
- •ЛЕСаВоДства Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў завочнага факультэта спецыяльнасці 1-75 01 01 «Лясная гаспадарка»
- •Прадмова
- •1. Агульныя ўказанні
- •2. Праграма дысцыпліны
- •1.3. Функцыі лясных экасістэм
- •Раздзел 2. Экалогія лесу
- •2.1. Экалагічныя фактары і лес
- •2.2. Радыяцыйны рэжым і лес
- •2.3. Лес і цяпло
- •2.4. Атмасфернае паветра і лес
- •2.5. Лес і вільгаць
- •2.6. Лес і глеба
- •2.7. Біятычныя экалагічныя фактары ў жыцці лесу
- •2.8. Антрапагенныя і тэхнагенныя фактары і лес
- •Раздзел 3. Класіфікацыя лясоў
- •3.1. Лесарасліннае раяніраванне
- •3.2. Тыпалогія лесу
- •3.3. Канцэпцыі лясной тыпалогіі
- •3.4. Лясная расліннасць Беларусі
- •Раздзел 4. Дынаміка лесу
- •4.6. Біяразнастайнасць лясоў, як аснова іх устойлівасці
- •Частка 2. Лесаводства Раздзел 5. Лесаводства ў сістэмах лесакарыстання і лесавырошчвання
- •5.1. Лесаводства як навука і галіна гаспадаркі
- •5.2. Лесаводчыя сістэмы
- •5.3. Высечкі лесу
- •7.6. Ачыстка лесасек
- •7.7. Лесаводча-экалагічная ацэнка розных спосабаў высечак і лесаўзнаўлення
- •7.8. Захаванне бяспечных умоў працы пры выкананні лесаводчых работ
- •Раздзел 8. Павышэнне прадукцыйнасці і захаванне біялагічнай разнастайнасці лясоў
- •8.1. Мерапрыемствы па захаванні біялагічнай прадукцыйнасці лясоў
- •8.2. Павышэнне прадукцыйнасці лясоў
- •3. Пытанні і заданні да кантрольнай работы Нумар варыянта кантрольнай работы адпавядае дзвюм апошнім лічбам нумара заліковай кніжкі (табл. 1).
- •Пытанні і заданні да кантрольнай работы
- •У табл. 2 прыведзены пералік тэарэтычных пытанняў (№ 1 і № 2) для выканання кантрольнай работы. Табліца 2 Тэарэтычныя пытанні для выканання кантрольнай работы
- •Характарыстыка дрэвастояў
- •Размеркаванне насаджэнняў па класах банітэту (па ўзросце і паходжанні)
- •Стандартная табліца сум плошчаў сячэнняў і запасаў на 1 га пры паўнаце 1,0 сасновых, яловых, бярозавых, асінавых і чорнавольхавых дрэвостояў Беларусі
- •Стандартная табліца сум плошчаў сячэнняў і запасаў на 1 га пры паўнаце 1,0 дубовых, кляновых, ліпавых, грабавых і ясяневых дрэвостояў Беларусі
- •Нарматывы для вызначэння класаў таварнасці [2]
- •Характарыстыка ўзнаўлення пад полагам лесу
- •Выбар метаду ўзнаўлення лесу на высечках
- •Нарматывы для назначэння суцэльных высечак з захаваннем падросту
- •Табліца 13 – Параметры асноўных арганізацыйна-тэхнічных элементаў высечак галоўнага карыстання
- •1. Безагнявыя спосабы:
- •2. Агнявыя спосабы:
