- •1.Арганізацыя дыпломнага праектавання і яго змест.
- •2.Метадычныя указанні да распрацоўкі агульнай часткі
- •2.1. Краткая характарыстыка эканамічных і фізіка-геаграфічных умоў
- •3. Метадычныя рэкамендацыі да распрацоўкі спецыяльнай часткі дыпломнага праекта (работы)
- •4. Рэкамендацыі да афармлення тэкставай і графічнай частак дыпломнага праекта (работы)
2.Метадычныя указанні да распрацоўкі агульнай часткі
ДЫПЛОМНАГА ПРАЕКТА (РАБОТЫ)
2.1. Краткая характарыстыка эканамічных і фізіка-геаграфічных умоў
Спецыфічнай асаблівасцю дыпломнага праектавання ў садова-паркавым будаўніцтве і гаспадарцы з*яўляецца моцна выражаная сувязь аб*ектаў зялёнай гаспадаркі з глебава-кліматычнымі умовамі вытворчасці. Гэтыя абставіны патрабуюць глыбокага аналізу прыродных і глебава-грунтовых умоў, наяўнасці шкодных выкідаў у атмасферу і г.д. Ад гэтых фактараў залежыць падбор драўняна-кустовых відаў для азелянення і садова-паркавага будаўніцтва.
Паколькі вытворчая дзейнасць прадпрыемстваў садова-паркавага будаўніцтва і гаспадаркі працякае ў пэўных эканамічных умовах, якія аказваюць істотны ўплыў на вынікі гаспадарчай дзейнасці, у працэсе дыпломнага праектавання вывучаюцца эканамічныя фактары вытворчасці (катэгорыя горада ці іншага пасялення, наяўнасць прамышленасці, сельскай і лясной гаспадаркі, транспартных сувязей, забяспечанасць кадрамі работнікаў, рынкі збыту гатовай прадукцыі - кветак, пасадачнага матэрыялу і інш.). Асаблівая ўвага ўдзяляецца аналізу гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства і выяўленню дадатных бакоў і недахопаў у яго рабоце, прычым больш старанна аналізуюцца тыя бакі, якія прама ці ўскосна тычацца тэмы дыпломнага праекта.
Тут і далей асноўны змест і парадак выкладання матэрыялу прыводзяцца ў прымяненні да структуры тлумачальнай запіскі.
Агульныя звесткі аб аб*екту праектавання*. Назва, месцаразмяш-чэнне, агульная плошча. Кароткая гістарычная даведка.
Эканамічныя ўмовы. Катэгорыя горада (населенага пункта). Насель-ніцтва. Асноўныя накірункі развіцця прамысловасці, сельскай і лясной гас-падарак. Шляхі транспарту. Забяспечанасць горада (раёна) аб*ектамі садова-паркавай гаспадаркі. Ёмістасць тутэйшага рынку і збалансаванасць ______________________________
*Пры распрацоўцы праектаў па раслінаводству дадзены раздзел замяняецца раздзелам «Агульныя звесткі аб прадпрыемстве» (п.2.2).
попыту і прапановы на асноўныя віды прадукцыі і паслуг зялёнай гаспадаркі.
Кліматычныя і глебава-гідралагічныя ўмовы. Лесараслінныя ўмовы і кліматычны пояс размяшчэння прадпрыемства.Начала і канец вегетацыйнага перыяду і яго даўжыня. Тэрміны ўстанаўлення снегавога покрыва і снегатаяння. Тэмпературны рэжым. Познія вясеннія і раннія восеньскія замаразкі. Асадкі і іх размеркаванне па месяцах года. Магчымасць засух. Асноўны накірунак пануючых вятроў. Шкодны ўплыў вятроў на лесапаркавыя і паркавыя насаджэнні.
Асаблівасці рэльефу і глебавага покрыва. Характарыстыка глебы па ступені ўрадлівасці. Характар і структура выкарыстання зямель (паркі, скверы, гадавальнікі, цяплічныя гаспадаркі і г.д.).
Гідралагічныя ўмовы. Возеры, вадасховішчы, рэкі і іх характар.Водны рэжым раёна. Наяўнасць балот, меліяратыўных сістэм, іх стан і асаблівасці.
Матэрыялы для падрыхтоўкі главы запазычаюцца з праекта арганізацыі і развіцця леспаркгаса, генеральнага плана развіцця горада (раёна), розных даведнікаў. Ізлажэнне даецца коратка, без дэталёвага перасказу зместу табліц. У канцы робіцца вывад аб тым, наколькі кліматычныя і глебава-гідралагічныя ўмовы благапрыемны для вырошчвання важнейшых драўняна-кустовых парод і якія кліматычныя ўмовы неабходна ўлічваць пры садова-паркавым будаўніцтве.
