262626262626262626262626262626262626262626262626262626262626аб’eкта праектавання выкладаюцца дастаткова падрабязна ў тлумачальнай запiсцы i падмацоўваюцца неабходнымi графiчнымi матэрыяламi. Пры гэтым у тлумачальнай запiсцы прыводзiцца абгрунтаванне выбару канчатковага варыянта рашэння, дэталёвае апiсанне праектных прапаноў. Выкладанне вядзецца ад агульных прынцыповых становiшчаў да асобных. Змест графiчнай часткi вызначаецца тэматыкай праектавання.

Пры рабоце над праектам мэтазгодна выкарыстоўваць вопыт садова-паркавага будаўнiцтва i гаспадаpкі ў Беларусi, а таксама сусветнай культурнай спадчыны ў гэтай вобласцi. Калi ў вырашэннi пытанняў дыпломнага праекта выкарыстоўваюцца тыпавыя праекты, то даецца абгрунтаванне iх выбару, указваюцца iх шыфры i нумары.

Даследчы i праектна-тэхналагiчны раздзелы кансультуе навуковы кiраўнiк праекта. Але гэта не вызначае, што ў той частцы праекта, у якой пытаннi праектавання тычацца ахова працы, эканомiкi i арганiзацыi вытворчасцi, дыпломнiк не абавязан звяртацца да кансультантаў па ахове працы цi эканомiкі. Такiя кансультацыi вельмi неабходны, паколькi дапамагаюць дыпломнiку знайсцi i абгрунтаваць найбольш рацыянальнае вырашэнне, пазбегнуць непатрэбных пераробак.

3.4. Ахова працы

Раздзел по ахове працы з’яўляецца абавязковым у дыпломным праекце на прадпрыемстве, для якога распрацоўваецца дыпломны праект. У раздзеле даецца кароткае апiсанне асноўных мерапрыемстваў па ахове працы згодна з тэмаю праекта. Калi iх ажыццяўленне звязана з дадатковымi выдаткамi, то прыводзяцца неабходныя разлiкi i спiс выдаткаў на мерапрыемствы па ахове працы.

3.5. Мерапрыемствы па бяспечнасці жыццядзейнасці

У адпаведнасцю з тэмаю дыпломнага праекта ў дадзеным раздзеле аналізуюцца крыніцы ўзнікнення надзвычайных няштатных сітуацый, звязаных з тэхнагеннымі аварыямі і катастрофамі, пажарамі і выбухамі, стыхійнымі бедствамі, і прадугледжваюцца мерапрыемствы, накіраваныя на абарону калектыву прадпрыемства ці жыхароў населенага пункта (раёна) пры надзвычайных ситуацыях

3.6. Эканамiчнае абгрунтаванне праекта

3.6.1. Агульныя метадычныя заўвагi

Раздзел па эканамiчнаму абгрунтаванню праекта з’яўляецца заключным. Ён распрацоўваецца вельмi старанна, бо эканамiчныя паказчыкi вызначаюць магчымасць i мэтазгоднасць выкарыстання праекта на практыцы. Яны дазваляюць рабiць выснову, наколькi распрацоўшчык праекта змог вырашыць пастаўленую задачу з улiкам эканамiчных абмежаванняў.

Эканамiчнае абгрунтаванне праектуемых мерапрыемстваў цi рашэнняў уключае:

-абгрунтаванне эканамiчнай i сацыяльнай мэтазгоднасцi ажыццяўлення праектуемых мерапрыемстваў;

-разлiк капiтальных i бягучых затрат на iх ажыццяўленне;

-выбар базы для параўнання i разлiк велiчынi эканамiчнага эфекту;

-вызначэнне паказчыка эфектыўнасцi i тэрмiна акупнасцi затрат;

-выпрацоўку рэкамендацый вытворчасцi на ажыццяўленне праектуемых мерапрыемстваў.

У дыпломных праектах у якасцi аб’екта для разлiкаў прымаецца гадавы аб’ём работ у цэлым для прадпрыемства. Пры наяўнасцi адзiных прынцыпаў методыка вызначэння эканамiчнай эфектыўнасцi для канкрэтных мерапрыемстваў можа некалькi адрознiвацца.

