
- •Усталяванне фашысцкага-акупацыйнага рэжыму ў Беларусі ў 1941 годзе
- •1. Планы захопнікаў па усталяванню акупацыйнага рэжыму на беларусі
- •2. Акупацыйныя сітэма на тэрыторыі беларусі
- •3. Наступствы акупацыйнага рэжыму
- •3.1. Генацыд супраць насельніцтва
- •3.2 Маладзёжная палітыка захопнікаў.
- •3.3. Рабаванне гаспадаркі і набыткаў культуры Беларусі
1. Планы захопнікаў па усталяванню акупацыйнага рэжыму на беларусі
22 чэрвеня 1941 г. у 3 з паловай – 4 гадзіны раніцы пасля артылерыйскага абстрэлу і налёту авіяцыі нямецкія войскі на ўсім працягу граніцы з СССР уварваліся на яго тэрыторыю. Германскі пасол у Маскве В. Шуленбург у 5 гадзін 30 хвілін патлумачыў наркаму замежных спраў В. Молатаву гэтую акцыю А. Гітлера варожай палітыкай Савецкага Саюза ў адносінах да Германіі і пагрозай нападу на яе з боку Чырвонай Арміі. На справе асноўнай прычынай вайны з’яўлялася імкненне А. Гітлера да знішчэння СССР з мэтай прысваення яго нацыянальных багаццяў і каланізацыі абшараў; фізічнай ліквідацыі камуністаў, камісараў, савецкіх работнікаў, «прадстаўнікоў непаўнавартых рас»; ператварэння ў рабоў астатняга насельніцтва.
Група армій «Цэнтр» уварвалася на Беларусь сіламі 635 тыс. меўшых баявы вопыт салдат і афіцэраў, 10 763 гармат і мінамётаў, звыш 810 танкаў і самаходак, 1 194 самалётаў. Ім працістаялі 3, 10, 4-я арміі і Пінская ваенная флатылія Заходняй Асобай ваеннай акругі (ЗАВА) у складзе 673 тыс. салдат і афіцэраў, звыш 14 тыс. гармат і мінамётаў, 2 189 (у тым ліку 383 новых) танкаў, 1 549 самалётаў.
Усяго супраць Савецкага Саюза Германія выставіла 80% сваіх войск – 190 дывізій у колькасці 5, 5 млн. чал., 47 тыс. гармат і мінамётаў, 4, 5 тыс. танкаў, 5 тыс. самалётаў. Напярэдадні ўварвання гэтыя войскi былі сканцэнтраваны ў трох армейскiх групоўках. Першая з іх – «Поўнач» (камандуючы фельдмаршал В. фон Лееб) мела задачай разгром Чырвонай Арміі ў Прыбалтыцы і захоп Ленінграда. Другая – група армій «Цэнтр» (камандуючы фельдмаршал Ф. фон Бок) павінна была нанесцi асноўны ўдар на поўнач ад Палескiх балот уздоўж дарогi Брэст–Мiнcк–Масква, знiшчыць часці Чырвонай Арміі i захапіць сталіцу СССР. Трэцяя – група армій «Поўдзень» (камандуючы фельдмаршал К. фон Рундштэдт» скіроўвалася на разгром Чырвонай Арміі на Ўкраіне і захоп Кіева. Па плану «Барбароса» усе тры групы павінны былі выканаць пастаўленыя задачы і выйсці на лінію Архангельск – Волга – Астрахань. Маланкавая вайна («бліцкрыг») павінна была заняць не больш 10 тыдняў.
Да пачатку вайны перад ваеннаслужачымі Заходняй Асобовай ваеннай акругі (ЗАВА) стаяла задача абараніць дзяржаўную граніцу даўжынёй 470 км паміж Літвой і Ўкраінай, і, калі спатрэбіцца, нанесці сакрушальны ўдар па агрэсару на яго ж тэрыторыі. Менавіта з гэтай нагоды на «Беластоцкім выступе», які выгадна ўкліньваўся ў германскую тэрыторыю, былі размешчаны буйныя вайсковыя сілы. Тут жа паблізу размяшчаліся штабы: 3 арміі – у Гродна, 4-й – у Кобрыне, 10 – у Беластоку. Але зараз, ва ўмовах раптоўнага нападу ворага, разбурэння камунікацый, адсутнасці дырэктыў з перавагу сіл ЗАВА над групай армій «Цэнтр», фельдмаршал Ф. фон Бок пачаў настуМасквы і Мінска прыгранічным часцям пагражаў поўны разгром. Так, нягледзячы на пэўную колькасную пленне ў напрамках Сувалкі – Вільнюс – Мінск і Брэст – Баранавічы – Мінск з мэтай акружэння савецкіх войск.
