
- •ЛЕСаВоДства Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў завочнага факультэта спецыяльнасці 1-75 01 01 «Лясная гаспадарка»
- •Прадмова
- •1. Агульныя ўказанні
- •2. Праграма дысцыпліны
- •1.3. Функцыі лясных экасістэм
- •Раздзел 2. Экалогія лесу
- •2.1. Экалагічныя фактары і лес
- •2.2. Радыяцыйны рэжым і лес
- •2.3. Лес і цяпло
- •2.4. Атмасфернае паветра і лес
- •2.5. Лес і вільгаць
- •2.6. Лес і глеба
- •2.7. Біятычныя экалагічныя фактары ў жыцці лесу
- •2.8. Антрапагенныя і тэхнагенныя фактары і лес
- •Раздзел 3. Класіфікацыя лясоў
- •3.1. Лесарасліннае раяніраванне
- •3.2. Тыпалогія лесу
- •3.3. Канцэпцыі лясной тыпалогіі
- •3.4. Лясная расліннасць Беларусі
- •Раздзел 4. Дынаміка лесу
- •4.6. Біяразнастайнасць лясоў, як аснова іх устойлівасці
- •Частка 2. Лесаводства Раздзел 5. Лесаводства ў сістэмах лесакарыстання і лесавырошчвання
- •5.1. Лесаводства як навука і галіна гаспадаркі
- •5.2. Лесаводчыя сістэмы
- •5.3. Высечкі лесу
- •7.6. Ачыстка лесасек
- •7.7. Лесаводча-экалагічная ацэнка розных спосабаў высечак і лесаўзнаўлення
- •7.8. Захаванне бяспечных умоў працы пры выкананні лесаводчых работ
- •Раздзел 8. Павышэнне прадукцыйнасці і захаванне біялагічнай разнастайнасці лясоў
- •8.1. Мерапрыемствы па захаванні біялагічнай прадукцыйнасці лясоў
- •8.2. Павышэнне прадукцыйнасці лясоў
- •3. Пытанні і заданні да кантрольнай работы Нумар варыянта кантрольнай работы адпавядае дзвюм апошнім лічбам нумара заліковай кніжкі (табл. 1).
- •Пытанні і заданні да кантрольнай работы
- •У табл. 2 прыведзены пералік тэарэтычных пытанняў (№ 1 і № 2) для выканання кантрольнай работы. Табліца 2 Тэарэтычныя пытанні для выканання кантрольнай работы
- •Характарыстыка дрэвастояў
- •Размеркаванне насаджэнняў па класах банітэту (па ўзросце і паходжанні)
- •Стандартная табліца сум плошчаў сячэнняў і запасаў на 1 га пры паўнаце 1,0 сасновых, яловых, бярозавых, асінавых і чорнавольхавых дрэвостояў Беларусі
- •Стандартная табліца сум плошчаў сячэнняў і запасаў на 1 га пры паўнаце 1,0 дубовых, кляновых, ліпавых, грабавых і ясяневых дрэвостояў Беларусі
- •Нарматывы для вызначэння класаў таварнасці [2]
- •Характарыстыка ўзнаўлення пад полагам лесу
- •Выбар метаду ўзнаўлення лесу на высечках
- •Нарматывы для назначэння суцэльных высечак з захаваннем падросту
- •Табліца 13 – Параметры асноўных арганізацыйна-тэхнічных элементаў высечак галоўнага карыстання
- •1. Безагнявыя спосабы:
- •2. Агнявыя спосабы:
- •3. Камбінаваныя спосабы:
- •Малюнак 1 – Схема арганізацыйна-тэхнічных элементаў у квартале спелага лесу з непасрэдным прымыканнем
- •Табліца 14 – Віды высечак догляду за лесам
- •Табліца 15 – Нарматывы высечак догляду за лесам
- •Табліца 18 – Вызначэнне саставу дрэвастоя пасля высечкі догляду
- •4. Указанні да курсавога праекта на тэму «Праект лесагаспадарчых мерапрыемстваў у лясах ______________ лясніцтва _______________ лясгаса»
- •4.1. Структура курсавога праекта
- •4.2. Указанні да выканання асобных раздзелаў праекта
- •(Па б.Д. Жылкіну)
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
2.7. Біятычныя экалагічныя фактары ў жыцці лесу
Узаемадзеянне паміж кампанентамі ляснога фітацэнозу. Наглебавае покрыва ў лесе і на высечках. Уплыў унутрывідавых і міжвідавых узаемаадносін дрэвавых раслін на жыццедзейнасць і ўстойлівасць лясных экасістэм. Роля фаўны ў лясным біягеацэнозе, рэгуляванне яе саставу і колькасці. Трафічныя ланцугі ў лесе. Папуляцыйны падыход да аналізу лясных біяцэнозаў.
