- •1. Міжнароднае становішча ссср і бсср пасля Другой сусветнай вайны. Беларусь ва ўмовах “халоднай вайны”.
- •2. Эканамічнае развіццё бсср у перыяд 1945-1991 гг.
- •3. Грамадска-палітычнае жыццё ў ссср і бсср у пасляваенны перыяд.
- •4. Крызісныя з’явы ў ссср. Грамадска-палітычныя канфлікты ў саюзных рэспубліках, “парад суверэнітэтаў” і барацьба за суверэнітэт Беларусі.
2. Эканамічнае развіццё бсср у перыяд 1945-1991 гг.
II сусветная і Вялікая Айчынная вайна прынесла вялікія матэрыяльныя і людскія страты. На франтах, пад бомбамі, у палоне і г. д. загінула больш за 50 млн чал., з якіх 27 млн – савецкіх людзей. З грамадзян СССР большасць ахвяр прыпадае на рускіх, украінцаў, яўрэяў і беларусаў. Што дагычыць грамадзян нашай рэспублікі, то да апошняга часу дакладна невядома, колькі іх загінула ў вайне. Прынята лічыць, што ад чвэрці да трэці 10 мільённага насельніцтва даваеннай БССР. У іх ліку загінуўшыя ў баях, расстраляныя ў час карных экспедыцый, замучаныя ў концлагерах. Вядома таксама, што каля 380 тыс нашых землякоў, у асноўным, моладзь, было вывезена ў Германію, адкуль вярнуліся далёка не ўсе.
Акупанты разбурылі і спалілі 209 з 270 гарадоў і пасёлкаў БССР, 9200 сёл і вёсак. 627 вёсак было знішчана разам з жыхарамі (Хатынь, Дальва). Каля 3 млн жыхароў засталіся без жытла.
Было разбурана больш як 10 000 фабрык і заводаў, 96% энергетычных магутнасцяў, у выніку зніклі цэлыя прзмысловыя галіны.
Ушчэнт былі разрабавзны калгасы, саўгасы, МТС. З-за недахопу рабочых рук і інвентару пасяўныя плошчы зменшыліся амаль напалову.
Пагалоўе коней скарацілася на 61 %, буйнарагатай жывёлы - на 69, коз і авечак - на 78, свіней - на 89 %.
Было разбурана шмат медыцынскіх і культурных устаноў. У грашовым вымярэнні БССР страціла больш паловы сваіх нацыянальных багаццяў.
Аднаўленне народнай гаспадаркі пачыналася адразу ж пасля выгнання ворага. Так, ужо ў жніўні 1943 г. выйшла пастанова ЦК УКП(б) і Савецкага ўрада "Аб неадкладных захадах па аднаўленні народнай гаспадаркі ў раёнах, вызваленых ад нямецкай акупацыі". Натуральна, што асноўныя фінансавыя і матэрыяльныя рэсурсы на аднаўленне эканомікі БССР ішлі з саюзнага бюджэту. Варта прыгадаць таксама, што з цэнтральных раёнаў РСФСР, якія не пацярпелі ад вайны, паступала дамамога, якую зараз прынята называць гуманітарнай. Па сутнасці, гэта была сапраўды братняя дапамога ў выглядзе прадуктаў, адзення, школьных прыналежнасцяў для дзяцей і г. д.
Па ўказанні Савецкага ўрада ў 1944-1945 гг. асобныя расійскія рэгіёны ўзяш шэфства над беларускімі абласцямі. На Беларусь было адпраўлена 10 тыс аўтамашын, 15 тыс сельскагаспадарчых машын, 500 вагонаў розных грузаў, абсталяванне для рамонтных прадпрыемстваў. У першую чаргу будаваліся і аднаўляліся прадпрыемствы, прадукцыя якіх ішла на патрэбы фронта. У іх ліку – авіярамонтны і аўтарамонтны заводы ў Мінску, гомельскі механічны, крычаўскі. цэментны. Аднаўляліся чыгуначныя дэпо і вагона-рамонтныя заводы. З дапамогай шэфаў пабудавана 36 прамкамбінатаў. У аднаўленні прадпрыемстваў бралі ўдзел былыя партызаны.
Вясной 1945 г., нягледзячы на цяжкасці, пачалася пасяўная кампанія. Звыш 700 тыс пудоў насення калгаснікам давялося дастаўляць са станцый літаральна на сабе. Каля 160 тыс. га было ўскапана ўручную.
Да канца 1945 г. была адбудавана вялікая колькасць прамысловых аб'ектаў: Гомсельмаш, гомельскі і мінскі станкабудаўнічыя заводы, мінскія радыёзавод і скурзавод "Бальшавік", бабруйскі лесакамбінат, ваўкавыскі цэментны, барысаўскі шклозавод, добрушскі папяровы камбінат “Герой працы".
