- •ЛЕСаВоДства Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў завочнага факультэта спецыяльнасці 1-75 01 01 «Лясная гаспадарка»
 - •Прадмова
 - •1. Агульныя ўказанні
 - •2. Праграма дысцыпліны
 - •1.3. Функцыі лясных экасістэм
 - •Раздзел 2. Экалогія лесу
 - •2.1. Экалагічныя фактары і лес
 - •2.2. Радыяцыйны рэжым і лес
 - •2.3. Лес і цяпло
 - •2.4. Атмасфернае паветра і лес
 - •2.5. Лес і вільгаць
 - •2.6. Лес і глеба
 - •2.7. Біятычныя экалагічныя фактары ў жыцці лесу
 - •2.8. Антрапагенныя і тэхнагенныя фактары і лес
 - •Раздзел 3. Класіфікацыя лясоў
 - •3.1. Лесарасліннае раяніраванне
 - •3.2. Тыпалогія лесу
 - •3.3. Канцэпцыі лясной тыпалогіі
 - •3.4. Лясная расліннасць Беларусі
 - •Раздзел 4. Дынаміка лесу
 - •4.6. Біяразнастайнасць лясоў, як аснова іх устойлівасці
 - •Частка 2. Лесаводства Раздзел 5. Лесаводства ў сістэмах лесакарыстання і лесавырошчвання
 - •5.1. Лесаводства як навука і галіна гаспадаркі
 - •5.2. Лесаводчыя сістэмы
 - •5.3. Высечкі лесу
 - •7.6. Ачыстка лесасек
 - •7.7. Лесаводча-экалагічная ацэнка розных спосабаў высечак і лесаўзнаўлення
 - •7.8. Захаванне бяспечных умоў працы пры выкананні лесаводчых работ
 - •Раздзел 8. Павышэнне прадукцыйнасці і захаванне біялагічнай разнастайнасці лясоў
 - •8.1. Мерапрыемствы па захаванні біялагічнай прадукцыйнасці лясоў
 - •8.2. Павышэнне прадукцыйнасці лясоў
 - •3. Пытанні і заданні да кантрольнай работы Нумар варыянта кантрольнай работы адпавядае дзвюм апошнім лічбам нумара заліковай кніжкі (табл. 1).
 - •Пытанні і заданні да кантрольнай работы
 - •У табл. 2 прыведзены пералік тэарэтычных пытанняў (№ 1 і № 2) для выканання кантрольнай работы. Табліца 2 Тэарэтычныя пытанні для выканання кантрольнай работы
 - •Характарыстыка дрэвастояў
 - •Размеркаванне насаджэнняў па класах банітэту (па ўзросце і паходжанні)
 - •Стандартная табліца сум плошчаў сячэнняў і запасаў на 1 га пры паўнаце 1,0 сасновых, яловых, бярозавых, асінавых і чорнавольхавых дрэвостояў Беларусі
 - •Стандартная табліца сум плошчаў сячэнняў і запасаў на 1 га пры паўнаце 1,0 дубовых, кляновых, ліпавых, грабавых і ясяневых дрэвостояў Беларусі
 - •Нарматывы для вызначэння класаў таварнасці [2]
 - •Характарыстыка ўзнаўлення пад полагам лесу
 - •Выбар метаду ўзнаўлення лесу на высечках
 - •Нарматывы для назначэння суцэльных высечак з захаваннем падросту
 - •Табліца 13 – Параметры асноўных арганізацыйна-тэхнічных элементаў высечак галоўнага карыстання
 - •1. Безагнявыя спосабы:
 - •2. Агнявыя спосабы:
 - •3. Камбінаваныя спосабы:
 - •Малюнак 1 – Схема арганізацыйна-тэхнічных элементаў у квартале спелага лесу з непасрэдным прымыканнем
 - •Табліца 14 – Віды высечак догляду за лесам
 - •Табліца 15 – Нарматывы высечак догляду за лесам
 - •Табліца 18 – Вызначэнне саставу дрэвастоя пасля высечкі догляду
 - •4. Указанні да курсавога праекта на тэму «Праект лесагаспадарчых мерапрыемстваў у лясах ______________ лясніцтва _______________ лясгаса»
 - •4.1. Структура курсавога праекта
 - •4.2. Указанні да выканання асобных раздзелаў праекта
 - •(Па б.Д. Жылкіну)
 - •Літаратура Асноўная
 - •Дадатковая
 
