Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Урок беларускай літаратуры

.docx
Скачиваний:
45
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
30.98 Кб
Скачать

Дата 14.02.2012 Дапушчана ________

Пробны ўрок па беларускай літаратуры ў 7 «А» класе

Фядотавай Вольгі Дзмітрыеўны

Па тэме: Змітрок Бядуля «На Каляды к сыну».

Кадрплан «Паход Тэклі ў горад. Сустрэча»

Мэта: Пазнаёміць школьнікаў з паняццем кадрплан, сцэнарый, мізансцэна, рэпліка, рэмарка, дыялог, маналог. Стварыць кадрплан для таго, каб паназіраць, якую ролю адыгрывае мастацкая дэталь у тэксце пры раскрыцці характараў герояў.

Тып урока: заключныя заняткі.

Абсталяванне:

  1. Лазарук, М.А. Беларуская літаратура : вучэб. Дапам. для 7 кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / М. А. Лазарук, Т. У. Логінава. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010.

  2. Выказвані, запісаныя на дошцы:

Павага да людзей ёсць павага да самога сябе. (Д. Голсуарсі)

 Хто лёгка схільны губляць павагу да іншых, той перш за ўсё не паважае сябе. (Ф. Дастаеўскі)

 Пасееш учынак - пажнеш прывычку, пасееш прывычку - пажнеш характар, пасееш характар - пажнеш лёс. (3 народнай мудрасці)

 Шануем мы бацькоў імёны: навука й прыклад нам яны. (У.Жылка)

Літаратура: Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры / В. У. Бухавец [і тнш.]; пад агул. рэд. С. І. Цыбульскай. – Мн.: Сэз-Вит,2006 – (Майстэрня настаўніка)

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Паведамленне тэмы, мэты.

Слова настаўніка.

Сёння на ўроку мы пазнаёмімся (а нешта і ўспомнім) з некаторымі паняццямі, паспрабуем стварыць кадрплан эпізодаў «Паход Тэклі ў горад. Сустрэча», абагулім уяўленне пра вобразы герояў.

  1. Паняцце запісана на дошцы, азначэнне вучні запісваюць у сшыткі.

Кадрплан (фр. cadre – рама + план) – некалькі ўзаемазвязаных славесных момантаў, у якіх адлюстраваны паслядоўныя сцэны з эпічнага ці драматычнага твора. Складанне кадрплана вызначаецца дынамікай і нагадвае працу над стварэннем дыяфільма.

Стварэнне кадрплана.

Назвы кадраў запісаны на дошцы,вучні падбіраюць каментарыі да іх разам з настаўнікам, узнаўляючы змест тэксту.

Кадр 1

«Пайду да сына!» На малюнку могуць быць паказаны зайздросныя твары аднавяскоўцаў і ўзрушаны твар Тэклі. «На зморшчаным твары шчаслівая ўсмешка».

Кадр 2

У дарозе. Раніца. Аснежанае поле. Задуменны і шчаслівы твар старой жанчыны, якая спяшаецца да сына. «I шчасце яе расло...»

Кадр 3

Начлег у вёсцы. Тэкля сярод незнаёмых людзей расказвае пра сына. «Гэткім тонам, гэткай шчаслівай гутаркай...»

Кадр 4

Працяг дарогі. Ранак. Белае поле. Згорбленая стомленая постаць жанчыны.«Нічога - горад блізка».

Кадр 5

Вось і горад. Сярод гарадскіх пабудоў старэнькая жан чына ў хустачцы. «У старых вачах бліснуў радасны аганёк...

– Нічога, у сына адпачну...»

Кадр 6

На цёмных вуліцах. Пошукі. Разгубленая Тэкля звяртаецца да людзей па дапамогу, ад яе ўсе адварочваюцца, хто са смехам, хто са спачуваннем. «Гэткім чынам нехта завёў яе да гарадавога... Там яна пераначавала, галодная і змёрзлая».

Кадр 7

У доме сына. На парозе багатага дома. Лёкай з усмешкай пазірае на жанчыну, пачуўшы чыя яна маці. “– Пусціце ... я да сына свайго іду, да

Лаўрука!”

Кадр 8

Сустрэча. Старая жанчына кідаецца абдымаць маладога чалавека ў чорным сурдуце.

“– Лаўручок мой! Сынок! — як непрытомная кінулася да яго Тэкля... – Роднен...