Да канца 1945 г. было адноўлена 9746 калгасаў з 10165, 90 з 92 саўгасаў. У сельскую гаспадарку стала паступаць больш трактароў і грузавікоў. У кошт рэпарацый сталі прысылацца тысячы галоў буйнарагатай жывёлы і коней. Але ўсё ж даваенны ўзровень пасяўных плошчаў быў дасягнуты толькі ў 1954 г., пагалоўе буйнарагатай жывёлы - у 1955, а свіней - у 1957.
Варта падкрэсліць, што. менавіта ў пасляваенныя гады пачалася масавая калектывізацыя сялянскіх гаспадарак у заходніх абласцях БССР. Так, на 1 студзеня 1951 г. у 6054 калгасы было аб'яднана 83, 7% гаспадарак, якім належала 85% пасяўных плошчаў. Гэта была ў многім прымусовая кампанія, якая суправаждалася гвалтам, рэпрэсіямі і высылкай многіх сялянскіх сем'яў у Сібір і паўночныя раёны РСФСР.
Значныя фіансавыя ўклады ў эканоміку БССР з бюджэту і працоўны гераізм беларускага народа прыносілі вялікі плён. 7 лістапада МАЗ выпусціў першыя 5 самазвалаў. 18 чэрвеня 1949 г. - з канвеера сыйшоў першы колавы трактар МТЗ-2. У серыю ўвайшоў з 1950 г пад назвай "Беларусь". Былі пабудаваны таксама мінскі веласіпедны (у 1950 г. - першыя 70 апаратаў), віцебскі дывановы, мінскі і гродзенскі тонкасуконныя камбіната. Адноўлена і пабудавана каля 180 буйных прадпрыемстваў. Вырабатка электраэнергіі ўзрасла на 46% у параўнанні з даваенным перыядам. Да 1950 г. даваенны ўзровень выпуску прамысловай прадукцыі быў перавышаны на 15 %.
Пэўныя станоўчыя зрухі адбываліся і ў сацыяльнай сферы. У 1946/47 гг. вылучаліся сродкі на пабудову дамоў інвалідаў. 3 1944 па 1948 у новыя дамы (баракі) перасялілася звыш 2 млн чал. У 1949 г. удалося завяршыць перасяленне 1,5 млн сялян з зямлянак у драўляныя дамы.
Паступова адраджалася сістэма адукацыі (школы, рамесныя вучылішчы. Фабрычна-заводскія вучылішчы, ВНУ). Акадэмія навук БССР.
У 1947 г. была праведзена грашовая рэформа з абменам купюр у адно-сінах 1:10. Адпаведна зменшыліся і ашчадныя ўклады грамадзян. Картачная сістэма на прадукты перастала існаваць. Адчыніліся магазіны з даволі багатым асартыментам. Але пакупная здольнасць насельніцтва была нізкай. Мала таго, частку зарішаш давалі абпігацыямі.
Асабліва цяжкш было становішча сяллнства, якое пакутвала з-за высокіх падаткаў, адстутнасці аплаты за працадні і пенсій. Да пачатку 50-х калгаснікі знаходзіліся на становішчы прыгонных, бо не мелі пашпартоў. У той самы час тут актыўна дзейнічалі вярбоўшчыкі на лесараспрацоўкі Сібіры, на кітабойны промысел, на шахты Данбаса.
Экстэнсіўныя і інтэнсіўныя фактары развіцця эканомікі БССР у 1950-1980-х гг. За пасляваенны перыяд эканоміка БССР як частка адзінага народна-гаспадарчага комплексу СССР прайшла складаны этап свайго развіц-ця, які спалучаў у сабе два тыпы росту – экстэнсіўны і інтэнсіўны. Першы характарызаваўся павелічэннем валавога ўнутранага прадукту (ВУП) за кошт колькаснага нарошчвання эканамічных рэсурсаў, што было выклікана спецыфікай сацыялістычнай сістэмы гаспадарання і асобымі ўмовамі пасляваеннай разрухі, пераважна сельскагаспадарчым характарам эканомікі БССР.
Экстэнсіўны тып яе росту знайшоў яскравае ўвасабленне ў пабудове тысяч новых прадпрыемстваў і энергетычных магутнасцей; стварэнні цэлых прамысловых галін – хімічнай, аўтамабіле- і машына-, станкабудаўнічай і іншых; асваенні прыродных багаццяў (лес, торф, калійныя солі і інш.), асушэнні балот; павелі-чэнні парка сельскагаспадарчых машын і г. д.