Выбар метаду ўзнаўлення лесу на высечках
| 
			 Лесаўзнаўленчыя мерапрыемствы  | 
			 Ступень вільготнасці глебы, эдафатоп  | 
			 Колькасць добранадзейнага падросту гаспадарча каштоўных парод, тыс. шт. на 1 га, у залежнасці ад вышыні  | |||
| 
			 хвойных пород  | 
			 цвердаліс-тых парод і вольхі насеннага паходжання вышынёй больш за 0,5 м  | ||||
| 
			 дробны, вышынёй да 0,5 м  | 
			 сярэдні, вышынёй 0,6–1,5 м  | 
			 буйны, вышынёй больш за 1,5 м  | |||
| 
			 Высечка застаецца пад натуральнае ўзнаўленне  | 
			 Сухія, А1 Свежыя, А2 В2 С2 Д2 Вільготныя А3 В3 С3 Д3  | 
			 Больш за 5 
 Больш за 4 
 Больш за 3  | 
			 Больш за 3,5 Больш за 2,5 Больш за 2  | 
			 Больш за 2 
 Больш за 1,5 
 Больш за 1  | 
			 – 
 Больш за 2 
 Больш за 1,5  | 
| 
			 Камбінаванае ўзнаўленне лесу (праводяць мера-прыемствы па са-дзейнічанні нату-ральнаму аднаўлен-ню або ствараюцца частковыя лясныя культуры)  | 
			 
