
- •1. Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •2. Узнікненне і развіццё навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі
- •3. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX - першай палове XIII ст.
- •4. Палітычны лад Полацкага і Тураўскага княстваў
- •5. Станаўленне права Старажытнай Беларусі і яго характарыстыка
- •6. Дагавор Смаленскага, Полацкага і Віцебскага княстваў з Рыгай і Гоцкім берагам 1229г.
- •7. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
- •8. Грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага ў XIV - першай палове XVI ст.
- •9. Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага
- •10. Люблінскі сойм і ўмовы аб'яднання Вялікага княства Літоўскага з Польшчай
- •11. Агульназемскія, абласныя, валасныя і гарадскія прывілеі (граматы)
- •12. Казіміраў прывілей
- •13. Аляксандраў прывілей. Прывілей 1506г.
- •14. Абласныя і валасныя прывілеі. Прывілеі гарадам на магдэбургскае права
- •15. Судзебнік Казіміра 1468 г.
- •16. Кадыфікацыя права і Статут вкл 1529г.
- •17. Статут вкл 1566г.: агульная характарыстыка
- •18. Статут вкл 1588г.: агульная характарыстыка
- •19. Вышэйшыя судовыя органы вкл
- •20. Мясцовыя судовыя органы вкл
- •21. Працэсуальнае права вкл
- •22. Асаблівасці грамадзянскага права вкл
- •23. Крымінальнае права вкл
- •24. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- •25. Асаблівасці права Беларусі ў другой палове 16-18 ст.
- •26. Спробы рэфармавання прававой сістэмы рп і Канстытуцыя 1791г.
- •27. Змены у прававым становішчы саслоўяў пасля уключэння Беларусі у склад Імперыі
- •28. Дзяржаўны лад на тэрыторыі Беларусі у канцы 18-першай палове 19 ст.
- •29. Асаблівасці адмены прыгоннага ладу на тэрыторыі Беларусі
- •30. Вайсковая, земская, гарадская і судовая рэформы на Беларусі другой паловы 19 ст.
- •31. Падрыхтоўка, правядзенне і разгон Першага Усебеларускага з’езда (Кангрэса)
- •32. Усталяванне савецкай улады на Беларусі
- •33. Абвяшчэнне бнр і яе гісторыка-прававая характырыстыка
- •34. Устаўныя граматы бнр
- •35. Абвяшчэнне ссрб
- •36. Маніфест Часовага работніцка-сялянскага Савецкага Урада Беларусі
- •37. Першы Усебеларускі з’езд Саветаў і яго рашэнні
- •38. Канстытуцыя ссрб 1919г.
- •39. Утварэнне Літоўска-Беларускай сср
- •40. Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці ссрб (1920г.)
- •41. Другое абвяшчэнне ссрб і рашэнні 2-га з’езда Саветаў Беларусі
- •42. Узаемаадносіны бсср з рсфср да 1923г.
- •43. Удзел бсср у стварэнні Савецкага Саюза
- •44. «Узбуйненне» бсср і змены у адміністратыйна-тэрытарыяльным падзеле
- •45. Канстытуцыя бсср 1927г.