Дзякуючы экстэнсіўнаму фактару адбывалася значнае павелічэнне ВУП. Так, за сямігодку (1958–1965) аб’ём прамысловай вытворчасці БССР павялі-чыўся ў 2,1 разу пры плане 1,8. Было пабудавана больш за 300 буйных прад-прыемстваў, у тым ліку заводаў і камбінатаў «вялікай хіміі» ў Гомелі, Грод-не, Магілёве, Наваполацку, Салігорску, Светлагорску. Сярэднегадавы пры-рост прамысловай прадукцыі дасягнуў 11,4%, на 2,6% больш за запланаваны.
Вытворчыя поспехі рэспублікі дазволілі ёй выйсці на 2-е месца па здабычы торфу, вытворчасцi фанеры і iльняных тканiн; на 3-е – па выпуску грузавых аўтамашын, трактараў, станкоў, цэменту, шкла. У БССР завяршылася фармаванне прамысловага комплексу з развітым аўтамабіле-, трактара-, станка- і прыбора-будавання, радыёэлектронікі, нафтапераапрацоўкі і хімічнай вытворчасці. З пабудовай Бярозаўскай, Васiлевiцкай i Мiнскай ЦЭЦ электраэнергетыка БССР вырасла ў 3,1 разу. У асноўным было завершана стварэнне адзiнай Беларускай энергасiстэмы.
У маштабе ўсяго СССР экстэнсіўныя метады гаспадарання давалі 68,2% прыбытку, а сама эканоміка рабiлася ўсё больш затратнай. Здабываючая прамысловасць атрымлiвала 30% капiталаўкладанняў, а давала толькi 7% прадукцыi прамысловасцi. Прадукцыйнасць працы істотна адставала і ў па-чатку 1960-х гг. складала толькі 45% ад амеры-канскай. Рост галін групы «А» (вытворчасць сродкаў вытворчасці) апярэджваў рост прадукцыі народнага спажывання (група «Б») нават у большых памерах, чым было прадугледжана сямігадовым планам.
У БССР гэтыя лічбы былі больш аптымістычнымі. Так, у 8-й пяцігодцы (1966–1970) рэнтабельнасць прамысловай вытворчасці вырасла ў 1,5 разу, а гаспадарка БССР атрымала больш за 9 млрд. руб. прыбытку – на 5 млрд. больш за папярэднія 5 гадоў. Аб’ём прамысловай вытворчасці павялічыўся амаль на 80% замест 70% па плану. Прырост вытворчасці сродкаў вытвор-часці склаў 62%, а прадукцыйнасць працы вырасла на 39%.
Без уліку дробных у строй увайшлі 78 буйных прадпрыемстваў, у тым ліку новыя магутнасці на Полацкім нафтаперапрацоўчым заводзе, 1-я чарга Полацкага хімічнага камбіната, 2-і і 3-і калійныя камбінаты ў Салігорску, Гродзенскі хімічны камбінат, Светлагорскі завод штучнага валакна, Пінскі завод штучнай скуры, Брэсцкі дывановы камбінат, 1-я чарга Магілёўскага камбіната сінтэтычнага валакна і інш.
Партыйна-савецкае кіраўніцтва ўсведамляла, што экстэнсіўныя фактары развіцця народнай гаспадаркі сябе вычарпалі і таму пачынаючы з ХХІV (1971) з’езда КПСС ставілася задача аб неабходнасці яе пераводу на інтэнсіўныя рэйкі, але рэалізаваць задуманае не ўдалося. Восьмая пяцігодка была апошняй паспяховай пяцігодкай савецкага часу. У далейшым тэмпы росту вытворчасці працы і нацыянальнага даходу сталі зніжацца. Тэхнічная і тэхналагічная адсталасць пэўным чынам кампенсавалася чарговымі фінансавымі інвестыцыямі. Так, у гады наступных трох (1971–1985) пяцігодак капітальныя ўкладанні ў эканоміку Беларусі далі магчымасць павялічыць вытворчыя фонды ў 3,4 разу (з 15,2 да 52 млрд. руб.).
Галоўнай задачай дзесятай (1976–1980) пяцігодкі абвяшчалася барацьба за інтэнсіфікацыю грамадскай вытворчасці. Экстэнсіўны шлях таксама ўжо не даваў ранейшага эфекту, бо нацыянальны даход узрос толькі ў 2,5 разу, а тэмпы росту вытворчасці сталі зніжацца. Так, тэмпы развіцця эканомікі ў 1981–1982 гг. склалі толькі 1,1%. У 1982 г. прырост рэальных даходаў на душу насельніцтва знізіўся да дзесятай долі працэнта.
У выніку ў 1975–1986 гг. у СССР фактычна перапыніўся эканамічны рост, паколькі былі вычарпаны і экстэнсіўныя фактары (перапыніўся прыток рабочай сілы, замарудзіўся ўвод у дзеянне прадпрыемстваў, зменшылася фондааддача і сельскагаспадарчая вытворчасць і інш.). Эканоміка стала набываць выразна затратны характар і патрабавала кардынальных рэформ.