2.8. Антрапагенныя і тэхнагенныя фактары і лес
Антрапагенныя фактары, іх класіфікацыя, уплыў на жыццядзейнасць лясоў. Трансфармацыя лясоў пад уплывам антрапагенных фактараў.
Тэхнагеннае забруджванне лясных экасістэм. Асноўныя тэхнагенныя палютанты і іх уплыў на стан лясоў. Заніраванне лясоў Беларусі па ўзроўню тэхнагеннага забруджвання.
Забруджванне лясоў радыёнуклідамі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Уздзеянне радыёнуклідаў на жыццедзейнасць дрэвавых парод. Шляхі мінімізацыі наступстваў катастрофы з дапамогай лесагаспадарчых мерапрыемстваў.
Рэкрэацыйнае ўздзеянне на лясы. Рэкрэацыйная дыгрэсія лясоў. Шляхі аптымізацыі рэкрэацыйнай дзейнасці ў лясах.
Гаспадарчая дзейнасць і яе ўплыў на стан лясоў. Экалагічная ацэнка пашы жывёлы ў лясах. Гідралесамеліярацыя. Іншыя антрапагенныя ўздзеянні на лес.
Прыродаахоўная роля лесу. Сістэма прыродаахоўных лясных тэрыторый у свеце антрапагеннага ўздзеяння на лясы. Выдзяленне катэгорыі ахоўных лясоў.
Раздзел 3. Класіфікацыя лясоў
3.1. Лесарасліннае раяніраванне
Змяненне і распаўсюджванне лясной расліннасці ў апошнія геалагічныя перыяды. Сувязь распаўсюджвання і прадукцыйнасці лясоў з кліматам. Заканамернасці разнастайнасці лясоў на зямным шары. Лясы тундры, умераных шырот, арыдных зон, трапічныя лясы, пойменныя лясы, іх характарыстыка і значэнне. Лесараслінныя падзоны. Лесарасліннае раяніраванне. Геабатанічныя падзоны на тэрыторыі Беларусі, прынцыпы іх выдзялення.
3.2. Тыпалогія лесу
Агульныя паняцці і вытокі лясной тыпалогіі. Першае вызначэнне тыпу насаджэнняў Г. Ф. Марозава і далейшая эвалюцыя яго тыпалагічных канцэпцый. Фактары лесаўтварэння – аснова класіфікацыі тыпаў лесу. Значэнне лясной тыпалогіі для тэорыі і практыкі лесаводства. Асаблівасці лясной тыпалогіі ў розных краінах свету.
3.3. Канцэпцыі лясной тыпалогіі
Біягеацэнатычная тыпалогія У. М. Сукачова. Вызначэнне тыпу лесу У. М. Сукачова. Эдафа-фітацэнатычныя рады тыпаў лесу. Наменклатура тыпаў лесу і прынцыпы класіфікацыі. Характарыстка тыпаў лесу.
Класіфікацыя тыпаў лесараслінных умоў. Украінская лесатыпалагічная школа. Тыпалогія П. С. Пагрэбняка – Д. В. Вараб’ёва як аснова для вызначэння лесараслінных умоў. Эдафічная сетка П. С. Пагрэбняка. Суадносіны класіфікацыйных сістэм У. М. Сукачова і П. С. Пагрэбняка – Д. В. Вараб’ёва.
Іншыя сучасныя напрамкі ў лясной тыпалогіі. Генетычная класіфікацыя Б. П. Калеснікава. Дынамічная тыпалогія І. С. Мелехава. Рэгіянальныя лесатыпалагічныя класіфікацыі.
3.4. Лясная расліннасць Беларусі
Сучасная структура лясоў Беларусі. Занальнасць лясной расліннасці. Фармацыйны састаў, карэнныя і вытворныя фармацыі лясоў.
Беларускі лесатыпалагічны напрамак (І. Д. Юркевіч, В. С. Гельтман). Далейшая рапрацоўка канцэпцыі тыпу лесу і лясной асацыяцыі. Крытэрыі іх выдзялення. Класіфікацыя лясных асацыяцый. Характарыстыка тыпаў лесу асноўных лясных фармацый Беларусі.
Класіфікацыя глебава-тыпалагічных груп Рэспублікі Беларусь. Мэтавыя пароды і карэнныя тыпы лесу па глебава-тыпалагічных групах.