Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуст КР №1.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
539.14 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

"Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт

імя Францыска Скарыны"

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

заданні да кантрольнай работы

для студэнтаў завочнага факультэта

негістарычных спецыяльнасцей

Гомель уа «гду імя ф. Скарыны»

2009

Уводзіны

Адным з галоўных напрамкаў развіцця сучаснай вышэйшай школы Рэспублікі Беларусь з’яўляецца ўдасканальванне спецыяльнай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў. У сувязі з гэтым у рабоце са студэнтамі завочнага факультэта галоўным сродкам навучання з’яўляецца сістэматычная самастойная работа ў пазааудыторны час. Абавязковым элементам навучальнага працэса з’яўляецца выкананне пісьмовых кантрольных работ.

Кантрольная работа ў сістэме завочнага навучання з’яўляецца адной з форм актывізацыі самастойнай працы студэнтаў паміж сесіямі, яе падрыхтоўка патрабуе ад студэнта самастойнага вывучэння навукавай і вучэбнай літаратуры, перыядычнага друку, статыстычных дадзеных. У адпаведнасці з вучэбным планам студэнты завочнага факультэта ўсіх спецыяльнасцей выконваюць кантрольную работу па дысцыпліне “гісторыя Беларусі”.

Мэта выканання кантрольнай работы - замацаванне і паглыбленне тэарытычных ведаў па дысцыпліне.

Напісанне кантрольных работ павінна спрыяць:

- авалодванню асаблівасцямі развіцця гістарычнага працэсу на тэрыторыі Беларусі з першабытнасці і да пачатку ХХІ ст.;

- сістэматызацыі і ўдасканаленню ведаў студэнтаў па гісторыі Беларусі;

- засваенню асноўных тэндэнцый і асаблівасцей палітычнай, сацыяльна-эканамічнай і культурнай гісторыі;

- пашырэнню кругагляду;

- фарміраванню ў студэнтаў патрыятычнага светапогляду.

Кантрольная работа складаецца з 2-х альбо 3-х тэарытычных пытанняў, якія неабходна асвятліць на аснове спецыяльнай вучэбнай і навуковай літаратуры.

Выкананне кантрольнай работы ажыццяўляецца па варыянтах.

Патрабаванні да афармлення кантрольных работ

Да выкананню кантрольнай работы прад’яўляюцца наступныя патрабаванні:

1 Кантрольная работа выконваецца на лістах фармата А 4

2 Кантрольная работа ўключае наступныя структурныя элементы:

- тытульны ліст (дадатак А)

- змест

- асноўную частку, якая прадстаўляецца заданнем па ўласнаму варыянту тэмы кантрольнай работы

- спіс выкарыстанай літаратуры

- дадатак (калі ёсць)

3 Аб’ем кантрольнай работы павінен складаць 10-15 лістоў. Работа павінна быць выканана акуратна, розборлівым пісьмом, або з выкарыстаннем друкарскіх і графічных прыстасаванняў. Тэкст кантрольнай работы павінен быць надрукаваны на лістах белай бумагі з аднаго боку. Пры кампьютарным наборы друкаваць неабходна праз адзінарны паміжрадковы інтэрвал шрыфтам 14 pt, гарнітура Times New Roman.

Тэкст кантрольнай работы неабходна друкаваць, выконвая наступныя параметры: левае поле - 30 мм., правае - 15 мм., верхняе - 25 мм., ніжняе - 20 мм. Нумерацыя старонак у правам верхнем вуглу, пачынаючы з другой старонкі. Шрыфт друку павінен быць дакладным, добра бачным, лента - чорнага колеру сярэдняй тлустасці. Усе лініі, літары, лічбы і знакі павінны быць аднолькава чорнымі па ўсяму тэксту. Насычанасць тэкста павінна быць аднолькавай (38-42 радка на старонцы).

4 Тэарытычны матэрыял неабходна выкладаць пачынаючы з назвы пытання, рабіць спасылкі на выкарыстаныя цытаты, або лічбавыя матэрыялы.