Інтэнсіўны тып росту эканомікі, пад якім разумеюць перавагу атрыманага ВУП над колькасцю затрачаных рэсурсаў, знаходзіў адбітак у павышэн-ні вытворчасці працы, рацыянальным выкарыстанні сыравіны і матэрыялаў, энергазберажэнні, укараненні дасягненняў навукова-тэхнічнага прагрэсу.
Асобныя аспекты інтэнсіфікацыі эканомікі выкарыстоўваліся ў гады сталінскіх пяцігодак, але ўсе яны надзвычай актуалізаваліся ўжо ў другой палове 1950-х гг. У выніку ў БССР, як і паўсюдна ў СССР, актывізаваўся рух брыгад і ўдарнікаў за камуністычныя адносіны да працы. У 1960–1970-я гг. тут узніклі новыя формы сацыялістычнага спаборніцтва: калектываў сумежных прадпрыемстваў, за высокую культуру вытворчасці, навуковую арганізацыю працы, прысваенне вырабам Дзяржаўнага знака якасці. Праводзіліся камуністычныя суботнікі, ударныя працоўныя вахты ў гонар 50-годдзя Кастрычніка, 50-годдзя ўтварэння БССР і КПБ, 100-годдзя з дня нараджэння У. Леніна і інш. Колькасць удзельнікаў гэтых рухаў ахоплівала амаль усіх працоўных, але вынікі кампаній не мелі таго эканамічнага эфекту, на які разлічвалі іх арганізатары. Па розных прычынах задача інтэнсіфікацыі эканомікі так і засталася нявырашанай на працягу ўсяго савецкага часу.
Тэндэнцыі індустрыяльнага развіцця БССР у 1950-1970- гг. У сярэдзіне XX ст. чалавецтва ўступіла ў паласу навукова-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР), калі навука стала пераўтварацца ў вызначальны фактар вытворчасці. Яе галоўнымі накірункамі сталі комплексная аўтаматызацыя, выкарыстанне новых відаў энергіі, стварэнне новых канструкцыйных матэрыялаў і інш.
Прынятая ХХІІ з’ездам КПСС Праграма пабудовы камунізму вы-лучыла шэраг прыярытэтных накірункаў навукова-тэхнічнага прагрэсу – поўная электрыфікацыя краіны, комплексная механізацыя работ з далейшым пераходам да аўтаматызацыі вытворчых працэсаў, шырокае выкарыстанне хіміі ў народнай гаспадарцы, укараненне лічыльна-вырашальнай тэхнікі і г. д. у многім абумовіла выхад нашай краіны на перадавыя пазіцыі ў эканоміцы. Выкарыстанне першага ў свеце турба-рэактыўнага пасажырскага самалёта «ТУ-104» (1956), запуск першага штучнага спадарожніка Зямлі (1957), здача ў эксплуатацыю атамнага ледакола «Ленін» (1960), палёт у космас Ю. А. Гагарына і іншае атры-малі заслужанае прызнанне ўсяго чалавецтва.
На заводах і фабрыках БССР укараняліся аўтаматычныя лініі. Істотна ўзрасла кваліфікацыя рабочых і ІТР. За 12 пасляваенных гадоў колькасць інжынераў павялічылася з 5,1 тыс. да 13,7 тыс. чал., тэхнікаў – з 9,9 тыс. да 27,5 тыс. чал. З 1958 г. на прадпрыемствах прамысловасці, транспарту і бу-даўніцтва БССР пачалі стварацца арганізацыі Усесаюзнага таварыства вына-ходнікаў і рацыяналізатараў, да канца года яны аб’ядноўвалі 21,8 тыс. чал.
Цэнтрам навуковай думкі з’яўлялася Акадэмія навук БССР. Распрацаваны Інстытутам фізікі і матэматыкі метад спектральнага аналізу металу ў 1956 г. быў укаранёны на Мінскім трактарным заводзе і дазволіў сэканоміць каля 700 тыс. руб. У 1957 г. прапанаваныя Фізіка-тэхнічным інстытутам АН БССР метады ўдасканалення вытворчасці далі эканамічны эфект каля 2 млн. руб.
Фінансаванню саміх навук надавалася значна меншая ўвага, чым вытворчасці, і яно складала толькі 2,2% нацыянальнага даходу. Тым не менш бела-рускія навукоўцы дасягнулі поспехаў у вывучэнні фізікі цвёрдага цела, спек-траскапіі, оптыкі, цепла- і масаабмену, у атамнай энергетыцы, хіміі неарга-нічных злучэнняў і іншых важных напрамках навукова-тэхнічнага прагрэсу.
