Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЗФ Лесаводства 20 11 2011 г.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
2.7 Mб
Скачать

Табліца 15 – Нарматывы высечак догляду за лесам

Затым вызначаецца лёс астатніх дрэў. «Правіламі высечак лесу ў Рэспубліцы Беларусь» (2008) рэкамендуе пры гэтым падраздзяляць дрэвы па гас­па­дар­чых і біялагічных прыкметах на тры катэгорыі: І – лепшыя, ІІ – дапаможныя (карысныя), ІІІ – падлеглыя выдаленню.

Лепшыя дрэвы павінны быць здаровымі, мець прамыя ствалы, доб­ра сфарміраваныя кроны, пераважна насеннага паходжання. Яны вы­бі­ра­юц­ца з дрэў галоўных парод І, ІІ і ІІІ класаў росту.

Дапаможныя дрэвы спрыяюць ачышчэнню лепшых дрэў ад сучча, фарміраванню іх ствалоў і крон, выконваюць глебаахоўныя і глебапаляпшальныя функцыі.

Да дрэў, падлеглых высечцы, адносяцца: 1) дрэвы розных парод, якія перашкаджаюць росту і фарміраванню крон у лепшых і да­па­мож­ных дрэў; 2) крывыя, з развілкамі і пасынкамі, шматвяршынныя, дужа збе­жыс­тыя (тыпу «воўк»); 3) сухастойныя, бураломныя, ветравальныя, фаў­т­ныя і адміраючыя. Дрэвы, падлеглыя высечцы, могуць быць усіх кла­саў росту і знаходзіцца ва ўсіх частках дрэвастояў.

Пры правядзенні прарэджванняў у хваёва-лісцевых насаджэннях трэ­ба ўлічваць узрост мяккалісцевых парод і выдаляць іх, калі яны па­дас­пе­лі да ўзросту высечкі галоўнага карыстання. Напрыклад: 7С3Ас–узрост 50 гадоў, 8С2Б–узрост 60 гадоў.

Ніжэй прыведзены прыклад выкання заданняў 7 і 8 для двух участкаў, характарыстыка якіх прадстаўлена ў табл. 16.

Табліца 16Ведамасць участкаў для праектавання высечак догляду

№ участка

Састаў

Узрост, гадоў

Вышыня, м

Дыяметр, см

Тып лесу

ТЛУ

Банi-тэт

Паў-ната

Запас на 1 га, м3

1

6С4Б+Е

14

4

4

С ар.

В2

ІІ

0,9

45

2

3Д3Г2Б2Кл

50

17

16

Д кiс.

Д2

ІІ

0,9

215

Нарматывы высечак догляду для першага ўчастка наступныя:

Від высечкі догляду назначаецца ў залежнасці ад ўзросту галоўнай пароды (гл. табл. 14) – прачыстка для 14-гадовага сасняка.

Метад высечак догляду праектуем верхавы, таму што галоўная парода сасна ва ўзросце 14 год будзе заглушацца бярозай.

Спосаб высечкі праектуем суцэльны: догляд за сасной будзем ажыццяўляць на ўсей плошчы ўчастка.

Мінімальная паўната перад высечкай павінна быць 0,8 і пас­ля догляду не ніжэй 0,7 (гл. табл. 15).

Інтэнсіўнасць высечкі вызначаем з улікам патрабаванняў табл. 15. Перад высечкай паўната дрэвастоя складае 0,9, пасля догляду павінна быць не ніжэй 0,7 – таму максімальная інтэнсіўнасць высечкі можа быць 22%. Праектуем 21%.

Паўтаральнасць высечкі праектуем з улікам патрабаванняў табл. 15 і прымаем 5 год.

Парадак адбору дрэў у высечку. Лепшыя дрэвы для нашага дрэвастоя – здаровыя экзэмпляры сасны і елкі. Дапаможныя дрэвы – бяроза, якая ніжэй за сасну і спрыяе фарміраванню іх ствалоў і крон, выконвае глебаахоўныя і глебапаляпшальныя функцыі. Да дрэў, падлеглых высечцы, адносяцца дрэвы бярозы, якія перашкаджаюць росту сасны і елкі, а таксама сухастойныя, фаў­т­ныя і адміраючыя дрывы ўсіх парод. Вызначэнне саставу дрэвастоя пасля высечкі прыведзена ў табл. 17.

Табліца 17Вызначэнне саставу дрэвастоя пасля высечкі догляду

Да высечкі

Падлягае высечцы

Пасля высечкі

састаў

запас

запас

запас

састаў

%

м3

%

м3

м3

%

58

26,1

1

0,45

25,65

72,2

40

18,0

20

9,0

9,0

25,3

2

0,9

0

0

0,9

2,5

100

45

21

9,45

35,55

100

Чарговасць назначэння насаджэнняў у высечку – першая.

Сезон правядзення высечкі – абавязкова ў стадыі аблісцвення, таму праектуем ліпень.

Нарматывы высечак догляду для другога ўчастка наступныя:

Від высечкі догляду назначаецца ў залежнасці ад ўзросту галоўнай пароды (гл. табл. 14) – прахадная высечка для 50-гадовай дубравы.

Метад высечак догляду праектуем камбінаваны, які прадугледжвае фарміраванне сту­пе­нь­ча­тай самкнутасці дрэвавага полага, калі ўсе дрэвы дуба добра асветлены. Пры высечцы выдаляюць дрэвы любой пароды і любога памеру, калі яны заглушаюць галоўную пароду (дуб), а з дуба – горшыя экзэмпляры

Мінімальная паўната перад высечкай павінна быць 0,8 і пас­ля догляду не ніжэй 0,7 (гл. табл. 15).

Інтэнсіўнасць высечкі вызначаем з улікам патрабаванняў табл. 15. Перад высечкай паўната дрэвастоя складае 0,9, пасля догляду павінна быць не ніжэй 0,7 – таму максімальная інтэнсіўнасць высечкі можа быць 22%. Праектуем 20%.

Паўтаральнасць высечкі праектуем з улікам патрабаванняў табл. 15 і прымаем 10 год.

Да дрэў, падлеглых высечцы, адносяцца: 1) дрэвы розных парод, якія перашкаджаюць росту лепшых і да­па­мож­ных дрэў; 3) сухастойныя, бураломныя, ветравальныя, фаў­т­ныя і адміраючыя. Дрэвы, падлеглыя высечцы, могуць быць усіх кла­саў росту і знаходзіцца ва ўсіх частках дрэвастояў.

Парадак адбору дрэў у высечку. Лепшыя дрэвы для нашага дрэвастоя – здаровыя экзэмпляры дуба І, ІІ і ІІІ класаў росту павінны мець прамыя ствалы, доб­ра сфарміраваныя кроны, пераважна насеннага паходжання. Дапаможныя дрэвы – граб, клен і бяроза ІІІ і ІV класаў росту, якія спрыяюць ачышчэнню дрэў дуба ад сучча, фарміраванню яго ствалоў і крон, выконваюць глебаахоўныя і глебапаляпшальныя функцыі. Да дрэў, падлеглых высечцы, адносяцца:

  • дрэвы бярозы, граба і клена І, ІІ і ІІІ класаў росту, якія перашкаджаюць росту дуба;

  • сухастойныя, фаўтныя і адміраючыя дрывы ўсіх парод;

  • крывыя, з развілкамі і пасынкамі, шматвяршынныя, дужа збе­жыс­тыя (тыпу «воўк») дрэвы дуба.

Вызначэнне саставу дрэвастоя пасля высечкі прыведзена ў табл. 18.