Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
реферат.doc
Скачиваний:
34
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
382.98 Кб
Скачать

3.2 Маладзёжная палітыка захопнікаў.

У доўгатэрміновай палітыцы германскіх улад стаўка рабілася на падрастаючае пакаленне, уцягненне моладзі ў сферу інтарэсаў Германіі. 3 гэтай нагоды ішла актыўная работа па стварэнні маладзёжных арганізацый, дзейнасць якіх будавалася на ўзор германскай маладзёжнай арганізацыі Гітлер-югенд. Так, 22 чэрвеня 1943 г. афіцыйна быў абвешчаны Саюз беларускай моладзі на чале з М. Ганько і Н. Абрамавай. Каля трох месяцаў працягвалася актыўная арганізатарская работа. Толькі 17 ліпеня былі назначаны кіраўнікі аддзелаў галоўнага штаба і акруговыя кіраўнікі. Згодна са статутам, у члены СБМ маглі ўступаць толькі беларусы 10-20-гадовага ўзросту.

У чэрвені 1943 г. былі адкрыты школы па падрыхтоўцы кіруючых кадраў СБМ у Мінску, Альберціне, Драздах, а з лютага 1944 г. у Фларыянаве. У Мінску, пры галоўным штабе, рыхтаваліся вышэйшыя кіраўнікі СБМ. У Драздах пад Мінскам і ў Фларыянаве, недалека ад Ляхавіч, навучанне праходзілі кіраўнікі жаночай моладзі, а ў Альберціне, што пад Слонімам, абучаліся будучыя важакі павятовых і валасных арганізацый. За час дзейнасці школ СБМ было падрыхтавана звыш 1300 кіраўнікоў саюза, што дазволіла стварыць даволі шырокую сетку арганізацый, якія аб'ядноўвалі каля 12,5 тысяч юнакоў і дзяўчат.

3 канца 1943 г. у СБМ пачалася актыўная вярбоўка ў дапаможныя воінскія фарміраванні і атрады СС. У снежні 1943 г. шэф-праведнік СБМ Ганько выдае сакрэтны загад аб мабілізацыі ў роту СС юнакоў 1920 -1927 г.н. Радыё, газеты, шматлікія каляровыя лістоўкі заклікалі моладзь вербавацца на службу ў германскую армію. У выніку беларускія юнакі былі паступалі на службу у дапаможныя аддзелы Люфтвафэ і зенітную артылерыю, якая займалася барацьбой з саюзнай авіяцыяй, якая бамбіла Берлін, Гамбург і інш. гарады Германіі. Вясной 1944 г. германскія вайсковыя ўлады дазволілі стварыць Саюз рускай моладзі, Саюз барацьбы супраць бальшавізма, Саюз татарскай моладзі. Рабілася ўсё магчымае, каб уцягнуць моладзь у сферу германскіх інтарэсаў.

Нацысцкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі быў звязаны і з жахлівымі праявамі вынішчэння, рабавання і эксплуатацыі: лагерамі ваеннапалонных, ваенна-катаржнымі работамі, лагерамі смерці і месцамі прымусовага ўтрымання мірнага насельніцтва, гета, дэпартацыяй беларускага насельніцтва на прымусовыя работы ў рэйх і інш..

3.3. Рабаванне гаспадаркі і набыткаў культуры Беларусі

Мясцовае насельніцтва павінна было выконваць розныя працоўныя павіннасці. Да канца 1941 г. была праведзена дэталаёвая інвентарызацыя ўсіх прамысловых прадпрыемстваў. У выніку гэтага 1 снежня ў Мінску працавала 73 прадпрыемствы, у снежні 1942 г. — 117, а ў красавіку 1943 г. — 140. Усяго на тэрыторыі Беларусі была адноўлена праца звыш чым на 800 прамысловых прадпрыемствах.

