Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Адраджэнне.ppt
Скачиваний:
0
Добавлен:
18.02.2023
Размер:
178.18 Кб
Скачать

Еўрапейская культура Адраджэння і Рэфармацыі

Адраджэнне

Назва «Адраджэнне» звязана з сапраўдным адраджэннем інтарэсу да культурных здабыткаў і каштоўнасцяў Старажытнай Грэцыі і Рыма, якое пачалося ў паўночнай Італіі і пазней распаўсюдзілася на іншыя еўрапейскія краіны.

Храналагічныя межы Адраджэння ў розных краінах могуць быць змешчаны (14–1-я палова 17 ст.)

Адраджэнне

У эпоху Адраджэння былі зроблены важныя адкрыцці і вынаходкі ў розных галінах навукі і тэхнікі, створаны выдатныя ўзоры рэалістычнага мастацтва.

Для культуры Адраджэння былі ўласцівыя антыфеадальная і антыклерыкальная накіраванасць, адмаўленне дагматызму і схаластыкі, узрастанне асобаснага пачатку, індывідуалізму, пашырэнне вольнадумства, свабодалюбных, патрыятычных настрояў.

Характэрнай рысай еўрапейскай культуры Адраджэння з'яўляецца сінтэз каштоўнасцяў антычнасці і сярэднявечнага хрысціянства.

Адраджэнне: асноўныя тэндэнцыі:

Адной з найбольш важных адметных рыс рэнесансавай культуры з'яўляецца гуманізм

— светапогляд, у цэнтры якога знаходзіцца ідэя чалавека як найвышэйшай каштоўнасці; узнік як філасофская плынь у эпоху Адраджэння.

Гуманізм сцвярджае каштоўнасць чалавека як асобы, яго правы на свабоду, шчасце, развіццё, праяву сваіх здольнасцяў.

Адраджэнне: асноўныя тэндэнцыі:

Культура выйшла з-пад поўнай апекі царквы, што прывяло да хуткага развіцця

свецкага мастацтва; найбольшыя поспехі былі дасягнутыя ў галіне выяўленчага мастацтва.

Галоўны мастацкі кірунак - жывапіс з характэрным рэлігійна-рэалістычным бачаннем свету, дэталёвай прапрацоўкай элементаў малюнка, дзе чалавек займае цэнтральнае месца сюжэту. Партрэт - асноўны жанр.

Адраджэнне: асноўныя тэндэнцыі:

Пераход ад тэацэнтрызму да светапогляднай ўстаноўкі

антрапацэнтрызму.

У творах мастацтва, у навуцы і філасофіі менавіта чалавек, яго індывідуальнасць занялі цэнтральнае становішча.

Адраджэнне: асноўныя тэндэнцыі:

Ствараюцца перадумовы для самой «ідэі культуры», як спецыфічна чалавечага прадукту.

«Чалавечае» - не «боскае», выступае як прадмет узнаўлення, культывавання каштоўнасцяў, сканцэнтраваных у мінулым, у ідэальным, у антычнасці.

Вяртанне да мінулага ўжо не з'яўляецца касмічным законам, а плод высілкаў чалавека.

Адраджэнне

Геаграфічныя адкрыцці другой паловы XV ст. (у тым ліку, адкрыццё Калумбам Амерыкі ў 1492) стварылі перадумовы для каланізацыі Афрыкі, Азіі, Новага свету, адначасова развіваючы гандлёвыя і культурныя ўзаемаадносіны. У эпоху вялікіх геаграфічных адкрыццяў (XVI ст.) створана сучасная карта свету.

Адраджэнне

Уяўленне аб навуцы як спецыфічным феномене западнаеўрапейскай культуры складваецца ў XVI ст. Каштоўнаснымі сталі вопыт, навуковы

эксперымент, рэалістычныя тэндэнцыі, якія дазволілі фармавацца

прыродазнаўству, як самастойнай галіне навуковага светапогляду.

Адраджэнне

У кнізе «Аб звароце нябесных сфер" польскага астранома Мікалая Каперніка было выкладзена геліяцэнтрычнае вучэнне - аснова сучасных уяўленняў пра будову Сонечнай сістэмы.

Паслядоўнікамі Каперніка сталі Джардана Бруна, Галілеа Галілей і інш.

Соседние файлы в предмете История мировой культуры