2.2. Аналіз гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства садова-паркавай гаспадаркі
Агульныя звесткі аб прадпрыемстве. Назва прадпрыемства, яго месцаразмяшчэнне, форма уласнасці, падпарадкаванасць. Агульная плошча прадпрыемства і арганізацыйная структура. Асноўныя накірункі і задачы дзейнасці прадпрыемства і яго месца ў сістэме камунальнай гаспадаркі горада (раёна).
Аналіз выканання вытворчай праграмы і дагаворных абавязкаў. Вытворчая магутнасць прадпрыемства і яго загрузка. Вытворчая праграма. Аб*ём таварнай і рэалізованай прадукцыі. Дагаворы на пастаўку прадукцыі і паслуг, іх выкананне. Магчымасці расшырэння вытворчай праграмы і развіцця прадпрыемства.
Аналіз даецца коратка па матэрыялах справаздачы за мінулы год і тлумачальнай запіскі да яе. Пытанні, якія непасрэдна тычацца тэмы дыпломнага праекта, аналізуюцца больш дэталёва.
Аналіз выкарыстання працоўных рэсурсаў і фонду заработнай платы. Даецца коратка на аснове гадавой справаздачы прадпрыемства і дадаткаў да балансу. У працэсе аналізу адлюстроўваюцца наступныя пытанні: забяспечанасць прадпрыемства кадрамі ІТР, служачых і вытворчых рабочых; бягучасць кадраў і яе прычыны; арганізацыя на прадпрыемстве вытворчага абучэння і павышэння кваліфікацыі; стан работы па абагульненню і распаўсюджванню перадавога вопыту. Аналізуюцца прадукцыйнасць працы, сярэднегадавая заработная плата рабочых і работнікаў суадносіны тэмпаў росту прадукцыйнасці працы і тэмпаў росту заработнай платы.
У канцы параграфа адзначаюцца забяспечанасць прадпрыемства жыллёва-бытавымі ўмовамі, меры, якія прынімае адміністрацыя па замацаванню кадраў, укараненню брыгаднага і арэнднага падрадаў.
Аналіз выкарыстання асноўных фондаў. Аналізуюцца склад, дынаміка і структура асноўных вытворчых фондаў. Зыходнымі данымі для аналізу з*яўляюцца матэрыялы формы 11 (справаздача аб наяўнасці і руху асноўных сродкаў). Даныя для аналізу абагульняюцца ў выглядзе табліцы (табл. 1).
Табліца 1
Дынаміка і структура асноўных фондаў
|
Віды фондаў |
Наяўнасць на пачатак года |
Наяўнасць на канец года |
Змяненні (+ , -) | ||||
|
|
млн.руб. |
% |
млн.руб. |
% |
млн.руб. |
% | |
|
Будынкі |
|
|
|
|
|
| |
|
Збудаванні і г.д. |
|
|
|
|
|
| |
|
Усяго |
|
|
|
|
|
| |
Асаблівая ўвага ўдзяляецца актыўнай частцы асноўных вытворчых фондаў, якія аказваюць непасрэдны ўплыў на прадукцыйнасць працы і ўзровень механізацыі вытворчасці. Узрастанне долі машын і абсталявання ў структуры асноўных фондаў, як правіла, вядзе да росту тэхнічнай узброенасці працы, да павышэння ўзроўню механізацыі вытворчасці.
У лесапаркавай гаспадарцы і зялёным будаўніцтве важную ролю адыгрывае аўтатрактарны парк. Улічваючы гэта, у тлумачальнай запісцы праводзіцца аналіз яго выкарыстання. Неабходныя даныя для аналізу бяруцца з форм статыстычнай справаздачнасці і гадавой справаздачы прадпрыемства.
Выкарыстанне аўтапарку выражаецца праз каэфіцыент (стасунак паміж адпрацаванымі машына-зменамі і машына-зменамі, якія маглі быць адпрацаваны з улікам прынятай зменнасці, святочных і выхадных дзён), каэфіцыент выкарыстання прабегу (колькасць кіламетраў прабегу з грузам да агульнай колькасці кіламетраў прабегу), аб*ём выкананых работ у тона-кіламетрах на адну машыну. Прыводзіцца сябекошт машына-змены і тона-кіламетра, якія могуць спатрэбіцца пры абаснаванні затрат на ажыццяўленне запраектаваных мерапрыемстваў.
Аналіз фінансавых рэзультатаў. Аналізу падвяргаюцца толькі тыя фінансава-эканамічныя паказчыкі, якія дазваляюць даць агульную ацэнку вынікаў дзейнасці прадпрыемства, стан яго плацёжаздольнасці. Матэрыяламі для аналізу служаць справаздачны баланс прадпрыемства і дадаткі да яго.
