
- •1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •2. Узнікненне і развіццё навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX - першай палове XIII ст.
- •4. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў
- •5. Станаўленне права Старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •6. Дагавор Смаленскага, Полацкага і Віцебскага княстваў з Рыгай і Гоцкім берагам 1229г.
- •7. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •8. Грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV - першай палове XVI ст.
- •9. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага
- •10. Люблінскі сойм і ўмовы аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Польшчай
- •11. Агульназемскія, абласныя, валасныя і гарадскія прывілеі (граматы)
- •12. Казіміраў прывілей
- •13. Аляксандраў прывілей. Прывілей 1506г.
- •14. Абласныя і валасныя прывілеі. Прывілеі гарадам на магдэбургскае права
- •15. Судзебнік Казіміра 1468 г.
- •16. Кадыфікацыя права і Статут вкл 1529г.
- •17. Статут вкл 1566г.: агульная характарыстыка
- •18. Статут вкл 1588г.: агульная характарыстыка
- •19. Вышэйшыя судовыя органы вкл
- •20. Мясцовыя судовыя органы вкл
- •21. Працэсуальнае права вкл
- •22. Асаблівасці грамадзянскага права вкл
- •23. Крымінальнае права вкл
- •24. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •25. Асаблівасці права Беларусі ў другой палове 16-18 ст.
- •26. Спробы рэфармавання прававой сістэмы рп і Канстытуцыя 1791г.
- •27. Змены у прававым становішчы саслоўяў пасля уключэння Беларусі у склад Імперыі
- •28. Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі у канцы 18-першай палове 19 ст.
- •29. Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі
- •30. Вайсковая, земская, гарадская і судовая рэформы на Беларусі другой паловы 19 ст.
- •31. Падрыхтоўка, правядзенне і разгон Першага Усебеларускага з’езда (Кангрэса)
- •32. Усталяванне савецкай улады на Беларусі
- •33. Абвяшчэнне бнр і яе гісторыка-прававая характырыстыка
- •34. Устаўныя граматы бнр
- •35. Абвяшчэнне ссрб
- •36. Маніфест Часовага работніцка-сялянскага Савецкага Урада Беларусі
- •37. Першы Усебеларускі з’езд Саветаў і яго рашэнні
- •38. Канстытуцыя ссрб 1919г.
- •39. Утварэнне Літоўска-Беларускай сср
- •40. Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці ссрб (1920г.)
- •41. Другое абвяшчэнне ссрб і рашэнні 2-га з’езда Саветаў Беларусі
- •42. Узаемаадносіны бсср з рсфср да 1923г.
- •43. Удзел бсср у стварэнні Савецкага Саюза
- •44. «Узбуйненне» бсср і змены у адміністратыйна-тэрытарыяльным падзеле
- •45. Канстытуцыя бсср 1927г.
- •46. Савецкая Беларусь у 20-я гады: змены у прававым рэгуляванні грамадскага жыцця
- •47. Прававое афармленне фарсіраваннага будаўніцтва “сацыялізму”
- •48. Канстытуцыя бсср 1937г. Аб грамадскім і дзяржаўным ладзе
- •49. Канстытуцыя бсср 1937г.: правы і абавязкі грамадзян, выбарчая сістэма
- •50. Судовы лад і пракуратура Беларусі у 30-я гады
- •51. Змены у праве у 30-я гады
- •52. Масавыя рэпрэсіі на Беларусі у 1930-1950-я гады
- •53. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
- •54. Вялікая Айчынная вайна: змены у праве
- •55. Вялікая Айчынная вайна: акупацыйны рэжым на Беларусі
- •56. Бсср- суб’ект міжнароднага права
- •57. Адміністрацыйна-тэрытарыальны падзел бсср у пасляваенны перыяд
- •58. Развіцце дэмакратыі у 1950-я гады і пашырэнне правоў бсср
- •59. Удасканаленне заканадаўства бсср у 1950-1980-я гады
- •60. Канстытуцыя бсср 1978г.: гісторыка-прававая характарыстыка
- •61. Пераход да дзяржаўнай самастойнасці і абвяшчэнне рб
- •62. Дэкларацыя Вярхоўнага Савета “Аб дзяржаўным суверынітэце рб”
- •63. Распрацоўка і прыняцце Канстытуцыі рб
- •64. Канстытуцыя рб: гісторыка- прававая характарыстыка
- •65. Канцэпцыя судова-прававой рэформы і яе рэалізацыя
- •66. Рэферэндумы у рб у 1995, 1996 і 2004 гадах
54. Вялікая Айчынная вайна: змены у праве
Падчас другой сусветнай вайны права Беларускай ССР не мела самастойнага значэння, бо згодна з Канстытуцыяй СССР (1936 г.) выданне Крымінальнага і Грамадзянскага кодэксаў было аднесена да кампетэнцыі СССР, а ў астатніх галінах права таксама дзейнічалі ў асноўным нормы агульна-саюзнага права. Перш за ўсё трэба адзначыць, што грамадзянска-прававое рэгуляванне маёмасных адносін у перыяд вайны было падпарадкавана мабілізацыі ўсіх рэсурсаў краіны для забеспячэння перамогі, абароне сацыялістычных маёмасных адносін, аднаўленню разбуранай гаспадаркі.