У аснову сямігадовага (1959–1965) плана для БССР былі закладзены паскораныя тэмпы развiцця вызначальных для эканомiкi галiн – энергетыкi, машынабудавання, хiмiчнай прамысловасці. У рэчышчы дасягненняў наву-кова-тэхнічнай рэвалюцы ў 1960 г. у сталіцы БССР пабачыла свет першая ў краiне ЭВМ «Мiнск-1», у канцы 1962 г. з’явіўся першы беларускі хала-дзiльнiк «Мiнск-1». У маi 1962 г. Iнстытут фiзiкi АН БССР запусцiў атамны рэактар (п. Сосны, пад Мінскам).
На працягу 1950–1960-х гг. былі створаны сотні комплексна механізаваных і аўтаматызаваных участкаў. У 1970–1980-я гг. БССР ужо набыла трывалую славу флагмана прыборабудавання («Агат», завод імя С. Арджанікідзе), электронікі («Інтэграл»), радыёэлектронікі («Гарызонт»). Асаблівых поспехаў дасягнула хімізацыя народнай гаспадаркі. Так, на базе Старобiнскага радовiшча быў створаны калiйны камбiнат, здольны задавальняць 40% агульнасаюзных патрэб у калiйных угнаеннях.
У 1963 г. пачаў дзейнiчаць Полацкi нафтаперапрацоўчы і Гомель-скі суперфасфатны заводы, Гродзенскi азотнатукавы камбiнат. У 1960 г. былi пракладзены газаправоды Дашава – Мiнск, Шчорсы – Гомель, што забяспечыла палівам 11 прамысловых цэнтраў рэспублікі. У 1964 г. у раёне Рэчыцы пачало распрацоўвацца прамысловае радовішча нафты. За 1961–1970 гг. аб’ём хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці павялічыўся больш чым у 5 разоў.
На прыканцы сямігодкі адбылася змена кіраўніцтва краіны. З-за пралікаў быў адхілены ад кіравання краінай Н.Хрушчоў, а ў кастрычніку 1964 г. Першым сакратаром ЦК КПСС быў абраны Л.І.Брэжнеў, Старшынёй СМ СССР быў прызначаны А.М.Касыгін. Апошні пачаў рэфармаванне гаспадаркі.
Вераснёўскі (1965 г.) пленум ЦК КПСС прыняў пастанову “Аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці”. Удасканальвалася сістэма планавання ў прамысловасці, скарачаліся планавыя паказчыкі. Асноўным зараз лічыўся аб’ём рэалізаванай прадукцыі, а не аб’ём валавай прадукцыі. Уводзіўся гаспадарчы разлік. Прадпрыемствам дазвалялася: самастойна распараджацца часткай прыбытку. Былі адноўлены міністэрствы па галінах прамысловасці, якія неслі адказнасць за стан галіны, высокі тэхнічны ўзровень прадукцыі, увядзенне стандартызацыі і ўніфікацыі вырабаў, укараненне НТР у вытворчасць.
У многім таму, што на мяжы 1960–1970-х гг. эканоміка БССР дасягнула свайго вышэйшага ўзроўню, паспрыяла беларуская навука. Варта адзначыць, што і беларускае кіраўніцтва на чале з П. Машэравым аказвала ёй значную ўвагу. АН БССР істотна павялічвала свае магчымасці па каардынацыі ўкаранення дасягненняў НТР у вытворчасць. За 1970–1980 гг. да 21 яе інстытута дадалося яшчэ 10, а таксама канструктарская і вопытна-эксперыментальная база.
Разам з тым пры павелічэнні прыросту прамысловай вытворчасці амаль на 80% прадукцыйнасць працы як асноўны паказчык прагрэсу вырасла толькі на 39%. З гэтай нагоды на ХХІV з’ездзе КПСС гавары-лася аб патрэбе інтэнсіфікацыі і паскарэння навукова-тэхнічнага пра-грэсу. Заклік старшыні з’езда «арганічна спалучаць дасягненні наву-кова-тэхнічнай рэвалюцыі з перавагамі сацыялізму» мог азначаць, што пад апошнімі варта мець на ўвазе тое ж дырэктыўнае планаванне гаспадаркі, цэнтралізацыю рэсурсаў, сацыялістычнае спаборніцтва. І нарэшце, універсальным сродкам рашэння ўсіх эканамічных і сацыяльных праблем абвяшчалася павышэнне кіруючай ролі партыі.
На справе спроба ўкаранення дасягненняў НТР у вытворчую сферу пры існуючай камандна-адміністрацыйнай сістэме ўжо давала збоі. На Пленумах ЦК і з’ездах КПСС сталі гаварыць аб заганнасці традыцыйных экстэнсіўных фактараў росту народнай гаспадаркі, але рашэн-не праблемы бачылася толькі ў апрабаваных метадах. Таму дзесятая (1976–1980) пяцігодка так і не зрабілася «пяцігодкай эфектыўнасці і якасці», а новая, адзінаццатая (1981–1985), як і ўсе папярэднія, выкон-валася па-ранейшаму на экстэнсіўнай аснове. Укараненне сродкаў ме-ханізацыі і аўтаматызацыі адбывалася са значным спазненнем. Разам з перадавым узроўнем развіцця ВПК захоўваліся застарэлыя тэхналогіі і абсталяванне ў мностве іншых галін.
