«Самае цікавае і складанае — ілюстраваць кнігі для маленькіх дзетак. У дарослага ўжо склалася светаўяўленне, і ён прыме, альбо не прыме, альбо скарэкціруе штосьці, што бачыць на ілюстрацыі. А дзіця яшчэ толькі фарміруе сваю візуальную базу, і таму адказнасць за свет, які ты ствараеш, вельмі вялікая. Яго трэба зрабіць пазітыўным і ў той жа час даць магчымасць малому паглядзець наўкола як мага шырэй, а не так, што сонца — жоўтае, неба — блакітнае, а елкі — зялёныя».