Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЗФ Лесаводства 20 11 2011 г.doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
2.7 Mб
Скачать

У табл. 2 прыведзены пералік тэарэтычных пытанняў (№ 1 і № 2) для выканання кантрольнай работы. Табліца 2 Тэарэтычныя пытанні для выканання кантрольнай работы

п/п

Тэарэтычныя пытанні

1.

Вызначэнне лесазнаўства (лясной экалогіі) і лесаводства. Гісторыя лесаводства на Беларусі. Айчынныя вучоныя ў галіне лесаводства.

2.

Гісторыя лесаводства ў замежжы. Замежныя вучоныя ў галіне лесаводства.

3.

Сучаснае развіццё лесазнаўства. Стварэнне лясной экалогіі (біягеацэналогіі). Міжнародныя і айчынныя навуковыя цэнтры ў галіне лесазнаўства.

Працяг табл. 2

п/п

Тэарэтычныя пытанні

4.

Паняцце аб лесе. Характэрныя рысы лесу. Асаблівасці лясных дрэў. Фактары лесаўтварэння. Лес як экалагічная сістэма. Кампаненты лясной экасістэмы.

5.

Дрэвастой як асноўны кампанент лесу. Адрозныя прыкметы дрэвастою.

6.

Формы і кампаненты біялагічнага кругавароту ў лясных экасістэмах. Інтэнсіўнасць кругавароту ў лесе. Кругаварот энергіі, азоту, мінеральных рэчываў у лясных экасістэмах.

7.

Уплыў лесагаспадарчай дзейнасці на біялагічны кругаварот у лесе. Спосабы лесаводчай рэгуляцыі біякругавароту.

8.

Прадукцыйнасць лясоў, яе віды. Затраты рэчыва і энергіі на ўтварэнне адзінкі масы драўніны.

9.

Характарыстыка лесу як крыніцы драўніны, лекавай, тэхнічнай і іншай сыравіны для лясной і хіміка-механічнай вытворчасці.

10.

Кліматарэгулюючае, поле– і глебаахоўнае, гідралагічнае значэнне лясоў. Сацыяльная функцыя лясоў, выкарыстанне лясоў у мэтах рэкрэацыі.

11.

Лес – стабілізатар біясферы. Вугляродадэпанаванне і кіслародапрадукцыйнасць лясных экасістэм. Асяроддзеўтваральная функцыя лясоў, аптымізацыя лясістасці ў Рэспубліцы Беларусь.

12.

Роля знешняга асяроддзя ў жыцці лесу. Класіфікацыя экалагічных фактараў. Узаемнае дзеянне экалагічных фактараў на лясныя экасістэмы.

13.

Кліматычныя фактары ў жыцці лесу. Значэнне клімату ў лесаводстве. Сувязь распаўсюджвання і прадукцыйнасці лясоў з кліматам.

14.

Роля святла ў жыцці лесу. Размеркаванне святла ў лесе ў залежнасці ад структуры насаджэнняў. Адносіны дрэвавых парод да святла і метады вызначэння яго спажывання.

15.

Уплыў святла на фарміраванне дрэў, іх плоданашэнне і прадукцыйнасць. Уплыў лесу на рэжым святла.

16.

Адносіны дрэвавых парод да цяпла. Аптымальны для дрэвавых раслін тэмпературны рэжым глебы і паветра. Зімаўстойлівасць і адносіны дрэвавых парод да замаразкаў.

Працяг табл. 2

п/п

Тэарэтычныя пытанні

17.

Уплыў на лес гранічных нізкіх і высокіх тэмператур. Меры па зніжэнню страт ад гранічных тэмператур.

18.

Састаў паветра і яго значэнне ў жыцці лесу. Уплыў лесу на газавы састаў атмасферы. Змяненне канцэнтрацыі вуглякіслага газу і кіслароду ў лесе па вертыкалі. Асаблівасці ляснога паветра.

19.

Лес і вецер.

20.

