Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЗФ Лесаводства 20 11 2011 г.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
2.7 Mб
Скачать

7.6. Ачыстка лесасек

Спосабы ачысткі месцаў высечак лесу. Збіранне, складзіраванне, раскідванне, утылізацыя, спальванне парубачных рэшткаў. Ачыстка лесасек у залежнасці ад лесараслінных умоў, тэхналогіі лесасечных работ, лесанарыхтоўчых машын і абсталявання. Ачыстка лесасек у залежнасці ад сістэм і спосабаў высечак лесу, тэрмінаў лесасечных работ. Уплыў розных спосабаў ачысткі на лесараслінныя ўмовы і аднаўленне лясоў. Тэхніка і тэхналогія ачысткі. Лесаводчая, экалагічная і эканамічная ацэнка розных спосабаў ачысткі лесасек. Агляд месцаў высечак лесу.

7.7. Лесаводча-экалагічная ацэнка розных спосабаў высечак і лесаўзнаўлення

Перавагі і недахопы суцэльных і несуцэльных высечак. Уплыў тэхналогіі высечак на ўзнаўленне лесу. Лесаводчая і экалагічная ацэнка розных спосабаў высечак і аднаўлення лясоў. Сучасныя тэндэнцыі ўдасканальвання спосабаў галоўных высечак у Беларусі і замежжы. Сертыфікацыя сістэм лесааднаўлення і высечак лесу. Экалагічнае планаванне ляснога ландшафта пры выкананні высечак лесу і лесааднаўленні. Экалагічна арыентаванае лесаводства – аснова ўстойлівай лясной гаспадаркі.

7.8. Захаванне бяспечных умоў працы пры выкананні лесаводчых работ

Адлюстраванне пытанняў аховы працы ў тэхналагічных картах. Меры бяспекі пры рабоце з бензапіламі і шматаперацыйнымі машынамі. Меры бяспекі пры выкананні падрыхтоўчых работ да высечак лесу. Падрыхтоўка асобнага дрэва да валкі. Рацыянальныя і бяспечныя прыёмы валкі лесу. Здыманне завіслых пры валцы дрэў. Тэхніка бяспекі пры абрэзцы суччаў, раскрыжаванні і тралёўцы нарыхтаванай лесапрадукцыі. Асаблівасці валкі дрэў пры правядзенні выбарачных высечак лесу. Бяспечныя ўмовы працы і супрацьпажарныя меры пры ачыстцы лесасек.

Раздзел 8. Павышэнне прадукцыйнасці і захаванне біялагічнай разнастайнасці лясоў

8.1. Мерапрыемствы па захаванні біялагічнай прадукцыйнасці лясоў

Сучасныя падыходы да захавання біяразнастайнасці лясоў Беларусі. Нацыянальная экалагічная сетка. Канцэпцыя экалагічнага каркасу лясной тэрыторыі. Ключавыя біятопы. Лясы высокай прыродаахоўнай каштоўнасці. Прыёмы лесагаспадарчай дзейнасці з захаваннем біялагічнай разнастайнасці. Аднаўленне першаснага карэннага ляснога ландшафта. Эколагаашчадныя спосабы высечак лесу, лесаўзнаўлення і лесавырошчвання. Лесаводства ў запаведніках, нацыянальных парках, заказніках, пойменных лясах.

8.2. Павышэнне прадукцыйнасці лясоў

Паняцце прадукцыйнасці лесу. Значэнне праблемы. Прадукцыйнасць лясоў Беларусі. Класіфікацыі мерапрыемстваў па павышэнню прадукцыйнасці і якасці лясоў. Павышэнне прадукцыйнасці шляхамі аптымізацыі відавой і ўзроставай структуры лясоў, лясной селекцыі, меліярацыі, лесааднаўлення, высечак догляду, абароны і аховы лясоў, рацыянальнага лесакарыстання, шматмэтавй і комплекснай лясной гаспадаркі, іншымі метадамі.

Лясы будучыні і мерапрыемствы па фармаванні лясоў будучыні. Прагназуемая на перспектыву прадукцыйнасць лясоў Беларусі.

3. Пытанні і заданні да кантрольнай работы Нумар варыянта кантрольнай работы адпавядае дзвюм апошнім лічбам нумара заліковай кніжкі (табл. 1).

Табліца 1