
- •ЛЕСаВоДства Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў завочнага факультэта спецыяльнасці 1-75 01 01 «Лясная гаспадарка»
- •Прадмова
- •1. Агульныя ўказанні
- •2. Праграма дысцыпліны
- •1.3. Функцыі лясных экасістэм
- •Раздзел 2. Экалогія лесу
- •2.1. Экалагічныя фактары і лес
- •2.2. Радыяцыйны рэжым і лес
- •2.3. Лес і цяпло
- •2.4. Атмасфернае паветра і лес
- •2.5. Лес і вільгаць
- •2.6. Лес і глеба
- •2.7. Біятычныя экалагічныя фактары ў жыцці лесу
- •2.8. Антрапагенныя і тэхнагенныя фактары і лес
- •Раздзел 3. Класіфікацыя лясоў
- •3.1. Лесарасліннае раяніраванне
- •3.2. Тыпалогія лесу
- •3.3. Канцэпцыі лясной тыпалогіі
- •3.4. Лясная расліннасць Беларусі
- •Раздзел 4. Дынаміка лесу
- •4.6. Біяразнастайнасць лясоў, як аснова іх устойлівасці
- •Частка 2. Лесаводства Раздзел 5. Лесаводства ў сістэмах лесакарыстання і лесавырошчвання
- •5.1. Лесаводства як навука і галіна гаспадаркі
- •5.2. Лесаводчыя сістэмы
- •5.3. Высечкі лесу
- •7.6. Ачыстка лесасек
- •7.7. Лесаводча-экалагічная ацэнка розных спосабаў высечак і лесаўзнаўлення
- •7.8. Захаванне бяспечных умоў працы пры выкананні лесаводчых работ
- •Раздзел 8. Павышэнне прадукцыйнасці і захаванне біялагічнай разнастайнасці лясоў
- •8.1. Мерапрыемствы па захаванні біялагічнай прадукцыйнасці лясоў
- •8.2. Павышэнне прадукцыйнасці лясоў
- •3. Пытанні і заданні да кантрольнай работы Нумар варыянта кантрольнай работы адпавядае дзвюм апошнім лічбам нумара заліковай кніжкі (табл. 1).
- •Пытанні і заданні да кантрольнай работы
- •У табл. 2 прыведзены пералік тэарэтычных пытанняў (№ 1 і № 2) для выканання кантрольнай работы. Табліца 2 Тэарэтычныя пытанні для выканання кантрольнай работы
- •Характарыстыка дрэвастояў
- •Размеркаванне насаджэнняў па класах банітэту (па ўзросце і паходжанні)
- •Стандартная табліца сум плошчаў сячэнняў і запасаў на 1 га пры паўнаце 1,0 сасновых, яловых, бярозавых, асінавых і чорнавольхавых дрэвостояў Беларусі
- •Стандартная табліца сум плошчаў сячэнняў і запасаў на 1 га пры паўнаце 1,0 дубовых, кляновых, ліпавых, грабавых і ясяневых дрэвостояў Беларусі
- •Нарматывы для вызначэння класаў таварнасці [2]
- •Характарыстыка ўзнаўлення пад полагам лесу
- •Выбар метаду ўзнаўлення лесу на высечках
- •Нарматывы для назначэння суцэльных высечак з захаваннем падросту
- •Табліца 13 – Параметры асноўных арганізацыйна-тэхнічных элементаў высечак галоўнага карыстання
- •1. Безагнявыя спосабы:
- •2. Агнявыя спосабы:
- •3. Камбінаваныя спосабы:
- •Малюнак 1 – Схема арганізацыйна-тэхнічных элементаў у квартале спелага лесу з непасрэдным прымыканнем
- •Табліца 14 – Віды высечак догляду за лесам
- •Табліца 15 – Нарматывы высечак догляду за лесам
- •Табліца 18 – Вызначэнне саставу дрэвастоя пасля высечкі догляду
- •4. Указанні да курсавога праекта на тэму «Праект лесагаспадарчых мерапрыемстваў у лясах ______________ лясніцтва _______________ лясгаса»
- •4.1. Структура курсавога праекта
- •4.2. Указанні да выканання асобных раздзелаў праекта
- •(Па б.Д. Жылкіну)
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
Табліца 18 – Вызначэнне саставу дрэвастоя пасля высечкі догляду
Да высечкі |
Падлягае высечцы |
Пасля высечкі | |||||
састаў |
запас |
запас |
запас |
састаў | |||
% |
м3 |
% |
м3 |
м3 |
% | ||
3Д |
30 |
64,5 |
2 |
4,3 |
60,2 |
35,0 |
4Д |
3Г |
30 |
64,5 |
5 |
10,75 |
53,75 |
31,25 |
3Г |
2Б |
20 |
43 |
10 |
21,5 |
21,5 |
12,5 |
1Б |
2Кл |
20 |
43 |
3 |
6,45 |
36,55 |
21,25 |
2Кл |
|
100 |
215 |
20 |
43 |
172 |
100 |
|
Чарговасць назначэння насаджэнняў у высечку – другая.