- •3. Камбінаваныя спосабы:
- •Малюнак 1 – Схема арганізацыйна-тэхнічных элементаў у квартале спелага лесу з непасрэдным прымыканнем
- •Табліца 14 – Віды высечак догляду за лесам
- •Табліца 15 – Нарматывы высечак догляду за лесам
- •Табліца 18 – Вызначэнне саставу дрэвастоя пасля высечкі догляду
- •4. Указанні да курсавога праекта на тэму «Праект лесагаспадарчых мерапрыемстваў у лясах ______________ лясніцтва _______________ лясгаса»
- •4.1. Структура курсавога праекта
- •4.2. Указанні да выканання асобных раздзелаў праекта
- •(Па б.Д. Жылкіну)
- •Літаратура Асноўная
- •Дадатковая
Характарыстыка дрэвастояў
Ва- ры- янт |
Па-рода |
Пахо-джанне |
Уз-рост, гадоў |
Колькасць дрэў, шт/га |
Сярэднія |
Сума плошчаў сячэння, м2/га |
Запас м3/ га | ||
вышы-ня, м |
дыя-метр, см | ||||||||
дзелавых |
дра-вяных | ||||||||
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
1 |
Д Я Кл Ас |
нас. нас. нас. вегет |
80 80 80 70 |
130 90 90 50 |
25 13 22 20 |
25,7 24,9 25,4 24,9 |
30,2 25,8 26,2 25,6 |
11,1 5,4 6,7 3,6 |
135 63 80 42 |
2 |
Е С Ас Б |
нас. нас. вегет. вегет. |
70 70 60 70 |
320 150 60 70 |
65 26 15 10 |
16,5 16,7 16,4 16,5 |
16,0 17,3 17,0 17,2 |
11,8 6,5 2,1 2,3 |
100 54 16 18 |
3 |
С Д Б Е |
нас. нас. нас. нас. |
90 90 90 50 |
120 44 40 250 |
10 16 22 50 |
32,1 32,0 31,8 18,5 |
33,8 42,0 33,0 18,0 |
11,5 6,1 3,1 9,4 |
189 90 42 88 |
4 |
С Е Б Ас Д |
нас. нас. нас. нас. нас. |
90 50 90 80 90 |
210 130 120 60 80 |
12 72 35 40 15 |
32,0 18,5 31,7 31,5 32,0 |
33,5 18,0 33,0 32,0 43,0 |
14,1 9,5 5,9 3,2 2,1 |
204 87 103 74 40 |
5 |
С Е Б Ас Вол |
нас. нас. нас. вегет. вегет. |
50 30 50 50 50 |
700 60 70 65 60 |
55 40 29 30 35 |
17,3 6,5 17,0 17,1 16,7 |
17,8 6,2 17,4 17,0 17,1 |
13,4 1,9 3,3 4,1 4,5 |
132 11 25 30 36 |
6 |
С Б Ас Е Лп |
нас. нас. нас. нас. нас. |
100 80 80 50 30 |
380 50 53 240 260 |
10 7 3 45 60 |
29,5 29,3 28,1 13,2 14,0 |
35,0 35,0 36,1 13,0 12,0 |
16,7 4,4 5,1 3,9 4,2 |
230 60 70 27 28 |
7 |
Е С Г Е |
нас. нас. нас. нас. |
80 80 50 50 |
330 50 100 155 |
10 6 24 20 |
18,6 18,5 15,0 13,2 |
19,0 19,3 16,0 13,0 |
14,9 1,6 5,1 7,5 |
186 19 47 52 |
8 |
Д Б Г С
|
нас. вегет. вегет. нас. |
50 50 20 50 |
400 200 300 45 |
38 35 60 4 |
19,1 19,5 15,6 19,5 |
18,7 17,6 14,2 20,2 |
13,1 5,4 4,8 1,4 |
128 62 50 15 |
Заканчэнне табл. 3 | |||||||||
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
9 |
С Д Г Е |
нас. нас. нас. нас. |
120 120 80 40 |
100 40 250 210 |
13 15 40 35 |