Значэнне вільгаці ў жыцці лесу. Адносіны дрэвавых парод да вільгаці. Крыніцы ўвільгатнення лясных фітацэнозаў.

21.

Водны баланс у лесе і на высечках. Уплыў лясоў на водны баланс.

22.

Адмоўныя з’явы, звязаныя з асаблівасцямі воднага рэжыму. Ацэнка водаахоўных функцый лесу.

23.

Значэнне глебы ў жыцці лесу. Уплыў рэльефу і глебы на кампаненты лесу, на прадукцыйнасць дрэвастояў.

24.

Патрабавальнасць дрэвавых парод да механічнага саставу, утрымання азоту і зольных рэчываў у глебе. Кругаварот азоту і элементаў мінеральнага жыўлення.

25.

Роля ляснога подсцілу ў забеспячэнні насаджэнняў элементамі жыўлення. Уплыў лесу на працэсы глебаўтварэння.

26.

Узаемадзеянне паміж кампанентамі ляснога фітацэнозу. Асаблівасці наглебавага покрыва ў лесе і на высечках.

27.

Роля фауны ў лясным біягеацэнозе, рэгуляванне яе саставу і колькасці.

28.

Антрапагенныя фактары, іх класіфікацыя, уплыў на жыццядзейнасць лясоў. Трансфармацыя лясоў пад уплывам антрапагенных фактараў.

29.

Лесараслінныя падзоны. Лесарасліннае раяніраванне. Геабатанічныя падзоны на тэрыторыі Беларусі, прынцыпы іх выдзялення.

30.

Агульныя паняцці лясной тыпалогіі і яе вытокі. Эвалюцыя тыпалагічных канцэпцый Г.Ф.Марозава.

31.

Біягеацэнатычная тыпалогія У. М. Сукачова. Эдафа-фітацэнатычныя рады тыпаў лесу.

Працяг табл. 2

п/п

Тэарэтычныя пытанні

32.

Класіфікацыя тыпаў лесараслінных умоў. Суадносіны класіфікацыйных сістэм У.Н.Сукачова і П.С.Паграбняка.

33.

Дынамічная тыпалогія І.С.Мелехава.

34.

Сучасная структура лясоў Беларусі. Фармацыйны састаў, карэнныя і вытворныя фармацыі лясоў.

35.

Беларускі лесатыпалагічны напрамак. Крытэрыі выдзялення тыпаў лесу і лясных асацыяцый.

36.

Характарыстыка тыпаў лесу сасновых лясоў.

37.

Характарыстыка тыпаў лесу яловых лясоў.

38.

Фармаванне саставу і структуры дрэвастояў. Умовы ўтварэння чыстых і змешаных, простых і складаных дрэвастояў.

39.

Узроставыя змяненні і ўзроставая структура лясоў. Стадыі развіцця аднаўзроставых насаджэнняў.

40.

Дыферэнцыяцыя дрэў у лесе і натуральнае разрэджванне. Класіфікацыя дрэў у лесе.

41.

Паняцце аб натуральным узнаўленні лесу. Умовы асяроддзя і з`яўленне новых пакаленняў лесу. Уплыў абіятычных фактараў на паспяховасць узнаўлення лесу. Уплыў асноўных кампанентаў лесу на ўзнаўленне.

42.

Насеннае ўзнаўленне лесу. Этапы ўзнаўлення. Вегетатыўнае ўзнаўленне, яго віды.

43.

Метады і шкалы ацэнкі натуральнага аднаўлення лесу.

44.

Змены саставу дрэвастояў у натуральных умовах. Біялагічная і гаспадарчая ацэнка змены парод. Прычыны і класіфікацыя змен.

45.

Узаемазмены асноўных лесаўтваральнікаў Беларусі. Меры папярэджвання непажаданай змены лясных парод.

46.

Тыпы ўстойлівасці лясных экасістэм. Патрабаванні, ад якіх залежыць устойлівасць лясных экасістэм. Паказчыкі стану ўстойлівасці або дыгрэсіі.

