Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЗФ Лесаводства 20 11 2011 г.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
2.7 Mб
Скачать

Табліца 13 – Параметры асноўных арганізацыйна-тэхнічных элементаў высечак галоўнага карыстання

Віды ВГК

Арганізацыйна-тэхнічныя элементы высечак

Параметры арганізацыйна-тэхнічных элементаў па групах лясоў

I

II

Суцэльна-участко­выя

Плошча лесасек па пародах, не больш, га:

дуб і іншыя цвёрдалісцевыя

хваёвыя

мяккалісцевыя

3

5

10

5

10

15

Суцэльналесасеч­ныя палосныя

Шырыня лесасек па пародах, не больш, м:

дуб і іншыя цвёрдалісцевыя

хваёвыя

мяккалісцевыя

50

75

100

100

100

100

Тэрміны прымыкання лесасек, па пародах, не менш, гадоў:

дуб і іншыя цвёрдалісцевыя

хваёвыя

мяккалісцевыя

4

4

2

3

3

1

Раўнамерна-пас­туповыя і групава-пасту­повыя

Плошча лесасек, не больш, га

20

30

Палосна-паступовыя, працягла-паступо­выя і добраахвотна-выба­рачныя высечкі

Плошча лесасек, не больш, га

20

20

Заўвага: У насаджэннях, пашкоджаных да ступені прыпынення росту па­жа­ра­мі, шкоднікамі і хваробамі, а таксама ў моцна расстроеных, калі ў іх даз­во­ле­ны ва ўстаноўленым парадку суцэльныя санітарныя высечкі, шырыня лесасек мо­жа быць павялічана да памеру фактычнага пашкоджання насаджэнняў. Шы­ры­ня лесасек пры суцэльных высечках у насаджэннях, якія ўзрастаюць на схілах стром­нас­цю 15º і больш, устанаўліваецца не больш 50 м.

Шырыня і форма лесасекі. Шырыня лесасекі ўстанаўліваецца ў залежнасці ад адлегласці, на якую налятае дастатковая колькасць насення ад сцен лесу.

Улічваецца таксама ўплыў сцен лесу на змяненне мікракліматычных і глебавых умоў, ступень здзірванення высечкі і на магчымасць нерацыянальнай змены парод. Асобае значэнне надаецца захаванню папярэдняга аднаўлення галоўнай пароды пры праектаванні механізаваных лесанарыхтовак.

Правілы высечак прадугледжваюць пэўную шырыню лесасек (ад 50 да 100м) у залежнасці ад пароды і групы лясоў (гл. табл. 13).

Форма лесасекі звычайна бывае прамавугольнай.

Напрамак высечкі – гэта напрамак, у якім лесасекі ідуць адна за адной. Ён заўсёды выбіраецца насустрач галоўнай небяспецы (ветру, цячэнню вады, эрозіі і інш.). У цэнтральных, заходніх і паўночна-заходніх раёнах еўрапейскай часткі СНД галоўнай небяспекай з’яўляюцца заходнія вятры, якія пераважаюць у найбольш небяспечныя ў адносінах да ветравалу поры года. Напрамак высечкі заўсёды перпендыкулярны напрамку лесасекі, але галоўным і вызначальным з’яўляецца напрамак высечкі, а затым, у залежнасці ад яго, устанаўліваецца напрамак лесасекі.

Напрамак лесасекі –гэта напрамак доўгага боку лесасекі ў адносінах да частак свету. Ён павінен садзейнічаць абнасеньванню лесасекі ад сцен лесу і забяспечыць больш спрыяльныя ўмовы для прарастання насення, укаранення ўсходаў і далейшага росту і развіцця самасеву. Аказваючы вялікі ўплыў на мікракліматычныя, эдафічныя асаблівасці высечак, напрамак лесасекі мае значэнне таксама і для далейшага росту і фарміравання саставу папярэдняга аднаўлення.

Спосаб прымыкання лесасек –гэта парадак прасторавага размяшчэння лесасек у адносінах адна да адной. Спосаб прымыкання лесасек бывае непасрэдным, калі кожная наступная лесасека размяшчаецца побач з папярэдняй, цераспалосным– калі лесасекі чаргуюцца з палосамі нявысечанага лесу, якіяроўны ім па шырыні ікулісным, каліпаласа лесу, якая застаецца, у два або ў тры разы шырэйшая за высечаныя лесасекі.

Правілы высечак лесу ўстанаўліваюць непасрэдны спосаб прымыкання лесасек, хоць у асобных выпадках (у ветраўстойлівых дрэвастоях на свежых і сухіх глебах) прыроднае аднаўленне высечак забяспечваецца пры цераспалосным і кулісным прымыканні.

Тэрмін прымыкання лесасек – гэта перыяд, праз які кожная лесасека прымыкае да раней высечанай пры непасрэдным спосабе прымыкання. Тэрмін прымыкання ўстанаўліваецца ў залежнасці ад умоў аднаўлення высечак і звычайна раўняецца перыяду паміж двума насеннымі гадамі. Год высечкі ў тэрмін прымыкання не ўключаецца: гэта значыць, што, напрыклад, пры 3-гадовым тэрміне прымыкання лесасекі будуць высякацца ў 2012, 2015гг. і г.д.

Усе арганізацыйна-тэхнічныя элементы суцэльналесасечнай палоснай высечкі, якія праектуюцца, павінны быць паказаны на плане (маштаб 1:10000).

Тэхналогія распрацоўкі лесасек уключае валку,абрэзкуствалоў ад сучча, раскражоўку хлыстоў на сартыменты,тралёўку, пагрузку і вывазкудраўніны.

Пры гэтым пракладка волакаў і ўладкаванне пагрузачных пляцовак павінны праводзіцца ў месцах, дзе падросту і маладняку, які належыць захаваць, будзе нанесены найменшы ўрон.

Пры падборцы сістэмы машын і механізмаў і распрацоўцы найбольш рацыянальных тэхналагічных схем лесасечных работ рэкамендуецца выкарыстоўваць матэрыялы, выкладзеныя ў Руководствепо организации и проведению рубок в лесах Республики Беларусь (2006), Рекомендацияхпо переработке древесного сырья в лесу для энергетических целей(2010) і Рекомендациях по проведению полосно-постепенных рубок в лесах Республики Беларусь (2011).

Ачыстка месцаў высечак – выдаленне парубачных рэшткаў (вяршынь дрэў, сучча, галінак) з лесасекі ці прывядзенне іх у стан, які забяспечвае ўмовы для лесааднаўлення і росту, з’яўляецца заключнай аперацыяй лесасечных работ.

Парубачныя рэшткі складаюць 15–20% запасу дрэвастою. Іх выкарыстоўваюць на паліва, вытворчасць тэхналагічнай шчапы, шкіпінару, вітамінную і хвойную муку і іншыя каштоўныя прадукты.

Невыкарыстоўваемыя парубачныя рэшткі пасля тралёўкі і вывазкі драўніны звычайна раскіданы па ўсёй плошчы лесасекі. Гэта перашкаджае росту падросту і натуральнаму лесааднаўленню, падрыхтоўцы глебы пад лясныя культуры, павышае пажарную бяспеку ў лясах у 1,5–3,5 раза, садзейнічае з’яўленню шкоднікаў і хвароб.

Усю разнастайнасць спосабаў ачысткі лесасек І.С. Мелехаў аб’яднаў у 3 групы: