Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЗФ Лесаводства 20 11 2011 г.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
2.7 Mб
Скачать

1. Безагнявыя спосабы:

а) утылізацыйная ачыстка – збіранне парубачных рэшткаў на па­лі­ва, для кармавых мэтаў, для хімічнай перапрацоўкі;

б) збіранне ў кучы ці валы без наступнага спальвання;

в) размяшчэнне парубачных рэшткаў на тралёвачных волаках;

г) раскідванне па плошчы высечкі здробненых парубачных рэшт­каў;

д) спалучэнне ўтылізацыйнай ачысткі з раскідваннем ці склад­ван­нем у кучы.

2. Агнявыя спосабы:

а) складванне парубачных рэшткаў у невялікія кучы і іх спа­ль­ван­не;

б) спальванне парубачных рэшткаў у валах;

в) суцэльнае спальванне.

3. Камбінаваныя спосабы:

а) збіранне і спальванне рэшткаў на адной частцы лесасекі і рас­кід­ван­не на другой;

б) збіранне ўсіх парубачных рэшткаў у кучы, але спальванне то­ль­кі некаторых з іх.

Ачыстка месцаў высечак павінна праводзіцца адначасова з на­рых­тоў­кай лесу, незалежна ад віду і часу высечкі. Спосабы і тэхніка ачыс­т­кі лесасек прымаюцца ў залежнасці ад лесараслінных умоў, ты­паў лесу, сістэм высечак і тэхналогіі лесасечных і лесааднаўленчых ра­бот.

Пры магчымасці ўтылізацыі лесасечных адыходаў яны ўклад­ва­юц­ца ў кучы вышынёй 1,0–1,5 м і шырынёй 1–2 м (кучы акружаюць суп­ра­ць­па­жар­най мінералізаванай паласой шырынёй 1 м).

Парубачныя рэшткі ўкладваюць на волак на пераўвільготненых учас­т­ках і пры несуцэльных высечках па вузкапалоснай тэхналогіі (асабліва ў дрэвастоях з паверхневай каранёвай сістэмай) . Збіранне рэш­т­каў у кучы (вышынёй 0,5 м і шырынёй 1 м) і пакіданне на пе­раг­ні­ван­не прымяняецца на пераўвільготненых лесасеках. На бедных су­хіх глебах (верасова-лішайнікавая серыя) і сугліністых (кіслічная, сніт­ка­вая серыі тыпаў лесу) рэкамендуецца драбненне і раскідванне па­ру­бач­ных рэшткаў, пры гэтым буйныя часткі шчыльна пры­ціс­ка­юц­ца да зямлі (пры дыяметры звыш 3 см парубачныя рэшткі здраб­ня­юц­ца на кавалкі даўжынёй не болей за 1,0 м).

Для зніжэння пажарнай небяспекі рэшткі павінны пакрываць не больш за 60% плошчы лесасекі. Раскідванне здробненых парубачных рэш­т­каў часцей прымяняецца пры летніх лесанарыхтоўках.

Пры несуцэльных высечках безагнявы спосаб (драбненне і рас­кід­ван­не рэшткаў) дапускаецца і на свежых пясчаных і супясчаных гле­бах (у ачагах шкоднікаў рэкамендуецца абавязковае спальванне рэш­т­каў).

У арлякова-імшыстай і часткова кіслічнай і чарнічнай се­ры­ях тыпаў лесу натуральнаму аднаўленню садзейнічае агнявая ачыстка ле­са­сек. Для гэтага пры суцэльных высечках парубачныя рэшткі ўклад­ва­юц­ца ў кучы вышынёй да 1,5 м і шырынёй 2–3 м у колькасці 50–80 шт/га на высечках лісцевых дрэвастояў, 100–150 шт/га – на сас­но­вых, 150–200 шт/га – на яловых, пры несуцэльных высечках га­лоў­на­га карыстання – 200–600 шт/га. Кучы размяшчаюць не бліжэй за 10 м ад сцен лесу ці курцін падросту.