3.6.2. Абгрунтаванне вытворчай i эколага-эканамiчнай мэтазгоднасцi праектуемых мерапрыемстваў

Вытворчая мэтазгоднасць праектуемых мерапрыемстваў або рашэнняў выцякае з аналiза канкрэтных умоў маркетынгу i перспектыў садова-паркавага будаўнiцтва i гаспадаркi. Яна вызначаецца тым, што менавiта дадзеныя вiды работ або мерапрыемстваў неабходны для вырашэння акрэсленай задачы, менавiта яны вызначаюць дасягненне максiмальнага эканамiчнага эфекту при мiнiмальных выдатках працоўных, матэрыяльных i фiнансавых вынiкаў.

Доказам мэтазгоднасцi i выключнай важнасцi правядзення праектуемых мерапрыемстваў з’яўляецца iх месца ў вытворчым працэсе i роля ў павышэннi прадукцыйнасцi працы i знiжэннi сабекошту прадукцыi (работ).

Абавязковай умовай, якая няўхiльна павiнна выконвацца, павiнна быць паляпшэнне экалагiчных умоў горада, стварэнне найбольш спрыяльных умоў для пражывання яго жыхароў, росту i даўгалецця насаджэнняў Выбраны варыянт павiнен быць найбольш эфектыўным не толькi для садова-паркавага будаўнiцтва, але i для сумежных галiн камунальнай гаспадаркi горада. Пры гэтым павiнен дасягацца i сацыяльны эфект, якi праяўляецца ў стварэннi найбольш спрыяльных умоў працы, замене цяжкiх i малапрыемных работ механiзаванымi, у павышэннi культуры вытворчасцi i г.д.

    3.6.3. Разлiк выдаткау на ажыццяўленне праектуемых мерапрыемстваў

Выдаткi на ажыццяўленне праектуемых мерапрыемстваў альбо стварэнне аб’ектаў садова-паркавага будаўнiцтва дзеляцца на капiтальныя i бягучыя.

Капiтальныя затраты - гэта сукупнасць укладанняў на стварэнне новых альбо рэканструкцыю i расшырэнне дзеючых асноўных фондаў вытворчага i невытворчага выкарыстання.

Разлічаюць агульныя i ўдзельныя капiталаўкладаннi. Агульныя капiталаўкладаннi адлюстроўваюць поўную вартасць аб’екта, удзельныя - капiтальныя выдаткi на адзiнку прадукцыi (работы).

Бягучыя выдаткi адлюстроўваюць поўны сабекошт адзiнкi прадукцыi (работы) цi ўсяго аб’ёму вытворчасцi.

У дыпломным праекце неабходна абгрунтаваць напрамак капiталаўкладанняў. Аб’ектамi дыпломнага праектавання могуць быць паркi i скверы, гадавальнiкi, кветкавыя гаспадаркi, аранжэрэi, сiстэмы засцерагальных мерапрыемстваў, тахналогiя вырошчвання асобных вiдаў прадукцыi кветкаводства i г.д. Але ў сувязi з iнтэнсiфiкацыей вытворчасцi i абмежаванасцю сродкаў перавага ў iнвестыцыйнай палiтыцы аддаецца менавiта рэканструкцыi i расшырэнню раней створаных аб’ектаў садава-паркавага будаўнiцтва i гаспадаркi, паколькi ў гэтым маецца непасрэдная вытворчая патрэбнасць.

Як вядома, капiталаўкладаннi падраздзяляюцца на:

а) праектна-пашуковыя работы;

б) будаўнiча-мантажныя работы;

в) выдаткi на абсталяванне.

Праектна-пашуковыя работы ўключаюць выпрацоўку i абгрунтаванне задання на праектаванне, узгадненне яго з заказчыкам, распрацоўку рабочага праекта.

Разлiк на будаўнiча-мантажныя работы складаецца на аснове ўзбуйненых нарматываў удзельных капiталаўкладанняў на будаўнiча-мантажныя работы ў садова-паркавым будаўнiцтве.