 Сухія, А1 
 Свежыя, А2 В2 С2 Д2 
 Вільготныя, А3 В3 С3 Д3  | 
			 
 2–5 
 1,5–4 
 
 1,5–4  | 
			 
 1,5–3,5 
 1–2,5 
 
 1–2  | 
			 
 1–2 
 0,5–1,5 
 
 0,5–1  | 
			 
 – 
 1–2 
 
 1–1,5  | 
| 
			 Штучнае лесаўзнаўленне (ствараюцца суцэльныя лясныя культуры)  | 
			 Сухія, А1 Свежыя і вільготныя А2 В2 С2 Д2 А3 В3 С3 Д3  | 
			 Менш за 2 
 Менш за 1,5  | 
			 Менш за 1,5 Менш за 1 
  | 
			 Менш за 1 
 Менш за 0,5  | 
			 – 
 Менш за 1 
  | 
У нашым выпадку пераважае сярэдні па вышыні падрост, таму колькасць дробнага падросту трэба памнажаюць на 0,6, а колькасць буйнага падросту – на 1,25:
2,2 х 0,6 + 4,0 х 1,0 + 2,3 х 1,25 = 8,195 тыс. шт. на 1 га.
Па шкале табл. 10 назначаем метад узнаўлення лесу пасля высечкі: для ступені вільготнасці глебы свежая, эдафатоп А2 пры пераважаючай сярэдняй вышыні (0,6–1,5 м) і колькасці добранадзейнага падросту гаспадарча каштоўных парод больш за 2,5 тыс. шт. на 1 га (у нас фактычна 8,195 тыс. шт. на 1 га) высечка застаецца пад натуральнае ўзнаўленне.
Табліца 11
Нарматывы для назначэння суцэльных высечак з захаваннем падросту
| 
				 Серыі тыпаў лесу  | 
				 Мінімальная колькасць умоўна буйнога падросту, у тыс. шт./га, для правядзення суцэльнай высечкі  | ||
| 
				 сасна  | 
				 елка  | 
				 дуб  | |
| 
				 Лішайнікавая, верасовая  | 
				 4  | 
				 –  | 
				 –  | 
| 
				 Бруснічная, імшыстая  | 
				 2,5  | 
				 3  | 
				 –  | 
| 
				 Арляковая, злакавая, кіслічная  | 
				 3  | 
				 3  | 
				 2  | 
| 
				 Чарнічная  | 
				 3  | 
				 3  | 
				 2,5  | 
| 
				 Сніткавая, крапіўная, папаратнікавая  | 
				 –  | 
				 3  | 
				 2  | 
| 
				 Даўгамошная  | 
				 2,5  | 
				 2,5  | 
				 –  | 
| 
				 Прыручаёва-травяная  | 
				 2,5  | 
				 2,5  | 
				 –  | 
| 
				 Багуновая, асакова-сфагнавая, сфагнавая  | 
				 2  | 
				 2  | 
				 –  | 
| 
				 Асаковая, балотна-папаратнікавая, вятроўнікавая  | 
				 –  | 
				 2  | 
				 –  | 
| 
				 Пойменная, лугавіковая  | 
				 –  | 
				 –  | 
				 2  | 
Для ацэнкі ўзнаўлення лесу по шкале «Нарматывы для назначэння суцэльных высечак з захаваннем падросту»[3] (табл. 11) улічваецца ўмоўна буйны падрост, таму колькасць дробнага падросту трэба памнажаюць на 0,5 і колькасць сярэдняга адпаведна на 0,8.
2,2 х 0,5 + 4,0 х 0,8 + 2,3 х 1,0 = 6,6 тыс. шт. на 1 га.
Паколькі для назначэння суцэльных высечак з захаваннем падросту ў імшыстай серыі тыпаў лесу мінімальная колькасць умоўна буйнога падросту сасны павінна быць 2,5 тыс. шт. на 1 га (у нас фактычна 6,6 тыс. шт. на 1 га), то па шкале табл. 11 ацэнка ўзнаўлення наступная – падроста сасны дастаткова для назначэння суцэльнай высечкі з захаваннем падроста.
Па шкале «Нарматывы колькасці падросту, які забяспечвае асяроддзеахоўныя функцыі лесу пры правядзенні раўнамерна-паступовых і групава-паступовых высечак» [3] (табл.12) пры ацэнцыўзнаўленняі назначэнні магчымага спосабу паступовай высечкі галоўнага карыстання таксама ўлічваецца ўмоўна буйны падрост і каэфіцыент сустракальнасці падросту.
Сустракальнасць падросту «С» уяўляе сабой суадносіны колькасці ўліковых пляцовак з наяўнасцю хаця б аднаго экзэмпляра падросту «ni» да агульнай колькасці пляцовак «n». Калі С > 0,7, то аднаўленне лічыцца раўнамерным і магчыма назначэнне раўнамерна-паступовай высечкі (пры якіх дрэвастой высякаецца за 2–4 прыёмы шляхам паслядоўнага раўнамернага зрэджвання яго на працягу аднаго класа ўзросту). Калі С = 0,40–0,69, то размеркаванне падросту па плошчы нераўнамернае, а калі С < 0,40 – групавое або курціннае. Як правіла, у насаджэннях з наяўнасцю курціннага і нераўнамернага падросту назначаюцца групава-паступовыя (або групава-выбарачныя) высечкі галоўнага карыстання (пры якіх спелы дрэвастой высякаюць паступова, групамі ў выглядзе вокнаў ці стужак у некалькі прыёмаў (да 4–5) у месцах, дзе ёсць курціны падросту)
Колькасць прыёмаў высечкі залежыць ад групы лясоў, тыпу лесу, біялагічных асаблівасцей галоўнай пароды, саставу, формы, паўнаты, банітэту, санітарнага стану дрэвастою, а таксама ад умоў узнаўлення лесу, і наяўнасці падросту пад полагам. Іх можа быць 4, 3 ці 2.
Табліца 12 – Нарматывы колькасці падросту, які забяспечвае асяроддзеахоўныя функцыі лесу пры правядзенні раўнамерна-паступовых
і групава-паступовых высечак
| 
				 Парода  | 
				 Групы тыпаў лесу  | 
				 Мінімальная колькасць умоўна-буйнога падросту па прыёмах высечкі, тыс. шт./га  | ||||
| 
				 перад падрых-тоўчым  | 
				 перад абнасень-вальным  | 
				 перад асвятля-льным  | 
				 перад заключ-ным  | 
				 пасля заключ-нага  | ||
| 
				 Сасна  | 
				 верасовая  | 
				 не мае значэння  | 
				 самасеў ці падрост у колькасці 0,5  | 
				 3  | 
				 8  | 
				 6  | 
| 
				 