Сезон правядзення высечкі – пажадана да выпадзення глубокага снега: праектуем жнівень.
4. Указанні да курсавога праекта на тэму «Праект лесагаспадарчых мерапрыемстваў у лясах ______________ лясніцтва _______________ лясгаса»
4.1. Структура курсавога праекта
Тлумачальная запіска да курсавога праекта аб’ёмам 45–50 старонак афармляецца ў адпаведнасці з СТП БГТУ 002-2007 і складаецца з наступных структурных адзінак і раздзелаў:
Тытульны ліст.
Заданне на курсавое праектаванне.
Рэферат.
Змест.
Уводзіны.
1. Прыродныя ўмовы раёна размяшчэння лясніцтва.
1.1. Месцазнаходжанне аб'екта праектавання.
1.2. Прыродна-кліматычныя ў мовы тэрыторыі.
1.3. Характарыстыка ляснога фонду.
2. Праект высечак галоўнага карыстання.
2.1. Агульная характарыстыка высечак галоўнага карыстання і іх аналіз за 20.. – 20...гг. па ………. лясніцтву.
2.2. Абгрунтаванне спосабаў высечак галоўнага карыстання.
2.3. Праект суцэльнай высечкі.
2.4. Праект раўнамерна-паступовай (або іншай несуцэльнай) высечкі.
3. Праект высечак догляду.
3.1. Агульная характарыстыка высечак доглядуза лесам.
3.2.Абгрунтаванне высечак догляду па ……. лясніцтву.
3.3. Праектасвятлення (прачысткі).
3.4. Праект прарэджвання (прахадной высечкі).
4. Мерапрыемствыпа павышэнню прадукцыйнасцілясоў.
4.1.Паняцце аб прадукцыйнасці лясных насаджэнняў.
4.2. Праект мерапрыемстваў па павышэнню прадукцыйнасцілясных насаджэнняў па ……. лясніцтву.
5. Мерапрыемствы па ахове і бяспецы працы пры выкананні лесасечных і іншых лесаводчых работ.
6. Эфектыўнасць лесагаспадарчых мерапрыемстваў.
Заключэнне і рэкамендацыі.
Спіс выкарыстаных крыніц.
Дадаткі.
Характарыстыка насаджэнняў па варыянтах прыведзена ў дадатках 1 і 2. На ўсе ўчасткі, прадугледжаныя заданнем, складаецца характарыстыка ляснога фонду (дадатак 3), вычэрчваецца план насаджэнняў у маштабе 1:25000 (пасля праектавання лесагаспадарчых мерапрыемстваў участкі суцэльналесасечных высечак афарбоўваюцца ў чырвоны колер, несуцэльных ВГК – у зялёны, асвятленняў і прачыстак – у жоўты, прарэджванняў і прахадных высечак – у блакітны).
4.2. Указанні да выканання асобных раздзелаў праекта
Тытульны лістафармляецца ў адпаведнасці з СТП БГТУ 002-2007.