У той час як на Захадзе вынаходніцтва рабататэхнікі, мікрапрацэсараў, камп’ютарных тэхналогій, касмічнай сувязі і іншае стварыла матэрыяльна-тэхнічны падмурак для постіндустрыяльнага (інфармацый-нага) грамадства, у СССР, у тым ліку БССР, да сярэдзіны 1980-х гг. ручной працай была занята трэцяя частка рабочых у прамысловасці, больш за палову – у будаўніцтве, тры чвэрці – у сельскай гаспадарцы, усяго каля 50 млн. працоўных.
Партыйна-савецкаму кіраўніцтву не ўдалося пераадолець супярэчнасці памiж новымi магчымасцямi ў развiццi прамысловасцi, якiя адкрываў НТП, i cастарэлымi адмiнiстрацыйна-каманднымi формамi i метадамi кiравання, практыкай суцэльнай рэгламентацыi дзейнасцi ўсiх прадпрыемстваў. Яно не здолела своечасова вызначыць перспектывы развіцця навукі і тэхнікі на новым этапе НТР, не прыняла захадаў па рэарганізацыі гаспадарчага механізму для таго, каб вывесці эканоміку краіны з застою і надаць ёй новы імпульс да развіцця.
Прычыны паступовага запаволення тэмпаў эканамічнага росту і ўзнікнення цяжкасцей у сацыяльнай сферы.
Паступовае за-паволенне тэмпаў росту эканомікі было абумоўлена экстэнсіўным шляхам яе развіцця, панаваннем адміністрацыйна-каманднай сістэмы, унутры- і знешнепалітычнымі фактарамі. Сацыялістычная сістэма гас-падарання з манаполіяй на дзяржаўную ўласнасць, адміністрацыйна-каманднымі метадамі кіравання, дырэктыўным планаваннем і размеркаваннем прывялі да таго, што ў СССР адбылося адчужэнне працоўных ад сродкаў вытворчасці, адсюль узнікненне іх абыякавасці і незацікаўленасці ў выніках сваёй працы. Да важнейшых прычын, якія прывялі да заняпаду, эканомікі варта аднесці слабую кампетэнтнасць кіраўніцтва ў эканамічных пытаннях.
Перыяд развіцця народнай гаспадаркі СССР з 1970 па 1985 г., у тым ліку і БССР, быў супярэчлівым. Па-першае, ствараліся новыя галіны прамысловасці, уступалі ў дзеянне прадпрыемствы і адначасова падалі тэмпы эканамічнага росту. Так, у 1971–1975 гг. сярэднегадавыя тэмпы прыросту нацыянальнага даходу БССР складалі 8,3%, у 1981–1985 гг. – 5,6%, прадукцыі прамысловасці, адпаведна, 10,4 і 5,4, а прадукцыйнасці працы – 7,4 і 5,3%. Па-другое, развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі спалучалася з захаваннем састарэлага абсталявання і тэхналогій, значным выкарыстаннем ручной працы. Па-трэцяе, на фоне няўхільнага росту рэальных даходаў насельніцтва зніжаліся магчымасці ў яго забеспячэнні спажывецкімі таварамі.
Усё гэта і іншае знаходзіла адбітак на сацыяльнай сферы. Нягледзячы на стратныя для насельніцтва грашовыя рэформы 1947 і 1961 гг., яго пакупніцкая здольнасць год ад году ўзрастала. Але з прычыны пераважаўшага развіцця сродкаў вытворчасці, магутнасці лёгкай і харчовай прамысловасці былі не ў стане задаволіць попыт насельніцтва на спажывецкія тавары. Так, за 1971–1985 гг. грашовая маса павялічылася ў 3 разы, у той час як вытворчасць тавараў – толькі ў 2. Іх закупка за «нафтадолары» ў Польшчы, Чэхаславакіі, ГДР праблемы не здымала.