  | 
				 бруснічная  | 
				 
  | 
				 
  | 
				 
  | ||
| 
				 
  | 
				 імшыстая  | 
				 3  | 
				 7  | 
				 5  | ||
| 
				 
  | 
				 арляковая  | 
				 
  | 
				 
  | 
				 
  | 
				 
  | 
				 
  | 
| 
				 
  | 
				 чарнічная  | 
				 
  | 
				 
  | 
				 
  | ||
| 
				 
  | 
				 кіслічная  | 
				 
  | 
				 
  | 
				 
  | ||
| 
				 
  | 
				 даўгамошная  | 
				 4  | 
				 5  | 
				 4  | ||
| 
				 Елка  | 
				 бруснічная  | 
				 
  | 
				 
  | 
				 
  | ||
| 
				 
  | 
				 імшыстая  | 
				 
  | 
				 
  | 
				 
  | ||
| 
				 
  | 
				 чарнічная  | 
				 3  | 
				 7  | 
				 4  | ||
| 
				 
  | 
				 сніткавая  | 
				 
  | 
				 
  | 
				 
  | ||
| 
				 
  | 
				 даўгамошная  | 
				 4  | 
				 5  | 
				 4  | ||
| 
				 Дуб  | 
				 ва ўсіх тыпах лесу  | 
				 2  | 
				 4  | 
				 3  | ||
| 
				 Бяроза  | 
				 кіслічная з другім ярусам дуба ці елкі  | 
				 1,7  | 
				 1,5  | 
				 1,2  | ||
| 
				 Асіна  | 
				 сніткавая  | 
				 1,7  | 
				 1,5  | 
				 1,2  | ||
| 
				 Пры адпаведнай колькасці умоўна-буйнога падроста назначаюцца высечкі  | ||||||
| 
				 –  | 
				 4-прыёмныя  | 
				 3-прыёмныя  | 
				 2-прыёмныя  | 
				 –  | ||
У нашым выпадку пры наяўнасці пад полагам сасняка імшыстага ёсць 6,6 тыс. шт. на 1 га ўмоўна буйнога падроста сасны, які раўнамерна размешчаны па плошчы ўчастка (каэфіцыент сустракальнасці – 0,7), таму па шкале табл. 12 ацэнка ўзнаўлення наступная – падроста сасны дастаткова для назначэння раўнамерна-паступовай двухпрыемнай высечкі галоўнага карыстання (з табл. 12 мінімальная колькасць умоўна-буйнога падроста перад асвятляльным прыёмам 3 тыс. шт./га).
Заключэнне: Для сасняка імшыстага (эдафатоп А2) пры пераважаючай сярэдняй вышыні (0,6–1,5 м) і колькасці добранадзейнага падросту гаспадарча каштоўных парод 8,2 тыс. шт. на 1 га высечка застаецца пад натуральнае ўзнаўленне. На ўчастку спелага лесу пры наяўнасці пад полагам 6,6 тыс. шт. на 1 га ўмоўна буйнога падроста сасны, які раўнамерна размешчаны па плошчы ўчастка (каэфіцыент сустракальнасці – 0,7) можна назначыць раўнамерна-паступовую двухпрыемную высечку або суцэльную высечку галоўнага карыстання з захаваннем падроста.
Заданні 5 і 6.
Запраектаваць і абгрунтаваць сістэму і спосаб высечак галоўнага карыстання (абавязкова суцэльналесасечную высечку і адзін з спосабаў паступовай высечак ці добраахвотна-выбарачнуюх высечку), іх арганізацыйна-тэхнічныя элементы высечкі для ўчасткаў згодна варыянта задання з апісаннем ўчасткаў спелага лесу (дадатак 1). Пры абгрунтаванні суцэльнай высечкі кіруйцеся таксама ацэнкай забяспечанасці хвойных і шыракалістых насаджэнняў добранадзейным падростам мэтавых парод (табл. 11).
Тлумачальная запіска да выканання заданняў 5 і 6.
Для абгрунтавання спосабаў высечак галоўнага карыстання» для ўчасткаў выконваецца ацэнка паспяховасці натуральнага аднаўлення лесу (як указана для выкання задання 4, стар. 38), ўстанаўліваюцца і абгрунтоўваюцца сістэма і спосаб высечак згодна з Правіламі высечак лесу ў РБ [3] і іншымі галіновымі нарматыўнымі дакументамі [4–8].
