Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Віцэнт Дунін-Марцінкевіч.docx
Скачиваний:
8
Добавлен:
23.08.2022
Размер:
533.8 Кб
Скачать

Віцэнт Дунін-Марцінкевіч (1808-1884)

[Введите подзаголовок документа]

[Введите аннотацию документа. Аннотация обычно представляет собой краткий обзор содержимого документа. Введите аннотацию документа. Аннотация обычно представляет собой краткий обзор содержимого документа.]

NeW

[Выберите дату]

Родился: 8 февраля 1808 г., Панюшкавічы, Беларусь

Умер: 29 декабря 1884 г., Люцынка, Беларусь

Биография Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (псеўданімы: Войт Навум; Навум Прыгаворка) нарадзіўся ў 1808 годзе (па іншых звестках у 1807 годзе) у фальварку Панюшкавічы Бабруйскага павета ў сям'і арандатара. Рана асірацеў. З-за хваробы не змог набыць грунтоўную адукацыю. З 1827 па 1840 гады працаваў у розных установах Мінска. У 1840 годзе, зрабіўшы буйныя грашовыя пазыкі, купіў невялікі фальварак Люцынка каля Івянца і кінуў казённую службу. Сям'я Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ўдзельнічала ў паўстанні 1863-1864 гг. Больш года пісьменнік правёў у мінскай турме. Выпушчаны на волю, амаль увесь час знаходзіўся пад наглядам паліцыі. Старэйшая дачка Каміла апынулася ў ссылцы. У 40-я гады стварыў тэатр. Дзейнасць яго была забаронена ў 1852 годзе, аднак нелегальна тэатр праіснаваў яшчэ чатыры гады.

Раннія творы, лібрэта аперэт "Чарадзейная вада", "Спаборніцтва музыкаў", "Рэкруцкі яўрейскі набор" не захаваліся. У 1846 г. было надрукавана лібрэта оперы "Ідылія" ("Сялянка").

У 50-я гады напісаў некалькі вершаваных апавяданняў і аповесцей ("Вечарніцы", "Гапон", "Шчароўскія дажынкі", "Травіца брат-сястрыца" і інш.).

У 1866 г. з'явілася камедыя "Пінская шляхта", у 1870 г. - "Залёты" (творы апублікаваны толькі ў 1918 г.).

У 1859 г. пераклаў на беларускую мову паэму Адама Міцкевіча "Пан Тадэвуш", але пераклад быў канфіскаваны і забаронены царскай цэнзурай.

У апошнія гады жыцця (пасля 1876 г.) быў пазбаўлены права друкаваць творы. Пакінуць межы Люцынкі без дазволу паліцыі Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч не мог, таму адкрыў у фальварку на ўласныя грошы школу для дзяцей з навакольных вёсак.

На польскай мове В. Дунін-Марцінкевіч напісаў большую частку вершаў, некалькі вершаваных аповесцей і апавяданняў ("Славяне ў XIX стагоддзі", "Люцынка, або Шведы на Літве" і інш.). Памёр у 1884 г. Интересные факты

Імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча носіць вуліца ў Менску.

4 Лютага 2008 году Нацыянальны банк Беларусі ўвёў у абарачэньне памятныя манэты «в. Дунін-Марцінкевіч. 200 год». Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч - Пінская шляхта

   Пінская шляхта — гэта гарэзлівая, смешная і, адначасова, вельмі пазнавальная гісторыя на тэму жыцця мясцовай беларускай шляхты. У ёй апавядаецца пра фанаберыстых і пыхлівых дробных шляхцюкоў, якія па свайму матэрыяльнаму становішчу і ладу жыцця, не на шмат адрозніваюцца ад сялян. Але, нягледзячы на тое, яны для сябе лічаць найвялікшай абразай, калі іх хтосьці называе «мужыкамі». І пры ўсёй іх фанаберыстасці яны баяцца начальства, тых хто мае над імі ўладу.     У сваёй п'есе Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч высьмейвае царскі суд, бюракратызм і хабарніцтва чыноўнікаў, якія самі ж і парушаюць усе магчымыя законы, якія яны прадстаўляюць, і выносяць абсурдныя прыгаворы. 