Для ўзмацнення грамадзянска-прававой аховы сацыялістычнай уласнасці была павышана матэрыяльная адказнасць за раскраданне, недастачу і страту тавараў, гаручага, гібель коней і буйной рагатай жывёлы.
У гады вайны прымаліся меры па сацыяльнай абароне насельніцтва(згодна з Пастановай СНК СССР ад 5 жніўня 1941 г. на час вайны за ўсімі ваеннаслужачымі захоўвалася іх жылая плошча, і жыльцы, якія часова займалі кватэру ваеннаслужачага, абавязаны былі вызваліць яе. Грамадзяне, якія вярнуліся з эвакуацыі, мелі права ў судовым парадку патрабаваць вызвалення раней прыналежнай ім жылой плошчы).
Становішча ваеннага часу абумовіла неабходнасць выдання актаў, якія рэгуляваліадносіны па дагаворы страхавання (органы Дзяржстраху не нясуць адказнасці ў выпадку смерці застрахаваных ці страты імі працаздольнасці, а таксама знішчэння ці пашкоджання застрахаванай маёмасці ў выніку ваенных дзеянняў).
14 сакавіка 1945 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР былі унесены значныя змены і ў парадак атрыманняспадчыны(было пашырана кола спадчыннікаў, у лік якіх уключаліся бацькі, браты і сестры памерлага, а таксама вызначалася чарговасць яе атрымання. Спадчыннікамі першай чаргі з'яўляліся дзеці, муж або жонка і непрацаздольныя, што былі на ўтрыманні спадчынадаўцы не менш як год да яго смерці. У выпадку адсутнасці спадчыннікаў першай чаргі ці непрыняцця імі спадчыны да яе атрымання прызываліся працаздольныя бацькі, а пры іх адсутнасці - браты і сестры памерлага).
Былі пашыраны правы спадчынадаўцы па завяшчанні сваей маёмасці:яна магла быць завешчана аднаму або некалькім асобам з ліку спадчыннікаў паводле закону, а таксама дзяржаўным органам і грамадскім арганізацыям; спадчынадавец атрымаў права пры адсутнасці законных спадчыннікаў завяшчаць сваю маёмасць любому грамадзяніну.
Змены, унесеныя ў грамадзянскае заканадаўства, былі накіраваны перш за ўсёна рэгуляванне маёмасных адносіну інтарэсах перамогі над ворагам, аднаўлення гаспадаркі, узмацнення аховы правоў прадпрыемсчваў і ўстаноў, арганізацый і грамадзян.
Важнае значэнне мела пастанова пленума Вярхоўнага суда СССР ад 27 чэрвеня 1941 г., паводле якой было прынята рашэнне прыпыніць вядзенне ўсіх незакончаных спраў аб высяленні з жылых памяшканняў асоб, прызваных у дзеючую армію, і членаў іх сямей.
Прыпыняліся на перыяд ваенных дзеянняў і ўсе неразгледжаныя грамадзянскія справы іншых катэгорый, калі адказчыкі знаходзіліся ў арміі.
