Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
реферат.doc
Скачиваний:
34
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
382.98 Кб
Скачать

3. Наступствы акупацыйнага рэжыму

3.1. Генацыд супраць насельніцтва

У верасні-лістападзе 1943 г. акупацыйныя ўлады, прымяняючы метад прымусовых мабілізацый, распачалі фарміраванне беларускіх паліцэйскіх ахоўных (шутцманшафт) батальёнаў. Да канца 1943 г. былі сфарміраваны тры такія батальёны: у Мінску, Слоніме, Снове агульнай колькасцю 1 481 чалавек. Да пачатку сакавіка 1944 г. было арганізавана яшчэ 7 батальёнаў (Навагрудак, Глыбокае, Мінск і інш.), у якіх налічвалася 3 648 чал. Акрамя таго, у студзені 1943 г. быў створаны 13-ы беларускі батальён СС пры СД. Беларускія паліцэйскія аддзелы былі задзейнічаны немцамі ў карных акцыях. Так, напрыклад, 13-ы батальён СС нейкі час выконваў ахову Калдычаўскага лагера смерці, а таксама браў удзел у пацыфікацыі яўрэйскага гета ў Валожыне.

Імкнучыся ўцягнуць у барацьбу супраць партызан і падпольшчыкаў як мага больш шарокае кола мясцовага насельніцтва акупанты прыбягалі не толькі да прымусовых мабілізацый. 3 гэтай нагоды ствараліся не толькі батальёны беларускай паліцыі, але і т. зв. абарончыя вёскі, дзе пасяліліся сем'і паліцэйскіх, эвакуіраваных жыхароў усходніх абласцей СССР, у тым ліку казакоў, што супрацоўнічалі з немцамі і інш. Узброеныя жыхары гэтых паселішч, павінны былі супрацьстаяць партызанам і падпольшчыкам. Больш шырокія памеры гэта акцыя мела на тэрыторыі заходніх раёнаў Беларусі, дзе было створана некалькі дзесяткаў такіх вёсак.

У 1943 г. пад уплывам перамог Чырвонай Арміі, прапагандысцкай дзейнасці партызан і падпольшчыкаў, актывізаваўся пераход на бок партызан ваеннаслужачых са створаных акупантамі розных воінскіх дапаможных фарміраванняў і паліцыі. У лютым 1943 г. да віцебскіх партызан перайшла большая частка байцоў 825-га волга-татарскага батальёна, легіена "Ідэль-Урал", які быў створаны з ліку ваеннапалонных татар, башкіраў і іншых прадстаўнікоў народаў Паволжа. 16 жніўня 1943 г. на бок партызан перайшла т.зв. 1-я руская нацыянальная брыгада падпалкоўніка У. У. Гіль-Радыёнава, агульнай колькасцю каля 2 тыс. чалавек. Свой пераход байцы 1-й Антыфашысцкай брыгады (так яна стала называцца) адзначылі разгромам нямецка-фашысцкіх гарнізонаў у Докшыцах і Крулеўшчызне. Было знішчана больш за 400 варожых салдат, вадакачка, 4 чыгуначныя масты, 4 паравозы, 85 вагонаў з ваеннымі грузамі, склады з нафтапрадуктамі і боепрыпасамі, захапілі 3 гарматы, больш 100 аўтаматаў і вінтовак, 2 склады з боепрыпасамі, 5 складоў з рознай маёмасцю і прадуктамі.

У снежні 1943 г. акупацыйныя ўлады абвясцілі аб стварэнні Беларускай Цэнтральнай Рады (БЦР). Гэта была толькі бачнасць беларускага нацыянальнага ўрада. Захопнікі бачылі ў ім сродак мабілізацыі сіл беларускага народа для барацьбы супраць партызан, больш поўнага выкарыстання эканомікі Беларусі ў сваіх інтарэсах. Беларускія калабарацыянісцкія сілы разлічвалі выкарыстаць дадзеную сітуацыю для ажыццяўлення сваёй даўняй мары - стварэння беларускай дзяржаўнасці пад германскім пратэктарам. У склад БЦР уваходзіла 14 чалавек. У іх ліку Р. Астроўскі, (прэзідэнт), М. Шкеленак (1-ы віцэ-прэзідэнт), Ю. Сабалеўскі (2-гі віцэ-прэзідэнт). Былі створаны 13 аддзелаў: фінансавы, культуры, сельскай і лясной гаспадаркі, прафесійных спраў, рэлігіі і судовых спраў, вайсковы і інш.