 

   Дзеянне адбываецца ў ваколіцы О... паміж балотаў, у глушы Пінскага павета, дзе ўсе лічаць сябе шляхціцамі. Марыся кахае Грышку, сына Івана Ліпскага, яны хочуць прасіць бацькоў ладзіць вяселле. Яе бацька Ціхон Пратасавіцкі супраць, бо яна "дзіця горкае". А Харытон Куторга змог бацькоў "адурманіць" – вызваўся на судзе сведчыць, што біў Ліпскі, а Пратасавіцкі абараняўся. А за гэта яму – Марысю. (Іван Цюхай-Ліпскі падаў у суд, што Пратасавіцкі яго "адлупсаваў"; а Ліпскі назваў Пратасавіцкага "мужыком"). Марыся кажа Куторгу, што яму "трэба перастаць думаць пра дзяўчат, а маліцца Богу, каб даў спасенне". І нашто ёй стары. А Куторга – што яе бацька дараваў руку за сведчанне на судзе.    На разгляд справы прыязджае станавы прыстаў Кручкоў з пісарам Пісулькіным і падслухваюць размову Марысі з Куторгай. Усім назначаны штрафы і па 15-25 лоз на голай зямлі, хто біўся, хто не біўся, і хто відзеў і не разняў. Кручкоў за хабар (прынеслі Грышка і Ціхон) адмяняе дэкрэт і гаворыць каб памірылісь і пажанілі дзяцей. Усе згодны і п'юць за маладых – Грышку і Марысю.    Напіўшысь, Кручкоў кажа Цімоху Альпенскаму, што Базыль Статкевіч казаў пра яго, што ён не шляхціч. А Статкевічу Кручкоў сказаў, што Альпенскі назваў яго мужыком. Уваходзіць Ліпскі і кажа Кручкову што шляхта напілася і пачала біцца, трэба разняць. Кручкоў: "Няхай у суд падаюць, тагды прыеду..." Выходзяць з Пісулькіным. Усе (хто не б'ецца) крычаць: "Віват, найяснейшая карона!". Канец.

Пінская шляхта, в сокращении. Краткое содержание. Асобы

Кручкоў — станавы прыстаў.

Пісулькін — яго пісарчук.

Ціхон Пратасавіцкі.

Куліна — яго жонка.

Марыся — іх дачка.

Іван Цюхай-Ліпскі. }пінская ваколічная шляхта

Грышка — яго сын.

Цімох Альпенскі.

Базыль Статкевіч.

Харытон Куторга.

Падзеі адбываюцца... ў глушы Пінскага павета. Сцэна паказвае шляхецкую ваколіцу. Гаспадарскія будынкі раздзелены садамі. З боку сцэны — хата заможнага гаспадара; пры ёй — лаўка.

Кароткі змест:

З'ява I

Марыся сядзіць на лаўцы, прадзе і спявае пра каханне. Потым расказвае, што яе і Грышкавы бацькі пабіліся за

шляхецтва і не дазваляюць ім жаніцца. Сёння павінен адбыцца суд, маладыя збіраюцца кінуцца станавому прыставу ў ногі, каб ён памірыў іх бацькоў.

З'ява II

Грышка паведамляе любай дзяўчыне, што зранку з'ездзіў «да месца, кінуўся ў ногі асэсару і прасіў, каб ён узяў нас пад сваю апеку». Ездзіў не з голымі рукамі, а з «гасцінчыкамі», і найяснейшая карона абяцаў зрабіць маладым вяселле.

З'ява III

Ціхон Пратасавіцкі заспеў дачку з Грышкам. Кліча жонку Куліну. Сварыцца на Марысю і яе жаніха. Грышка заяўляе, што ўсё роўна Марыся будзе яго.

З'ява IV

Куторга абяцае Пратасавіцкаму выступіць на судзе сведкам, што біўся Ліпскі, а Пратасавіцкі толькі бараніўся, калі бацька і маці ўтавораць Марысю выйсці за яго замуж.

З'ява V

Куторга, размаўляючы сам з сабой, узважвае ўсе плюсы і мінусы свайго становішча, калі займее маладую прыгожую жонку.