Яшчэ адной негатыўнай з’явай у сацыяльнай сферы стала разбурэнне беларускай вёскі, якое адбывалася ў выніку перакосаў УКП(б)-КПСС у эканамічнай палітыцы. Толькі з прыходам да ўлады М. Хрушчова ў селяніна ўзнікла магчымасць у пэўнай ступені адчуць сябе не толькі грамадзянінам, але і чалавекам. Пасляваенная індустрыялізацыя толькі ўмацавала гэта пачуццё, паколькі жыццё і статус гарадскога жыхара зрабілася не толькі даступным, але і больш прывабным. Варта адзначыць, што ў канцы 1950-х – пачатку 1960-х г. і ў далейшы час ЦК КПСС ужо не разглядаў вёску як сродак ажыццяўлення індустрыяльных планаў. Сакавіцкі (1965 г.) пленум ЦК КПСС прыняў пастанову “Аб неадкладных мерах па далейшым развіцці сельскай гаспадаркі СССР”. Уводзіўся цвёрды і нязменны план нарыхтовак на пяць гадоў наперад для кожнага калгаса, саўгаса, раёна, вобласці, рэспублікі. Павялічваліся закупачных цэн на прадукцыю ў сярэднім у 1,5-2 разы. Адмяняліся абмежаванні на ўтрыманне жывёлы ў асабістай дапаможнай гаспадарцы калгаснікаў, рабочых і служачых. Паляпшалася матэрыяльна-тэхначнага забеспячэння калгасаў. Пачалося правядзенне меліярацыі, вапнавання кіслых глеб, паляпшэнне лугоў і пашаў. Усе гэтыя работы праводзіліся дзяржавай.
Калгасы і саўгасы ўмацоўваліся на прынцыпах гаспадарчага разліку, адмянялася рэгламентацыя гаспадарчай дзейнасці (Статут сельскагаспадарчай арцелі 1969 г.). У сельскую гаспадарку ўкараняліся дасягненні навукі і перадавога вопыту, павышалася роля спецыялістаў і навукоўцаў. На Беларусі пачалося будаўніцтва буйных адкормачных комплексаў у жывёлагадоўлі. У розных раёнах рэспублікі былі пабудаваны птушкафабрыкі на 6 млн. галоў птушкі, кароўнікі на 958 тыс. галоў, свінарнікі на 856 тыс. галоў.
Праводзілася меліярацыя, асушана 957 тыс. га зямельных плошчаў. Буйныя памеры набыла хімізацыя – пастаўкі ўгнаенняў сельскай гаспадарцы ўзраслі амаль у 1,9 раза, у т.л. калійных больш чым у 2,6 разоў. Для ўнясення ўгнаенняў і апрацоўкі палёў хімікатамі пачала выкарыстоўвацца авіяцыя. Як вынік павялічыўся валавы збор збожжа ў 1,5 раза (за пяцігодку), прадукцыя жывёлагадоўлі ўзрасла на 34%. Ураджайнасць вырасла з 10 ц/га (сярэдзіна 60-х гг.) да 17-40 ц/г ў 1970 г.
Калгаснае сялянства і рабочыя саўгасаў атрымалі падатковыя ільготы. З 1950 па 1965 г. у некалькі раз выраслі і рэальныя даходы калгаснікаў. А да 1970 г. аплата іх працы павялічылася на 162%, у тым ліку грашовая – больш, як удвая. У 1965 г. быў прыняты закон аб пенсіях калгаснікам. Тым не менш з 1959 па 1970 г. у горад выехалі 465 тыс. сялян, а з 1970 па 1986 г. колькасць сельскага насельніцтва скарацілася з 5 млн. да 3,7 млн. Ужо ў сярэдзіне 1970-х гг. праблема рабочых рук на вёсцы, асабліва механізатараў, узмацнілася настолькі, што перадавая трактарыстка калгаса «Лагаза» Герой Сацыялістычнай працы Н. І. Куніцкая выступіла з заклікам: «Дзяўчаты, за трактар!». Але працэс адтоку вяскоўцаў у горад набыў незваротны характар.
Да ліку сацыяльных праблем, выкліканых недальнабачнай палітыкай КПБ, варта аднесці праблему жылля савецкіх, у тым ліку беларускіх, працоўных. Нягледзячы на тое, што за часы сямігодкі амаль 2,7 млн. грамадзян БССР атрымалі кватэры і пабудавалі дамы ў вёсцы, яшчэ большая колькасць жадаючых былі вымушаны чакаць сваёй чаргі. Да сярэдзіны 1980-х гг. амаль 30% беларускіх сем’яў і адзінокіх грамадзян адчувалі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Відавочна, для тагачасных улад чалавек уяўляў сабой каштоўнасць толькі ў тым сэнсе, што з’яўляўся «вінцікам» сістэмы і выканаўцам разнастайных партыйных праектаў. Аб тым, што яны, гэтыя праекты былі ўтапічнымі, сведчаць распачатая барацьба супраць «неперспектыўных» вёсак, утварэнне аграрна-прамысловых комплексаў і «Харчовай праграмы СССР» на тэрмін да 1990 г. і інш. Да сярэдзіны 1980-х гг. вынікі такой палітыкі выявіліся ў тым, што зноў было ўведзена нармаванне продажу асобных прадуктаў.