32,0 31,0 20,6 13,4 |
36,7 38,0 22,0 13,6 |
10,6 2,3 9,5 7,5 |
169 33 93 53 |
10 |
Я Кл Ас Б |
нас. нас. нас. нас. |
80 80 75 75 |
240 100 80 50 |
13 10 40 16 |
24,6 24,0 24,7 24,5 |
30,0 28,2 28,0 28,5 |
16,1 5,7 4,3 2,7 |
172 73 64 34 |
11 |
Вол Б Ас Я |
вегет. вегет. вегет. нас. |
60 60 60 70 |
400 60 60 80 |
15 10 30 15 |
27,3 27,0 27,0 16,6 |
30,0 29,5 30,0 17,0 |
17,1 3,6 4,1 4,5 |
261 48 56 37 |
12 |
Ас Б Е Д Кл |
вегет. вегет. нас. нас. нас. |
50 50 50 50 50 |
500 100 150 90 80 |
10 20 18 15 24 |
21,2 21,0 21,5 19,0 20,0 |
20,7 21,2 20,0 23,0 22,1 |
13,1 4,3 5,2 3,7 2,6 |
173 50 64 43 33 |
13 |
Е С Б Кл Е |
нас. нас. нас. нас. нас. |
120 120 100 100 60 |
400 50 100 60 280 |
5 3 12 6 40 |
28,0 27,8 27,5 27,0 14,8 |
29,0 30,0 28,0 28,0 17,3 |
16,2 4,3 5,2 3,7 2,6 |
355 43 73 47 54 |
14 |
С Ас Е Е |
нас. вегет. нас. нас. |
130 50 100 30 |
350 10 50 700 |
15 4 2 150 |
29,5 28,0 25,3 7,0 |
35,0 30,0 38,2 8,0 |
21,4 1,3 5,6 5,5 |
260 7 35 30 |
15 |
С Е Б Е |
нас. нас. нас. нас. |
140 140 100 50 |
100 80 20 86 |
5 2 5 14 |
29,0 29,0 29,1 16,9 |
35,0 34,0 35,0 17,2 |
10,1 7,4 2,2 3,7 |
140 102 28 30 |
16 |
Е Д Б Ас Вол |
нас. нас. нас. вегет. вегет. |
120 120 70 50 50 |
300 10 10 20 10 |
20 1 2 10 3 |
32,0 30,0 30,0 23,0 23,6 |
36,2 38,0 30,4 30,1 30,0 |
23,1 1,7 1,3 6,6 5,1 |
260 16 12 34 28 |
17 |
С Д Б Е |
нас нас вегет нас |
90 80 70 65 |
230 250 110 425 |
60 25 28 80 |
21,3 19,1 18,3 16,0 |
23,2 21,5 18,5 15,9 |
12,3 10,0 3,7 9,0 |
135 100 30 80 |
Да асноўных, найбольш характэрных прыкмет трэба аднесці: паходжанне, форму, састаў, узрост, банітэт, паўнату, самкнутасць, таварнасць, тып лесу і тып лесараслінных умоў.
Паходжанне – паказчык, які характарызуе спосаб размнажэння дрэў насаджэння. Па характары аднаўлення насаджэнні падзяляюцца на штучныя (створаныя пасевам насення, пасадкай сеянцаў і саджанцаў) і натуральныя (насенныя, вегетатыўныя і мяшаныя). Вегетатыўнае ўзнаўленне, у сваю чаргу, можа адбывацца парасткамі ад пня (бяроза, дуб, ясень, клён, ліпа, граб, вольха чорная), каранёвымі атожылкамі (асіна, таполя белая, акацыя белая і інш) і бакавымі атожылкамі (елка, піхта).
Насенныя дрэвастоі спачатку растуць павольней за парастка-выя, але надалей даганяюць іх і нават дасягаюць большых памераў як па вышыні, так і па дыяметры.
Форма – паказчык, які характарызуе структуру дрэвастою (або структуру насаджэння). Па форме дрэвастоі бываюць простыя (аднаярусныя) і складаныя (з двух і больш ярусаў).