Пры абгрунтаванні мэтазгоднасці правядзення прынятай высечкі ў тым або іншым тыпе лесу неабходна выкарыстоўваць літаратурныя даныя і звесткі аб біялагічных асаблівасцях галоўнай пароды, паходжанні і саставе дрэвастою, умовах аднаўлення, а таксама ступень механізацыі лесанарыхтоўчых работ і эканамічныя ўмовы раёна.
У адпаведнасці з Правіламі высечак лесу ў РБ, аб’ектамі правядзення паступовых высечак галоўнага карыстання (ПВГК) з’яўляюцца спелыя дрэвастоі ўсіх парод, дзе высечкамі галоўнага карыстання можна забяспечыць у кароткі тэрмін натуральнае аднаўленне гаспадарча каштоўных у дадзеных лесараслінных умовах парод.
Раўнамерна-паступовыя ВГК і групава-паступовыя ВГК праводзяць пераважна ў сасняках верасовых, бруснічных, імшыстых, сасняках і ельніках арляковых і кіслічных; дубравах і ельніках сніткавых, крапіўных і кіслічных; у мяккалісцевых дрэвастоях (часцей сухадольных тыпаў лесу) пры наяўнасці падросту галоўных у дадзеных лесараслінных умовах парод (прычым від высечкі устанаўліваецца па характару размеркавання па плошчы (каэфіцыенту сустракальнасці) падросту галоўных у дадзеных лесараслінных умовах парод – раўнамерна-паступовыя пры сустракальнасці 0,70 і больш, групава-паступовыя пры сустракальнасці 0,69 і менш).
Працягла-паступовыя ВГК назначаюць у мяккалісцевых дрэвастоях (часцей сухадольных тыпаў лесу) пры наяўнасці другога яруса хвойных або цвёрдалісцевых парод ва ўзросце, які забяспечычь праз 2 класы ўзросту дасягненне часткі пакінутага на вырошчванне дрэвастою ўзросту спеласці.
Палосна-паступовыя ВГК назначаюцца пераважна ў сасняках верасовых, бруснічных, імшыстых і чарнічных (асацыяцыі бруснічна- і імшыста-чарнічныя) пры адсутнасці падросту галоўных у дадзеных лесараслінных умовах парод, а таксама ў лісцевых і ялова-лісцевых насаджэннях з паўнатой 0,5 і больш пры наяўнасці падросту або другога яруса з елкі ці іншых галоўных парод.
Не праводзяць ПВГК у нізкапаўнотных (менш за 0,4) дрэвастоях; у пераспелых дрэвастоях па прычыне магчымага ветравалу ці буралому; у сасняках, дзе магчыма замена сасны на елку у непрыдатных для яе ўмовах. У гэтых выпадках неабходна праектаваць суцэльналесасечную высечку.
Добраахвотна-выбарачныя высечкі галоўнага карыстання (ДВВГК) назначаюцца у складаных па форме дрэвастоях з магчымасцю зніжэння адноснай паўнаты не менш за 0,6.
Пры немагчымасці назначэння несуцэльнай ВГК у дрэвастоі назначаюць суцэльналесасечную палосную або суцэльна-ўчастковую высечку з захаваннем ці без захавання падросту ў залежнасці ад дрэвавай пароды, групы лесу і плошчы таксацыйнага выдзелу згодна з нарматывамі названых высечак, прыведзенымі ў Правілах высечак лесу ў Рэспубліцы Беларусь (табліца 13).
Для суцэльналесасечнай палоснай высечкі галоўнага карыстання абгрунтоўваюцца яе арганізацыйна-тэхнічныя элементы: шырыня і форма лесасекі; напрамак высечкі; напрамак лесасекі; спосаб прымыкання лесасек; тэрмін прымыкання лесасек; тэхналогія лесасечных работ – тэхналогія валкі дрэў, абрэзкі сучча, раскражоўкі хлыстоў на сартыменты, тралёўкі, пагрузкі і вывазкі; ачыстка месцаў высечак і мерапрыемствы па лесааднаўленню.
