Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЗФ Лесаводства 20 11 2011 г.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
2.7 Mб
Скачать

Табліца 14 – Віды высечак догляду за лесам

Від высечак догляду

Узрост насаджэнняў, гадоў

хваёвых

ліставых

дуба, ясеня, клёна

бярозы, вольхі чорнай, ліпы, граба

таполі, асіны, вольхі шэрай

Асвятленне

Прачыстка

Прарэджванне

Прахадная высечка

да 10

11-20

21-40

≥41

да 10

11-20

21-40

≥41

да 10

11-20

21-30

≥31

да 5

6-10

11-20

≥21

Пры асвятленні вырашаецца задача фарміравання мэтавага сас­та­ву дрэвастою, пры прачыстцы – паляпшэнне саставу, рэгуляванне гуш­чы­ні і размяшчэння дрэў у насаджэнні, пры прарэджванні – фар­мі­ра­ван­не правільнага ствала і кроны лепшых дрэў, пры прахадных вы­сеч­ках – стварэнне спрыяльных умоў для павелічэння прыросту драў­ні­ны і натуральнага лесааднаўлення мэтавых парод. Пры правядзенні ўсіх відаў высечак догляду вырашаецца задача паляпшэння са­ні­тар­на­га стану насаджэнняў шляхам высечкі сухастою, пашкоджаных і ас­лаб­ле­ных дрэў.

Пад метадам высечак догляду разумеецца пэўны парадак ад­бо­ру дрэў у высечку. З усіх існуючых метадаў высечак догляду за ле­сам у практыцы лясной гаспадаркі найбольш распаўсюджаны нізавы, вер­ха­вы і камбінаваны метады, а таксама актыўны метад, прыняты Пра­ві­ла­мі высечак лесу.

Нізавы метад дазваляе рэгуляваць натуральнае зрэджванне. Пры гэтым высякаюцца ў першую чаргу дрэвы пераважна з ніжняй час­т­кі полага, адстаўшыя ў росце, адміраючыя і ўсохшыя дрэвы. Ад­на­ча­со­ва з верхняй часткі полага выдаляюць дрэвы тыпу «воўк», двай­чат­кі, пашкоджаныя і іншыя непажаданыя для пакідання. Пасля вы­сеч­кі фарміруецца, як правіла, аднаяруснае насаджэнне з га­ры­зан­та­ль­най самкнутасцю крон, паляпшаецца рост пакідаемых дрэў за кошт па­ве­лі­чэн­ня плошчы харчавання і паляпшэння санітарнага стану на­сад­жэн­ня. Прымяняецца нізавы метад у чыстых насаджэннях ці з не­вя­лі­кай прымешкай (да 30%) іншых парод, калі пароды маюць прык­лад­на аднолькавы тэмп росту.

Верхавы метад уяўляе прамую процілегласць нізавому, па­ко­ль­кі выдаляюць дрэвы з усіх класаў росту, але пераважна з верхняй час­т­кі дрэвавага полага.

Прымяняецца верхавы метад у змешаных і складаных на­сад­жэн­нях, калі назіраецца небяспека заглушэння галоўнай пароды больш хуткарастучымі – другараднымі. Пры гэтым выдаляюць дрэвы I-III класаў росту другарадных парод, якія заглушаюць лепшыя дрэвы га­лоў­най пароды. Выдаляюць таксама горшыя дрэвы галоўных і спа­да­рож­ных парод – усохшыя, адміраючыя, фаўтныя і іншыя, пакіданне якіх немэтазгодна. Пасля высечкі догляду фарміруецца змешанае на­сад­жэн­не з вертыкальнай самкнутасцю крон.

Камбінаваны метад высечак догляду сумяшчае прынцыпы ні­за­во­га і верхавога метадаў і прадугледжвае фарміраванне сту­пе­нь­ча­тай самкнутасці дрэвавага полага, калі ўсе дрэвы добра асветлены. Пры высечцы выдаляюць дрэвы любой пароды і любога памеру, калі яны заглушаюць галоўную пароду, а з галоўнай – горшыя экзэмпляры.

«Актыўны» метад высечак догляду рэкамендуецца дзеючымі Пра­ві­ла­мі высечак лесу, і спалучае ў сабе прынцыпы нізавога і вер­ха­во­га метадаў. Ён накіраваны на дасягненне ў кожным канкрэтным на­сад­жэн­ні пэўных вынікаў. У яго аснове ляжыць гаспадарчая кла­сі­фі­ка­цыя дрэў, у адпаведнасці з якой лепшыя і дапаможныя дрэвы па­кі­да­юць для далейшага росту, а падлеглыя высечцы – выдаляюць. Ад­мет­най рысай актыўнага метаду з’яўляецца адбор лепшых дрэў з усіх час­так полага па асобных біягрупах.