Ярус дрэвастою – сукупнасць дрэў, якія займаюць пэўнае становішча ў вертыкальнай структуры дрэвастою. Адрозніваюць асноўны ярус, верхні ярус. Верхні ярус звычайна складаюць святлолюбівыя пароды, а другі і трэці – ценевынослівыя, якія павольна растуць у першыя гады жыцця.
Выдзяленне ярусаў у дрэвастоях праводзіцца пры наступных умовах [1]:
– паўната кожнага яруса павінна быць не менш як 0,3;
– розніца ў сярэдніх вышынях павінна складаць не менш за 20%.
Пры вышыні яруса ад 4 да 8 м ён выдзяляецца, калі яго сярэдняя вышыня складае не менш за 1/4 вышыні верхняга яруса. Ва ўсіх астатніх выпадках ніжні полаг насаджэння таксуецца як падрост.
Састаў – пералік дрэвавых відаў з указаннем долі ўдзелу кожнага з іх у запасе дрэвастою. Па саставу дрэвастоі падзяляюцца на чыстыя і змешаныя. Калі дрэвастой складаецца з адной пароды або дамешку іншай пароды, які не перавышае 5% агульнага запасу, ён называецца чыстым. Пры наяўнасці ў саставе дрэвастою некалькіх парод ён называецца змешаным.
Пародны састаў простага насаджэння або яруса ў складаным устанаўліваецца па працэнтных суадносінах запасаў дрэвавых парод і запісваецца формулай. У формуле прыводзяцца скарочаныя абазначэнні дрэвавых парод і доля ўдзелу кожнай з іх, якая паказваецца ў выглядзе каэфіцыента (цэлага ліку), кожная адзінка якога адпавядае 10%-най долі ўдзелу яе ў агульным запасе. Дрэвавыя пароды, запас якіх складае да 5% ад агульнага запасу насаджэння (яруса), запісваюцца ў формулу саставу са знакам «+». Напрыклад, формула саставу 8С2Б+Е азначае, што на долю сасны прыходзіцца 80% ад агульнага запасу, бярозы – 20% і елкі – да 5%.
Для асноўных лесаўтваральных дрэвавых парод устанаўліва-юцца наступныя скарочаныя абазначэнні: сасна – С, елка – Е, піхта – П, лістоўніца – Л, кедр – К, дуб – Д, бук – Бк, граб – Г, ясень – Я, клён – Кл, бяроза – Б, асіна – Ас, вольха – Вол, ліпа – Лп, таполя – Т.
У маладняках да 10-гадовага ўзросту састаў вызначаецца па суадносінах колькасці ствалоў.
Важнай задачай з'яўляецца правільнае вызначэнне пераважнай і галоўнай парод і аднясенне насаджэння адпаведна да хвойнай, цвёрдалісцевай або драбналістай гаспадаркі.
Галоўная парода – дрэвавая парода, якая ў пэўных лесараслінных і эканамічных умовах найлепшым чынам адпавядае гаспадарчым і экалагічным мэтам. Выбар галоўнай дрэвавай пароды, якая адпавядае глебава-лесатыпалагічным умовам, – адзін з галоўных момантаў, які вызначае эфектыўнасць лясной гаспадаркі. У апошні час галоўную пароду яшчэ называюць мэтавай дрэвавай пародай.
Галоўная парода з'яўляецца пераважнай, калі яе запас у ся-рэднеўзроставых, прыспелых, спелых і перастойных насаджэннях складае не менш за 5/10, а для дуба, ясеня – 4/10 агульнага запасу насаджэння (яруса). Напрыклад, у пералічаных насаджэннях формула саставу запісваецца 4Д6Б, а не 6Б4Д.
У маладняках пераважнымі пародамі лічацца галоўныя пароды пры долі ўдзелу ў саставе насаджэння ў другім класе ўзросту на 1/10, а ў першым класе ўзросту – на 2/10 менш, чым прыведзена вышэй. Напрыклад, у змешаным саснова-бярозавым насаджэнні 30-гадовага ўзросту трэба пісаць 4С6Б, а не наадварот; да 20-гадовага ўзросту – 3С7Б.