Найбольш прымальным для спальвання парубачных рэшткаў з’яўляецца асенне-зімовы перыяд. Летняе спальванне павялічвае па­жар­ную небяспеку, а ў насенныя гады звязана са значным знішчэннем ужо выпаўшага на зямлю насення. Таму пры вясенне-летніх на­рых­тоў­ках агнявую ачыстку лепш праводзіць восенню.

Неабходна прыняць да ўвагі, што на сухіх глебах пажадана раскідванне па высечцы галінак і іншых дробных рэшткаў, на свежых і вільготных глебах – іх спальванне, на сырых глебах – спалучэнне размяшчэння парубачных рэшткаў на тралёвачных волаках і збірання іх у кучы ці валы без наступнага спальвання.

Мерапрыемствы па лесааднаўленню маюць на мэце паскорыць лесааднаўленчы працэс, стварыць умовы для з’яўлення ўсходаў або захавання падросту ці маладняку гаспадарча каштоўных парод на этапах галоўнай высечкі лесу і наступнага лесааднаўлення. Да іх можна аднесці наступныя:

- шырыня лесасек;

- тэрмін прымыкання лесасек: чарговая лесасека высякаецца толькі пасля паўнацэннага аднаўлення папярэдняй;

- пакіданне абнасеньвальныхдрэў (15–25 шт/га, ці 4–5 насенных груп на 1 га, па 3–6 дрэў у групе);

-захаванне падросту ў працэсе высечкі (70% зімой і 60% летам ад яго колькасці да высечкі);

- апраўка падросту пасля высечкі;

- выбар рацыянальных тэхналагічных схем распрацоўкі лесасек;

- мінералізацыя глебы;

- спосаб ачысткі лесасек.

Студэнту неабходна запраектаваць адзін з відаў несуцэльных высечак галоўнага карыстання. Магчыма некалькі варыянтаў.

Для раўнамерна-паступовай высечкі перш за ўсё ўстанаўліваюцца і абгрунтоўваюцца яе арганізацыйна-тэхнічныя элементы: максімальная плошча лесасекі; колькасць прыёмаў; інтэнсіўнасць высечкі за кожны прыём; парадак адбору дрэў у высечку; паўтаральнасць прыёмаў; перыяд (працягласць) высечкі; тэхналогія лесасечных работ; мерапрыемствы па лесааднаўленню.

Плошча лесасекі – для раўнамерна-паступовай ВГК Правіламі высечак лесу прадугледжваецца не больш за 20 га ў І групе лясоў і 30 га ў ІІ групе лясоў (гл. табл. 13).

Колькасць прыёмаў – пры раўнамерна-паступовых высечках у залежнасці ад паўнаты і наяўнасці падросту пад полагам, а таксама групы лясоў, тыпу лесу, біялагічных асаблівасцей галоўнай пароды, саставу, формы, банітэту, санітарнага стану дрэвастою і ўмоў аднаўлення, колькасць прыёмаў можа быць 4, 3 або 2.

У лясах І групы ў высокапрадукцыйных, змешаных, складаных насаджэннях, з высокай паўнатой і пры адсутнасці падросту галоўнай пароды мэтазгодна праектаваць усе 4 прыёмы, а менавіта: падрыхтоўчы, абнасеньвальны, асвятляльны, канчатковы.

Пры наяўнасці пад полагам больш за 500 шт./га ўмоўна буйнага надзейнага падросту карэнных парод у насаджэннях з паўнатой 0,8 назначаюцца высечкі ў 3 прыёмы.

Двухпрыёмныя высечкі (у лясах І і ІІ груп) назначаюцца ў насаджэннях з паўнатой 0,5–0,7 пры наяўнасці пад полагам надзейнага падросту карэнных парод у колькасці не менш, як прыведзена ў табліцы 12 (перад асвятляльным прыёмам).