Разлiк выдаткаў на абсталяванне вядзецца на аснове патрэбы ў асобных вiдах абсталявання i iх вартасцi з улiкам дастаўкi i ўстаноўкi, а пры наяўнасцi нарматываў удзельных капiталаўкладанняў на абсталяванне - на аснове апошнiх.

Неабходная колькасць машын i абсталявання залежыць ад аб’ёму вытворчасцi i гадавой магутнасцi адзiнкi абсталявання.

Склад каштарыснай дакументацыi рэгламентуецца БНiП.

У рамках дыпломнага праектавання па ландшафтнай арганiзацыi терыторый, як правiла, выкарыстоўваюцца лакальныя каштарысы, на аснове якiх складаецца зводны каштарысны разлiк. З дапамогай лакальных каштарысаў вызначаюць каштарысную вартасць будаўнiча-мантажных работ, iх нарматыўную працаёмiстасць i заработную плату рабочых.

У лакальных каштарысах аб’ёмы работ групуюцца ў раздзелы ў тэхналагiчнай паслядоўнасцi i з улiкам асаблiвасцей выканання гэтых работ. Складанне лакальных каштарысаў пачынаецца з вызначэння па рабочых чарцяжах аб’ёмаў работ. Разлiк вядзецца на аснове дзеючых норм, нарматываў аналагiчна табл. 5.

Зводны каштарысны разлiк вызначае лiмiт сродкаў, неабходных для завяршэння ўсей сукупнасцi ўзаемазвязаных аб’ектаў, прадугледжаных праектна-каштарыснай дакументацыяй.

Яна служыць асновай для планавання капiтальных укладанняў i пачатку будаўнiцтва. Зводны каштарысны разлiк афармляецца па тыпавой ф. № 1 СНiП , якая ўключае 12 пазiцый:

1) падрыхтоўка тэрыторыi будаўнiцтва;

2) асноўныя аб’екты будаўнiцтва;

3) аб’екты абслугоўвання i падсобнага прызначэння;

4) аб’екты энергетычнай гаспадаркi;

5) аб’екты транспартнай гаспадаркi i сувязi;

6) вонкавыя сеткi i збудаваннi водазабяспячэння i каналiзацыi, цепла- i газазабяспячэння;

7) добраўпарадкавання i азелянення терыторыi;

8) часовыя будынкi i збудаваннi;

9) iншыя работы i выдаткi;

10) утрыманне дырэкцыi (тэхнiчны нагляд) i аўтарскi нагляд;

11) падрыхтоўка эксплуатацыйных кадраў;

12) праектныя i пашуковыя работы [3].

Улiчваючы высокi ўзровень iнфляцыi, па аб’ектах з нарматыўнай працягласцю будаўнiцтва больш года ў каштарыснам разлiку прадугледжваюцца змяненнi, выклiканыя павышэннем цэн на вытворчыя фактары.

Для праектаў па дэкатарыўнаму раслiнаводству (праекты гадавальнiкаў, кветкавых гаспадарак, ахоўных i засцерагальных мерапрыемстваў) праектна-каштарысная дакументацыя больш простая. Яна ўключае разлiк адначасовых (капiтальных) затрат i бягучых выдаткаў. Для разлiку адначасовых выдаткаў выкарыстоўваюцца формы лакальных каштарысаў.

Сабекошт вытворчасцi прадукцыi (работ) вызначаецца шляхам складання калькуляцыi (табл.4).

Таблiца 4

Каштарыс прадукцыi i работ

Артыкулы выдаткаў

Сума

Заўвага

1. Сыравіна і асноўныя матэрыялы

2. Асноўная зарплата вытворчых

рабочых

3. Дадатковая зарплата вытворчых

рабочых

4. Адлічэнне на сацыяльнае и медыцынскае

страхаванне

5. Выдаткі на ўтрыманне і эксплуатацыю

абсталявання

6. Цэхавыя выдаткі

7. Агульнагаспадарчыя выдаткі

8. Іншыя вытворчыя выдаткі

------------------------------------------------------------------------------------------

ВЫТВОРЧЫ САБЕКОШТ

9. Камерцыйныя выдаткі

------------------------------------------------------------------------------------------

ПОЎНЫ САБЕКОШТ

У артыкуле 1-м улiчваюцца выдаткі на неабходную колькасць насення, пасадачнага матэрыялу, угнаенняў, ядахiмiкатаў, будаўнiчых матэрыялаў, сiлкавальнага грунту і г.д.