Між тым, гітлераўцы не спяшаліся дзяліць уладу. Фармальна акупанты перадавалі БЦР толькі кіраўніцтва школьнай справай, культурай, сацыяльнай апекай і вайсковымі пытаннямі. Аднак на месцах адпаведныя аддзелы і надалей заставаліся пад кантролем германскіх акруговых камісараў. Лідэры БЦР дамагліся ад немцаў дазволу на правядзенне прымусовай мабілізацыі і стварэння беларускага войска. У выніку немцы далі згоду на фарміраванне Беларускай краёвай абароны. Мабілізацыя пачалася ў адпаведнасці з загадам Р. Астроўскага ад 6 сакавіка 1944 г., ёй падлягалі ўсе мужчыны 1908-1924 г.н. За няяўку на зборны пункт ў выкліканы тэрмін пагражала смяротная кара. Да канца сакавіка 1944 г. удалося стварыць 39 пяхотных і 6 сапёрных батальёнаў БКА, куды было мабілізавана да 25 тыс.чалавек. Яны ўдзельнічалі ў гаспадарчых работах, у ахове збудаванняў і складоў, а таксама ў барацьбе супраць партызан. Асабліва ў гэтым напрамку вызначаўся батальён пад камандаваннем Б. Рагулі на Навагрудчыне, а таксама аддзелы на Случчыне. Жаўнеры БКа мелі ўласную беларускую ўніформу. Аднак, большасць з іх немцы не паспелі абмундзіраваць, таму беларускія жаўнеры хадзілі ў цывільнай вопратцы.

Пад уплывам агітацыі патрыётаў, а таксама баявых аперацый партызан, што былі накіраваныя на зрыў мабілізацыі, поспехаў Чырвонай Арміі на франтах вайны, адбывалася масавае дэзерцірства з БКА і пераход яе членаў са зброяй да партызан.

27 чэрвеня 1944 г., калі Чырвоная Армія ўжо падыходзіла да Мінска, у гарадскім тэатры было праведзена апошняе афіцыйнае мерапрыемства БЦР - Другі усебеларускі кангрэс. Кангрэс абвясціў сябе "паўнапраўным і найвышэйшым прадстаўніком беларускага народа", выказаў непрызнанне БССР як формы беларускай дзяржаўнасці, аб'явіў неправамоцнымі ўсе польска-савецкія пагадненні, што датычыліся Беларусі, выбраў Р. Астроўскага прэзідэнтам БЦР. Трэба адзначыць, што пасля вызвалення Беларусі, дзеячы БЦР адступілі разам нямецкімі войскамі на захад, дзе працягвалі дзейнічаць да канчатковага разгрому немцаў. Намаганнямі БЦР на тэрыторыі Германіі быў створаны шэраг вайсковых фарміраванняў, у тым ліку – 30-я грэнадзёрская штурмавая дывізія СС “Беларусь” і батальён камандас “Дальвіц”. 25 студзеня 1945 г. было абвешчана аб ствпарэнні беларускага легіёна СС. Некаторыя беларускія легіянеры бралі ўдзел у баях супраць - амерыканскіх войскаў на заходнім фронце – ў Францыі і Германіі. У прывітальнай тэлеграме А.Гітлеру ад Другога усебеларускага кангрэса, падпісанай Р.Астроўскім, адзначалася, "што Беларускі Народ будзе нязломна змагацца побач з нямецкім жаўнерам супраць супольнага нашага ворага — фашузму.