У выніку ў 1985 г. па ўзроўні спажывання на душу насельніцтва СССР займаў 77-е месца ў свеце. Спробы вырашыць харчовую праблему за кошт павелічэння закупак за мяжой істотных вынікаў не давалі. Таварны дэфіцыт існаваў і ў БССР. У меншай ступені ён закранаў прадукты харчавання. Дзякуючы адносна высакаразвітым мяса-малочнай жывёлагадоўлі, раслінаводству, садаводству, развядзенню птушкі і рыбы, вялікіх праблем набыцця гэтых прадуктаў не існавала. Нягледзячы на зусім невялікую долю сельскагаспадарчых угоддзяў БССР у маштабе ўсяго СССР, яе пастаўкі малака і мяса ў агульны фонд складалі, адпаведна, 14 і 12%.
Разам з тым пасля перажытай вайны, якая здавалася беларусам самай страшнай з бед, а таксама з прычыны сваёй ментальнасці яны з аптымізмам глядзелі ў будучыню. Таму БССР на працягу доўгага часу з’яўлялася адной з найбольш стабільных рэспублік у СССР.
26 красавіка 1986 г. на Чарнобыльскай АЭС (г. Прыпяць, Украін- ская ССР) у выніку непрадуманых дзеянняў дзяжурнай змены па ўстараненні пазаштатнай сітуацыі адбыўся выбух на чацвёртым энергаблоку. Разбурэнне рэактара прывяло да выкіду ў паветра велізарнай колькасці радыеактыўных рэчываў. 60% іх асела на тэрыторыі Беларусі.
ЦК КПСС і Саўмін СССР у першыя дні абралі тактыку замоўчвання інфармацыі аб маштабах бяды і практычна замарудзілі захады, якія маглі б паменшыць адмоўнае ўздзеянне радыяцыі на насельніцтва. Як звычайна, 1 мая ва ўсіх гарадах і пасёлках СССР, у тым ліку набліжа-ных да Чарнобыля, адбыліся святочныя дэманстрацыі.
З моманту ўзнікнення аварыі ліквідацыяй яе наступстваў і аказаннем неабходнай дапамогі насельніцтву заняліся Усесаюзная і рэспубліканскія ўрадавыя камісіі. У 30-кіламетровую зону вакол ЧАЭС былі накіраваны «ліквідатары» – камандаваныя спецыялісты, пажарныя, ваеннаслужачыя, ваеннаабавязаныя-запаснікі, усяго не менш за 600 тыс., з якіх 115 тыс. – рэкрутаваных з Беларусі.
4 мая 1986 г. па распараджэнні з Масквы рэспубліканская камісія прыняла рашэнне аб адсяленні насельніцтва з 30-кіламетровай зоны ЧАЭС, у першую чаргу з Брагінскага, Хойніцкага і Нараўлянскага раёнаў. Да канца года было адселена 27,7 тыс. чал. Але гэтыя мерапрыемствы не ўнеслі заспакаення ў бе-ларускае грамадства. Памылкі ЦК КПБ на чале з Першым сакратаром М. Слюнь-ковым у справе інфармавання насельніцтва, забеспячэння яго прыборамі кантролю і дазіметрыі і г. д. сур’ёзна скампраметавалі ўсю КПСС і распачатую ёю палітыку перабудовы.
З цягам часу выявіліся агульныя страты, панесеныя людзьмі, у тым ліку жыхарамі Беларусі. Радыеактыўнаму забруджванню падверглася 56 са 118 яе раёнаў. Асабліва моцна пацярпелі жыхары Гомельшчыны. Радыяцыя выклікала пагаршэнне здароўя соцень тысяч людзей.
Аварыя нанесла моцны ўдар і па эканамічным патэнцыяле БССР. 340 прамысловых прадпрыемстваў апынулася ў зоне адчужэння. Многія іншыя з-за пераезду рабочых і служачых таксама перапынілі выпуск прадукцыі. Апынуліся непрыгоднымі для выкарыстання сотні тысяч гектараў лесу, 132 радовішчы сыравіны і мінералаў, у тым ліку нафтаносныя раёны. Было выведзена з сельскагаспадарчага абароту амаль 265 тыс. км кв. (29% усіх зямель і ўгоддзяў). Агульныя страты склалі 235 млрд. дол., або 32 гадавыя рэспубліканскія бюджэты 1985 г.
Было відавочна, што без агульнасаюзнай дапамогі БССР не ў ста-не справіцца з ліквідацыяй наступстваў Чарнобыльскай аварыі. Зразумелі гэта і кіраўнікі СССР, якія ў свой час адмовіліся ад міжнароднай гуманітарнай дапамогі. У красавіку 1990 г. на пасяджэнні Вярхоўнага Савета СССР было вырашана скласці комплексную Дзяржаўную праграму на 1990–1992 гг. па пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы. У сувязі з крахам перабудовы ажыццяўленне праграмы пачалося толькі пасля ўтварэння суверэннай Рэспублікі Беларусь.