Сельскае насельніцтва выконвала "гадавыя гаспадарчыя заданні" па абавязковых пастаўках зерня, мяса, яек і іншых прадуктаў харчавання, а таксама воўны, ільну, канапель і г.д. 3 мэтай арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці акупацыйная адміністрацыя ў пачатку 1942 г. правяла зямельную рэформу, мэтай якой з'яўлялася надзейнае забеспячэнне харчовых патрэб фронту і рэйху.

Побач з задачамі па ваенным захопе Тэрыторыі СССР дырэктывамі гітлераўскага камандавання вызначаліся канкрэтныя планы па ўключэнні германскага вермахта ў праграму па масавым вынішчэнні асобных груп мясцовага насельніцтва па расавых, нацыянальных, этнічных, палітычных або рэлігійных матывах. У масавых маштабах злачынная палітыка вынішчэння праводзілася на ўсёй акупіраванай савецкай тэрыторыі. Аднак Беларусь панесла найбольш вялікія страты -- 2.200.000 чал. (у тым ліку 800.000 савецкіх ваеннапалонных і 700.000 яўрэйсканга насельніцтва).

Акупанты стварылі на тэрыторыі Беларусі сістэму турмаў і канцэнтрацыйных лагераў, дзе без суда і вызначэння тэрміну зняволення знаходзіліся дзесяткі тысяч людзей. Болыы за 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў: для ваеннапалонных, для цывільнага насельніцтва, жаночыя лагеры, перасыльныя лагеры СС, штрафныя, гета, дзейнічалі на акупіраванай тэрыторыі. Адзін з першых лагераў смерці быў створаны ў в. Дразды каля Міснка, дзе ў ліпені — верасні 1941 г. ўтрымліваліся ваеннапалонныя і цывільныя асобы ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў. Самым буйным не толькі ў Беларусі, але і на ўсёй захопленай савецкай зямлі з'яўляўся Трасцянецкі лагер смерці, дзе было знішчана больш за 206 тыс. чалавек. Адным з буйнейшых гарадскіх лагераў смерці было мінскае гета. У ім было загублена каля 100 тыс. чалавек. 3 9200 населеных пунктаў, разбураных і спаленых акупантамі ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, 628 былі знішчаны з усімі жыхарамі, 4667 - з часткай насельніцтва.

370.000 жыхароў Беларусі былі выгнаны немцамі на прымусовыя працы ў Рэйх ў якасці дармаввой працоўнай сілы. Вышэйзгаданыя асобы атырмалі назву “остарбайтэры” (усходнія працоўныя). Не менш 100.000 пасля вайне гэтак і не вярнуліся да хаты.

Загады акупацыі Беларусь страціла палову свайго нацыянальнага багацця. Амаль поўнасцю былі знішчаны энергетычныя магутнасці, 90 % станочнага парку, на 40 % скараціліся пасяўныя плошчы, без даху над галавой засталося амаль 3 мільёны чалавек. Пасля вызвалення ў рэспубліцы налічвалася 60 тыс.дзяцей-сірот. Поўнасцю было знішчана 6177 і час'гкова 2648 школьных памяшканняў, 40 ВНУ,, 24 навуковыя ўстановы, 200 і бібліятэк, 4756 тэатраў і клубаў, 1377 балыпц і амбулаторый, 2188 дзіцячых ўстаноў.

Такім чынам, на акупіраванай тэрыторыі Беларусі германскае палітычнае кіраўніцтва, абапіраючыся на жорсткую сілу, імкнулася стварыць умовы для найбольш эфектыўнага рабавання мясцовых рэсурсаў на карысць Германіі. Паражэнні германскіх войск пад Масквой, Сталінградам, Арлом і Курскам прымусілі нацысцкіх лідэраў да пошуку шляхоў больш актыўнага супрацоўніцтва з мясцовымі жыхарамі. Стаўка рабілася на падрастаючае пакаленне, якое павінна было быць выхавана ў нацысцкім духу. 3 гэтай нагоды адкрываліся школы, засноўваліся маладзёжныя саюзы, якія павінны былі стаць праваднікамі нацысцкай ідэалогіі ў асяроддзі падрастаючага пакалення Беларусі. Ажыццяўляемая захопнікамі палітыка не находзіла падтрымкі з боку агульнай большасці насельніцтва акупіраваных тэрыторый. Яна не адпавядала ні нацыянальным, ні дзяржаўным, ні эканамічным ітарэсам людзей, будавалася на злачыннай, чалавеканенавісніцкай расавай ідэалогіі.