Першымі ўдар агрэсара ўзялі на сябе 11 беларускіх пагранатрадаў у складзе 19 519 пагранічнікаў і абаронцаў нешматлікіх агнявых кропак «лініі Молатава». Так, у раёне Гродна 3-я пагранзастава пад камандаваннем лейтэнанта В. Усава 8 гадзін стрымлівала ворага. Пагранічнікі 1-й заставы на чале з малодшым лейтэнантам А. Сівачовым за 11 гадзін баёў нанеслі адчувальны ўрон гітлераўцам каля в. Галавенчыцы. Пагранічнікі 4-й заставы на чале з лейтэнантам Ф. Кірычэнка адбілі 5 варожых атак пад в. Драгунь. Амаль усе яны загінулі, але прысягі не парушылі і не адступілі.
Гераічнае супраціўленне ворагу аказаў 4-тысячны гарнізон Брэсцкай крэпасці на чале з капітанам І. Зубачовым і палкавым камісарам Я. Фаміным. Абаронай Усходняга фарта камандаваў маёр П. Гаўрылаў. Заходнюю частку крэпасці абаранялі пагранічнікі на чале з лейтэнантам А. Кіжаватавым, Цярэспальскую вежу – лейтэнант А. Наганаў з групай байцоў. Помнікам мужнасці і гераізму абаронцаў застаўся надпіс «Я паміраю, але не здаюся. Бывай, Радзіма. 20.VІІ.41 г.».
У Беларусі пад нацысцкую акупацыю патрапіла каля 7 млн чалавек ці 12,7% ад усяго насельніцтва, якое заставалася на захопленай тэрыторыі СССР. У жніўні-кастрычніку 1941 г. на акупіраваных тэрыторыях СССР ўсталёўваецца германскі "новы парадак" — нацысцкая сістэма ваенных, палітычных, ідэалагічных і эканамічных мер, рэжым крывавага тэрору, жудасных здзекаў і гвалту над насельніцтвам. Гэта быў загадзя распрацаваны, абдуманы і мэтанакіраваны план генацыду, ліквідацыі савецкага грамадства і дзяржаўнага ладу, рабавання нацыянальных багаццяў і прыродных рэсурсаў савецкай краіны.
Ідэалагічнай падставай гэтай палітыкі з'яўлялася чалавеканенавісніцкая тэорыя нацыстаў аб "расавай перавазе" нямецкай нацыі над іншымі народамі, неабходнасці пашырэння "жыццёвай прасторы" для немцаў, іх "права" на сусветнае панаванне. Згодна з генеральным планам "Ост", германскія захопнікі планавалі пакінуць на Беларусі да 25% мясцовага насельніцтва для анямечвання і выкарыстання ў якасці працоўнай сілы. Астатнія падлягалі знішчэнню і прымусоваму высяленню. Практычныя мерапрыемствы па ўсталяванню "новага парадку" былі выкладзены ў "Інструкцыі аб асобных абласцях да дырэктывы № 21 (план "Барбароса"), выдадзенай 13 сакавіка 1941 г., і шэрагу іншых дакументаў, якія яскрава сведчаць аб тым, што гітлераўцы старанна і загадзя рыхтаваліся да ажыццяўлення сваёй злачыннай акупацыйнай палітыкі.
Усе захопленыя матэрыяльныя і людскія рэсурсы аб'яўляліся ўласнасцю рэйха. У адпаведнасці з дырэктывамі Гітлера, захопленая тэрыторыя падлягала падзелу на асобныя часткі з падпарадкаваннем цывільнаму і ваеннаму акупацыйнаму апарату. Тэрыторыя Літвы, Латвіі і Эстоніі, а таксама значная частка Беларусі (53% ад перадваеннай тзрыторыі) былі ўключаны ў склад рэйхскамісарыятаў "Остланд" і "Украіна". Беластоцкую вобласць была далучана да Усходняй Прусіі. На тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай, Магілеўскай і ўсходніх раёнаў Мінскай абласцей акупанты ўтварылі так званую вобласць армейкага тылу групы армій "Цэнтр". Прыфрантавая паласа знаходзілася ў непасрэдным вядзенні ваеннага камандавання.