Інтэнсіўнасць высечкі – працэнт высякаемага за адзін прыём запасу (сюды ўключаюць і драўніну, што высякаецца на волаках і пагрузачных пляцоўках). Пры раўнамерна-паступовых высечках звычайна прытрымліваюцца раўнамернасці зрэджвання дрэвастою, і працэнт высечкі залежыць у першую чаргу ад ліку прыёмаў. Змяненне паўнаты дрэвастою павінна адпавядаць працэнту выбаркі, прычым гэтыя велічыні неабходна ўказваць вельмі канкрэтна. Напрыклад, пры трохпрыёмнай высечцы ў дрэвастоі з паўнатой 0,7 і працэнтам выбаркі ў першы і другі прыём па 30% паўната знізіцца адпаведна да 0,5 і 0,3.

Незалежна ад колькасціпрыёмаў перад апошнім прыёмам паўната першага яруса не павінна быць ніжэй за 0,3. Апошні прыём паступовай высечкі праводзіцца пры наяўнасці пад полагам лесу дастатковай колькасці жыццяздольнага падросту, які забяспечвае аднаўленне лесу гаспадарча каштоўнымі пародамі.

Парадак адбору дрэў у высечку. У першую чаргу ў высечку назначаюцца дрэвы тых другарадных парод, прымешка якіх непажаданая ў саставе будучага дрэвастою, а з дрэў галоўнай пароды–горшыя экзэмпляры. Пры неабходнасці асіна кальцуецца за 2–3 гады да першага прыёму. Такі ж парадак адбору дрэў у высечку захоўваецца пры абнасеньвальным і асвятляльным прыёмах, толькі пры асвятляльным прыёме высякаюцца яшчэ і дрэвы галоўнай пароды, магутная крона якіх вельмі разраслася.

Паўтаральнасць прыёмаў–перыяд, праз які праводзіцца наступны прыём. Вызначаецца ўмовамі аднаўлення і агульным тэрмінам высечкі спелага дрэвастою і ўключае звычайна два насенныя гады галоўнай пароды (для ўмоў Беларусі паўтаральнасць прыёмаў у сасновых лясах 4 гады, ў яловых – 5–6, у дубовых – 6–8.).

Перыяд (працягласць, цыкл) высечкі–перыяд у гадах, за які поўнасцю высякаюць спелы дрэвастой за некалькі прыёмаў (павінен быць не больш 20 гадоў).

Тэхналогія распрацоўкі лесасек уключае валку дрэў,абрэзкуствалоў ад сучча, раскражоўку хлыстоў на сартыменты,тралёўку, пагрузку і вывазкудраўніны.

Пры гэтым пракладка волакаў і ўладкаванне пагрузачных пляцовак павінны праводзіцца ў месцах, дзе падросту і маладняку, які належыць захаваць, будзе нанесены найменшы ўрон.

Пры падборцы сістэмы машын і механізмаў і распрацоўцы найбольш рацыянальных тэхналагічных схем лесасечных работ рэкамендуецца выкарыстоўваць матэрыялы, выкладзеныя ў [5–8].

Ачыстка месцаў высечак – як апісана вышэй.

Мерапрыемствы па лесааднаўленню пры правядзенні несуцэльных высечак галоўнага карыстання ўключаюць:

- уздзеянне на мацярынскі дрэвастой: кожны прыём высечкі павінен забяспечыць павелічэнне колькасці надзейнага падросту; пры першым прыёме высякаюць непажаданыя для абнасеньвання дрэвы; наступныя прыёмы праводзяць пасля з’яўлення аднаўлення, каб стварыць лепшыя ўмовы для яго развіцця;

- выбар рацыянальных тэхналагічных рашэнняў: прымяненне адпаведнага тэхналагічнага комплесу машын (ТКМ); выбар рацыянальных схем распрацоўкі лесасек; абавязковая тэхналагічная падрыхтоўка лесасекі (волакі, разбіўка на пасекі і стужкі); тралёвачныя механізмы рухаюцца толькі па волаках; адзначэнне ўчасткаў з падростам на схеме лесасекі; тэрмін правядзення высечкі (пры адсутнасці падросту высечку вядуць у летні перыяд, каб параніць глебу, пры наяўнасці падросту - зімой);

