Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Paema_Taras_na_Parnase

.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
37.38 Кб
Скачать

Паэма «Тарас на Парнасе». Сатырычны і гуманістычны пафас твора. \

Мэты:

Адукацыйная: разгледзіць з вучнямі паэму «Тарас на Парнасе»; пазнаёміць вучняў з часам напісання і аўтарствам твора; прааналізаваць сатырычны і гуманістычны пафас паэмы; разгледзіць жанр і кампазіцыю твора.

Выхаваўчая: выхоўваць у дзяцей павагу да роднай літаратуры, абуджаць гонар да беларускай гісторыі.

Развіццёвая: развіваць вуснае маўленне дзяцей; развіваць уменне аналізаваць прачытанае; развіваць навыкі літаратурнага аналізу.

Абсталяванне;

Малюнкі. ілюстрацыі з кніг.

Тып урока: урок новых ведаў.

Літаратура: Беларуская літаратура: Хрэстаматыя. Вучэбны дапаможнік для 10 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2002. Івашын, В.У., Лазарук, М.А. Беларуская літаратура: Падручнік для 10 класа агульнаадукацыйнай школы з беларускай і рускай мовамі навучання. — Мінск: «Мастацкая літаратура», 2001. Пад рэд. Рагойшы, В.П. Беларуская літаратура: Вучэбны дапаможнік для 10 класа агульнаадукацыйнай школы з профільным і паглыбленым вывучэннем беларускай літаратуры, ліцэяў, гімназій. — Мінск: Народная асвета, 2001. Кісялёў, Г. Пошукі імя. — Мінск, 1978.

Ход урока:

I. Арганізацыйны момант.

- Добры дзень! Рады вітаць вас на занятках беларускай літаратуры. Давайце праверым адсутных у класе.

II. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

Сёння на ўроку мы разгледзім з вамі паэму «Тарас на Парнасе»; пазнаёмімся з часам яе напісання і аўтарствам; прааналізуем сатырычны і гуманістычны пафас паэмы; разгледзім жанр і кампазіцыю твора, а таксама будзем развіваць навыкі літаратурнага аналізу.

III. Праверка дамашняга задання.

Дома вы павінны былі прачытаць паэму «Тарас на Парнасе», якая змечшана ў вашых хрэстаматыях.

IV. Знаёмства з новай тэмай.

Пра якія падзеі нам апавядае паэма?

Хто з'яўляецца галоўным героем? Што нам пра яго становіцца вядомым?

Дзе адбываецца дзеянне твора? Парнас — што гэта за гара?

Растлумачце, які сэнс мае карціна жыцця багоў на Парнасе?

Якое значэнне маюць у паэме этнаграфічна-бытавыя малюнкі?

Якая асноўная ідэя паэмы?

Да якога жанру можна аднесці паэму?

Звярніце ўвагу на будову твора: дзе апавяданне даецца ад імя аўтара, а дзе — ад імя Тараса.

Чаму аўтар карыстаецца такімі прыёмамі?

Як вы разумееце назву паэмы «Тарас на Парнасе»?

Чаму паэма стала адным з самых папулярных твораў беларускай літаратуры ХІХ ст.?

Даць вучням канспект пад запіс. Разбіць гэту працу на некалькі частак і чаргаваць з гутаркай пра паэму.

Калі была напісана паэма, доўгі час заставалася невядомым. «Тарас па Парнасе» на працягу дзесяцігоддзяў бытаваў і распаўсюджваўся вусна. I толькі ў 1889 годзе твор быў ўпершыню надрукаваны ў газеце «Минский листок». Паэма з'яўляецца ананімнай. Але сёння аўтарства прыпісваюць ураджэнцу Віцебшчыны Канстанціну Вераніцыну. Што з дакладнасцю можна сцвярджаць, гэта тое, што аўтар паэмы з'яўляўся чалавекам таленавітым, які добра ведаў літаратуру. Ён сачыў за той барацьбой, што ішла паміж прагрэсіўнымі і рэакцыйнымі пісьменнікамі, і ў гэтай барацьбе выступаў на баку першых.

«Тарас па Парнасе» — твор парадыйна-сатырычны. Галоўны пафас твора заключаецца ў сцвярджэнні перадавых поглядаў на літаратуру, высмейванні псеўданароднасці і абароне сапраўднай народнасці, Адначасова паэма сцвярджала права беларускага народа мець сваю літаратуру па роднай мове. Сваімі вобразамі і карцінамі яна даводзіла, што свет народнага жыцця вельмі цікавы, варты самай пільнай увагі пісьменнікаў.

Сэнс карціны на Парнасе, калі Тарас знаходзіцца сярод багоў, можна растлумачыць як сутыкненне новага літаратурнага героя з традыцыйнымі персанажамі дваранскай літаратуры, якія выглядаюць вельмі смешнымі ў параўнанні з ім. Тарас жа ў гэтай карціне бачыцца як увасабленне народнага характару, лепшых яго рыс і таму выклікае глыбокую сімпатыю чытача.

Вобразам Тараса, простага беларускага селяніна, які так настойліва ідзе на Парнас, г.зн. у літаратуру, аўтар сцвярджаў таксама думку аб тым, што нараджаецца новая, народная літаратура, якая зробіць сваім галоўным героем простага чалавека, раскрые багацце і прыгажосць яго душы, яго характару.

Фізкультхвілінка.

Ахарактарызуйце мову твора (багацце эпітэтаў, метафара, параўнанняў і г.д.)

Выпішыце з паэмы мастацкія параўнанні. А пасля вы павінны будзіце іх вусна

растлумачыць.

V. Падвядзенне вынікаў урока.

Як вырашаецца пытанне наконт аўтарства паэмы? Да якога жанру можна аднесці паэму?

Як вы разумееце назву паэмы «Тарас на Парнасе»?

Чаму паэма стала адным з самых папулярных твораў беларускай літаратуры XIX ст.?

VI. Рэфлексія.

Што новага вы даведаліся на ўроку?

Раскажыце пра свае ўражанні ад урока.

Ці ёсць розніца ў тым, якія вы прыйшлі на ўрок і якія вы з яго пойдзеце?

Вашы пажаданні да будучых заняткаў.

VII. Выстаўленне адзнак.

Сёння на ўроку актыўна працавалі ...

VIII. Дамашняе заданне.

Адгарніце дзённікі і запішыце дамашняе заданне. Урывак з паэмы на памяць. Рэферат «Уладзіслаў Сыракомля». Урок скончаны. Да пабачэння!

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]