Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Внешняя политика РП

.docx
Скачиваний:
11
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
162.33 Кб
Скачать

манарха Рэчы Паспалітай. Але са смерцю шведскага караля ў 1632 г.

скончыліся надзеі Масквы на саюз са Швецыяй. У выніку Расія пачала

Смаленскую вайну, не атрымаўшы падтрымкі з боку Швецыі і Турцыі.

Маскоўскі ўрад склікаў Земскі сабор, каб атрымаць падтрымку

ўсіх саслоўяў у вайне з Польска-Літвінскай дзяржавай. На саборы

была сфармуліраваў афіцыйная палітычная дактрына Рускай

дзяржавы перыяду станаўлення абсалютысцкай ідэалогіі. Яе змест

зводзіўся да таго, што Расія павінна ваяваць з Рэччу Паспалітай перш

за ўсё для «государской чести», а ўжо потым — для выратавання

праваслаўнай веры і праваслаўных хрысціян. Важная роля адводзі-

лася таксама фактару помсты «полякам» за іх «неправду».

У 1632 г. Расія, прагнучы рэваншу, выправілася вайной на

захад. Галоўнай мэтай было адваяванне Смаленска. Час для нападу

быў выбраны адмысловы: памёр Жыгімонт III Ваза. Пачатак вайны

быў на карысць рускіх. 40-тысячная армія даволі лёгка захапіла

Себеж, Невель, Усвяты, Дарагабуж, Белую, Рослаў, Трубецк, Ноўгарад-

Северскі, Старадуб і іншыя памежныя тэрыторыі (усяго 21 горад у

паласе мяжы ВКЛ ад Вязьмы да Дняпра).

У студзені 1633 г. войскі ваяводы М. Б. Шэіна асадзілі Смаленск і

адначасова праніклі ўглыб Беларусі, авалодаўшы Асвеяй, Друяй,

Полацкам, Прапойскам. На падмогу смаленскаму гарнізону прыйшло

25-тысячнае літвінскае і польскае войска на чале з новым каралём

Уладзіславам IV і некалькі тысяч запарожскіх казакоў. Адначасова

крымскія татары зрабілі набегі на Тульскі, Маскоўскі і іншыя паветы

Рускай дзяржавы.

Маскоўскае войска трапіла ў акружэнне і мусіла капітуляваць.

Паводле акта аб капітуляцыі рэшткі рускай арміі, пакінуўшы ўсю

артылерыю, шмат іншай зброі і штандарты, адышлі з-пад Смаленска.

Галоўнакамандуючы рускімі войскамі М. Б. Шэін быў аб'яўлены

ўрадам галоўным віноўнікам паражэння Расіі і пакараны смерцю.

У сакавіку 1634 г. у вёсцы Сёмлева на рацэ Палянаўка паміж

Вязьмамі і Дарагабужам (цяпер гэта тэрыторыя Смаленскай вобласці)

пачаліся мірныя перагаворы паміж дэлегацыяй Рэчы Паспалітай,

якую ўзначальвалі каронны канцлер епіскап Якуб Задзік і гетман

польны ВКЛ Крыштоф Радзівіл, і рускай дэлегацыяй на чале з

баярыным Ф. І. Шарамецевым і князем А. М. Львовым. Фактычным

кіраўніком дэлегацыі Рэчы Паспалітай быў кароль Уладзіслаў IV, які

інкогніта знаходзіўся ў суседняй вёсцы. Трэба адзначыць, што на

заключэнне міру Польска-Літвінскую федэрацыю вымушала і пагроза

ўварвання з боку Турцыі.

Польска-літвінскія дыпламаты выступалі ў ролі пераможцаў і

спрабавалі навязаць рускім ганебныя ўмовы міру. Яны патрабавалі,

каб маскоўскі ўрад скінуў цара М. Раманава і выбраў сабе іншага, са

сваякоў Уладзіслава. Гаворка таксама ішла пра тое, што Расія павінна

вярнуць Рэчы Паспалітай Северскія землі, а каралю заплаціць 100

тыс. рублёў за адмову ад тытула рускага цара і ад маскоўскага

прастола. Потым польска-літвінскія паслы пайшлі на ўступкі і

прапанавалі вярнуцца да праекта зліцця дзвюх дзяржаў (1600 г.)

шляхам дынастычнай уніі. Рускія паслы адказалі, што не маюць

паўнамоцтваў заключаць такі дагавор.

Перагаворы закончыліся падпісаннем 4 чэрвеня 1634 г. бес-

тэрміновага мірнага дагавора («вечнага дакарання»), які ў асноўным

пакідаў межы 1618 г. некранутымі. Да Расіі пераходзілі горад

Сярпейск і некалькі памежных крэпасцей на Севершчыне (цяпер

тэрыторыя Бранскай вобласці). Смаленская і Чарнігаўская землі, а

таксама гарады Дарагабуж, Белая, Рослаў, Старадуб, Красны, Невель,

Себеж, Ноўгарад-Северскі (цяпер тэрыторыі Бранскай, Пскоўскай,

Смаленскай абласцей Расійскай Федэрацыі і Чарнігаўскай вобласці

Украіны) заставаліся ў складзе ВКЛ і Польшчы. Жыхарам гэтых

тэрыторый, акрамя купцоў і духавенства, забаранялася пераходзіць у

Расію. Жыхарам Расіі, у тым ліку купцам, забаранялася прыязджаць у

Кракаў і Вільню, а жыхарам Рэчы Паспалітай — у Маскву. У астатніх

гарадах купецтва абедзвюх краін магло гандляваць бесперашкодна.

Бакі абавязваліся абмяняцца палоннымі без выкупу і затрымкі.

Уладзіслаў адмаўляўся ад прэтэнзій на рускі трон і прызнаваў за

Міхаілам Раманавым царскі тытул, за што Расія абяцала выплаціць

яму 20 тыс. руб., што было зафіксавана асабіста каралём і царом у

сакрэтным пратаколе да дагавора. Уладзіслаў абавязваўся вярнуць

арыгінал граматы рускіх баяр 1610 г. аб абранні яго на маскоўскі

прастол і ўсе паперы Смутнага часу. Але «Грамата аб абранні

Уладзіслава IV царом усяе Русі» не была знойдзена ў архівах Рэчы

Паспалітай, аб чым пазней па настаянні рускага боку Уладзіслаў і

сойм падпісалі асобныя пратаколы. Цар Міхаіл Фёдаравіч выключаў са

свайго тытула словы «князь Смаленскі і Чарнігаўскі» і абавязваўся не

падпісвацца «государ усяе Русі», адмаўляючыся такім чынам ад

распаўсюджвання свайго суверэнітэта на Смаленскую і Чарнігаўскую

землі, якія адышлі да ВКЛ і Польшчы. Расія таксама адмаўлялася ад

прэтэнзій на Ліфляндыю, Курляндыю і Эстляндыю.

У адпаведнасці з Палянаўскім мірным дагаворам была ажыццёў-

лена дэмаркацыя новай мяжы паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй на

ўсёй яе працягласці ад Вялікіх Лук (на поўначы) да Пуціўля (на

поўдні). У выніку межавання горад Трубчэўск (цяпер тэрыторыя Бран-

скай вобласці) быў перададзены Расіі. Пасля падпісання Палянаўскага

дагавора мірныя адносіны паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй захоў-

валіся на працягу 20 гадоў, да пачатку новай вайны 1654-1667 гг. У

гэты перыяд назіралася даволі плённае супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў

супраць Турцыі.__