- мінералізацыя глебы праводзіцца там, дзе адсутнічае каштоўны падрост, з мэтай садзейнічання паяўленню самасеву: праводзяць за 4–5 гадоў да высечкі на сухіх і свежых лёгкіх глебах – вузкімі палосамі (шырынёй 20–25 см) ці дробнымі пляцоўкамі; на супесях і суглінках – шырокімі палосамі ці буйнымі пляцоўкамі; на пераўвільготненых месцах (чарнічная, доўгамошная серыі тыпаў лесу) – барознамі праз 10–20м з утварэннем мікрапавышэнняў; мінералізаваная глеба павінна складаць не менш за 20% ад плошчы ўчастка;

- догляд за самасевам праводзяць пасля чарговага прыёму высечкі: высечка пашкоджанага ці слабаразвітага, ці другасных парод падросту; апраўка (вызваленне ад парубачных рэшткаў, часцінак глебы) падросту; зрэджванне полага густога падлеску;

-прадухіленне ад пашкоджанняў жывёламі: спыненне пасьбы скаціны за 5–8 гадоў да першага прыёму высечкі; агароджванне найбольш каштоўных участкаў; рэгуляванне найбольш каштоўных участкаў; рэгуляванне колькасці дзікіх жывёл; захаванне і фарміраванне перагушчаных курцін высакарослага падросту;

- супрацьпажарныя мерапрыемствы на сухіх і свежых глебах з сасновым і яловым падростам: мінералізаваныя палосы з расчляненнем на асобныя ўчасткі не больш за 10 га; абворванне ўчасткаў хвойнага падросту не менш за 0,5 га.

Групава-паступовыя высечкі галоўнага карыстання (ГПВГК) (або групава-выбарачныя) – гэта паступовыя высечкі, пры якіх спелы дрэвастой высякаюць паступова, групамі ў выглядзе вокнаў ці стужак у некалькі прыёмаў (да 4–5) у месцах, дзе ёсць курціны падросту, на працягу двух класаў узросту (30–40 гадоў).

Групава-паступовыя высечкі, як правіла, назначаюцца ў насаджэннях з наяўнасцю нераўнамерна або курцінна размешчанага падросту. У асобных выпадках (у рознаўзроставых лясах І групы) групава-выбарачныя высечкі могуць праектавацца і пры адсутнасці падросту, калі можна разлічваць на яго з’яўленне ў «вокнах», створаных высечкай у першы прыём асобных перастойных дрэў або іх груп.

Арганізацыйна-тэхнічныя элементы ГПВГК наступныя: плошча лесасекі, колькасць «вокнаў» на 1 га, памер «вокнаў» (груп падросту), накірунак расшырэння «вокнаў», шырыня лесааднаўленчага пояса, інтэнсіўнасць высечкі за кожны прыём, колькасць прыёмаў высечкі, парадак адбору дрэў, паўтаральнасць прыёмаў высечкі, перыяд высечкі, тэхналогія лесасечных работ, ачыстка месцаў высечак, мерапрыемствы па лесааднаўленню.

Плошча лесасекі – для групава-паступовай ВГК Правіламі высечак лесу прадугледжваецца не больш за 20 га ў І групе лясоў і 30 га ў ІІ групе лясоў.

Колькасць «вокнаў»–колькасць ствараемых на 1 га за адзін прыём высечкі прагалін розных памераў для паяўлення аднаўлення (не больш 5–8 на 1 га).

Памер «вокнаў» –гэта плошча ці сярэднііх дыяметр.Часцей за ўсё праектуюць дыяметр «акна», які не перавышае сярэднюю вышыню дрэвастою, а праз яго пры неабходнасці можна знайсці і плошчу «акна».