Заданне на курсавое праектаванне прадстаўляе сабой спецыяльны бланк, які выдаецца кіраўніком курсавога праекта, запаўняецца студэнтам і зацвярджаецца загадчыкам кафедры.
Рэфератафармляецца ў адпаведнасці з СТП БГТУ 002-2007.
Зместпавінен уключачь усе структурныя часткі курсавога праекта.
Ва ўводзінах коратка аналізуюцца асноўныя напрамкі развіцця лясной гаспадаркі краіны, мэты і задачы курсавога праектавання.
У падраздзеле 1.1 «Месцазнаходжанне аб'екта праектавання» раздзела 1 «Прыродныя ўмовы раёна размяшчэння лясніцтва» коратка выкладаюцца звесткі аб геаграфічным становішчы лясгаса і лясніцтва, прыводзяцца звесткі аб геабатанічнай падзоне, акрузе і лесараслінным раёне.
Падраздзел 1.2 «Прыродна-кліматычныя ўмовы тэрыторыі» раздзела 1 «Прыродныя ўмовы раёна размяшчэння лясніцтва» павінен утрымліваць звесткі аб клімаце раёна, працягласці вегетацыйнага перыяду, датах позніх вясенніх і ранніх асенніх замаразкаў, сярэдняй тэмпературы і суме ападкаў, гідраграфіі і гідралогіі раёна, рэльефе мясцовасці і найбольш распаўсюджаных глебах.
У падраздзеле 1.3 «Характарыстыка ляснога фонду» раздзела 1 «Прыродныя ўмовы раёна размяшчэння лясніцтва» характарызуецца лясістасць раёна, прыводзіцца размеркаванне лясоў лясгаса (лясніцтва) па групах і катэгорыях ахоўнасці, класах узросту і банітэту, паўнаце і тыпах лесараслінных умоў.
Звесткі для напісання раздзела бяруцца з лесаўпарадкавальнага праекта, гадавых справаздач лясгасаў, Энцыклапедыі прыроды Беларусі. На аснове атрыманых дадзеных ацэньваецца ўплыў кліматычных і глебавых умоў на працэс росту і аднаўлення асноўных дрэвавых парод і адзначаюцца магчымасці вырошчвання высокапрадукцыйных насаджэнняў у дадзеных лесараслінных умовах.
У падраздзеле 2.1 «Агульная характарыстыка высечак галоўнага карыстання і іх аналіз за 20.. – 20...г. па ………. лясніцтву» раздзела 2 «Праект высечак галоўнага карыстання» даюцца агульныя звесткі пра высечкі галоўнага карыстання (ВГК) і праводзіцца іх кароткі аналіз у лясніцтве за апошнія 5 гадоў (табл. 19), крытычна ацэньваюцца правільнасць выбару спосабаў высечкі і лесааднаўлення, выканання лесаводча-экалагічных патрабаванняў, спосабы ачысткі лесасек і меры садзейнічання натуральнаму аднаўленню лесу.
Табліца 19 – Дынаміка высечак галоўнага карыстання
Год |
Спосабы высечак | |||
суцэльныя |
несуцэльныя | |||
плошча, га |
нарыхтавана драўніны, м3 |
плошча, га |
нарыхтавана драўніны, м3 | |
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
У падраздзеле 2.2 «Абгрунтаванне спосабаў высечак галоўнага карыстання» раздзела 2 «Праект высечак галоўнага карыстання» для ўчасткаў ВГК прыводзіцца лесаводча-таксацыйная характарыстыка насаджэнняў па форме табліцы дадатку 3, выконваецца ацэнка паспяховасці натуральнага аднаўлення лесу (па табл. 11 і 12, стар. 41–42), устанаўліваюцца і абгрунтоўваюцца сістэмы і спосабы высечак згодна з Правіламі высечак лесу ў РБ [3] і іншымі галіновымі нарматыўнымі дакументамі [4–8] (Тлумачальная запіска да выканання заданняў 5 і 6, стар. 43).