Пры падрыхтоўцы кантрольнай работы студэнт павінен паказаць веданне тэмы, праявіць уменне правільна і дакладна выкладаць засвоены матэрыял. Недапушчальна даслоўнае перапісванне тэксту надрукаваных літратурных крыніцаў. Пры ўзнікненні цяжкасцей у студэнта пад час падрыхтоўкі кантрольнай работы патрэбна звяртацца за кансультацыяй на кафедру гісторыі Беларусі.

5 У канцы работы павінен быць прыведзены спіс выкарыстаных крыніц. Выкананая і аформленая ў адпаведнасці з патрабаваннямі кантрольная работа падпісваецца студэнтам з пазначэннем даты яе выканання.

6 Студэнт павінен прадставіць кантрольную работу на рэцэнзаванне не пазней тэрміна устаноўленага графікам навучальнага працэса.

Рэцэнзаванне і абарона кантрольнай работы праводзіцца ў адпаведнасці з «Положением о контрольной работе студента заочного факультета и порядке ее рецензирования» ад 23 лютага 2005 года.

Усе зробленыя рэцензентам заўвагі студэнт павінен улічыць і унесці ў работу неабходныя выпраўленні і дапаўненні.

7 Студэнты, не атрымаўшыя заліка па кантрольнай рабоце, да экзамену па адпаведнай дысцыпліне не дапускаюцца.

Варыянт кантрольнай работы студэнту пазначае кіраўнік, які вядзе дысцыпліну “гісторыя Беларусі”.

Тэма 1 Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі

Варыянт 1 Каменны век на тэрыторыі Беларусі

1 Першапачатковае засяленне тэрыторыі Беларусі

2 Умовы жыцця і заняткі першабытных людзей у перыяд каменнага веку

3 Культура і рэлігійныя уяўленні першабытнага чалавека

Крыніцы і літаратура

1 Археалогія Беларусі: У 4 т. Т. 1. Каменны і бронзавы вякі / Э.М. Зайкоўскі [і інш.]; пад рэд. М.М.Чарняўскага. – Мн.: Беларуская навука, 1997. – 424 с.

2 Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. - Мн.: БелЭн, 2000. – 432 с.

3 Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т.1. Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны XIII ст. / рэдкал: М.Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]; - Мн.: Экаперспектыва, 2000. – 351 с.

4 Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г.: вучэб. дапам. / пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. – Мн.: Універсітэцкае, 1998. – 416 с.

5 Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч.1. М.П.Касцюк [і інш.]; - Мн.: Беларусь, 1994, - 527 с.

6 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1-6. / рэдкал.: Г.П.Пашкоў [і інш.]; Мн.: Беларус. Энцыкл., 1993-2003.

Варыянт 2 Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі

1 З’яўленне індаеўрапейцаў на тэрыторыі Беларусі

2 Асноўныя змены у эканамічным і грамадска-культурным жыцці насельніцтва пад час бронзавага веку

Крыніцы і літаратура

1 Археалогія Беларусі: У 4 т. Т. 1. Каменны і бронзавы вякі / Э.М. Зайкоўскі [і інш.]; пад рэд. М.М.Чарняўскага. – Мн.: Беларуская навука, 1997. – 424 с.

2 Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. - Мн.: БелЭн, 2000. – 432 с.

3 Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т.1. Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны XIII ст. / рэдкал: М.Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]; - Мн.: Экаперспектыва, 2000. – 351 с.

4 Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. Ад старажытных часоў – па люты 1917 г.: Вучэб. дапам. / пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. – Мн.: Універсітэцкае, 1998. – 416 с.

5 Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч.1. М.П.Касцюк [і інш.]; - Мн.: Беларусь, 1994, - 527 с.

6 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 1-6. / рэдкал.: Г.П.Пашкоў [і інш.]; Мн.: Беларус. Энцыкл., 1993-2003.

Варыянт 3 Жалезны век на тэрыторыі Беларусі

1 З’яўленне тэхналогіі вырабу жалеза і яе наступствы

2 Старажытныя балцскія плямёны на тэрыторыі Беларусі

Крыніцы і літаратура

1 Археалогія Беларусі: У 4 т. Т. 2. Жалезны век і ранняе сярэднявечча / пад. рэд. В.І.Шадыры. - Мн.: Беларуская навука, 1999. - 502 с.