У залежнасці ад саставу, формы насаджэння, біялагічных асаб­лі­вас­цей дрэвавых парод і мэты высечак догляду высечка вядзецца з роз­най інтэнсіўнасцю. У чыстых насаджэннях выдаленне дрэў вядзец­ца пераважна з ніжняй, прыгнечанай часткі полага. Таксама вы­да­ля­юць дрэвы тыпу «воўк» і асобныя добрыя экзэмпляры з верхняга по­ла­га пры разрэджванні густых біягруп. У змешаных насаджэннях вы­да­лен­не непажаданых спадарожных і галоўных парод праводзяць з усіх час­так полага. У складаных насаджэннях выдаляюць з верхняга по­ла­га другарадныя і спадарожныя пароды, якія зацяняюць галоўную па­ро­ду, і нежыццяздольныя экзэмпляры галоўнай пароды.

Калідорны метад прымяняецца, у асноўным, для догляду за ду­бам. Сутнасць яго ў тым, што ў маладняках прасякаюць калідоры шы­ры­нёю 1–4 м, у якіх захоўваюць толькі экземпляры дуба і іншых га­лоў­ных парод. Шырыня паміж калідорамі залежыць ад інтэнсіўнасці вы­сеч­кі і можа быць да 10 м. Магчыма прымяненне гэтага спосабу і для іншых парод.

Курцінны метад прымяняюць пры курцінным размяшчэнні га­лоў­най пароды ў змешаных маладняках. Прымяняецца пры доглядзе за сасной, елкай, дубам. Высякаюць другарадныя пароды ў групах і ва­кол груп галоўных парод на адлегласці 1,5–2,0 м, а пры празмернай гуш­чы­ні груп высякаюцца горшыя экзэмпляры галоўнай пароды.

Гнездавы метад распрацаваны для догляду за дубам. Дрэвавыя і кустовыя пароды (асіна, бяроза, лаза, рабіна і інш.), якія заглушаюць ці зацяняюць дуб, высякаюць толькі ў тых месцах (гнёздах), дзе ёсць дуб. Пры гэтым, акрамя дуба, пакідаюць пажаданых спадарожнікаў – лі­пу, клён, ясень, граб, вяз. У тых жа гнёздах, дзе дуба няма, нічога не вы­ся­ка­юць да 20 гадоў.

Лінейны метад з’яўляецца эфектыўным спосабам догляду за пе­ра­гуш­ча­ны­мі культурамі сасны. Пры гэтым спосабе дрэвы высякаюць цэ­лы­мі радамі праз 2–3–4 і больш радоў. Пры наступных прыёмах дрэ­вы высякаюцца праз рад. Пачынаецца догляд з 11 гадоў пры гуш­чы­ні больш за 10 тыс. шт/га і шырыні міжраддзяў 1,0–1,5 м.

Адным з недахопаў спосабу зяўляецца тое, што ў пакідаемых ра­дах не выдаляюць усохшыя, пашкоджаныя і іншыя дрэвы, якія пат­ра­бу­юць высечкі па стану. У мэтах памяншэння адмоўных нас­туп­с­т­ваў лінейных высечак прымяняюць лінейна-селекцыйны, або лі­ней­на-выбарачны метад, пры якім адначасова з выбаркай цэлых радоў пра­водзіц­ца селекцыйны адбор дрэў у пакідаемых радах. Для гэтага спо­са­бу распрацавана тэхналогія, якая дазваляе механізаваць усе ле­са­сеч­ныя аперацыі.

Пад спосабам высечак догляду разумеецца пэўны парадак, у ад­па­вед­нас­ці з якім выконваецца адбор і выдаленне дрэў з на­сад­жэн­ня. Выбар спосабу залежыць ад наяўнасці і размяшчэння на плошчы гас­па­дар­ча каштоўных парод, наяўнасці рабочай сілы і магчымасці збы­та драўніны. Адрозніваюць наступныя спосабы высечак догляду: вы­сеч­ка дрэў, кальцаванне, абпальванне (пірагенны спосаб), хімічны.

Спосаб кальцавання дрэў заснаваны на здзіранні кары ў рас­ту­чых дрэў дыяметрам да 9 см, шырыня кольца 2 см. Спосаб пры­мя­ня­ец­ца ў раёнах, дзе адсутнічае збыт дробнатаварнай драўніны і пры не­да­хо­пе рабочай сілы. Эфектыўнасць спосабу па затратах часу ў 5–6 ра­зоў вышэй, чым пры высечцы дрэў.

Замест кальцавання прапанаваны пірагенны спосаб догляду за каш­тоў­ны­мі пародамі ў змешаных маладняках. Пры гэтым спосабе на кам­бій другарадных парод дыяметрам да 10 см уздзейнічаюць адкрытым полымем з дапамогай газавага абпальшчыка дрэў.

Хімічны спосаб догляду за лесам прымяняецца пры недахопе ра­бо­чай сілы і адсутнасці збыту лесапрадукцыі і пры пагрозе змены па­род на вялікіх плошчах. Для падаўлення непажаданай дрэвавай рас­лін­нас­ці прымяняюць арбарыцыды, а для травяністай – гербіцыды.