У якасці крытэрыяў ацэнкі выкарыстоўваюцца:
1. Каэфіцыент бягучай ліквіднасці (К1). Характарызуе забяспечанасць прадпрыемства абаротнымі сродкамі для вядзення гаспадарчай дзейнасці і своечасовага пагашэння тэрміновых абавязкаў. Яго велічыня па нарматыву павінна быць не меньш 1,7. Вызначаецца К1 па наступнай формуле:
К1 = (стр.460 - стр.180)/(стр.860 - стр.840),
дзе стр.460 і г.д. - нумары (шыфры) строчак гадавога бухгалтарскага балансу прадпрыемства. Разлічваецца на пачатак і канец года.
2. Каэфіцыент тэрміновай ліквіднасці (К1а). Разлічваецца на пачатак і канец года. Вызначаецца па формуле:
К1а = стр.450/стр.860.
Каэфіцыент К1а павінен знаходзіцца ў інтэрвале ад 1 да 2.
3. Каэфіцыент абарачальнасці абаротных сродкаў - бягучых актываў (Ка). Характарызуе хуткасць абарачальнасці абаротнага капіталу на працягу справаздачнага года, эфектыўнасць яго выкарыстання. Чым вышэй колькасць абаротаў, тым меньш сродкаў патрабуецца для абслугоўвання вытворчасці. Вызначаецца па наступнай формуле:
Ка = стр.010 Ф.2 / ((стр.460 н.г. + стр.460 к.г.)/2),
дзе стр. 010 Ф.2 - строчка 010 формы 2; стр. 460 п.г. і стр. 460 к.г. - адпаведныя паказчыкі баланса на пачатак і канец года.
4. Каэфіцыент абарачальнасці дэбіторскай запазычанасці (Ка.д.з.). Паказвае, наколькі хутка паступаюць плацяжы дэбітораў, ці колькі раз на працягу года дэбіторская запазычанасць ператвараецца ў грашовыя сродкі. Можа дасягаць 10. Вызначаецца па формуле:
Ка.д.з.= стр.010 Ф.2 / ((стр. 320 + ... + 430 п.г.)+(стр. 320 + ...+ 430 к.г.) Ф1) /2
5. Каэфіцыент абарачальнасці таварна - матэрыяльных запасаў (Ка.т-м.з.). Разлічваецца як стасунак паміж сябекоштам рэалізаванай прадукцыі і сярэднегадовым запасам таварна-матэрыяльных каштоўнасцей. Нарматыўны узровень Ка.т-м.з. павінен знаходзіцца ў межах ад 4 да 8. Вызначаецца па формуле:
Ка.т-м.з. = стр.080 Ф.2 / ((стр. 230 п.г. + стр.230 к.г.)/2)
6. Каэфіцыент абарачальнасці рэальнага асноўнага капіталу (Ка.р.а.к.). Характарызуе фондаўзброенасць працы і вызначаецца як адносіна рэальнага асноўнага капіталу да колькасці работнікаў, занятых на прадпрыемстве. Вызначаецца па наступнай формуле:
К а.р.а.к. = стр. 012 Ф.1/ колькасць занятых
7. Каэфіцыент забяспечанасці ўласнымі абаротнымі сродкамі (К2). Характарызуе наяўнасць уласных абаротных сродкаў у прадпрыемства, неабходных для фінансавай устойлівасці. Нарматыў - не меньш 0,3. Разлічваецца на пачатак і канец года. Вызначаецца па формуле:
К2 = (стр.600 - (стр.090 + стр.120)) / стр. 460
8. Каэфіцыент аднаўлення плацёжаздольнасці (К3а). Характарызуе наяўнасць рэальнай магчымасці аднавіць плацёжаздольнасць прадпрыемства на працягу шасці месяцаў. Вызначаецца па формуле:
К3а = + ( К1ф + 6/Т(К1ф - К1н)) / К1нарм.,
дзе К1ф - фактычнае значэнне каэфіцыента бягучай ліквіднасці (у канцы справаздачнага перыяду); К1н - фактычнае значэнне каэфіцыента бягучай ліквіднасці (у пачатку справаздачнага перыяду); К1норм - нарматыў каэфіцыента ліквіднасці, роўны 1,7; Т - справаздачны перыяд у месяцах.
Калі К3а меньш адзінкі, то гэта сведчыць аб тым, што ў прадпрыемства на працягу бліжэшага паўгоддзя няма рэальнай магчымасці аднавіць сваю плацёжаздольнасць.
9. Каэфіцыент страты плацёжаздольнасці (К36). Разлічваецца, калі каэфіцыент бягучай ліквіднасці К1 большы ці роўны 1,7, а каэфіцыент забяспечанасці ўласнымі сродкамі К2 большы ці роўны 0,3. Разліковы перыяд - тры месяцы. Калі К36 больш адзінкі, прадпрыемства мае магчымасць захоўваць сваю плацёжаздольнасць, калі ж меньш адзінкі - на працягу бдіжэйшых трох месяцаў можа страціць сваю плацёжаздольнасць. Для вызначэння К36 выкарыстоўваецца наступная формула:
К36 = К1ф + (3/Т(К1ф-К1н) / К1норм).