Для вызначэння велiчынi выдаткаў складаюць дапаможны разлiк, якi ўключае аб’ём мерапрыемстваў, норму расходу тых цi iншых матэрыялаў на адзiнку работ (прадукцыi), неабходную колькасць на ўвесь аб’ём работ (прадукцыi), цану адзiнкi матэрыялаў з улiкам выдаткаў на iх дастаўку да месца выкарыстання, суму затрат на ўвесь аб’ём работ (прадукцыi).

У артыкуле 2-м улiчваецца зарплата асноўных i дапаможных рабочых, якiя непасрэдна выконваюць работы ў адпаведнасцi з нарматыўна-тэхналагiчнай картай. Для разлiку працоўных затрат i асноўнай заработнай платы выкарыстоўваeцца дапаможная табл. 5.

Табліца 5

Разлік працоўных выдаткаў, фонду асноўнай заработнай платы

і паслуг дапаможных вытворчасцяў

Найменне

Аб’ём

Маркі машын і

Норма

Патрабуецца

мерапры-емства

работ

абсталявання

выпрацоўкі

чал/дзён

маш/змен

1

2

3

4

5

6

Працяг табл.5

Тарыфныя

Фонд заработнай платы, тыс. руб.

Разрад і колькасць рабочых

Стаўка, тыс. руб.

Тарыфны

Бригадзір-скія

Прэміі

Усяго асноўнай зарплаты

7

8

9

10

11

12

Артыкул 3-цi ўключае: аплату чарговых i дабавачных водпускаў, аплату iльготных гадзiн падлеткаў, аплату рабочага часу, затрачанага на выкананне грамадзянскiх абавязкаў, выплаты за выслугу гадоў, выплату выхадной дапамогi i iншыя выплаты, прадугледжаныя заканадаўствам аб працы. У дыпломным праекце вызначэнне дадатковай зарплаты ажыццяўляецца по працэнту, якi фактычна ўсталяваўся на прадпрыемстве (по справаздачным даным).

У артыкуле 4-м улiчваюцца неабходныя адлiчэннi на сацыяльнае i медыцынскае страхаванне (у % ад сумы асноўнай i дадатковай заработнай платы).

Па артыкулу 5-му улiчваюцца выдаткі, звязаныя з паслугамi дапаможных абслугоўваючых вытворчасцей (машын i механiзмаў). Неабходная колькасць машына-змен (коне-дзён) значыцца ў табл.5. Удзельныя расходы на ўтрыманне i эксплуатацыю абсталявання могуць быць прынятыя па фактычным даным прадпрыемства або на выснове адпаведных разлiкаў.

Артыкул 6-ты адлюстроўвае выдаткі на абслугоўванне i кiраванне (РБУ, ляснiцтвам, гадавальнiкам і г.д.). У склад выдаткаў уключаюцца: заработная плата кiраўнiчага цэхавага персаналу, амартызацыя будынкаў, збудаванняў i iнвентару; выдаткі на даследваннi i рацыяналiзацыю, выдаткі на ахову працы, знос малакаштоўнага і недаўгавечнага iнвентару, iншыя расходы, звязаныя з кiраваннем i абслугоўваннем вытворчасцi.

Цэхавыя выдаткі адносяцца на аб’екты калькуляцыi прапарцыянальна суме асноўнай зарплаты i расходаў на ўтрыманне i эксплуатацыю абсталавання. Яны могуць улiчвацца на падставе працэнта адносна гэтых выдаткаў, склаўшыхся на прадпрыемстве фактычна.

