
- •Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
- •Глава 1
- •Глава 2 структура ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі
- •Глава 3 навучэнцы ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі, іх правы і абавязкі
- •Глава 4
- •Глава 5
- •Глава 6
- •Глава 7
- •Глава 8
- •Глава 9
- •Глава 10
- •Глава 11
- •Глава 12
- •Глава 13
- •Глава 14
- •Глава 15
- •Глава 16
Глава 12
АСАБЛІВАСЦІ ДЗЕЙНАСЦі базавАЙ ШКОЛЫ – КАЛЕДЖА МАСТАЦТВАЎ, СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЫ – КАЛЕДЖА МАСТАЦТВАЎ І ПРЫЁМУ Ў ІХ
180. У базавай школе – каледжы мастацтваў пры ажыццяўленні навучання і выхавання на І і ІІ ступенях або на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, у сярэдняй школе – каледжы мастацтваў пры ажыццяўленні навучання і выхавання на І, ІІ і ІІІ ступенях або на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі могуць вывучацца вучэбныя прадметы, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцяў вучняў у галіне наступных відаў мастацтва:
музычна-харавога;
музычна-інструментальнага;
выяўленчага;
харэаграфічнага;
тэатральнага.
181. Пры прыёме асоб у І (V) клас для атрымання адпаведнай адукацыі ў базавых школах – каледжах мастацтваў, сярэдніх школах – каледжах мастацтваў асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, у перыяд з 20 па 25 жніўня году прыёму ў прысутнасці іх законных прадстаўнікоў праходзяць праверку здольнасцяў у галіне аднаго з відаў мастацтва, названых у пункце 180 дадзенага Палажэння.
182. Заданні для праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва распрацоўваюцца экзаменацыйнымі камісіямі.
183. Кіраўнік базавай школы – каледжа мастацтваў, сярэдняй школы – каледжа мастацтваў:
зацвярджае заданні для правядзення праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва;
вызначае тэрміны і форму давядзення заданняў для праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва да законных прадстаўнікоў асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе;
зацвярджае расклад праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва, саставы груп для правядзення праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва.
184. Расклад праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва не пазней чым за тыдзень да яе правядзення даводзіцца да ведама асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, і іх законных прадстаўнікоў. Прозвішчы членаў экзаменацыйных камісій па праверцы здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтва ў раскладзе не ўказваюцца.
185. Вынікі выяўлення ўзроўню здольнасцяў асобы ў галіне асобнага віду мастацтва ўносяцца старшынёй экзаменацыйнай камісіі ў картку ўзроўня здольнасцяў асобы ў галіне асобнага віду мастацтва па форме згодна з дадаткам да дадзенага Палажэння.
Старшыня экзаменацыйнай камісіі (або па даручэнні старшыні экзаменацыйнай камісіі іншы член экзаменацыйнай камісі), якая праводзіла праверку здольнасцяў у галіне асобнага віду мастацтва, знаёміць з яе вынікамі асобу, якая прымае ўдзел у конкурсе, і яго законага прадстаўніка.
Картка ўзроўню здольнасцяў асобы ў галіне асобнага віду мастацтва падпісваецца старшынёй, членамі экзаменацыйнай камісіі і законым прадстаўніком асобы, якая прымае ўдзел у конкурсе. Гэтая картка захоўваецца ў базавай школе – каледжы мастацтваў, сярэдняй школе – каледжы мастацтваў.
186. Прыём асоб на свабодныя месцы ў ІІ (VІ)–ІХ класы для атрымання адпаведнай адукацыі ў базавых школах – каледжах мастацтваў, сярэдніх школах – каледжах мастацтваў і прыём на свабодныя месцы ў Х і ХІ класы для атрымання сярэдняй адукацыі ў сярэдніх школах – каледжах мастацтваў ажыццяўляецца па конкурсе на падставе праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтваў.
Тэрміны і парадак правядзення праверкі здольнасцяў у галіне асобных відаў мастацтваў пры прыёме ў класы, названыя ў частцы першай гэтага пункта, вызначаюцца адпаведнай установай адукацыі па узгадненні з заснавальнікам і да 1 чэрвеня года прыёму даводзяцца да асоб, якія выказалі жаданне прымаць удзел у конкурсе для атрымання агульнай базавай адукацыі, агульнай сярэдняй адукацыі ў базавых школах – каледжах мастацтваў, сярэдніх школах – каледжах мастацтваў.