47.

Фактары, якія вызываюць пашкоджанні і парушэнні ўстойлівасці лясных экасістэм. Шляхі павышэння ўстойлівасці лясоў Беларусі.

48.

Разнастайнасць дрэвавых, кустарнікавых, паўкустарнікавых і кустарнічкавых відаў, натуральна растучых у лясах Беларусі. Разнастайнасць раслін жывога наглебавага покрыва.

Працяг табл. 2

п/п

Тэарэтычныя пытанні

49.

Разнастайнасць відаў, папуляцый, іх прыродных спалучэнняў (згуртаванняў флоры і фауны) як аснова захавання біясферы, яе збалансаванасці і цэласнасці. Фітацэнатычная, структурна-функцыянальная і генетычная разнастайнасць як неабходныя

ўмовы ўстойлівасці лясных экасістэм.

50.

Змяненні у відавым саставе лясных біягеацэнозаў пад уплывам антрапагенных фактараў у апошнія дзесяцігоддзі. Стварэнне ахоўваемых прыродных комплексаў як мера захавання біяразнастайнасці лясных экасістэм.

51.

Паказчыкі біяразнастайнасці. Нацыянальная праграма захавання біялагічнай разнастайнасці лясоў

52.

Задачы лесаводства. Сучасныя праблемы лесаводства. Дзяржаўныя рашэнні ў галіне лесаводства ў Рэспубліцы Беларусь. Асноўныя накірункі развіцця лясной гаспадаркі Беларусі на бліжэйшы перыяд і перспектыву.

53.

Групы і катэгорыі ахоўнасці лясоў. Асноўныя патрабаванні да лесакарыстання і вядзення лясной гаспадаркі ў залежнасці ад груп і катэгорый ахоўнасці лясоў.

54.

Лесаводчая канцэпцыя і лесаводчыя сістэмы. Лесаводчыя сістэмы з практыкі айчыннага і міжнароднага лесаводства.

55.

Месца высечак лесу ў сістэмах лесавырошчвання і лесакарыстання. Класіфікацыя высечак лесу.

56.

Стандарты Беларусі, Тэхнічныя кодэксы ўсталяваўшайся практыкі, правілы, настаўленні, інструкцыі па высечках лесу.

57.

Тыпы тэхналагічных працэсаў лесасечных работ. Тэхналагічныя комплексы машын на высечках лесу, іх кароткая характарыстыка.

58.

Задачы догляду за лесам пры лесавырошчванні. Віды лесаводчага догляду за лесам.

59.

Эканамічныя перадумовы і біялагічныя асновы высечак догляду за лесам. Задачы высечак догляду за лесам. Сучаснае значэнне высечак догляду.

60.

Віды і метады высечак догляду. Асаблівасці высечак догляду ў лясах рознага мэтавага назначэння.

61.

Арганізацыйна-тэхнічныя элементы і нарматывы высечак догляду. Тэхналогія лесасечных работ на высечках догляду.

Працяг табл. 2

п/п

Тэарэтычныя пытанні

62.

Ландшафтныя высечкі ў рэкрэацыйных лясах: высечкі фармавання, рэканструкцыйныя, планіровачныя, фармавання ўзлеску, высечкі ў падросце і падлеску. Мэты, нарматывы, тэхналогія.

63.

Высечкі абнаўлення і перафармавання. Мэты, нарматывы, тэхналогія.

64.

Распрацоўка ветравалаў і бураломаў. Біятэхнічныя высечкі. Абрэзка суччаў. Рыхленне глебы. Хімічны догляд за саставам дрэвастояў.

65.

Адметныя асаблівасці суцэльных высечак. Віды суцэльных высечак, мэты і задачы іх правядзення. Арганізацыйна-тэхнічныя элементы. Лесаводчыя патрабаванні пры суцэльных высечках.

66.