Хімічны догляд за лесам выконваецца наступнымі спосабамі:

– апрацоўка арбарыцыдамі пнёў ліставых парод;

– ін’екцыя арбарыцыду ў зарубкі на дрэвавых ствалах;

– апрацоўка арбарыцыдамі крон дрэў і кустоў;

– авіяцыйнае апырскванне.

Чарговасць правядзення высечак догляду. Высечкі догляду наз­на­ча­юц­ца ў лясах I групы, потым – у лясах ІІ групы. У лясах адной і той жа групы высечкі догляду назначаюць у наступнай пас­ля­доў­нас­ці:

I чарга – асвятленні і прачысткі;

ІІ чарга – прарэджванні і прахадныя высечкі ў змешаных насаджэннях;

ІІІ чарга: прарэджванні і прахадныя высечкі ў чыстых насаджэннях;

Пры падборы ўчастка ў высечку неабходна ўлічваць, што пры ін­шых роўных умовах высечкі догляду перш за ўсё назначаюцца: а) па ўзрос­ту: у змешаных насаджэннях – у маладняках; у чыстых на­сад­жэн­нях – у сярэднеўзроставых і прыспелых; б) па саставу: у змешаных на­сад­жэн­нях у першую чаргу пры наяўнасці каштоўных парод (дуб, ясень, клён, сасна, елка); в) па паўнаце: у высокапаўнотных на­сад­жэн­нях; г) па стану: у дрэвастоях з дрэнным санітарным станам; д) па пра­дук­цый­нас­ці: у найбольш прадукцыйных насаджэннях. Пры гэтым пер­шы­мі высечкі догляду назначаюцца ў насаджэннях больш высокіх ба­ні­тэ­таў. У насаджэннях V класа банітэту высечкі догляду не пра­водзяц­ца.

Сезон высечкі догляду. Высечкі догляду ў хваёвых маладняках лепш праводзіць ранняй вясной і восенню, у дробналіставых ма­лад­ня­ках – лепш у стадыі аблісцвення, у складаных дубовых маладняках – лепш у сярэдзіне лета для аслаблення аднаўлення парасткаў дроб­на­ліс­та­вых парод. Прарэджванні і прахадныя высечкі лепш праводзіць да выпадання глы­бо­ка­га снегу. У насаджэннях з каранёвай губкай высечкі догляду лепш пра­водзіць у перыяд з устойлівымі адмоўнымі тэмпературамі.

Іншыя нарматывы высечак догляду прыведзены ў табліцы 15.

Інтэнсіўнасць высечак догляду выражаецца ў працэнтах вы­ся­ка­е­май драўніны ад запасу да высечкі, а таксама ступенню паніжэння паў­на­ты насаджэння або самкнутасці полага.

Інтэнсіўнасць догляду ўстанаўліваецца ў залежнасці ад стану на­сад­жэн­ня, яго паўнаты, саставу, узросту, лесараслінных умоў, мэты вы­се­чак догляду і эканамічных умоў. Адрозніваюць пяць ступеняў зрэд­ж­ван­ня дрэў: вельмі слабая – менш за 10%; слабая – 11–20%; уме­ра­ная – 21–35%; моцная – 36–50%; вельмі моцная – больш за 50% агу­ль­на­га запасу. Кантралюецца ступень зрэджвання мінімальнай паў­на­той пасля догляду.

Паўтаральнасць высечкі догляду – гэта перыяд часу, праз які ў насаджэнні праводзіцца поўторны догляд. Яна залежыць ад росту і ста­ну насаджэння. Чым вышэйшая інтэнсіўнасць асобных прыёмаў вы­се­чак, тым радзейшая іх паўтаральнасць, і наадварот. У чыстых на­сад­жэн­нях яны праводзяцца радзей, чым у змешаных і складаных. Пе­ры­яд паўтаральнасці, згодна з «Правіламі высечак лесу ў Рэспубліцы Беларусь», прымаюць:

– пры доглядзе ў маладняках – 3–10 гадоў;

– пры прарэджваннях: хваёвыя насаджэнні – 10–20 гадоў; ліс­це­выя – 5–15. Ад сярэдніх пазначаных перыядаў паўтаральнасці мо­гуць быць адхіленні ў той або іншы бок, што залежыць ад ле­са­рас­лін­ных умоў, саставу, самкнутасці, прадукцыйнасці насаджэнняў, а так­са­ма стану дрэвастою і віду догляду.

Парадак адбору дрэў у высечку ажыццяўляецца з улі­кам біялагічных асаблівасцей дрэвавых парод і эканамічных па­ды­хо­даў. Адбор дрэў праводзіцца па асобных біягрупах, у якіх перш за ўсё ўстанаўліваюцца галоўныя пароды. Сярод галоўнай пароды выз­на­ча­юц­ца лепшыя дрэвы, за якімі вядзецца догляд.