Парадак скасавання шлюбу быў ускладнены.Уводзілася асобая стадыя судовага разбору -прымірыцельная вытворчасцьу народным судзе. Справа аб скасаванні шлюбу разглядалася па заяве мужа і жонкі або аднаго з іх па месцы жыхарства адказчыка.Патрабавалася абавязковая публікацыя ў мясцовым друку пра тое, што адбудзецца разгляд справы аб разводзе. Муж і жонка мелі права спыніць справу на любой стадыі працэсу.Прысутнасць у судзе мужа і жонкі з'яўлялася абавязковай. У выпадку скасавання шлюбу суд вызначаў, пры кім з бацькоў застаюцца дзеці, і ўстанаўліваў памер утрымання на іх аліментаў, рабіў падзел маёмасці і г.д.
27 снежня 1944 г. было зацверджана Палажэнне аб Дзяржаўным арбітражыБеларускай ССР. Ён вырашаў маёмасныя (іскавыя і пераддагаворныя) спрэчкі паміж установамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі грамадскага сектара.
Асноўная задача крымінальнага заканадаўства перыяду вайнызаключалася ў ахове ўстаноўленага правапарадку, умацаванні воінскай і працоўнай дысцыпліны.
У барацьбе з раскраданнем дзяржаўнай і грамадскай маёмасцішырока прымяняўсяЗакон ад 7 жніўня 1932г., які прадугледжваў павышаную адказнасць за крадзяжы аж да расстрэлу. 23 ліпеня 1942 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўстаноўлена адказнасць у выглядзе турэмнага зняволення ад трох да пяці гадоў за раскраданне гаручага ў МТС і саўгасах; 13 красавіка 1942 г. - крымінальная адказнасць за адмаўленне і ўхіленне ад працоўнай павіннасці, а праз два дні - за ўхіленне ад мабілізацыі на сельскагаспадарчыя работы, самавольнае пакіданне гэтых работ, а таксама за невыпрацоўку абавязковага мінімуму працадзён.
7 ліпеня 1945г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР прыняў указ "Аб амністыі ў сувязі з перамогай над гітлераўскай Германіяй". Паводле амністыі поўнасцю вызваляліся ад пакарання асуджаныя да пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў. Асобам, асуджаным да пазбаўлення волі на тэрмін звыш трох гадоў, не адбыты тэрмін пакарання скарачаўся напалову. Вызваляліся ад пакарання ўсе асуджаныя, у адносінах якіх была прыменена адтэрміноўка выканання прыгавору да заканчэння ваенных дзеянняў. Амністыя не пашыралася на асуджаных за ўчыненне асабліва небяспечных злачынстваў: раскраданне дзяржаўнай і грамадскай маёмасці, бандытызм, разбой, крадзяжы, грабяжы і хуліганства.
Крымінальна-працэсуальнае заканадаўстватаксама было накіравана на заваяванне перамог.
1 верасня 1939г. сесіяй Вярхоўнага Савета СССР быў прыняты закон "Аб усеагульным воінскім абавязку": вырашаў пытанні падсуднасці ў выпадках ўчынення злачынст-ваў ваеннаслужачымі і ваеннаабавязанымі, прызванымі на вучэбныя зборы.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 ліпеня 1940 г. была павышана адказнасць за самавольную адлучку і дэзерцірства.
Пытанні рэгламентацыі падсуднасці ваенных трыбуналаўбылі вырашаны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13 снежня 1940 г. "Аб змяненні падсуднасці ваенных трыбуналаў".На падставе гэтага указа ўсе справы аб злачынствах, учыняемых ваеннаслужачымі і ваеннаабавязанымі ў час праходжання імі вучэбных збораў, перадаваліся ў падсуднасць ваенных трыбуналаў.
Усе незакончаныя вытворчасцю справы аб контррэвалюцыйных злачынствах, асабліва небяспечных злачынствах супраць парадку кіравання і найбольш цяжкіх злачынствах агульнакрымінальнага характару, падлягалі накіраванню праз пракуратуру ў ваенны трыбунал па месцы службы абвінавачванага. Справы аб іншых катэгорыях злачынстваў падлягалі спыненню, паколькі іх разгляд пасля вяртання абвінавачваных з ваеннай службы быў яўна немэтазгодны.
Пасля заканчэння вайны пачалася перабудова дзейнасці органаў следства, пракуратуры і суда ў прымяненні да ўмоў мірнага часу. Нормы працэсуальнага права аб выключэннях з агульных правілаў судаводства, устаноўленыя Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 чэрвеня 1941 г. "Аб ваенным становішчы", спынілі свае дзеянне, вядзенне крымінальных спраў пачало адпавядаць нормам крымінальна-працэсуальнага кодэкса.