
- •ЛЕСаВоДства Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў завочнага факультэта спецыяльнасці 1-75 01 01 «Лясная гаспадарка»
- •Прадмова
- •1. Агульныя ўказанні
- •2. Праграма дысцыпліны
- •1.3. Функцыі лясных экасістэм
- •Раздзел 2. Экалогія лесу
- •2.1. Экалагічныя фактары і лес
- •2.2. Радыяцыйны рэжым і лес
- •2.3. Лес і цяпло
- •2.4. Атмасфернае паветра і лес
- •2.5. Лес і вільгаць
- •2.6. Лес і глеба
- •2.7. Біятычныя экалагічныя фактары ў жыцці лесу
- •2.8. Антрапагенныя і тэхнагенныя фактары і лес
- •Раздзел 3. Класіфікацыя лясоў
- •3.1. Лесарасліннае раяніраванне
- •3.2. Тыпалогія лесу
- •3.3. Канцэпцыі лясной тыпалогіі
- •3.4. Лясная расліннасць Беларусі
- •Раздзел 4. Дынаміка лесу
- •4.6. Біяразнастайнасць лясоў, як аснова іх устойлівасці
- •Частка 2. Лесаводства Раздзел 5. Лесаводства ў сістэмах лесакарыстання і лесавырошчвання
- •5.1. Лесаводства як навука і галіна гаспадаркі
- •5.2. Лесаводчыя сістэмы
- •5.3. Высечкі лесу
- •7.6. Ачыстка лесасек
- •7.7. Лесаводча-экалагічная ацэнка розных спосабаў высечак і лесаўзнаўлення
- •7.8. Захаванне бяспечных умоў працы пры выкананні лесаводчых работ
- •Раздзел 8. Павышэнне прадукцыйнасці і захаванне біялагічнай разнастайнасці лясоў
- •8.1. Мерапрыемствы па захаванні біялагічнай прадукцыйнасці лясоў
- •8.2. Павышэнне прадукцыйнасці лясоў
- •3. Пытанні і заданні да кантрольнай работы Нумар варыянта кантрольнай работы адпавядае дзвюм апошнім лічбам нумара заліковай кніжкі (табл. 1).
- •Пытанні і заданні да кантрольнай работы
- •У табл. 2 прыведзены пералік тэарэтычных пытанняў (№ 1 і № 2) для выканання кантрольнай работы. Табліца 2 Тэарэтычныя пытанні для выканання кантрольнай работы
- •Характарыстыка дрэвастояў
- •Размеркаванне насаджэнняў па класах банітэту (па ўзросце і паходжанні)
- •Стандартная табліца сум плошчаў сячэнняў і запасаў на 1 га пры паўнаце 1,0 сасновых, яловых, бярозавых, асінавых і чорнавольхавых дрэвостояў Беларусі
- •Стандартная табліца сум плошчаў сячэнняў і запасаў на 1 га пры паўнаце 1,0 дубовых, кляновых, ліпавых, грабавых і ясяневых дрэвостояў Беларусі
- •Нарматывы для вызначэння класаў таварнасці [2]
- •Характарыстыка ўзнаўлення пад полагам лесу
- •Выбар метаду ўзнаўлення лесу на высечках
- •Нарматывы для назначэння суцэльных высечак з захаваннем падросту
- •Табліца 13 – Параметры асноўных арганізацыйна-тэхнічных элементаў высечак галоўнага карыстання
- •1. Безагнявыя спосабы:
- •2. Агнявыя спосабы:
- •3. Камбінаваныя спосабы:
- •Малюнак 1 – Схема арганізацыйна-тэхнічных элементаў у квартале спелага лесу з непасрэдным прымыканнем
- •Табліца 14 – Віды высечак догляду за лесам
- •Табліца 15 – Нарматывы высечак догляду за лесам
- •Табліца 18 – Вызначэнне саставу дрэвастоя пасля высечкі догляду
- •4. Указанні да курсавога праекта на тэму «Праект лесагаспадарчых мерапрыемстваў у лясах ______________ лясніцтва _______________ лясгаса»