1.2
План
«Барбароса» (Дырэктыва
№ 21. План «Барбароса»,—
кодавая
назва
плана
вайны Германіі супраць,
прынятага
ў
снежні
1940. Распрацоўка
плана «Барбароса» пачалася 21
ліпеня 1940 года.
План,
канчаткова распрацаваны пад кіраўніцтвам
генерала Ф.
Паўлюса,
быў зацверджаны 18
снежня 1940 дырэктывай
Вярхоўнага галоўнакамандуючага вермахта.
Прадугледжваўся вокамгненны разгром
асноўных сіл Чырвонай Арміі на захад
ад рэк Дняпро і Заходняя
Дзвіна,
у далейшым вызначалася
захапіць Маскву, Ленінград і
Данбас з наступным выхадам на
лінію Архангельск — Волга — Астрахань.
Меркаваная працягласць асноўных баявых дзеянняў — 2-3 месяцы — так званая стратэгія «бліцкрыгу». План ваенных дзеянняў прадугледжваў і ажыццяўленне буйных эканамічных мерапрыемстваў (план «Ольдэнбург») па эксплуатацыі захопленай савецкай тэрыторыі. Быў створаны эканамічны штаб, цалкам асобны ад генеральнага штаба ўзброеных сіл.
Канчатковая мэта плана недасягнутая. Нягледзячы на тактычныя поспехі вермахта, спроба разграміць СССР працягам адной кампаніі правалілася. Стратэгічны вынік — правал бліцкрыга.
П
лан "Ост" праграма каланізацыі і знішчэння народаў Савецкага Саюза. На тэрыторыі Беларусі гітлераўцы ўстанавілі рэжым крывавага тэрору, жудасных здзекаў і гвалту над насельніцтвам, праводзілі палітыку генацыду знішчэння груп насельніцтва па расавых, нацыянальных, палітычных і іншых матывах. Ідэалагічнай асновай палітыкі акупантаў з'яўлялася тэорыя аб "расавай перавазе" нямецкай нацыі над іншымі народамі. Яна сцвярджала неабходнасць пашырэння "жыццёвай прасторы" для немцаў, іх "права" на сусветнае панаванне. Згодна з планам "Ост", распрацаваным напярэдадні нападзення на СССР, фашысты меркавалі 75 % беларусаў, рускіх і ўкраінцаў фізічна знішчыць ці прымусова выселіць. Астатніх і 25 % жыхароў Беларусі, у жылах якіх, як лічылі фашысты, цячэ "нардычная кроў", прадугледжвалася анямечыць і выкарыстаць у якасці рабочай сілы. Яўрэяў і цыганоў, якія таксама жылі ў Беларусі, чакала поўнае знішчэнне. Для рэалізацЫ плана "Ост" у рэйху было створана асобнае міністэрства пз пытаннях усходніх тэрыторый. Фашысты знішчылі дзяржаўнасць беларускага народа і тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі. Беларусь была падзеляна на 5 частак: 1) тэрыторыя Віцебскай і Магілёўскай абласцей' амаль усёй Гомельскай, усходнія раёны Мінскай і некалькі рае' наў Палескай вобласці былі аднесены да вобласці армейск&гі тылу групы армій "Цэнтр". Улада на гэтай тэрыторыі знаходзілася ў руках камандавання ваенных і паліцэйскіх органаў; 2) паўднёвыя раёны Палескай, Пінскай і Брэсцкай абласці , з абласнымі цэнтрамі Мазыр, Пінск, Брэст былі далучаны на за 20 км на поўнач ад чыгункі Брэст-Гомель; 3) Беластоцкую, паўночныя раёны Брэсцкай, частку раёнаў Баранавіцкай вобласці гітлераўцы ўключылі ў склад Усходняй; 4) паўночназаходнія раёны Вілейскай вобласці былі далучаны да генеральнай акругі Літва; 5) генеральная акруга Беларусь з цэнтрам у Мінску была ўключана ў склад рэйхскамісарыята "Остланд" з рэзідэнцыяй у Рызе. Генеральная акруга Беларусь дзялілася на 10 акруг (гебітаў). Вышэйшым выканаўчым органам з'яўляўся Генеральны камісарыят Беларусі, які ўзначальваў Вільгельм Кубэ, а з верасня 1943 г. Курт фон Готберг. Генеральнаму камісарыяту падпарадкоўваліся гебітскамісарыяты (акругі), штатскамісарыяты (гарады), артскамісарыяты (раёны). Адміністрацыйны апарат складаўся ў асноўным з нямецкіх цывільных служачых. У якасці дапаможных мясцовых устаноў акупанты стваралі гарадскія і раённыя ўправы на чале з начальнікамі раёнаў або бургамістрамі гарадоў. У валасцях прызначаліся валасныя старшыні, а ў вёсках старасты. 