У падраздзеле 2.3 «Праект суцэльнай высечкі» раздзела 2 «Праект высечак галоўнага карыстання» для аднаго з участкаў ВГК, дзе абгрунтаваны спосаб суцэльналесасечнай высечкі, праектуюцца яе арганізацыйна-тэхнічныя элементы: для суцэльналесасечнай палоснай высечкі – шырыня і форма лесасекі, напрамак высечкі, напрамак лесасекі, спосаб прымыкання лесасек, тэрмін прымыкання лесасек, тэхналогія лесасечных работ, ачыстка месцаў высечак і мерапрыемствы па лесааднаўленню, для суцэльна-участковай высечкі – толькі форма лесасекі, тэхналогія лесасечных работ, ачыстка месцаў высечак і мерапрыемствы па лесааднаўленню (Тлумачальная запіска да выканання заданняў 5 і 6, стар. 43).
Тэхналогія лесасечных работ уключае тэхналогію валкі дрэў, абрэзкі сучча, раскражоўкі хлыстоў на сартыменты, тралёўкі, пагрузкі і вывазкі драўніны. Для праектуемай высечкі падбіраецца і замалёўваецца адпаведная тэхналагічная схема распрацоўкі лесасек, абгрунтоўваецца тэхналогія правядзення высечкі. Пры абгрунтаванні сістэмы машын і механізмаў і распрацоўцы найбольш рацыянальных тэхналагічных схем лесасечных работ рэкамендуецца выкарыстоўваць матэрыялы, выкладзеныя ў Руководстве по организации и проведению рубок в лесах Республики Беларусь (2006), Рекомендациях по переработке древесного сырья в лесу для энергетических целей (2010) і Рекомендациях по проведению полосно-постепенных рубок в лесах Республики Беларусь (2011).
У падраздзеле 2.4 «Праект раўнамерна-паступовай (або іншай несуцэльнай) высечкі» раздзела 2 «Праект высечак галоўнага карыстання» выбіраецца адзін з участкаў ВГК, дзе абгрунтаваны спосаб несуцэльнай высечкі, праектуюцца яе арганізацыйна-тэхнічныя элементы (Тлумачальная запіска да выканання заданняў 5 і 6, стар. 43).
На схематычным плане часткі лясніцтва ўмоўнымі знакамі паказваюцца ўчасткі, дзе праектуецца правядзенне ВГК.
У падраздзеле 3.1 «Агульная характарыстыка высечак догляду за лесам» раздзела 3 «Праект высечак догляду» даецца агульная характарыстыка высечак догляду па літаратурных крыніцах.
У падраздзеле 3.2 «Абгрунтаванне высечак догляду па ……. лясніцтву» раздзела 3 «Праект высечак догляду» на аснове таксацыйнага апісання неабходна скласці ведамасць участкаў, на якіх патрабуецца правядзенне высечак догляду (табл. 20).
Табліца 20 – Ведамасць участкаў, назначаных пад высечкі догляду
Квартал |
Выдзел |
Плошча |
Састаў |
Узрост |
Банітэт |
Тып лесу/ ТЛУ |
Паўната |
Запас | ||
да высечкі |
пасля высечкі |
на 1 га |
на выдзеле | |||||||
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
11 |
Від догляду |
Метад догляду |
Чарговасць |
Паўта-ральнасць |
Мінімальная паўната пасля высечкі |
Інтэнсіўнасць высечкі | |
% |
м3 | |||||
12 |
13 |
14 |
15 |
16 |
17 |
18 |
Уключэнне ўчасткаў у ведамасць высечак догляду праводзіцца асобна па відах догляду. Для кожнага віду догляду (асвятленне,прачыстка, прарэджванне і прахадная высечка) падбіраюцца ўчасткі насаджэнняў з улікам чарговасці, а затым абгрунтоўваюцца арганізацыйна-тэхнічныя элементы высечак догляду (Тлумачальная запіска да выканання заданняў 7 і 8, стар. 60).
