Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Адраджэнне.ppt
Скачиваний:
0
Добавлен:
18.02.2023
Размер:
178.18 Кб
Скачать

Венецыянская школа жывапісу

Яе майстры - Джарджоне і Тыцыян, Веранезе і Цінтарэта - у сваіх партрэтах, палотнах на міфалагічныя і гістарычныя тэмы ўвасобілі тэму гераізму, чалавечай прыгажосці, гармоніі чалавека і прыроды.

Мастакоў венецыянскай школы прыцягвалі яркія насычаныя тоны, святочныя фарбы - урачыстасць золата і пурпуру. Яны дасягнулі дасканаласці ў перадачы цяжару парчы, мяккасці аксаміту, бляску шоўку. Асаблівае значэнне каларыту надаваў Тыцыян.

Паўночнае Адраджэнне

ахоплівае паўночныя ад Італіі краіны: Ні- дэрланды, Германію, Англію, Францыю і інш.

Уадрозненне ад Італьянскага Адраджэння больш значнымі былі два сацыяльныя фактары:

-Развіццё эканомікі і прамысловасці, уздым матэрыяльнай культуры;

-Пратэстанцкія ідэі Рэфармацыі каталіцкай царквы.

Рэфармацыя

— рэлігійны і грамадскі рух у XVI ст., які меў за мэту рэформу Каталіцкага касцёла ў бок спрашчэння культу і дэмакратызацыі набажэнства. Непасрэдным пачаткам Рэфармацыі з'яўляецца выступленне Марціна Лютэра ў 1517 г.

У выніку рэфармацыі з'явіўся новы накірунак у хрысціянстве — пратэстантызм.

Паўночнае Адраджэнне

Найбольшага росквіту Паўночнае Адраджэнне дасягнула ў XVI - пачатку XVII стст. Галоўныя цэнтры: Антверпен, Нюрнберг, Аўгсбург, Гале, Амстэрдам.

Пад'ём матэрыяльнай культуры звязаны з развіццём горнай справы, тэкстыльнай прамысловасці, гандлёва-грашовых узаемаадносін.

Паўночнае Адраджэнне

Прадстаўнікі Паўночнага Адраджэння і рэфарматары царквы пераклалі Біблію на французскую, англійскую, славянскія мовы.

Фарміраванне лютэранства, як плыні, ішло некалькі дзесяцігоддзяў, уключала мысляроў-гуманістаў, філосафаў, а таксама рэлігійна- містычныя, утапічныя і этычныя ідэі (Беме, Мюнцэр, Меланхтон).

Паўночнае Адраджэнне

Крытыка царкоўных догмаў нідэрландскага філосафа Эразма Ратэрдамскага, англійскага філосафа Томаса Мора паўплывала на гуманістаў Адраджэння.

Пераклад Марцінам Лютэрам Бібліі на нямецкую мову зацвердзіў нормы нямецкай літаратурнай мовы і паклаў пачатак адраджэнню хрысціянскіх духоўных ідэалаў.

Паўночнае Адраджэнне

Прадстаўнікамі французскага Адраджэння з'яўляюцца Рабле і Мантэнь;

англійскага - Мор, Бэкан, Шэкспір, Сіднэй; іспанскага - Сервантэс; польскага - Капернік;

германскага - Лютэр, Беме, Мюнцэр;

славянскага (у тым ліку, беларускага) - Скарына.

Мастакі Паўночнага Адраджэння

нідэрландскія майстры Хіеронім Босх, Ван Эйк, Пітэр Брэйгель, Рогір ван дэр Вейден;

нямецкія мастакі Альбрэхт Дзюрэр, Лукас Кранах Старэйшы, Матыс Нітхарт.

Альбрэхт Альтдорфер узначальваў Дунайскую школу жывапісу (Кранах, Хубер, Лаўцензак і інш.)

Ханс Хольбейн Малодшы стварыў напоўненыя мудрасцю і духоўнай сілай партрэты філосафаў Эразма Ратэрдамскага, Томаса Мора, астранома Нікаласа Кратцэра і іншых дзеячаў сваёй эпохі.

Соседние файлы в предмете История мировой культуры