Віды паступовых высечак. Лесаводчыя патрабаванні пры паступовых высечках.

67.

Раўнамерна-паступовыя высечкі. Арганізацыйна-тэхнічныя элементы. Аб’екты правядзення.

68.

Групава-паступовыя высечкі. Арганізацыйна-тэхнічныя элементы. Аб’екты правядзення.

69.

Палосна-паступовыя і працягла-паступовыя высечкі. Арганізацыйна-тэхнічныя элементы. Аб’екты правядзення.

70.

Віды выбарачных высечак галоўнага карыстання, іх адметныя асаблівасці. Арганізацыйна-тэхнічныя элементы дабраахвотна-выбарачнай высечкі. Аб’екты правядезння дабраахвотна-выбарачнай высечкі.

71.

Метады высечак лесу Дауэрвальд, Ворратспфлеге. Экалагічна арыентаваныя высечкі (Швецыя, Фінляндыя). Экалагічна-арыентаванае лесаводства (Любек – Германія, Вернон – Канада, Межоле – Латвія).

72.

Меры садзейнічання натуральнаму ўзнаўленню лесу.

73.

Спосабы ачысткі месцаў высечак лесу. Ачыстка лесасек у залежнасці ад лесараслінных умоў, тэхналогіі лесасечных работ, лесанарыхтоўчых машын і абсталявання.

74.

Спосабы ачысткі месцаў высечак лесу. Ачыстка лесасек у залежнасці ад сістэм і спосабаў высечак лесу, тэрмінаў лесасечных работ.

Заканчэнне табл. 2

п/п

Тэарэтычныя пытанні

75.

Уплыў розных спосабаў ачысткі на лесараслінныя ўмовы і аднаўленне лясоў. Тэхніка і тэхналогія ачысткі. Лесаводчая, экалагічная і эканамічная ацэнка розных спосабаў ачысткі лесасек.

76.

Перавагі і недахопы суцэльных і несуцэльных высечак. Уплыў тэхналогіі высечак на ўзнаўленне лесу.

77.

Сертыфікацыя сістэм лесааднаўлення і высечак лесу. Экалагічнае планаванне ляснога ландшафта пры выкананні высечак лесу і лесааднаўленні.

78.

Лесаводчая і экалагічная ацэнка розных спосабаў высечак і аднаўлення лясоў. Сучасныя тэндэнцыі ўдасканальвання спосабаў галоўных высечак у Беларусі і замежжы.

79.

Захаванне бяспечных умоў працы пры выкананні лесаводчых работ.

80.

Сучасныя падыходы да захавання біяразнастайнасці лясоў Беларусі. Нацыянальная экалагічная сетка. Канцэпцыя экалагічнага каркасу лясной тэрыторыі. Прыёмы лесагаспадарчай дзейнасці з захаваннем біялагічнай разнастайнасці.

81.

Класіфікацыі мерапрыемстваў па павышэнню прадукцыйнасці і якасці лясоў. Павышэнне прадукцыйнасці шляхамі аптымізацыі відавой і ўзроставай структуры лясоў, лясной селекцыі, меліярацыі, лесааднаўлення, высечак догляду, абароны і аховы лясоў, рацыянальнага лесакарыстання, шматмэтавй і комплекснай лясной гаспадаркі, іншымі метадамі.

У кожнай кантрольнай рабоце прапануецца для дадзенага варыянта выканаць практычныя заданні (№ 3–№ 8).

Заданне 3. 

Па дадзеных табл. 3 вызначце: а) форму, састаў, клас банітэту, паўнату, клас таварнасці, сярэднюю вышыню і сярэдні дыяметр дрэвастояў; б) дайце лесаводча-таксацыйную характарыстыку дрэвастояў.

Тлумачальная запіска да выканання задання 3.

Лес складаецца з асобных участкаў, якія адрозніваюцца адзін ад аднаго шэрагам лесаводча-таксацыйных характарыстык (паказчыкаў).

Табліца 3