Накірунак расшырэння «вокнаў» – «вокны» пры кожным наступным прыёме расшыраюцца раўнамерна па перыферыі або толькі з асобных старон.

Шырыня лесааднаўленчага пояса – глыбіня разрэджваемай часткі дрэвастою ад прылеглай да «акна» сцяны лесу. Вагаецца ад 5 да 25 м, але ў сярэднім не перавышае палову вышыні дрэвастою.

Інтэнсіўнасць высечкі – працэнт высякаемага за адзін прыём запасу (сюды ўключаюць і драўніну, што высякаецца на волаках і пагрузачных пляцоўках).

Пры групава-паступовых высечках у першы прыём звычайна высякаюць усе дрэвы ў «вокнах» і зрэджваюць на 50% дрэвастой у першым лесааднаўленчым поясе, пры другім прыёме – высякаюць астатнюю палову дрэў у першым лесааднаўленчым поясе і зрэджваюць на 50% дрэвастой у другім лесааднаўленчым поясе і г.д., пакуль не будзе высечаны ўвесь дрэвастой на лесасецы.

Колькасць прыёмаў – разлічваецца ў залежнасці ад колькасці «вокнаў» на 1 га, іх памераў (плошчы), шырыні лесааднаўленчага пояса, інтэнсіўнасці зрэджвання дрэвастою ў «вокнах» і лесааднаўленчых паясах пры кожным прыёме высечкі (у сярэднім колькасць прыёмаў можа быць 4, 5 або 6).

Парадак адбору дрэў у высечку і паўтаральнасць прыёмаў–як і для раўнамерна-паступовых ВГК.

Памер «вокнаў», іх колькасць на 1 га і паўтаральнасць прыёмаў таксама вар’іруюць у залежнасці ад наяўнасці або адсутнасці курцін падросту; біялагічных асаблівасцей парод і саставу дрэвастою; асаблівасцяў лесааднаўлення; тэхналагічнай схемы лесанарыхтоўчых работ і ступені іх механізацыі; групы лясоў і эканамічных умоў.

Перыяд (працягласць, цыкл) высечкі – павінен быць не больш 40 гадоў.

Тэхналогія распрацоўкі лесасек уключае валку дрэў, абрэзку ствалоў ад сучча, раскражоўку хлыстоў на сартыменты, тралёўку, пагрузку і вывазку драўніны.

Уладкаванне пагрузачных пляцовак павінна праводзіцца ў месцах без падросту і маладняку, які належыць захаваць, а пракладка волакаў магчыма паблізу саміх «вокнаў», каб выканаць тралёўку нарыхтаванай драўніны, або магчыма прымяняць традыцыйную пасечную тэхналогію, пры якой пракладзеныя перад першым прыёмам высечкі волакі будуць выконваць сваю функцыю напрацягу ўсяго перыяду высечкі.

Пры падборцы сістэмы машын і механізмаў і распрацоўцы найбольш рацыянальных тэхналагічных схем лесасечных работ рэкамендуецца выкарыстоўваць матэрыялы, выкладзеныя ў [5–8].

Ачыстка месцаў высечак і мерапрыемствы па лесааднаўленню – згодна з вышэй выкладзеным матэрыялам.

Працягла-паступовыя высечкі (ППВ) праводзяць у розна-ўзроставых дрэвастоях за 2 прыёмы з пакіданнем на другі прыём дрэў, якія не дасягнулі ўзросту спеласці. Апошнія высякаюць пасля дасягнення імі эксплуатацыйных памераў, як правіла, праз 30–40 гадоў.

Арганізацыйна-тэхнічныя элементы ППВ: колькасць прыёмаў, паўтаральнасць прыёмаў, інтэнсіўнасць высечкі за кожны прыём, парадак адбору дрэў у высечку, тэхналогія лесасечных работ, ачыстка месцаў высечак, мерапрыемствы па лесааднаўленню.

