Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЗФ Лесаводства 20 11 2011 г.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
2.7 Mб
Скачать

Малюнак 1 – Схема арганізацыйна-тэхнічных элементаў у квартале спелага лесу з непасрэдным прымыканнем

Такія арганізацыйна-тэхнічныя элементы, як тэхналогія лесасечных работ, ачыстка месцаў высечак і мерапрыемствы па лесааднаўленню ў кантрольнай рабоце не праектуем.

Арганізацыйна-тэхнічныя элементы для раўнамерна-паступовай высечкі:

Плошча лесасекі – для раўнамерна-паступовай ВГК Правіламі высечак лесу прадугледжваецца не больш за 30 га ў ІІ групе лясоў (гл. табл. 13).

Колькасць прыёмаў – для бярэзніка кіслічнага з паўнатой 0,7 пры наяўнасці пад полагам 3260шт.га умоўна буйнага падросту гаспадарча каштоўных відаў і каэфіцыенце сустракальнасці падросту 0,7 праектуем колькасць прыёмаў 2.

Інтэнсіўнасць высечкі – праектуем у першы прыем 40%, паўната першага яруса знізіцца да 0,42 (больш за 0,3).

Парадак адбору дрэў у высечку – пры саставе насаджэння 4Б2Е2Ас1Д1С у першы прыем у высечку назначаецца ўся асіна (20%), 14% дрэў бярозы, магутная крона якіх вельмі разраслася і з дрэў галоўных парод (елка, дуб, сасна) – горшыя экзэмпляры (усяго 6%).

Паўтаральнасць прыёмаў – наступны прыём праектуем праводзіць праз 6 год (у нашым выпадку галоўныя пароды елка і дуб).

Перыяд (працягласць, цыкл) высечкі– складзе 7 год.

Такія арганізацыйна-тэхнічныя элементы, як тэхналогія лесасечных работ і мерапрыемствы па лесааднаўленню ў кантрольнай рабоце не праектуем.

Заданні 7 і 8.

Запраектаваць від высечкі догляду і яе арганізацыйна-тэхнічныя элементы для насаджэнняў свайго варыянта. У адпаведнасці з прынятым метадам высечак догляду апісаць парадак адбору дрэў у высечку. Пры гэтым неабходна падраздзяліць дрэвы па гаспадарча-біялагічных прыкметах на катэгорыі: лепшыя, дапаможныя і падлягаючыя выдаленню. Вызначыць састаў і паўнату насаджэння пасля высечкі догляду. Варыянты заданняў прыведзены ў дадатку 2.

Тлумачальная запіска да выканання заданняў 7 і 8.

Высечкі доглядунагадваюць сабой перыядычную высечку з насаджэнняў часткі дрэў для паляпшэння ўмоў росту пакінутых на карані каштоўных у гаспадарчых адносінах ствалоў.

Асноўныя задачы ВД можна сфармуляваць наступным чынам:

  • змяненне саставу дрэвастою ў пажаданым накірунку;

  • паляпшэнне ўмоў для росту найбольш каштоўных форм (падвідаў) галоўнай пароды;

  • павышэнне якасці вырошчваемай драўніны;

  • паляпшэнне санітарнага стану дрэвастою;

  • скарачэнне тэрмінаў вырошчвання спелай драўніны;

  • павелічэнне памеру карыстання драўнінай з адзінкі плошчы;

  • узмацненне глебаахоўных, водарэгулюючых функцый лясоў.

Для лясоў зялёных зон задачы высечак догляду абумоўлены таксама патрабаваннямі выхавання даўгавечных дрэвастояў,прытым узмацняючы маляўнічасць агульнага віду мясцовасці (ландшафту), рэкрэацыйнае і санітарнае значэнне насаджэнняў.

Да нарматываў высечак догляду адносяць:

  • від высечкі догляду;

  • узрост пачатку і заканчэння высечак догляду;

  • метад высечак догляду;

  • спосаб высечкі;

  • інтэнсіўнасць высечкі;

  • паўтаральнасць высечкі;

  • парадак адбору дрэў у высечку;

  • чарговасць назначэння насаджэнняў у высечку;

  • сезон правядзення высечкі;

  • мінімальная паўната ці самкнутасць перад высечкай і пас­ля догляду;

Від высечкі догляду назначаецца ў залежнасці ад ўзросту галоўнай пароды (табліца 14). Заканчваюцца высечкі дог­ля­ду за адзін клас узросту да галоўнай высечкі лесу.