Артыкул 7-мы ўлiчвае выдаткi на кiраванне i арганiзацыю садова-паркавага будаўнiцтва цалкам, а таксама на кiраванне прадпрыемствам (заработная плата апарата кiравання, камандзiроўкi, перамяшчэннi, утрыманне пажарнай i вартавой аховы i iнш. выдаткi) i гаспадарчыя выдаткi (утрыманне iншага гаспадарчага персаналу, амартызацыя асноўных сродкаў, утрыманне i бягучы рамонт будынкаў i збудаванняў агульнагаспадарчага прызначэння, сацыяльна-бытавыя выдаткi, выкананне деследчых работ i выдаткi на вынаходнiцтва i тэхнiчныя ўдасканаленнi, ахова працы, падрыхтоўка кадраў, iншыя выдаткi, якія маюць агульнагаспадарчы накiрунак). Агульнагаспадарчыя выдаткi адносяцца на калькулiруемыя аб’екты прапарцыянальна суме асноўнай зарплаты вытворчых рабочых i выдаткаў на ўтрыманне i эксплуатацыю абсталявання. Гэтыя выдаткi ў дыпломным праекце могуць быць улiчаны на падставе фактычных даных прадпрыемства.

У артыкуле 8-м улiчваюцца iншыя вытворчыя выдаткi, якiя не знайшлi адлюстравання ў папярэднiх артыкулах (утрыманне дарожнай i арашальнай сеткi, вадаёмаў, агароджы, блочна-плёначных цяплiц, супрацьпажарных вышак, назiральных мачтаў i г.д.), аплата паслуг вонкавага транспарту; паслугi ўласнага гужавога транспарту i iнш. Яны адносяцца на сабекошт адпаведных аб’ектаў прапарцыянальна вытворчаму сабекошту. Iншыя вытворчыя выдаткi могуць быць улiчаны на падставе існуючай на прадпрыемстве структуры выдаткаў цi рэкамендаваны кансультантам па эканамiчных пытаннях.

Камерцыйныя выдаткi плануюцца зыходзячы са склаўшыхся затрат, непасрэдна звязаных з рэалiзацыяй прадукцыi (паслуг). Яны могуць быць вызначаны ў працэнтах да вытворчага сабекошту.

У асобных выпадках, напрыклад, для ўстанаўлення агульнай сумы выдаткаў на вытворчасць, поўны сабекошт можа вызначацца па эканамiчных элементах. У гэтым выпадку выдаткi групуюцца па наступных тыпавых элементах:

1) сыравiна i матэрыялы (за вылiкам зваротных адходаў);

2) пакупныя камплектуючыя вырабы i паўфабрыкаты (у тым лiку папённая плата) ;

3) палiва i энергiя (тэхналагiчныя);

4) заработная плата (асноўная i дадатковая);

5) адлiчэнне на сацыяльнае i медыцынскае страхаванне;

6) амартызацыя асноўных фондаў;

7) iншыя выдаткi.

3.6.4. Эканамiчная i экалагiчная эфектыўнасць праектуемых мерапрыемстваў

Важнае месца пры вызначэннi эканамiчнай эфектыўнасцi маюць улiк i ацэнка велiчынi эфекту. Пад эфектам разумеецца рознасць памiж вартаснай ацэнкай усiх карыснасцей, якiя з’яўляюцца вынiкам ажыццяўлення мерапрыемстваў, i выдаткамi, якiя вызвалi гэты вынiк. Да лiку агульных паказчыкаў эканамiчнага эфекту адносяцца: эканомiя на сабекошту вытворчасцi (эксплуатацыi) прадукцыi i паслуг; эканомiя капiталаўкладанняў; дадатковы прыбытак ад знiжэння сабекошту i павышэння якасцi прадукцыi i г.д.