Для правядзення працягла-паступовых высечак падбіраюць дрэвастоі на дрэнажаваных глебах, у другім ярусе якіх налічваецца на 1 га не менш за 600–800 танкамерных хвойных дрэў.

У першы прыём высечкі высякаюцца дрэвы старэйшых пакаленняў, сухастойныя, фаутныя. Інтэнсіўнасць высечкі складае каля 30% па колькасці дрэў і 40–60% па запасу, улічваючы дрэвы на волаках і пагрузачных пляцоўках. Пасля высечкі самкнутасць дрэвавага полага павінна быць 0,4 і вышэй.

Палосна-паступовыя высечкіадносяцьякда сістэмы паступовых ВГК,так іда камбінаваных. Дрэвастой высякаюць суцэльна-цераспалосна за1 клас узросту з адначасовым раўнамерным зрэджваннем дрэвастоя на пакідаемых палосах лесу.

Палосна-паступовыя высечкі праводзяць у сасновых, бярозавых, асінавых і шэраальховых насаджэннях з добранадзейным падростам каштоўных парод, часцей у верасковай, бруснічнай, імшыстай, чарнічнай серыях тыпаў лесу, на дрэнажаваных глебах. Дапускаецца правядзенне палосна-паступовых высечак у сасновых насаджэннях без падросту галоўных парод [8].

Арганізацыйна-тэхнічныя элементы палосна-паступовых высечак наступныя: максімальная плошча лесасекі, колькасць прыёмаў, шырыня высякаемых і пакідаемых палос, інтэнсіўнасць высечкі, паўтаральнасць прыёмаў, парадак адбору дрэў у высечку, тэхналогія лесасечных работ, перыяд высечкі, ачыстка месцаў высечак і мерапрыемствы па лесааднаўленню.

Максімальная плошча лесасекідля палосна-паступовыхвысечакў лясах І і ІІ груп складае не больш 20 га. Мінімальнаяплошча лесасекі–таксацыйны выдзел цалкам пры магчымасці нарэзкі 2–3 палос і больш.

Колькасць прыёмаў для палосна-паступовых высечак можа быць 2 – калі высякаемая паласа чаргуецца з пакідаемай паласой такой жа або меншай шырыні, або 3 – калі высякаемая паласа чаргуецца з пакідаемай кулісай, шырыня якой больш высякаемай палосы.

Шырыня высякаемых і пакідаемых палос – шырыня высякаемай у першы прыём паласы да 20–25 м (прыкладна роўная сярэдняй вышыні дрэвастоя і не павінна перавышаць яе) з такой жа шырынёй пакідаемай на другі прыём паласы; у хваёвых насаджэннях пакідаемая пасля першага прыёму высечкі шырыня палос можа быць менш указанага памеру; пры адсутнасці падросту галоўных парод шырыня высякаемай у першы прыём паласы павінна быць 15-17 м з пакіданнем кулісы шырынёй 30-35 м (колькасць прыёмаў высечкі – 3).

Інтэнсіўнасць высечкі ў кожны прыём – пры двухпрыёмнай высечцы – 55–65% у першы прыём; пры трохприёмнай – 35–40% у першы прыём і 50–55% у другі прыём.

Паўтаральнасць прыёмаў – праз 4 і больш гадоў пры наяўнасці дастатковай колькасці падросту галоўных парод у адпаведнасці з [3] вышынёй больш 0,4 м.

Парадак адбору дрэў у высечку – адначасова з правядзеннем першага прыёму высечкі, акрамя выдалення ўсіх дрэў у выякаемых палосах, зрэджваюцца пакідаемыя палосы да паўнаты не ніжэй 0,5 у залежнасці ад складу древастоя (у змешаных сасняках выдаляецца пладаносная бяроза, елка, другі ярус або падрост елкі, а таксама праводзіцца кальцаванне асіны).

