Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Віцэнт Дунін-Марцінкевіч.pptx
Скачиваний:
99
Добавлен:
23.08.2022
Размер:
595.41 Кб
Скачать

Віцэнт Дунін- Марцінкевіч (1808-1884)

Родился: 8 февраля 1808 г., Панюшкавічы, Беларусь

Умер: 29 декабря 1884 г., Люцынка, Беларусь

Биография Вінцэнт Дунін- Марцінкевіч (псеўданімы: Войт Навум; Навум Прыгаворка) нарадзіўся ў 1808 годзе (па іншых звестках у 1807 годзе) у фальварку Панюшкавічы Бабруйскага павета ў сям'і арандатара. Рана асірацеў.

З-за хваробы не змог набыць грунтоўную адукацыю. З 1827 па 1840 гады працаваў у розных установах Мінска. У 1840 годзе, зрабіўшы буйныя грашовыя пазыкі, купіў невялікі фальварак Люцынка каля Івянца і кінуў казённую службу.

Сям'я Вінцэнта Дуніна- Марцінкевіча ўдзельнічала ў паўстанні 1863-1864 гг. Больш года пісьменнік правёў у мінскай турме. Выпушчаны на волю, амаль увесь час знаходзіўся пад наглядам паліцыі. Старэйшая дачка Каміла апынулася ў ссылцы.

У 40-я гады стварыў тэатр. Дзейнасць яго была забаронена ў 1852 годзе, аднак нелегальна тэатр праіснаваў яшчэ чатыры гады.

Раннія творы, лібрэта аперэт "Чарадзейная вада", "Спаборніцтва музыкаў", "Рэкруцкі яўрейскі набор" не захаваліся. У 1846 г. было надрукавана лібрэта оперы "Ідылія" ("Сялянка").

У 50-я гады напісаў некалькі вершаваных апавяданняў і аповесцей ("Вечарніцы", "Гапон", "Шчароўскія дажынкі", "Травіца брат-сястрыца"

іінш.).

У1866 г. з'явілася камедыя "Пінская шляхта", у 1870

г.- "Залёты" (творы апублікаваны толькі ў 1918 г.).

У 1859 г. пераклаў на беларускую мову паэму Адама Міцкевіча "Пан Тадэвуш", але пераклад быў канфіскаваны і забаронены царскай цэнзурай.