З'ява VI

Куторга прызнаецца Марысі ў каханні. Гаворыць дзяўчыне кампліменты і цалуе ручкі. Марыся на заляцанні старога шляхціца гаворыць, што думае толькі пра Грышку. Куторга пагражае Марысі, калі яна не пойдзе за яго, то будзе сведчыць супраць Пратасавіцкага, Марысінага бацькі. Хваліцца, што дакажа асэсару так, як яму трэба.

З'ява VII

Пахвальбу Куторгі чуюць Кручкоў і Пісулькін. Кручкоў за згоду «крыва прысягнуць» загадвае арыштаваць Куторгу.

З'ява VIIІ

Кручкоў пытаецца ў Марысі, ці кахае яна Грышку Ліпскага. Дзяўчына сарамліва адказвае і просіць прыстава скончыць «дзела няшчаснае паміж нашымі бацькамі не па-судоваму, а па хрысціянскаму абычаю: пагадзіце іх з сабою, — няхай больш не індычацца, ды прымусьце, каб яны нас з Грышкам злучылі». Кручкоў абяцае ўсё зрабіць як трэба і загадвае дзесяцкаму клікаць шляхту на суд, перад гэтым асцярожна спакаваць у фурманку іх падарункі.

З'ява ІХ

... Кручкоў. Тише! (Куліна са страху адыходзіць ад стала ды хаваецца за мужа; Кручкоў, трымаючы паперу, устае ды, не пазіраючы на шляхту, гаворыць.) По указу Пинского земского суда от 23 мая сего года за № 2312 прибыл я в околицу для расследования уголовного дела о побоях, нанесенных Тихоном Протосовицким Ивану Тюхаю-Липскому... Ліпскі, маеш сведкаў?

Ліпскі. Маю, найяснейшая карона. Кручкоў. Пусть выступят вперед! (Трое шляхтаў выходзяць наперад.) Пратасавіцкі, за што ты яго біў?

Ціхон. Дык ён жа назваў мяне мужыком, — хрэн яму ў вочы!

Кручкоў. Маеш сведкаў? Ціхон. Маю, Куторгу.

Кручкоў. Яго няможна ставіць, — ён пад судом (Абярнуўшыся да сведкаў Ліпскага.) Вы бачылі, як Пратасавіцкі біў Ліпскага?

Тры сведкі. (Боязна кланяючыся.) Бачылі, найяснейшая карона!

Кручкоў. (Абярнуўшыся да іншай шляхты.) А вы бачылі? Усе іншыя. Не, не бачылі, найяснейшая карона! Кручкоў. Ну, дык добра! Следство кончано, цяпер будзе суд, а наўперад: по указу всемилостивейшей государыни Елисаветы Петровны 49 апреля 1893 года и всемилостивейшей Екатерины Великой от 23 сентября 1903 года, а равномерно в смысле Статута литовского раздела 8-го, параграфа 193-го, коим назначается в пользу суда от тяжущихся гривны. Обжалованный Протасовицкий имеет зараз же уплотить пошлин 20, прогонных 16 и на канцелярию 10 рублев. Жалующийся Липский в половине того, сведкі, каторые бачылі драку, а не баранілі, — по 9-ці рублев, а вся прочая шляхта, што не бачыла дракі, за тое, што не бачыла, — па 3 рублі. Плаціце!..

Па дэкрэту Пратасавіцкаму і Ліпскаму, шляхце, якая бачыла бойку і не бараніла, якая не бачыла і таму не магла бараніць, назначалася пакаранне розгамі і грашовы штраф.

Шляхта адкупляецца ад ганебнага пакарання. Кручкоў прымушае памірыцца Ліпскага з Пратасавіцкім і зрабіць заручыны Грышкі з Марысяй. Загадвае прывесці Куторгу.

З'ява X

Куторга даведваецца, што Марыся і Грышка заручаны. Дзякуе Кручкову за адкрыццё — «На тое бог даў людзям язык, каб умець маўчаць».

Кручкоў загадвае падаваць коней. Адводзіць убок сп'янелага Альпенскага і гаворыць, што Статкевіч усумніўся ў яго, Альпенскага, шляхетнасці. Тое ж самае Кручкоў гаворыць і Статкевічу. Пачынаецца бойка. Ліпскі звяртацца да Кручкова з просьбай разняць шляхціцаў. Той раіць звяртацца ў суд, тады ён прыедзе на следства.