На падставе ведамасці ўчасткаў, назначаных пад высечкі догляду (табл. 20), у падраздзеле 3.3 «Праект асвятлення (прачысткі)» раздзела 3 «Праект высечак догляду» з улікам чарговасці студэнт складае праект асвятлення або прачысткі, а ў падраздзеле 3.4 «Праект прарэджвання (прахадной высечкі)» раздзела 3 «Праект высечак догляду» – праект прарэджвання або прахадной высечкі (Тлумачальная запіска да выканання заданняў 7 і 8, стар. 60).
На схематычным плане часткі лясніцтва ўмоўнымі знакамі паказваюцца ўчасткі, дзе праектуецца правядзенне гэтых высечак догляду.
Мэтазгоднасць усіх праектуемых мерапрыемстваў па догляду за лесам падцвярджаецца літаратурнымі данымі і нарматыўнымі дакументамі, якія дзейнічаюць у Рэспубліцы Беларусь. У выпадку разыходжання з апошнімі робяцца дадатковыя абгрунтаванні.
Выбар тэхналогіі лесасечных работ пры высечках догляду – арганізацыйна-вытворчага працэсу па выкананню ў паслядоўным парадку ўсіх рабочых аперацый на дадзеным участку, пачынаючы з валкі дрэў, абрэзкі сучча, раскражоўкі хлыстоў на сартыменты, тралёўкі, пагрузкі і вывазкі драўніны – вызначаецца ўзростам (а значыць відам высечкі догляду) і структурай дрэвастояў, а таксама асаблівасцямі выкарыстоўваемых машын і механізмаў у лясніцтве.
Для ўчасткаў, уключаных у праект высечак догляду, падбіраецца і замалёўваецца адпаведная тэхналагічная схема распрацоўкі лесасек, абгрунтоўваецца тэхналогія правядзення догляду.
Пры абгрунтаванні сістэмы машын і механізмаў і распрацоўцы найбольш рацыянальных тэхналагічных схем лесасечных работ рэкамендуецца выкарыстоўваць матэрыялы, выкладзеныя ў Руководстве по организации и проведению рубок в лесах Республики Беларусь (2006), Рекомендациях по переработке древесного сырья в лесу для энергетических целей (2010) і Рекомендациях по проведению полосно-постепенных рубок в лесах Республики Беларусь (2011).
У падраздзеле 4.1 «Паняцце аб прадукцыйнасці лясных насаджэнняў» раздзела 4 «Мерапрыемствы па павышэнню прадукцыйнасці лясоў» выкладаюцца агульная звесткі аб прадукцыйнасці лясных насаджэнняў па літаратурных крыніцах.
Прадукцыйнасць лясоў (ПЛ) – колькасць спажываемай чалавекам лясной прадукцыі з адзінкі плошчы за пэўны перыяд часу. Адрозніваюць прадукцыйнасць насаджэння, дрэвастою, фактычную, патэнцыяльную, агульную, комплексную і інш. Прадукцыйнасць насаджэння – запас стваловай драўніны, кары, сучча, галінак, лісця і каранёў дрэвастою, а таксама падросту, падлеску і жывога наглебавага покрыва на адзінцы плошчы (часцей 1 га), звычайна ва ўзросце спеласці. Фактычная прадукцыйнасць – рэальная прадукцыйнасць, якая ўтвараецца дадзеным (звычайна мадальным) насаджэннем. Патэнцыяльная прадукцыйнасць – максімальна магчымая ў дадзеных умовах прадукцыйнасць, што дасягаецца пры найбольш поўным выкарыстанні насаджэннем глебавай урадлівасці. Агульная прадукцыйнасць – сума наяўнай прадукцыйнасці (якая акумулявана ў насаджэнні на момант уліку) і сумарнага адпаду (у тым ліку прамежкавае карыстанне) да ўзросту на той жа момант уліку. З падыходу шматмэтавага лесакарыстання можна выдзеліць наступныя віды прадукцыйнасці: драўнінную, біялагічную, экалагічную, комплексную.