10. Каэфіцыент уласнасці (Ку). Характарызуе ступень залежнасці прадпрыемства ад знешніх крыніц фінансавання. Чым вышэй гэты паказчык, тым лепш фінансавае палажэнне прадпрыемства. Дапусцімы Ку больш 50%. Разлічваецца на пачатак і канец года. Вызначаецца па формуле:
Ку = (стр. 600 / стр. 870) 100
11. Каэфіцыент заёмнага капіталу (Кзаём.). Характарызуе ступень удзелу заёмнага капіталу ў агульнай суме выкарыстаных фондаў. Разлічваецца на пачатак і канец года. Вызначаецца па формуле:
Кзаём. = ((стр.850 + стр. 650) / стр. 870) 100
12. Каэфіцыент фінансавай залежнасці (Кф.з.). Характарызуе залежнасць прадпрыемства ад знешніх крыніц фінансавання. Не павінен перавышаць 1,0. Высокі ўзровень каэфіцыента азначае патэнцыяльную магчымасць банкрутцтва прадпрыемства, яго фінансавую няўстойлівасць. Вызначаецца на пачатак і канец года па формулах:
Кф.з.п.г. = (стр.650 + стр. 860) / стр. 600
Кф.з.к.г. = (стр.650 + стр. 860) / стр. 600 ?
13. Дынаміка валюты балансу (выніку). Памяньшэнне велічыні валюты (выніку) сведчыць аб скарачэнні гаспадарчага абароту і, наадварот, рост паказчыка валюты дадатна характарызуе гаспадарчую дзейнасць. Дынаміка вызначаецца шляхам параўнання даных балансу (выніковыя строчкі актыву - стр. 490, або пасіву - стр. 870) на начала і канец справаздачнага перыяду, пры гэтым вызначаюцца суадносіны вынікаў на канец года з вынікамі на пачатак.
Вынікі ацэнкі фінансавага стану прадпрыемства і яго плацёжаздольнасць абагульняюцца ў выглядзе табліцы 2.
На падставе зводнай табліцы даецца заключэнне аб фінансавым стане прадпрыемства і яго плацёжаздольнасці. У выпадку нездавальняючай ацэнкі фінансавага стану прадпрыемства паказываецца магчымасць выкарыстання распрацовак праекта для устаранення выяўленых недахопаў.
Табліца 2
Фінансавы стан прадпрыемства
|
Показчыкі |
Значэнне |
Паляп-шэнне ( + ), |
Нарма- | |
|
|
на пачатак года |
на канец года |
пагар-шэнне- ( - ) |
тыў |
|
1.Каэфіцыент бягучай ліквіднасці (К1) |
|
|
|
1,7 і больш |
|
2. Каэфіцыент тэрміновай ліквіднасці(К1а) |
|
|
|
1-2 |
|
3. Каэфіцыент абарачальнасці абаротных сродкаў (Каб) |
|
|
|
- |
|
4. Каэфіцыент абарачальнасці дэбіторскай запазычанасці (Каб.д.з) |
|
|
|
Да 10 |
|
5. Каэфіцыент абарачальнасці таварна-матэрыяльных запасаў (Каб.т.м.з.) |
|
|
|
4 – 8 |
|
6. Каэфіцыент абарачальнасці рэальнага асноўнага капіталу (Каб.р.о.к.) |
|
|
|
- |
|
7.Каэфіцыент забяспечанасці асабістымі абаротнымі сродкамі (К2) |
|
|
|
Не меньш 0,3 |
|
8. Каэфіцыент аднаўлення плацёжаздольнасці (К3а) |
|
|
|
Больш 1,0 |
|
9. Каэфіцыент страты плацёжаздольнасці (К3б) |
|
|
|
Больш 1,0 |
|
10. Каэфіцыент уласнасці (Ксоб.) |
|
|
|
Больш 50% |
|
11. Каэфіцыент заёмнага капіталу (Кзаём.) |
|
|
|
- |
|
12.Каэфіцыент фінансавай залежнасці (Кф.з.) |
|
|
|
не больш 1,0 |
|
13. Дынаміка валюты балансу |
|
|
|
Больш 1,0 |
У працэсе аналізу могуць быць выкарыстаны паказчыкі, якія адлюстроўваюць рэнтабельнасць вытворчасці і рэалізацыі розных відаў прадукцыі і паслуг. Гэта асабліва важна для праектаў, у каторых прадугледжваецца новая тэхналогія вытворчасці прадукцыі (пасадачнага матэрыялу, кветак і г.д.)