3 ліку тых, хто перайшоў на бок немцаў, стваралася мясцовая беларуская паліцыя. Узброенай апорай фашысцкага рэжыму ў Беларусі з'яўляліся акупацыйныя войскі вермахта ахоўныя дывізіі, а таксама службы СД (служба бяспекі, галоўны орган разведкі і контрразведкі), СС (ахоўныя атрады, а таксама адборныя войскі), гестапа паліцыя і інш. Усяго на тэрыторыі Беларусі гітлераўцы вымушаны былі трымаць ваенна-паліцэйскія сілы колькасцю да 160 тыс. чалавек. Для падтрымкі акупацыйнага рэжыму былі створаны і накіраваны на тэрыторыю Беларусі ўкраінскія, літоўскія і латышскія паліцэйскія батальёны. Яны ахоўвалі камунікацыі, змагаліся з партызанамі, удзельнічалі ў масавым знішчэнні яўрэйскага насельніцтва, пры
гэтым вызначаліся не меншай літасцю ў адносінах да мясцовых жыхароў, чым гітлераўцы. Тэрыторыя Беларусі пакрылася сеткай канцэнтрацый іх лагераў і турмаў. Гітлераўцы стварылі тут больш за 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў, у якіх людзей спальвалі, цкавалі сабакамі, закопвалі жывымі ў зямлю, атручвалі ў душагубках. Самым буйным на часова акупіраванай тэрыторыі не толькі Беларусі, але і ўсяго СССР з'яўляўся Трасцянецкі лагер смерці каля Мінска, дзе было знішчана больш за 200 тьіс чалавек. Па колькасці знішчаных людзей Трасцянецкі лагер стаіць на чацвёртым месцы пасля Асвенціма, Майданака і Трэблінкі. Адным з найбуйнейшых гарадскіх лагераў смерці было мінскае гета, створанае гітлераўцамі 19 ліпеня 1941 г. Гета было абнесена высокай агароджай з калючым дротам. Выходзіць з гета яўрэі маглі толькі на работу ці па спецыяльным дазволе. На спіне і грудзях яны павінны былі насіць жоўтыя знакі. За парушэнне правілаў пагражаў расстрэл. На насельніцтва гета фашысты накладвалі кантрыбуцыі, зборам якіх займаўся яўрэйскі камітэт і яўрэйская паліцыя. У гады акупацыі ў мінскім гета сістэматычна паўтараліся пагромы, было знішчана каля 100 тыс. чалавек. Усяго ў Беларусі існавала больш за 100 яўрэйскіх гета, у якія фашысты сагналі сотні тысяч яўрэяў жыхароў Беларусі і іншых краін свету. Фашысты правялі больш за 140 карных аперацый, у ходзе якіх спалілі каля 5,5 тыс. населеных пунктаў разам з усімі ці часткай жыхароў. У правядзенні карных аперацый прымалі ўдзел не толькі ахоўныя дывізіі і паліцэйскія сілы, але і кадравая армія, на ўзбраенні якой былі танкі, самалёты, артылерыя. У час гэтых аперацый цэлыя раёны ператвараліся ў "мёртвыя зоны". 22 сакавіка 1943 г. гітлераўскія карнікі спалілі жывымі ўсіх жыхароў вёскі Хатынь, што каля Лагойска. На месцы спаленай Хатыні ў 1969 г. быў адкрыты мемарыяльны архітэктурнаскульптурны комплекс для ўшанавання памяці ўсіх ахвяр фашысцкага генацыду ў Беларусі. Трагічны лёс Хатыні падзялілт 628 беларускіх вёсак, 186 з якіх не здолелі паўстаць з руін і попелу, паколькі былі знішчаны разам з жыхарамі. Адной з праяў акупацыйнай палітыкі быў вываз насельніцтва на прымусовыя работы ў Германію. У рэйху такіх людзей называлі "ўсходнімі рабочымі" ("остарбайтэрамі"). Захопам насельніцтва займаліся армейскія часці, жандармеры»; атрады СС і СД, паліцыя. Былі выпадкі, калі войскі вермахта і паліцыя акружалі вёскі і забіралі ўсё насельніцтва, пры аказанні супраціўлення расстрэльвалі. За час акупацыі гітлеўраўцы насільна вывезлі з Беларусі на катаржныя работы ў Германію больш за 380 тыс. чалавек, у тым ліку звыш 24 тыс. дзяцей. Вярнулася дамоў пасля вайны толькі 160 тыс. чалавек. фашысцкімі катамі было забіта і замучана ў Беларусі больш за 2,2 млн чалавек, амаль кожны чацвёрты яе жыхар.
