"Чаму я атрымліваю асалоду ад творчасці? Я не проста шукаю прыгожы сілуэт, гарманічныя колеры, а стаўлю перад сабой шырэйшыя задачы: вобразна паказаць цэлы свет". Павел Татарнікаў
•Павел Татарнiкаў нарадзіўся ў 1971 годзе ў Брэсце ў сям'і мастакоў.
•1989 — скончыў Рэспубліканскі каледж мастацтваў.
•1995 — скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (аддзяленне графікі). 
•С 1997 — член Беларускага саюза мастакоў.
•С 2001 — акадэмік Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва.
Ілюстрацыіі
• Уладзімір Ягоўдзік «Царэўна ў
Падземным Царстве», Мінск, 2000
Павел Татарнікаў умее да любой задачы падысці па-новаму, кожны раз натхняецца новай энергіяй. Яго кнігі раскрываюць дзецям свой завершаны і пераканальны свет, гэта цэласныя кампазіцыі — ад вокладкі і да буквіцы. Ілюстрацыі Паўла Татарнікава сучасныя і выразныя, насычаныя нюансамі сэнсаў. Панарама і дэталь, ёмістасць сімвала і эмацыянальнасць фактуры, лёгкасць руху рукі і напружанасць роздуму — усё гэта стварае стыль, почырк і манеру. Перыпетыі яго непаўторнага свету ярка і вобразна раскрываюць нам плынь гісторыі, увасобленай у кнізе.