- •4.1. Структура курсавога праекта
- •4.2. Указанні да выканання асобных раздзелаў праекта
- •(Па б.Д. Жылкіну)
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
Нарматывы для вызначэння класаў таварнасці [2]
Клас тавар- насці |
Дрэвавыя пароды | |||
Хвойныя (акрамя лістоўніцы) |
Лісцевыя і лістоўніца | |||
% выхаду дзелавой драўніны |
% дзелавых ствалоў |
% выхаду дзелавой драўніны |
% дзелавых ствалоў | |
1 |
81 і больш |
91 і больш |
71 і больш |
91 і больш |
2 |
61–80 |
71–90 |
51–70 |
66–90 |
3 |
да 60 |
Да 70 |
31–50 |
41–65 |
4 |
– |
– |
да 30 |
да 40 |
Тып лесу – лесаводчая класіфікацыйная катэгорыя, якая ха-рактарызуецца агульным тыпам лесараслінных ўмоў, падобным саствам дрэвастою, іншай расліннасцю і фаунай. Пры аднолькавых эканамічных умовах пэўным тыпам лесу адпавядаюць аднолькавыя сістэмы лесагаспадарчых мерапрыемстваў.
Тып лесараслінных умоў – лесаводчая класіфікацыйная ка-тэгорыя, якая характарызуецца аднароднымі лесарасліннымі ўмовамі пакрытых і непакрытых зямель (аднародным комплексам кліматычных і глебава-гідралагічных фактараў, якія ўплываюць на расліннасць).
Ніжэй прыведзены прыклад вызначэння асноўных лесаводчых прызнакаў дрэвастою для варыянта 17, характарыстыка якого прадстаўлена у табл. 3.
Парадак выкання задання 3: у першую чаргу вызначаем паходжанне дрэвастою: улічваючы ўзрост і паходжанне асобных парод – дрэвастой прыроднага змешанага паходжання.
Форма насаджэння (наяўнасць ярусаў). Разніца ў сярэдніх вышынях павінна быць не менш 20%, паўната не менш 0,3.
Па вышыні разніца ў сярэдніх вышынях складае:
(21,3 м – 16,0 м) / 21,3 м х 100% = 24,9% і падыходзіцьдля выдзяленнея другога яруса.
Вызначаем паўнату магчымага другога яруса (у нашым выпадку елкі – з табл. 5 дапаможніка ў залежнасці ад вышыні (16,0 м) і пароды (Е)): 9,0 / 28,9 = 0,31 – умовы выдзялення другога яруса выконваюцца.
Такім чынам елку адносім да другога яруса, па форме дрэвастой складаны.
Вызначым састаў:
135 + 100 + 30 = 265 м3/га – агульны запас І яруса.
Доля ўдзелу кожнай пароды ў агульным запасе:
С = 135/265 × 100 = 50,9%; Д = 100/265 × 100 = 37,7%; Б = 30/265 × 100 = 11,3%
Такім чынам састаў насаджэння І яр. 5С4Д1Б; ІІ яр. 10Е – па саставу дрэвастой змешаны.
Паўната: вызначаем асобна па пародам, ярусам і агульную.
С = 12,3/34,82 = 0,35; Д = 10,0/27,4 = 0,36; Б = 3,7/24,2 = 0,15;
Паўната першага яруса 0,35 + 0,36 + 0,15 = 0,86
Агульная паўната 0,86 + 0,31 = 1,17 ~1,2 – дрэвастой высокапаўнотны.
Банітэт вызначаем па табл. 4 дапаможніка ў залежнасці ад паходжання, узросту і вышыні галоўнай пароды − сасна: узрост 90 гадоў, Н = 21,3 м, паходжанне насеннае − ІІІ клас банітэту.
Узрост С − 90 гадоў − V кл. узросту, Д − 80 гадоў − ІV клас узросту, Б − 70 гадоў − VІІ клас узросту – дрэвастой разнаўзроставы.