1.4. Беларускі калабарацыянізм. Няўдачы вермахта на савецкагерманскім фронце, нарастаючая барацьба ў тыле акупантаў вымушалі германскія ўлады шукаць падтрымкі сярод мясцовага насельніцтва. Асобы, якія супрацоўнічалі з фашыстамі ў акупіраваных краінах у гады Другой сусветнай вайны, у гістарыяграфіі атрымалі назву калабарацыяністы. Не была выключэннем і Беларусь. Акупанты стваралі розныя структуры цывільнай улады і вайсковапаліцэйскія фарміраванні, прыцягваючы ў іх пэўныя колы жыхароў. У кастрычніку 1941 г. была створана так званая Беларуская народная самапомач (БНС). На чале яе стаў кіраўнік пражскага філіяла Беларускага камітэта самапомачы I. Ермачэнка. В. Кубэ зацвердзіў склад кіраўніцтва БНС, а таксама праграму яе дзейнасці. Галоўнай мэтай БНС было "памагаць пацярпелым беларусам ад ваенных дзеянняў, бальшавіцкага і польскага праследавання, памагаць адбудаваць зруйнаваны чужынцамі беларускі край...". Пры кіраўніцтве БНС быў створаны Цэнтральны савет (Цэнтраль), у склад якога ўваходзіла 10 чалавек. Членаў савета прызначаў і звальняў В. Кубэ. 27 чэрвеня 1943 г. было аб'яўлена аб стварэнні з прадстаўнікоў беларускай грамадскасці дарадчага органа Беларускага даверанага бюро, ці Рады даверу. У склад бюро (Рады) увайшлі па адным прадстаўніку з акруг, якія вызначаліся акруговымі камісарамі, а таксама шэсць чалавек ад цэнтра. На працягу 1943 г. Рада даверу збіралася 2 разы (23 і 28 жніўня 1943 г.). Асноўным пытаннем, якое абмяркоўвалася на пасяджэннях, было пытанне аб формах і метадах барацьбы з партызанамі. Члены Рады прапанавалі акупантам узмацніць агентурную разведку ўнутры партызанскіх злучэнняў, стварыць таксама лжэпартызанскія атрады. Такім спосабам Рада даверу выконвала ролю "народнага прадстаўніцтва". 21 верасня 1943 г. у Мінску падпольшчыкамі быў знішчаны В. Кубэ. Яго пераемнікам на пасадзе генеральнага камісара стаў генераллейтэнант паліцыі і групенфюрэр СС фон Готберг, які пачаў інтэнсіўна шукаць сродкі для барацьбы з антыгерманскім рухам. У верасні лістападзе 1943 г. акупацыйныя ўлады з дапамогай метаду прымусовых мабілізацый распачалі фарміраванне беларускіх паліцэйскіх батальёнаў. Да канца 1943 г. былі сфарміраваны тры такія батальёны. На тэрыторыі Беларусі акупанты стваралі так званыя абарончыя вёскі, узброеныя жыхары якіх павінны былі супрацьстаяць партызанам і падпольшчыкам. Пазней туды сялілі і сем'і паліцэйскіх, эвакуіраваных жыхароў усходніх абласцей СССР, у тым ліку казакоў, што служылі ў германскай арміі. Аднак спроба арганізацыі такіх паселішчаў на значнай частцы тэрыторыі Беларусі правалілася. Часам мясцовыя жыхары разбягаліся, як толькі заўважалі нямецкія войскі, якім было даручана стварыць "абарончую вёску". Больш шырокія памеры гэта акцыя мела на тэрыторыі заходніх раёнаў Беларусі. У 1943 г. пад уплывам перамог Чырвонай Арміі, прапагандысцкай дзейнасці партызан і падполыпчыкаў актывізаваўся пераход на бок партызан ваеннаслужачых са створаных акупантамі розных дапаможных вайсковых фарміраванняў і паліцыі. У лютым 1943 г. да віцебскіх партызан перайшла большая частка байцоў 825га волжскататарскага батальёна, легіёна "Ідэль Урал", які быў створаны з ліку ваеннапалонных татар, башкіраў і іншых прадстаўнікоў народаў Паволжа. 16 жніўня 1943 г. на бок партызан перайшла так званая 1я руская нацыянальная брыгада СС палкоўніка У.