У падраздзеле 4.2 «Праект мерапрыемстваў па павышэнню прадукцыйнасці лясных насаджэнняў па ……. лясніцтву» раздзела 4 «Мерапрыемствы па павышэнню прадукцыйнасці лясоў» аналізуюцца мерапрыемствы па павышэнню прадукцыйнасці лясоў, якія праводзяцца ў лясніцтве, і па магчымасці прыводзяцца даныя аб памерах гэтых работ і іх сабекошце.
Затым для 5 участкаў найбольш распаўсюджаных у лясніцтве тыпаў лесу даецца пералік мерапрыемстваў па павышэнню прадукцыйнасці лясоў па наступнай форме (табл. 21).
Табліца 21 – Мерапрыемствы па павышэнню прадукцыйнасці лясных насаджэнняў
Квартал, вы-дзел |
Тып лесу ТЛУ |
Характарыстыка насаджэння |
Фактары, якія абмя-жоўваюць прадукцыйнасць |
Меры, накіраваныя на: | |||||
узрост |
састаў |
банітэт |
Паўната |
дрэва-стой |
ася-род-дзе |
Рацыяналізацыю лесакарыстання | |||
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
Магчымыя мерапрыемствы па павышэнню прадукцыйнасці насаджэнняў праектуюцца зыходзячы з існуючых класіфікацый. І.С. Мелехаў (1970) асноўныя мерапрыемствы па павышэнню ПЛ уключыў у 4 групы:
І. Рацыянальнае выкарыстанне лясоў і барацьба са стратамі драўніны:
- своечасовае комплекснае выкарыстанне лясоў;
- перавод дрывяной драўніны ў тэхналагічную сыравіну;
- выкарыстанне адыходаў лесанарыхтовак;
- памяншэнне страт пры транспарціроўцы і перапрацоўцы драўніны;
- актыўная ахова лясоў ад пажараў;
- барацьба са стратамі ад насякомых, грыбных захворванняў і пашкоджанняў ветрам;
- забарона лесанарыхтовак, якія выклікаюць эрозію глебы і забалочванне;
- зніжэнне прамысловых выкідаў;
- рэгуляванне колькасці дзікіх жывёл і пасьбы скаціны.
ІІ. Уздзеянне на прыродныя ўмовы лесаўзрастання:
- лесаасушальныя меліярацыі;
- удабрэнне глебы;
- увядзенне біямеліярантаў;
- змена парод;
- выкарыстанне высечак для паляпшэння мікраклімату насаджэнняў і глебавых умоў.
ІІІ. Паскарэнне ўзнаўлення і фарміраванне лясоў:
- захаванне падросту і танкамера пры лесанарыхтоўках;
- прымяненне спосабаў высечак, што забяспечваюць больш хуткае ўзнаўленне галоўных парод;
- своечасовае аблясенне высечак, пажарышчаў;
- догляд за маладнякамі;
- увядзенне другога яруса дрэвавых парод.
IV Абнаўленне і паляпшэнне саставу лясоў:
- інтрадукцыя дрэвавых відаў;
- развядзенне мясцовых хуткарастучых, устойлівых, з высокімі механічнымі ўласцівасцямі парод;
- селекцыя перспектыўных форм, догляд за імі і развядзенне;
- гібрыдызацыя дрэвавых раслін;
- рэканструкцыя саставу і гушчыні дрэвастояў.
Н.М. Гаршэнін і А.І. Швідэнка (1977) выдзяляюць 3 групы мерапрыемстваў:
1) арганізацыйныя;
2) якія ўздзейнічаюць на дрэвастой;
3) якія ўздзейнічаюць на ўмовы лесаўзрастання.
Б.Д. Жылкін (1974) прапанаваў меры ўздзеяння на асяроддзе і лясное насаджэнне па тыпах лесу (табл. 22).
Табліца 22 – Мерапрыемствы па павышэнню прадукцыйнасці лясоў