Тэхналогія лесасечных работ – выбіраецца ў адпаведнасці з [5–8] для пэўных вытворчых умоў з улікам магчымасці выканання лесаводчых патрабаванняў, наяўнасці машын і механізмаў, магчымасці выкарыстання біямасы нарыхтоўваемых дрэў.

Перыяд высечкі – складае не больш 20 гадоў.

Ачыстка месцаў высечак і мерапрыемствы па лесааднаўленню – згодна з [5–8].

Добраахвотна-выбарачныя высечкі праводзяцца пераважна ў рознаўзроставых дрэвастоях: саснякі кіслічныя, ельнікі і дубравы кіслічныя і сніткавыя; дубравы крапіўныя, папаратнікавыя і пойменныя, складаныя ліпнякі з удзелам цвёрдалісцевых парод.

Арганізацыйна-тэхнічнымі элементамі дабравольна-выбарачных высечак з’яўляюцца: інтэнсіўнасць высечкі, паўтаральнасць прыёмаў, парадак адбору дрэў у высечку, тэхналогія лесасечных работ, ачыстка месцаў высечак, мерапрыемствы па лесааднаўленню.

Высечка можа паўтарацца праз 5–10 і больш гадоў, у залежнасці ад агульнага стану насаджэння і ходу аднаўлення.

У адзін прыём высякаецца не больш як 35% агульнага запасу дрэвастою, а часцей –значна менш. Правядзенне дабравольна-выбарачнай высечкі не павінна весці да зніжэння паўнаты ніжэй за 0,6. З насаджэння ў першую чаргу выразаюцца фаутныя і перастойныя дрэвы, якія перашкаджаюць росту лепшых, а таксама прыспеўшыя да высечкі дрэвы з аслабленым прыростам.

Магістральныя і пасечныя волакі пры дабравольна-выбарачнай высечцы не прасякаюцца. Валка дрэў, абрэзка сучча, раскражоўка хлыстоў на сартыменты, тралёўкаправодзіццапа эколагаашчадных тэхналогіях.

Ніжэй прыведзены прыклад выкання заданняў 5 і 6 для варыянтаў 114 і 115, характарыстыка якіх прадстаўлена ў дадатку 1.

Спачатку выконваецца ацэнка паспяховасці натуральнага аднаўлення лесу. Для ацэнкі ўзнаўлення лесу неабходна для свайго варыянта вызначыць, ці з’яўляюцца дрэвавыя пароды, прадстаўленыя ў узнаўленні пад полагам дадзенага тыпу леса мэтавымі гаспадарча каштоўнымі відамі.

У нашым выпадку для сасняка чарнічнага (варыянт 114), тып умоў месцаўзрастання А3, толькі падрост сасны з’яўляецца гаспадарча каштоўным відам, ўзнаўленне дуба ў гэтых лесараслінных умовах выконвае ролю падлесачнага яруса і пры ацэнцы ўзнаўлення лесу не ўлічваецца.

Па шкале «Нарматывы колькасці падросту, які забяспечвае асяроддзеахоўныя функцыі лесу пры правядзенні раўнамерна-паступовых і групава-паступовых высечак» [3] (табл. 12) пры назначэнні магчымага спосабу паступовай высечкі галоўнага карыстання таксама ўлічваецца ўмоўна буйны падрост і каэфіцыент сустракальнасці падросту.