- •46. Савецкая Беларусь у 20-я гады: змены у прававым рэгуляванні грамадскага жыцця
- •47. Прававое афармленне фарсіраваннага будаўніцтва “сацыялізму”
- •48. Канстытуцыя бсср 1937г. Аб грамадскім і дзяржаўным ладзе
- •49. Канстытуцыя бсср 1937г.: правы і абавязкі грамадзян, выбарчая сістэма
- •50. Судовы лад і пракуратура Беларусі у 30-я гады
- •51. Змены у праве у 30-я гады
- •52. Масавыя рэпрэсіі на Беларусі у 1930-1950-я гады
- •53. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср
- •54. Вялікая Айчынная вайна: змены у праве
- •55. Вялікая Айчынная вайна: акупацыйны рэжым на Беларусі
- •56. Бсср- суб’ект міжнароднага права
- •57. Адміністрацыйна-тэрытарыальны падзел бсср у пасляваенны перыяд
- •58. Развіцце дэмакратыі у 1950-я гады і пашырэнне правоў бсср
- •59. Удасканаленне заканадаўства бсср у 1950-1980-я гады
- •60. Канстытуцыя бсср 1978г.: гісторыка-прававая характарыстыка
- •61. Пераход да дзяржаўнай самастойнасці і абвяшчэнне рб
- •62. Дэкларацыя Вярхоўнага Савета “Аб дзяржаўным суверынітэце рб”
- •63. Распрацоўка і прыняцце Канстытуцыі рб
- •64. Канстытуцыя рб: гісторыка- прававая характарыстыка
- •65. Канцэпцыя судова-прававой рэформы і яе рэалізацыя
- •66. Рэферэндумы у рб у 1995, 1996 і 2004 гадах
21. Працэсуальнае права вкл
Па Статуце 1588 г. працэсуальнае права было адзіным і для крымінальных і для цывільных спраў. Панаваў іскавы характар працэсу,згодна з якім ісцец сам павінен быў збіраць доказы, прад'яўляць іх суду і падтрымліваць абвінавачванне. У любой стадыі працэсу ісцец мог адмовіцца ад іску ці абвінавачвання, заключыць міравое пагадненне або або памілаваць злачынцу. Калі абвінавачванне не знаходзіла пацверджэння, ісцец мог быць прыцягнуты да адказнасці.
Роля суда пры іскавым судаводстве была параўнаўча пасіўнай.
Згодна са Статутам 1588 г. суб’екты працэсу мелі розную працэсуальную праваздольнасць. Поўнай працэсуальнай праваздольнасцю карысталіся найбольш багатыя феадалы, чэлядзь дворная і феадальна-залежныя сяляне былі наогул яе пазбаўлены. За іх у судах павінны былі выступаць паны або, па даручэнні апошніх, адвакаты ці іншыя прадстаўнікі феадалаў.
Судовы працэс пачынаўся з падачы скаргі, пасля чаго складалася позва, якая адначасова была і выклікам у суд і іскавай заявай з пераказам сутнасці справы. Позва ўручалася адказчыку праз вознага, аб чым рабіўся адпаведны запіс у судовай кнізе.У працэсе ўдзельнічалі два бакі: той, хто ўзбуджаў справу, адносіўся да бокупавадовага, той, хто адказваў ці абвінавачваўся, - да бокуадпорнага.
Пры судах працавалі прафесіянальныя адвакаты (пракуратары). Пры неабходнасці прадстаўнікі старон мелі права карыстацца іх паслугамі.
Агульная тэрытарыяльная падсуднасць спраў у адносінах да вольных людзей вызначалася паводле звычаёвага права: у месцы жыхарства адказчыка па грамадзянскіх справах і ў месцы, дзе адбылося злачынства, - па крымінальных.Стораны мелі права заключаць пагадненне аб змене падсуднасці (тэрытарыяльнай і інш.) Да 1564 г. буйныя феадалы карысталіся правам выключнай падсуднасці. Іх справы разглядаў вялікакняжацкі суд, што ўскладняла парадак прад'яўлення ім іскаў дробнымі і сярэднімі феадаламі. Бельскі прывілей 1564 г. абвясціў роўную падсуднасць для ўсёй шляхты.
Тэорыя фармальных доказаў, што панавала ў феадальным працэсуальным праве, грунтавалася на ўстаноўленай у законе сіле доказаў, якія дзяліліся надасканалыя і недасканалыя
Важнейшы прынцып працэсуальнага права Вялікага княства Літоўскага заключаўся ў тым, што бок павадовы (ісцец) павінен быў прывесці факты, якія б па грамадзянскіх справах сведчылі аб наяўнасці шкоды, а па крымінальных - віны. Ніхто не мог быць асуджаны без наяўнасці паўнаты неабходных доказаў. Закон прадугледжваў вызваленне падсуднага ад пакарання пры недастатковасці доказаў і пры з'яўленні ў суда сумнення ў яго вінаватасці. Пры аднолькава няпоўных доказах істца і адказчыка суд аддаваў перавагу апошняму.