У. ГільРадзіёнава агульнай колькасцю каля 2 тыс. чалавек. Свой пераход байцы 1й антыфашысцкай брыгады (так яна пачала называцца) адзначылі разгромам нямецкафашысцкіх гарнізонаў у Докшыцах і Круляўшчызне. Актыўную работу калабарацыяністы праводзілі сярод моладзі Беларусі. 22 чэрвеня 1943 г. В. Кубэ аб'явіў аб дазволе стварыць антысавецкую арганізацыю моладзі па тыпу "Гітлерюгенда", якая атрымала назву Саюз беларускай моладзі (СБМ). Уступіць у яго мог любы беларус ад 10 да 20 гадоў, які даваў пісьмовыя доказы аб арыйскім паходжанні і жаданні служыць фашызму. Мэтай СБМ было аб'яднанне беларускай моладзі, выхаванне ў ёй нацыянальнай свядомасці, гатоўнасці змагацца за Беларусь, якая будзе "адноўлена" з дапамогай Германіі. Шэфамкіраўніком штаба СБМ быў прызначаны М. Ганько, беларус, адукацыя незакончаная вышэйшая, настаўнік. У 1941 г. ён добраахвотна здаўся ў палон немцам. Пасля заканчэння школы прапагандыстаў працаваў у Генеральным камісарыяце Беларусі. Тройчы ўзнагароджаны нямецкімі медалямі. Намеснікам М. Ганько была прызначана Н. Абрамава, беларуска, урач. Працавала ў аддзеле аховы здароўя Генеральнага камісарыята Беларусі. Двойчы ўзнагароджвалася нямецкімі медалямі. У чэрвені 1943 г. былі адкрыты школы па падрыхтоўцы кіруючых кадраў СБМ у Мінску, Альберціне, Драздах, а з лютага 1944 г. у Фларыянаве. У Мінску, пры галоўным штабе, за час дзейнасці школ СБМ было падрыхтавана звыш Воо кіраўнікоў саюза. Гэта дазволіла стварыць даволі шырокую сетку арганізацый, якія аб'ядноўвалі каля 12,5 тыс. юнакоў і дзяўчат. Такой ідэалагічнай апрацоўцы, як моладзь, не падвяргалася ніводная з катэгорый насельніцтва Беларусі. СБМ арганізоўваў так званыя "выхаваўчыя размовы". Вось вытрымка з вучэбнага плана школ СБМ за 1943 г.: "1. Малодшае юнацтва: А. Гітлер наш вызваліцель. Жыды і балыпавікі нашы смяротныя ворагі. 2. Юнакі: Жыдыкамуністы найбольшыя ворагі беларус кага народа. Інтарэс асабісты і інтарэс грамадскі. А. Гітлер вялікі правадыр Германіі, сябра беларускага народа. 3. Старэйшыя юнакі: Арыйскі дух на службе бацькаўшчыне". Члены СБМ даглядалі магілы "нямецкіх герояў", удзель нічалі ў пахаваннях В. Кубэ, В. Іваноўскага, святкавалі 55годдзе А. Гітлера. 3 канца 1943 г. у СБМ пачалася актыўная вярбоўка ў дапаможныя вайсковыя фарміраванні і атрады СС. М. Ганько выдаў сакрэтны загад аб мабілізацыі ў роту СС юнакоў 1920 1927 гг. нараджэння. Акруговыя кіраўнікі абавязваліся да 10 студзеня 1944 г. закончыць падбор кандыдатаў. Пачынаючы з вясны 1944 г. акупанты і іх памагатыя вымушаны былі разгарнуць адкрытую добраахвотнапрымусовую вярбоўку 15 20гадовых юнакоў у ваеннадапаможныя фарміраванні Германіі. Радыё, газеты, шматлікія каляровыя лістоўкі заклікалі моладзь вербавацца на службу ў германскую армію. Вясной 1944 г. германскія вайсковыя ўлады дазволілі стварыць Саюз рускай моладзі, Саюз барацьбы супраць бальшавізму, Саюз татарскай моладзі. Рабілася ўсё магчымае, каб уцягнуць моладзь у сферу германскіх інтарэсаў. У снежні 1943 г. акупацыйныя ўлады абвясцілі аб стварэнні Беларускай цэнтральнай рады (БЦР). Гэта была толькі бачнасць беларускага нацыянальнага ўрада. Захопнікі разглядалі яе як сродак мабілізацыі сіл беларускага народа для барацьбы супраць партызан, больш поўнага выкарыстання эканомікі Беларусі ў сваіх інтарэсах. Беларускія