Ён раптам пачыраванеў, паглядзеў на слуг ды хрыпла крыкнуў:

– Чаму вы пускаеце ў пакой розных жабрачак шалёных?”

Кадр 9

Роспач. Тэкля за варотамі дома. Шумны тратуар. Белы разгублены твар старой жанчыны, згорбленая постаць. «Яна нават не чула, як з акалелых пальцаў выпаў гасцінец роднага, доўгажаданага сына. Некалькі трохрублёвых прыліплі да макраватага тратуара».

Звярніце ўвагу , якім чынам пісьменніку і нам удалося так дакладна перадаць псіхалагізм і напружанне ў апавяданні, раскрыць характары Тэклі, Лаўрука праз падбор цытат з тэксту, праз апісанне знешнасці і дзеянняў герояў.

Падагульняючы адказы вучняў, звяртаецца іх увага на выказванні, змешчаныя на дошцы. Той, хто не ўмее паважаць людзей, не можа называцца выхаваным чалавекам. А тыя ўчынкі, якія робяць дарослыя людзі, часцей за ўсё выспяваюць у дзяцінстве. Вельмі важна сачыць за сваімі звычкамі і словамі, якія з часам фарміруюць характар. Здраднікамі, чэрствымі людзі не нараджаюцца, а становяцца.

  1. Лекцыя.

Словы,запісаны на дошцы.Значэнне вучні запісваюць пад дыктоўку.

Інсцэніраванне – распрацоўка і пастаноўка п'есы паводле апавядання, урыўка з аповесці обо рамана.

Сцэнарый (ад італ. - сцэна) - драматургічны твор, на аснове якога ствараюцца кіна-, тэлефільмы або сцэнічныя пастаноўкі.

Сцэнарый складаецца з рэмарак (апісанне абстаноўкі дзеяння, карцін прыроды, паводзін героя, указанне на музычныя і шумавыя моманты), дыялогаў і маналогаў персанажаў, мовы аўтара-апавядальніка.

Мізансцэна (з франц.) – размяшчэнне артыстаў і сцэнічнага абсталявання ў розныя моманты спектакля.

Рэмарка (з франц.) – тлумачэнне аўтара да тэксту, п'есы (звычайна ў дужках), у якім даецца дадатковая характарыстыка абставій дзеяння, знешняга выгляду і паводзін персанажа.

Рэпліка (з франц.) – адказ на словы субяседніка ў сцэнічным дыялогу, а таксама канец фразы, апошнія словы адной дзеючай асобы, непасрэдна за якой гаворыць другая.

Дыялог (ад грэч. размова) - размова паміж двума або некалькімі персанажамі, героямі ў мастацкім творы, якая перадяецца з дапамогай простай мовы. Такая форма вуснай мовы асабліва характэрная для драматычных твораў, дзе яна дазваляе паказаць жыццё, стварыць характары.

Маналог (ад грэч. адзін і слова) - разгорнутае, працяглае, тэматычна адзінае выказванне літаратурнага героя або аўтара, звернутае да іншых асоб (самога сябе).

Заданні для вучняў па падрыхтоўцы сцэнарыя:

♦ Аднавіць у памяці змест эпізода, па якім складаецца сцэнарый.

♦ Вызначыць дзейных асоб.

♦ Падабраць інфармацыю пра дзейных асоб (знешнасць, узрост, сацыяльнае становішча).

♦ Апісаць месца, дзе і калі будзе адбывацца дзеянне ў інсцэніроўцы.

♦ Прадумаць дыялогі і маналогі дзейных асоб.

♦ Выпісаць характарыстыкі дзейных асоб, зробленыя аўтарам.

♦ Прадумаць дэкарацыі, касцюмы.

Прыклад сцэнарыя.(раздаецца вучням)

  1. Скласці сінквейн (назонік+2 прыметнікі+3 дзеясловы+назоўнік) да слова бацькі . Напр., маці

добрая пяшчотная

любіць выхоўвае аберагае

маці

Ці падабраць асацыятыўны рад: бацькі — дом, турбота, сям'я і г. д.

  1. Інфармацыя пра д/з.

На выбар: Саставіць сцэнарый аднаго эпізода ці саставіць кадрплан (з малюнкам).

  1. Падвядзенне вынікаў урока. (ацэнка вучэбнай дзейнасці вучняў)