Асноўнымі відамі доказаўлічыліся тлумачэнні бакоў, іх прызнанне; паказанні сведак; прысяга; пісьмовыя і рэчавыя доказы; вывады і тлумачэнні экспертаў. Тлумачэнне істца або адказчьща займала адно з цэнтральных месцаў у сістэме судовых доказаў. Прызнанне адказчыкам іску, зробленае ў судзе, разглядалася як поўны доказ і было дастатковай падставай для прыняцця судовага рашэння. Адказчык, або падсудны, прызнаўшы іск або абвінавачванне, пазбаўляўся права абскарджваць пастанову суда, у аснову якой было пакладзена прызнанне. Самымі распаўсюджанымі доказамі былі паказанні сведкаў. Статут 1588 г. вызначаў, хто мог быць сведкам, і працэсуальную працэдуру атрымання іх паказанняў. Прысяга і клятва лічыліся дапаможнымі доказамі і звычайна выкарыстоўваліся, калі паказанняў сведкаў ці іншых доказаў для вырашэння справы было недастаткова.Вышэйшай ступенню дакладнасці, як лічылася, валодалі сведчанні духоўных і службовых асоб дзяржаўнай адміністрацыі.
У працэсе разгляду грамадзянскіх спраў важнае значэнне надавалася пісьмовым доказам, бо закон патрабаваў заключаць многія пагадненні, дагаворы куплі-продажу, пазыкі і інш. у пісьмовай форме. Усе гэтыя акты складаліся па вызначанай форме, што патрабавала наяўнасці пэўных рэквізітаў (подпісы, пячаткі). Найбольш важныя з актаў рэгістраваліся ў судовых кнігах. Падробка пісьмовых доказаў каралася смерцю.Рэчавы доказ разглядаўся як самы пераканаўчы, асабліва калі злачынец быў затрыманы на месцы злачынства.
У адпаведнасці з заканадаўствам Вялікага княства ЛІтоўскага па найбольш цяжкіх злачынствах (дзяржаўныя, ваенныя, некаторыя крымінальныя) вышук, следства і суд былі абавязковымі, незалежна ад таго, ці рабілася пацярпеўшым адпаведная заява. Папярэдняе следства па найбольш цяжкіх і небяспечных злачынствахажыццяўлялася службовымі асобамі дзяржаўнага апарату: звычайна старастамі, іх намеснікамі ці замкавымі суддзямі, якія выязджалі на месца, дапытвалі сведкаў, падазроных, запісвалі іх паказанні і перадавалі ў суд, які разглядаў справу. Для выключэння магчымасці злоўжыванняў службовых асоб і магчымай адмовы падазронага ці сведак у судзе ад сваіх паказанняў на папярэднім допыце прысутнічалі панятыя.
Непасрэдны разгляд справы пачынаўсяз аб'явы суда аб пачатку судовага працэсу і выкліку ў судовае пасяджэнне бакоў. Першым выкладаў свае патрабаванні ісцец, потым адказчык даваў па іх тлумачэнні. Ісцец меў магчымасць абвяргаць пярэчанні адказчыка, а адказчык - сцвярджэнні істца. Пасля выступления бакоў, іх адвакатаў, даследавання доказаў, прыняцця прысягі бакоў і сведак суд прыступаў да вынясення рашэння (выраку, дэкрэта). Адкладваць вынясенне рашэння суд мог не больш як на тры дні. Ісцец і адказчык па большасці спраўмелі права падаць апеляцыюў вышэйшы суд, але аб гэтым яны павінны былі заявіць у судзе адразу пасля вынясення рашэння. Калі такой заявы не наступала, то пастанова суда набывала законную сілу і падлягала выкананню.