Заключэнне:

У выніку за час акупацыі апынуўся знішчаным кожны чацвёрты жыхар Беларусі. Матэрыялы Нюрнбергскага працэсу над галоўнымі нямецкімі ваеннымі злачынцамі сведчаць , што знішчэнне насельніцтва нацыстамі , у тым ліку і ў Беларусі , насіла спланаваны і наўмысны характар ​​.

Прыродныя багацці Беларусі варварску знішчаліся і рабуюць . За час акупацыі тут знішчана 1,5 млн. га лесу , а лясістасць ў рэспубліцы за час вайны знізілася да 21,5 % , што з'явілася найбольшым паказчыкам за ўсю гісторыю знішчэння лясістасці у краі.

Гітлераўцы разбурылі помнікі нацыянальнай беларускай культуры , абрабавалі і знішчылі практычна ўсе медыцынскія ўстановы , паліклінікі і амбулаторыі.

Крах палітыкі беларускіх калабарантаў вынікаў з таго, што акупацыйныя ўлады не ставіліся да яго сур’ёзна. Яны толькі выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў у сваіх мэтах, адначасова праводзілі палітыку рабавання і знішчэння мірнага насельніцтва. Ці мог беларускі народ у такіх абставінах падтрымаць калабарантаў? Вядома, што не! Перамогі Чырвонай Арміі на франтах вайны, актыўная дзейнасць беларускіх партызан і падпольшчыкаў, патрыятызм і разважлівасць насельніцтва рэспублікі не дазволілі нямецкім акупантам і мясцовай калабарацыі ажыццявіць у поўнай меры свае мэты на беларускай зямлі.

У цэлым у выніку акупацыі Беларусі без прытулку засталося каля 3 млн. жыхароў. Агульная шкода рэспубліцы , нанесены акупантамі , складаў , па няпоўных дадзеных, 75 млрд. руб.

Спіс крыніц і літаратуры:

палітычны акупацыйны канцэнтрацыйны

1. Аблова Р.Т. Это было в Белоруссии: Из истории борьбы молодежи в партизанских отрядах и подполье. – М., 1957.

2. Андрющенко Н.К. На земле Белоруссии летом 1941 года / Под ред. Я.С. Павлова. – Мн., 1985.

3. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны (верасень 1939 г. – верасень 1945 г.) // Гісторыя Беларусі. У 2 ч.– Мн., 2003. – Ч. 2. С. 217 – 279.

4. Великая Отечественная война // Щетинов Ю.А. История России. ХХ в.: Учебное пособие. – М., 1998. – С. 208 – 234.

5. В годы суровых испытаний // Новейшая история Отечества. ХХ в.: Учеб. для студентов вузов: В 2 т.– М., 1998. – Т. 2. С. 129 – 233.

6. Вторая мировая война // Новейшая история стран Европы и Америки. ХХ век: Учеб. для студ. высш. учеб. заведений. В 3 ч.– М., 2001. – Ч. 1: 1900 – 1945. С. 97 – 126.

7. Долготович Б.Д. Военачальники – сыны Беларуси на фронтах Великой Отечественной войны. – Мн., 2003.

8. Каваленя А.А. Беларусь у выпрабаваннях вайны (1939 – 1945 гг.): Вучэб.-метад. дапам. – Мн., 2001.

9. Каваленя А.А. Беларусь 1939 – 1945 гг. Война и политика: Мн., 2001.

10 .B. H. Liddell Hart. History of the Second World War. — New York: G.P. Putnam's Sons, 1971.

11. Кізіма С.А., Лянцэвіч В.М., Самахвалаў Дз.С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн.: Выд-ва МІК, 2003. – 91 с.

Размещено на Allbest.ru

24