калабарацыянісцкія сілы разлічвалі выкарыстаць існуючую сітуацыю для ажыццяўлення сваёй даўняй мары стварэння беларускай дзяржаўнасці пад германскім пратэктаратам. У склад БЦР уваходзіла 14 чалавек. Прэзідэнтам БЦР стаў Р. Астроўскі, былы слуцкі памешчык. Падчас вучобы ў Пецярбургскім універсітэце ён зрабіў данос на свайго землякастудэнта і па гэтай прычыне вЫмушаны быў пакінуць універсітэт. У гады Грамадзянскай вайны дзянікінскі афіцэр, з 1922 г. тайны агент польскай дыфензівы ў Вільні. За 200 тыс. злотых у 1925 г. выдаў палякам членаў Беларускай сялянскарабочай грамады, куды уступіў па заданні польскай контрразведкі, і за атрыманыя грошы купіў маёнтак на Віленшчыне. 3 гэтага часу пачаў супрацоўнічаць з нямецкай разведкай. У 1941 г. з мабільнымі групамі СС вярнуўся ў Беларусь. Быў бургамістрам Арла, Бранска, Смаленска, Магілёва. Усюды Р. Астроўскі вербаваў памагатых, кіраваў знішчэннем яўрэяў. Пры БЦР было створана 13 аддзелаў: фінансавы, культуры, сельскай і лясной гаспадаркі, прафесійных спраў, рэлігіі і судовых спраў, вайсковы і інш. Гэта акцыя ўяўляла з сябе вымушаны, хоць і добра прадуманы крок, які быў спланаваны ў нетрах берлінскіх спецслужбаў яшчэ ў канцы 1942 г. Між тым гітлераўцы не спяшаліся дзяліць з кімнебудзь уладу: фармальна акупанты перадалі БЦР толькі кіраўніцтва школьнай справай, культурай, сацыяльнай апекай і вайсковымі пытаннямі. Аднак на месцах адпаведныя аддзелы і надалей заставаліся пад кантролем германскіх акруговых камісараў. Асабліва актыўную дзейнасць лідэры БЦР разгарнулі па стварэнні Беларускай краёвай абароны (БКА), паколькі бачылі ў ёй будучае нацыянальнае беларускае войска. На чале БКА быў пастаўлены маёр войск СС Ф. Кушаль. Калабарацыяністы дамагліся ад немцаў дазволу на правядзенне прымусовай мабілізацыі ўсіх мужчын 1908 1924 гг. нараджэння, якая пачалася ў сакавіку 1944 г. За няяўку на зборны пункт у вызначаны тэрмін пагражала смяротная кара. Мабілізацыя ў БКА была шырока выкарыстана для набору рабочай сілы ў Германію, фізічнай расправы з мірным насельніцтвам. Да канЦа сакавіка 1944 г. удалося гвалтоўна мабілізаваць прыкладна 24 25 тыс. чалавек. Пад уплывам агітацыі патрыётаў рэспублікі адбывалася масавае дэзерцірства з БКА і пераход яе членаў са зброяй у руках да партызан. У час вызвалення Беларусі частка актыўных байцоў БКА, якія падзялялі палітыку захопнікаў, адступіла разам з немцамі на тэрыторыю Германіі. 27 чэрвеня 1944 г., калі Чырвоная Армія ўжо падыходзіла Да Мінска, у гарадскім тэатры было праведзена апошняе афіцыйнае мерапрыемства БЦР сход бургамістраў, На_ чальнікаў паліцыі, членаў БЦР і іншых "дэлегатаў" беларускага народа, якія назвалі сябе II Усебеларускім кангрэсам. Кангрэс абвясціў сябе "паўнапраўным і найвышэйшым прадстаўніком беларускага народа", выказаў непрызнанне БССР як формы беларускай дзяржаўнасці, аб'явіў неправамоцнымі ўсе польскасавецкія пагадненні, што датычыліся Беларусі. Р. Астроўскі быў абраны прэзідэнтам БЦР. Не закончыўшы работы, кангрэсмены збеглі ў Кёнігсберг, а затым у Берлін, дзе іх цёпла сустракалі. Усім членам БЦР, як і членам нацысцкай партыі, далі кватэры ў цэнтры горада, выдавалі спецкарткі на харчаванне. 