Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
реферат.doc
Скачиваний:
34
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
382.98 Кб
Скачать

2. Акупацыйныя сітэма на тэрыторыі беларусі

Пытанні агульнага кіравання на тэрыторыі рэйхскамісарыятаў “Остланда” і “Україна” былі сканцэнтраваны ў Усходнім міністэрстве, паліцэйская улада — у Гімлера (рэйхсфюрэра СС і начальніка паліцыі Германіі). У зоне дзеяння верахта ўлада належала ваенным камендантам. У захопленых раёнах і на тэрыторыі сельсаветаў акупанты стварылі “мясцовыя адміністрацыі самакіравання ".

Была вызначана структура ваенных, паліцэйскіх акупацыйных улад, канкрэтызаваны метады "кіравання" акупіраванымі савецкімі землямі. Так, тэрыторыя Віцебскай, Магілёўскай, амаль усёй Гомельскай вобласці , усходнія раёны Мінскай і некалькі раёнаў Палескай абласцей былі аднесены да вобласці армейскага тылу групы армій "Цэнтр". Улада на гэтай тэрыторыі знаходзілася ў руках камандавання ваенных і паліцэйскіх органаў. Вышэйшым органам на гэтай тэрыторыі быў штаб тылу групы армій "Цэнтр".

Паўднёвыя раёны Палескай, Пінскай і Брэсцкай абласцей з абласнымі цэнтрамі Мазыр, Пінск, Брэст былі далучаны да Рэйхскамісарыята Украіна, граніца якога праходзіла прыкладна за 20 км на поўнач ад чыгункі Брэст-Гомель. Беластокскую, паўночныя раёны Брэсцкай, частку раёнаў Баранавіц-кай абласцей гітлераўцы ўключылі ў склад Усходняй Прусіі. Паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці былі далучаны да Генеральнай акругі Літва.

У склад Беларусі, ці як яе акупанты называлі "Генаральбецырк Вайсрутэніэн" (Генеральная акруга Беларусь), было ўключана 68 раёнаў з агульнага ліку 192 сельскіх і 9 гарадскіх раёнаў, якія ўваходзілі ў склад БССР напярэдадні вайны. Агульная плошча ГАБ складала прыкладна чацвёртую частку тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам 3,1 млн. чалавек (на 04.12.41 г.) і ГАБ была ўключана ў склад Рэйхскамісарыята Остланд з рэзідэнцыяй у Рызе.

Генеральная акруга Беларусь падзялялася на 10 акруг (гебітаў): Баранавіцкую, Барысаўскую, Вілейскую, Ганцавіцкую, Глыбоцкую, Лідскую, Мінскую, Слонімскую, Слуцкую, Навагрудскую. Мінск з'яўляуся цэнтрам Генеральнай акругі Беларусь і выдзяляўся ў аддзельную акругу. Вышэйшым выканаўчым органам тут з'яўляўся Генеральны камісарыят Беларусі, які ўзначальваў В.Кубэ. Яму падпарадкоўваліся гебітскамісарыяты, штатскамісарыяты (гарады), артскамісарыяты (раёны). Дзейнасць акупацыйнага апарата адбывалася на прынцыпе "фюрэрства"-адзінаўладдзя. Кожны гебітскамісар выдаваў загады і распараджэнні па свайму меркаванню, кіруючыся толькі указаннямі вышэйшых германскіх інстанцый. У воласцях прызначаліся валасныя старшыні, а ў вёсках - старасты. Работу раённых, валасных упраў і стараст вёсак накіроўвалі і жорстка кантралявалі спецыяльна прызначаныя шэфы -камісары, каменданты, крайсляндвірты, зондэрфюрэры і г.д.

Ва ўсходняй частцы Беларусі ваенна-адміністрацыйныя функцыі выконвалі створаныя вермахтам палявыя і мясцовыя камендатуры, якія надзяляліся ўсёй паўнатой улады ў зоне сваёй дзейнасці. У раёнах дыслакацыі ахоўных дывізій у 1942 г. дзейнічала 11 палявых і 23 мясцовыя камендатуры і т. зв. мясцовыя грамадзянскія ўлады. Ім падпарадкоўваліся і шматлікія вайсковыя гарнізоны, каманды жандармерыі, групы тайнай палявой паліцыі (ГФП). Усяго на гэтай тэрыторыі дзейнічала 8 груп ГФП (Полацк, Віцебск, Орша, Барысаў, Лепель, Бабруйск, Старыя Дарогі, Магілёў), якія мелі 20 перыферыйных каманд. Толькі групай ГФП, якая дзейнічала ў Оршы, з верасня 1941 г. па верасень 1942 г. было павешана і расстраляна болып за 17 500 савецкіх патрыётаў.

Узброенай апорай створанага рэжыму з'яўляліся акупацыйныя войскі вермахта - ахоўныя дывізіі. У 1941 г. на тэрыторыі Беларусі іх было 5. Яны забяспечвалі ахову камунікацый і ваенных аб'ектаў, лагераў ваеннапалонных, вялі барацьбу супраць партызан і насельніцтва. Акрамя сіл вермахта для падтрымкі акупацыйнага рэжыму быў прыдадзены значны паліцэйскі апарат. Каб утрымліваць пад кантролем тэрыторыю захопленай Беларусі, акупанты вымушаны былі трымаць тут ваенна-паліцэйскія сілы колькасцю да 160 тыс.чалавек, не лічачы франтавых часцей, якія таксама выкарыстоўваліся ў барацьбе супраць партызан.