Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Методические рекомендации 2012-2013 / положение об учреждении.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
21.03.2015
Размер:
673.28 Кб
Скачать

Глава 16

ПАДРЫХТОЎКА ДЗЯЦЕЙ ДА НАВУЧАННЯ НА I СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

219. Па жаданні законных прадстаўнікоў дзяцей, у тым ліку дзяцей, якія не асвойваюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі ва ўстановах дашкольнай адукацыі або ў яслях-садах – пачатковых школах, дзіцячых садах – пачатковых школах, яслях-садах – базавых школах, дзіцячых садах – базавых школах, яслях-садах – сярэдніх школах, дзіцячых садах – сярэдніх школах, установы агульнай сярэдняй адукацыі могуць ажыццяўляцць падрыхтоўку іх дзяцей да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

220. Падрыхтоўка дзяцей да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі на спецыяльна арганізаваных занятках з дзецьмі (далей – заняткі), а таксама праз аказанне законным прадстаўнікам дзяцей кансультацыйнай дапамогі (далей – кансультацыі).

221. Правядзенне заняткаў, кансультацый накіравана на забеспячэнне сацыялізацыі дзяцей у калектыве аднагодак і дарослых, фарміраванне асноў гатоўнасці да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

222. Для правядзення заняткаў фарміруюцца групы, напаўняльнасць якіх складае не больш за 20 дзяцей.

223. Заняткі і кансультацыі праводзяцца падчас канікул, у тым ліку і летніх канікул.

Тэрміны і працягласць іх правядзення, колькасць груп вызначаюцца кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі.

224. Расклад заняткаў, кансультацый зацвярджаецца кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі і даводзіцца да ведама законных прадстаўнікоў дзяцей.

225. Заняткі, кансультацыі праводзяць педагагічныя работнікі ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ў межах іх працоўнага часу з улікам устаноўленага аб'ёму педагагічнай нагрузкі.

Дадатак

да Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі

Форма

________________________________________

(найменне ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, нумар аўдыторыі, у якой праводзіцца праверка здольнасцяў асобы ў галіне асобнага віду мастацтва)

Картка ўзроўню здольнасцяў асобы ў галіне асобнага віду мастацтва

_____________________________________________________________________________

(прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы (калі такое маецца)

_____________________________________________________________________________

(галіна асобнага віда мастацтва)

_____________________________________________________________________________

(дата правядзення праверкі здольнасцяў асобы)

_____________________________________________________________________________

(працягласць правядзення праверкі здольнасцяў асобы)

Вынікі выяўлення ўзроўню здольнасцяў асобы:

№ п/п

Пералік

заданняў, якія выкарыстоўваюцца пры праверцы здольнасцяў асобы ў галіне___________ мастацтва

Узровень здольнасцяў асобы ў галіне асобнага віду мастацтва (неабходнае падкрэсліць)

Рэкамендацыі

1.

Высокі

Сярэдні

Нізкі

2.

Высокі

Сярэдні

Нізкі

________________________________________________________________________________

(прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) і подпіс старшыні і членаў экзаменацыйнай камісіі, якая праводзіла праверку здольнасцяў асобы)

Азнаёмлены(а)

 ____________________________________________

(подпіс, прозвішча, ініцыялы ўласнага імя, імя па бацьку законнага прадстаўніка асобы (калі такое маецца)

Кіраўнік установы агульнай сярэдняй адукацыі

 ____________________________________________

(подпіс, прозвішча, ініцыялы ўласнага імя, імя па бацьку (калі такое маецца)