3 дазволу гітлераўцаў яны праводзілі антысавецкую работу сярод беларускай эміграцыі, а таксама гвалтоўна вывезеных на працу ў Германію беларусаў з мэтай стварэння беларускай арміі. Амаль усе яны пасля вайны апынуліся ў ЗША. Такім чынам, акупацыйныя ўлады стварылі шэраг арганізацый беларускіх калабарацыяністаў, каб забяспечыць сабе апору сярод мясцовага насельніцтва. У склад беларускіх калабарацыяністаў уваходзілі людзі, якія знаходзіліся ў апазіцыі да савецкай улады і свядома пайшлі на службу да фашыстаў. Сярод калабарацыяністаў былі таксама тыя, хто па волі лёсу, часцей за ўсё зза гвалту і запалохвання, пайшлі на службу да акупантаў. Калабарацыянізм у Беларусі не дапамог умацаванню пазіцый нямецкіх акупацыйных улад. Утапічнай была ідэя супрацоўніцтва з акупантамі дзеля рэалізацыі нацыянальных задач. Беларускія нацыяналісты былі ў поўнай залежнасці ад фашыстаў. У сваёй кнізе "Нарыс гісторыі Беларусі. 17952002" (с. 331) 3. Шыбека піша аб тым, што "ўсеагульнага пераходу беларусаў на бок Савецкай улады і партызанаў не адбылося", што "з немцамі беларусаў супрацоўнічала не менш, чым ваявала ў партызанах. I ўсёткі да грамадзянскай вайны не дайшло. Акупанты не адважыліся ўзброіць народ для барацьбы з партызанамі, а ў 1944 г. ужо не мелі на гэта і сродкаў". А на с. 334 гэты тэзіс ён удакладніў сцвярджэннем аб тым, што каля 10 % насельніцтва Беларусі супрацоўнічала з немцамі. Трэба адзначыць, што хоць апошнюю лічбу 3. Шыбека значна завысіў і незразумела, дзе яе ўзяў, нязначная частка жыхароў Беларусі ўсё ж такі пайшла на службу да акупантаўТаму "ўсеагульнага пераходу беларусаў на бок савецкай улады партызанаў не адбылося". Але гэта не адмаўляе тэзіса савецкай гістарыяграфіі аб усенародным характары барацьбы белапускага народа супраць нямецкафашысцкіх захопнікаў. А6 грамадзянскай вайне, "трагізме самавынішчэння" (с. 326) таксама не можа быць размовы, бо ў Беларусі вайна ішла не паміж класамі і сацыяльнымі пластамі за ўладу, а з нямецкафашысцкімі захопнікамі і іх памагатымі, такімі ж фашыстамі, як і акупанты, толькі ў нацыянальных мундзірах і з ліку мясцовага насельніцтва. На руках здраднікаў кроў нявінных дзяцей, жанчын, людзей састарэлага ўзросту, патрыётаў нашай Радзімы. 3. Шыбека адзін з падзагалоўкаў кнігі называе "Ацэнка 6еларускага супрацоўніцтва з акупантамі". У ім напісана наступнае: "Вайна зноў выявіла імкненне беларусаў да незалежнасці. Для народа, які стагоддзямі цярпеў нацыянальны прыгнёт і не меў суверэннай дзяржавы, супрацоўніцтва з немцамі стала адзіным шанцам ратавання і мацавання сваёй адметнасці. Гэта быў жэст адчаю, які абумоўліваўся папярэднім расійскім і польскім шавінізмам... Згодна з міжнародным правам, такое супрацоўніцтва не лічыцца злачынствам, бо яно не скіроўвалася супраць уласнага народа. Беларускіх нацыяналістаў няма падставаў лічыць калабарацыяністамі, гэта значыць, аднадумЦамі нацыстаў... Паводле меркаванняў шэрагу замежных даследчыкаў другой сусветнай вайны, супрацоўніцтва савецкага насельніцтва з акупантамі трэба разглядаць як рух супраць сталінізму і за ўсталяванне нацыянальных дзяржаў" (с. 333). Далей 3. Шыбека называе прозвішчы замежных даследчыкаў, У якіх ён запазычыў гэтыя думкі (Я. Гофман, С. Фроліх, ШтрыкШтрыкфельд, Я. Малецкі, Ю. Туронак). У гады Вялікай Айчыннай вайны ніхто з беларусаў, акрамя фаьісцкіх памагатых, не змагаўся з Савецкім Саюзам і з Маскоўскім кіраўніцтвам. Усе памкненні людзей былі накіраваны натое, каб пазбавіцца нямецкафашысцкай няволі.