Узрост – паказчык, які характарызуе адносны або абсалютны ўзрост дрэвастою. У залежнасці ад тэмпаў росту дрэвавых парод у лесаводстве прынята дзяліць дрэвастоі на класы ўзросту. Працягласць класа ўзросту для хвойных і цвёрдалісцевых дрэвастояў насеннага паходжання складае 20 гадоў, для драбналістых і цвёрдалісцевых парасткавага паходжання – 10 гадоў, для лазы – 1 год. Калі ўзрост дрэў, якія ўваходзяць у дрэвастой, вагаецца ў межах аднаго класа ўзросту, то такі дрэвастой называюць аднаўзроставым, а калі ўзрост дрэў выходзіць за межы аднаго класа ўзросту – рознаўзроставым. Напрыклад, калі ў састаў насаджэння ўваходзіць сасна і бяроза ва ўзростах адпаведна 50 і 30 гадоў, яно называецца аднаўзроставым, бо маюць аднолькавы III клас узросту.
У гаспадарчых мэтах выдзяляюць яшчэ ўзроствыя групы дрэвастояў. Група ўзросту дрэвастояў – класіфікацыйная адзінка, якая залежыць ад устаноўленага для пароды ўзросту галоўнай высечкі. Выдзяляюць маладнякі, сярэднеўзроставыя, прыспелыя, спелыя і пераспелыя ўзроставыя групы дрэвастояў. Да маладнякоў заўсёды адносяць дрэвастоі I і II класаў узросту. Да спелых адносяць дрэвастоі двух класаў узросту (клас узросту галоўнай высечкі і наступны за ім), да пераспелых – усе астатнія пасля спелых дрэвастоі, да прыспелых – дрэвастоі аднаго папярэдняга да спелых класа ўзросту, да сярэднеўзроставых – дрэвастоі ўсіх класаў узросту паміж маладнякамі і прыспелымі ўзроставымі групамі.
Банітэт – паказчык прадукцыйнасці дрэвастою, які характа-рызуе хуткасць росту дрэў. Ён вызначаецца па табл. 4 у залежнасці ад сярэдняй вышыні, узросту і паходжання [1]. Адрозніваюць пяць асноўных класаў банітэту – ад I (вышэйшай прадуктыўнасці) да V (ніжэйшай). Зрэдку ўзнікае неабходнасць у выдзяленні Iа і Vа класаў банітэту.
Насаджэнні II і вышэйшага класа банітэту называюць высокабані-тэтнымі, III–IV – сярэднебанітэтнымі, V – нізкабанітэтнымі, Vа і Vб – непрадукцыйнымі.
У маладняках да 10-гадовага ўзросту клас банітэту ўстанаўлі-ваецца па ўмовах месцазнаходжання (тыпу леса).
Паўната – паказчык, які характарызуе ступень шчыльнасці стаяння дрэў і вызначаецца адносінамі сумы плошчаў сячэння дрэвавых ствалоў на вышыні 1,3 м да сумы плошчаў сячэння нармальнага дрэвастою таго ж узросту і той жа вышыні (табл. 5, 6). Адносная паўната вызначаецца асобна для кожнага яруса насаджэння. Агульную адносную паўнату Раг дрэвастою можна вызначыць шляхам падсумоўвання па складовых пародах, напрыклад:
Раг = РЕ + Рб + Рас,
дзе РЕ, Рб, Рас – адносныя паўноты, адпаведна, елкі, бярозы, асіны.
Для насаджэнняў вышынёй да 3 м паўната вызначаецца па ступені самкнутасці полага; для маладнякоў прыроднага паходжання, якія не ўступілі ў стадыю змыкання, – па колькасці дрэвавых раслін у пераліку на 1 га.
Табліца 4