У нашым выпадку для сасняка чарнічнага колькасць умоўна буй­на­га падроста сасны складае 1000 шт. га, таму па шкале табл. 12 з улі­кам раўнамернага размеркавання падроста (каэфіцыент сус­т­ра­ка­ль­нас­ці – 0,7) ацэнка ўзнаўлення нас­туп­ная – пад­рос­та сасны дас­тат­ко­ва для назначэння раўнамерна-пас­ту­по­вай трох­пры­ем­най вы­сеч­кі галоўнага карыстання (з табл. 12 мі­ні­ма­ль­ная ко­ль­касць умоўна-буйнога падроста перад абнасень-вальным пры­ё­мам 0,5 тыс. шт./га). Па шка­ле «Нарматывы для наз­на­чэн­ня суцэльных высечак з захаваннем пад­рос­ту» [3] (табл. 11) для чарнічнай серыі тыпаў лесу пры колькасці ўмоў­на буйнога пад­рос­та сасны 1,0 тыс. шт. на 1 га ацэнка ўзнаўлення нас­туп­ная – падроста сасны недастаткова для назначэння су­цэ­ль­най вы­сеч­кі з захаваннем падроста. Раўнамерна-пас­ту­по­вую трох­пры­ем­ную вы­сеч­ку галоўнага карыстання можна назначыць пры адноснай паўнаце дрэвастою 0,7–0,8, а паколькі у нашым выпадку яго паўната складае толькі 0,6, то на дадзеным учас­т­ку мэ­таз­год­на правядзенне суцэльнай высечкі галоўнага ка­рыс­тан­ня без за­ха­ван­ня падроста.

Для бярэзніка кіслічнага (варыянт 115), тып умоў месцаўзрастання С2, пры ацэнцы ўзнаўлення падрост елкі і дуба з’яўляюцца гаспадарча каштоўнымі відамі. Пры паўнаце 0,7 і наяўнасці пад полагам 3260 шт. га умоўна буйнага падроста гаспадарча каштоўных відаў (елкі 2010 шт. га і дуба 1250 шт. га) па шкале табл. 12 з улі­кам раўнамернага размеркавання падроста (каэфіцыент сус­т­ра­ка­ль­нас­ці – 0,7) ацэнка ўзнаўлення нас­туп­ная – пад­рос­та сасны дас­тат­ко­ва для назначэння раўнамерна-пас­ту­по­вай двух­п­ры­ем­най вы­сеч­кі галоўнага карыстання (з табл. 12 мі­ні­ма­ль­ная ко­ль­касць умоў­на-буйнога падроста перад асвятляльным пры­ё­мам 3,0 тыс. шт./га. Па шкале «Нарматывы для наз­на­чэн­ня суцэльных высечак з захаваннем падроста» [3] (табл. 11) для кіслічнай серыі тыпаў лесу пры колькасці ўмоўна буйнога пад­рос­та елкі і дуба 3260 шт. на 1 га ацэнка ўзнаўлення нас­туп­ная – падроста сасны дастаткова для назначэння суцэльнай вы­сеч­кі з захаваннем падроста. З улікам адноснай паўнаты дрэвастоя 0,7 можна сказаць, што у выпадку правядзення суцэльнай вы­сеч­кі рэзка асветлены падрост елкі можа загінуць, таму на дадзеным участку праектуем правядзенне двухпрыемнай раўнамерна-паступовай высечкі галоўнага карыстання.

Арганізацыйна-тэхнічныя элементы для суцэльналесасечнай палоснай высечкі галоўнага карыстання:

шырыня лесасекі – па табл. 13 для сасновага насаджэння ў ІІ групе лясоў прымаем 100 м;

форма лесасекі – прамавугольная;

напрамак высечкі – у нашым лясніцтве пераважаюць заходнія вятры, таму праектуем напрамак высечкі насустрач ветру – з усходу на захад;

напрамак лесасекі – заўсёды перпендыкулярны напрамку высечкі, таму праектуем з поўначы на поўдзень;

спосаб прымыкання лесасек – праектуем непасрэдны;

тэрмін прымыкання лесасек – па табл. 13 для сасновага насаджэння ў ІІ групе лясоў прадугледжана не менш 3 гадоў, але ўлічваючы, што высечку праводзім без захавання падросту з наступным штучным лесааднаўленнем, то тэрмін прымыкання лесасек прымаем 1 год;

Усе запраектаваныя арганізацыйна-тэхнічныя элементы суцэльналесасечнай палоснай высечкі паказаны на плане – мал. 1 (маштаб 1:10000).