Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора ИГПБ.doc
Скачиваний:
160
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
694.78 Кб
Скачать

57. Адміністрацыйна-тэрытарыальны падзел бсср у пасляваенны перыяд

Тэрыторыя Беларускай ССР і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел у пасляваенны перыяд у значнай ступені змяніліся.Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР у верасні 1939 года тэрыторыя рэспублікі складала звыш 240 тыс. кв. км. У кастрычніку распараджэннем урада СССР значая частка Віленскага краю разам з беларускай Вільняй, якая да таго часу была цэнтрам Заходняй Беларусі, была перададзена Літоўскай рэспубліцы. Абласным цэнтрам за мест Вільні стаў горад Вілейка, і была ўтворана Вілейская вобласць Беларускай ССР. Летам 1940 года, пасля ўстанаўлення Савецкай улады ў Літве, ёй дадаткова была перададзена са складу Беларусі тэрыторыя Свянцянскага раёна і часткі Відзаўскага, Астравецкага, Воранаўскага, Гадуцішкаўскага і Радунскага раёнаў.

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, паводле дамовы паміж СССР і Польскай Народнай Рэспублікай ад 16 жніўня 1945 года "Аб савецка-польскай дзяржаўнай мяжы", у склад Польшчы перададзены, у парушэнне Канстытуцыі Беларускай ССР 1937 года (арт. 16) і без згоды рэспублікі, 17 раёнаў былой Беластоцкай вобласці і 3 раёны Брэсцкай вобласці. Такім чынам, пасля ўсіх гэтых "падарункаў" нашым суседзям тэрыторыя Беларус­кай ССР зменшылася больш чым на 30 тыс. кв. км. і склала 207,6 тыс. кв. км.

У пачатку 1947 года ў Беларускай ССР было 12 абласцей (Баранавіцкая, Бабруйская, Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская, Маладзечанская, Пінская, Палеская з (цэнтрам у Мазыры) і Полацкая), 175 раёнаў і 2522 сельсаветы. У студзені 1954 года Бабруйская, Баранавіцкая, Палеская, Пінская і Полацкая, а ў студзені 1960-га і Маладзечанская вобласці былі скасаваны. У 1956-1966 гадах у БССР праводзілася ўзбуйненне раёнаў і Указамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1956 годзе было скасавана 11 раёнаў, 1957-м - 3, у 1959-м - 14, 1960-м - 15, у 1961-м - 1 і ў 1962 годзе - 54 раёны. Усяго было скасавана 98 раёнаў. Адбывалася і ўзбуйненне сельсаветаў і адначасова пераймяноўваліся вёскі і іншыя населеныя пункты.

58. Развіцце дэмакратыі у 1950-я гады і пашырэнне правоў бсср

Смерць Сталіна (1953) мела пераломнае значэнне для ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства. На ХХ з'ездзе КПСС у 1956 г. быў асуджаны культ асобы. Адбылася некаторая дэмакратызацыя грамадскага жыцця, былі рэабілітаваны многія ахвяры рэпрэсій.

XX з'езд адбыўся з 14 па 25 лютага 1956 года ў Маскве. З'езд зацвердзіў дырэктывы па пяцігадовым плане развіцця народнай гаспадаркі і ўхваліў меры, прынятыя ЦК КПСС па пашырэнні правоў саюзных рэспублік. Яшчэ у маі 1955 года Савет Міністраў СССР прыняў пастанову"Аб змене парадку планавання і фінансавання гаспадаркі саюзных рэспублік", паводле якой рэспублікі атрымлівалі магчымасць самастойна, без ранейшага жорсткага дыктату, вырашаць унутрырэспубліканскія гаспадарчыя пытанні. Праз год сумеснай пастановай ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР шэраг прадпрыемстваў агульнасаюзнага падпарадкавання быў перададзены саюзным рэспублікам. У сярэдзіне 1957 года пачалася перабудова кіравання прамысло­васцю і будаўніцтвам на аснове закона ад 10 мая 1957 года "Аб далейшым удасканаленні арганізацыі кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам", згодна з якім замест галіновых агульнасаюзных або саюзна-рэспубліканскіх міністэрстваў утвараліся Саветы народнай гаспадаркі, пабудаваныя па тэрытарыяльным прынцыпе.У БССР утвараўся адзін Саўнаргас, у падпарадкаванне якому перадаваліся амаль усе прамысловыя прадпрыемствы і будаўнічыя арганізацыі, размешчаныя на тэрыторыі рэспублікі. Гэтая рэформа значна пашырыла самастойнасць і ініцыятыву рэспублікі і садзейнічала ўздыму развіцця прамысловасці і будаўніцтва. Савету народнай гаспадаркі БССР было перададзена больш за 850 прадпрыемстваў.

Пашырэнне правоў саюзных рэспублік праявілася ў тым, што законам ад 10 мая 1957 года Старшыні Саветаў Міністраў саюзных рэспублік былі ўключаны ў склад Савета Міністраў СССР у адпаведнасці са сваімі пасадамі, тым самым яны сталі паўнапраўнымі членамі Урада СССР. Пастановай Савета Міністраў СССР ад 29 жніўня 1957 года саюзным рэспублікам дадаткова перадаваліся на іх вырашэнне пытанні гаспадарчага і культурнага будаўніцтва. Яны маглі пакідаць у сваім распараджэнні значную частку прадукцыі, выпрацаванай звыш плана. У гэтым жа накірунку дзейнічаў і закон СССР ад 11 лютага 1957г. Аб пашырэнні правоў рэспублік па выданні кодэксаў саюзных рэспублік.

Далейшаму умацаванню БССРсадзейнічалі Указы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 25 снежня 1951 года "Аб дзяржаўным сцягу БССР" і ад 8 мая 1956 года "Аб зацвярджэнні палажэння аб дзяржаўным сцягу БССР", а таксама Указ ад 24 верасня 1955 года "Аб дзяржаўным гімне БССР", у якім зацвярджаліся тэкст гімна (верш М. Клімковіча) і яго мелодыя (музыка Н. Сакалоўскага).