Клас таварнасці вызначаецца для кожнай пароды асобна па табл. 7дапаможніка ў залежнасці ад % дзелавых ствалоў. Прымаецца па галоўнай пародзе:
С = 230/290 × 100 = 79,3% дзелавых ствалоў − 2 клас таварнасці.
Д = 250/275 × 100 = 90,9% дзелавых ствалоў − 1 клас таварнасці.
Б = 110/138 × 100 = 79,7% дзелавых ствалоў − 1 клас таварнасці.
Для дрэвастоя − 2 клас таварнасці.
Сярэдня вышыня і дыяметр яруса прымаецца па галоўнай пародзе – у нашым выпадку па сасне.
Характарыстыка дрэвастою: дрэвастой прыроднага змешанага паходжання, складаны па форме, змешаны па саставу І ярус 5С4Д1Б, ІІ ярус 10Е, Н сяр = 21,3 м, Д сяр = 23,2 см, высокапаўнотны, разнаўзроставы, ІІІ класу банітэта, 2 класу таварнасці.
Заданне 4.
Па дадзеных табл. 9 дайце ацэнку ўзнаўлення лесу па шкалах (табл. 10, 11, 12). Зрабіце высновы пра паспяховасць натуральнага ўзнаўлення пад полагам лесу і прапануйце праект мерапрыемстваў па садзейнічанні натуральнаму ўзнаўленню (калі гэта неабходна).
Парадак выкання задання 4. Ацэнка натуральнага ўзнаўлення лесу праводзіцца для вызначэння спосабу (натуральнага або штучнага) фармавання насаджэнняў гаспадарча каштоўных парод. Яна вядзецца пад полагам дрэвастояў, якія паступаюць у высечку, і на лесасеках двух-, пяцігадовай даўнасці па шкалах, распрацаваных для парод розных дрэвавых відаў або гаспадарчых груп у адпаведнасці з «Правилами рубок леса в Республике Беларусь» [3] і «Наставлением по лесовосстановлению и лесоразведению в Республике Беларусь» [4]. Паспяховасць аднаўлення ацэньваецца па шкалах (табл. 10, 11, 12) [3, 4]. У іх улічваецца колькасць падросту гаспадарча каштоўных парод, яго вышынная структура.
Студэнту неабходна даць ацэнку ўзнаўлення лесу па розных шкалах (табл.10,11,12), супаставіць розныя ацэнкі ўзнаўлення па шкалах і даць тлумачэнні. Таксама неабходна выявіць прычыны, якія ўплываюць на ход натуральнага ўзнаўлення, увязаць спосаб высечкі галоўнага карыстання з характарам ўзнаўлення галоўнай пароды, намеціць мерапрыемствы па садзейнічанні натуральнаму ўзнаўленню (калі гэта неабходна) або па стварэнні суцэльных ці частковых лясных культур.
Ніжэй прыведзены прыклад ацэнкі ўзнаўлення лесу для варыянта 17, характарыстыка якого прадстаўлена у табл. 9.
Для ацэнкі ўзнаўлення лесу по шкале «Выбар метаду ўзнаўлення лесу на высечках» [4] (табл. 10) спачатку неабходна для свайга варыянта вызначыць, ці з’яўляюцца дрэвавыя пароды, прадстаўленыя ў узнаўленні пад полагам дадзенага тыпу леса мэтавымі гаспадарча каштоўнымі відамі. У нашым выпадку для сасняка імшыстага, тып умоў месцаўзрастання А2 толькі падрост сасны з’яўляецца гаспадарча каштоўным відам, ўзнаўленне елкі ў гэтых лесараслінных умовах выконвае ролю падлесачнага яруса і пры ацэнцы ўзнаўлення лесу не улічваецца.
За аснову пры ацэнцы падросту прымаецца яго колькасць ў пераважнай групе. У тым выпадку, калі яно менш паказаных прытрымак, выконваецца пералічэнне падросту іншых груп у гэтую групу.
Табліца 9