Вялiкае значэнне мае выбар базавага варыянту для параўнання. Базавым лiчыцца варыянт (спосаб, сродак, тэхналогiя), з якiм ажыццяўляецца параўнанне. Параўнальны або палепшаны варыянт называюць праектуемым, або новым варыянтам. У якасцi базы для параўнання неабходна выкарыстоўваць лепшыя з вядомых у сусветнай i айчыннай практыцы сродкi (спосабы, тэхналогii ), дастаткова выпрабаваныя ў вытворчасцi. Лепшым у тэхнiка-эканамiчным вызначэннi лiчыцца рашэнне, якое забяспечвае дасягненне максiмальных (зададзеных) вынiкаў пры найменьшых выдатках.

Для вызначэння эканамiчнага эфекту ўкаранення новага рашэння за базу параўнання прымаецца замяняемая тэхнiка цi тэхналогiя.

Сфера разлiкаў эканамiчнага эфекту вызначаецца заданнем на праектаванне. Звычайна гэта аб’ём работ на стварэнне або рэканструкцыю парка (сквера), вырочшчвання пасадачнага матэрыялу ў гадавальнiку, вырошчванне кветак на зрэз або рассады i г.д.

У шэрагу выпадкаў эфект садова-паркавага будаўнiцтва i гаспадаркi праяўляецца ў другiх галiнах. Асаблiва гэта тычыцца санiтарна - гiгiенiчных уласцiвасцей зялёных насаджэнняў, iх водаахоўнай i глебазасцерагальнай ролi i т.п., таму пры наяўнасцi паказчыкаў, адлюстроўваючых гэты эфект, iх таксама трэба ўлiчваць пры абгрунтаваннi праекта.

3.7. Тэхнiка - эканамiчныя паказчыкi праекта

Заключным этапам праектавання з’яўляецца афармленне паказчыкаў праекта, якiя адлюстроўваюць эфектыўнасць i перавагу выбранага варыянта рашэння пастаўленай задачы ў параўнаннi з варыянтам, прынятым за базавы.

У гэтых мэтах афармляецца спецыяльная таблiца асноўных тэхнiка-эканамiчных паказчыкаў для праектуемага i базавага варыянта. Змест таблiцы адлюстроўвае мэтавую накiраванасць i тэму дыпломнага праекта.

Таблiца 6

Баланс тэрыторыi праектуемага аб’екта

Планіровачныя элементы

Інуючы, га / %

Праектуемы, га / %

Будынкі і збудаванні

Дарогі і дарожкі

Пляцоўкі

Вадаёмы

Зялёныя насаджэнні:

у т.л. дрэвы,

кустарнікі,

кветнікі,

газоны

Усяго

У праектах па ландшафтнай арганiзацыi тэрыторыi, як правiла, афармляецца дзве таблiцы: у адной з iх паказваецца баланс тэрыторыi праектуемага аб*екта па планiровачных элемантах у параўнаннi з фактычнай структурай (табл.6), у другой - эканамiчныя паказчыкi праекта (табл.7). Для праектаў гадавальнiкаў, кветкавых i аранжарэйных гаспадарак тэхнiка-эканамiчныя паказчыкi афармляюцца адпаведна табл. 7.

Таблiцы тэхнiка-эканамiчных паказчыкаў павiнны быць не толькi ў адпаведнай частцы тлумачальнай запiскi, але i ў графiчнай частцы праекта пры абароне ў ДЭК.

Табліца 7

Тэхніка-эканамічныя паказчыкі праектуемых мерапрыемстваў

Паказчыкі

Базавы

варыянт

Проектуемы варыянт

Вынік

( + , - )

1

2

3

4

5

1.

Гадавы выпуск прадукцыі у натуральным выражэнні, адз. вымяр.

2.

Аб’ём таварнай прадукцыі, тыс.руб.

3.

Колькасць рабочых, чал.

4.

Узровень продукцыйнасці працы, тыс.руб.

5.

Сабекошт адзінкі прадукцыі, руб.

6.

Аб’ём капітальных укладанняў, млн.руб.

7.

Прыбытак, тыс.руб

8.

Рэнтабельнасць прадукцыі, %

9.

Гадавы эканамічны эфект, тыс.руб.

10.

Выпуск прадукцыі с 1 кв.м., адз. вымяр.

11.

Тэрмін акупальнасці капіталаўклад, год