- •Вопрос 15: войска и вайсковая справа у вкл. «Вяликая вайна» и Грунвальдская битва.
- •Вопрос 16: становишча вкл (1430-1569) Грамадзянская вайна. Войны с Маск.Дзяржавай.
- •Вопрос 17: сельская гаспадарка вкл. Валочая памера 1557г.
- •Вопрос 18: гарадское жыцце на бел землях. Магдэбургскае права. Гарадское рамяство. Цэхи.
- •Вопрос 19:царква и рэлигия на бел землях. Архитэктура. Мастацтва. Микола Гусоуски и Францыск Скарына.
- •Вопрос 20: фармираванне бел этнасу. Паходжанне назвы белая русь.
- •Вопрос 21: люблинская уния 1569 г. Утварэнне рп.Статус вкл у складзе рп.
- •Вопрос 22: сейм и кароль рп. 3 статут вкл.
- •Вопрос 23: Рэфармацыя і Контррэфармацыя на тэр. Бел. Ў XVI – хvii ст. Кальвінізм. Арыянства. Дзеячы рэфармацыі Дзейнасць ордэна езуітаў у Бел. П. Скарга
- •Вопрос 24: Брэсцкая царкоўная ўнія. Брэсцкі царкоўны сабор 1596 г. І яго значэнне. І. Кунцэвіч. Пашырэнне ўніяцтва сярод сельскага насельніцтва і гарадскіх нізоў.
- •Вопрос 25: Прычыны казацка-сялянскай вайны 1648-1651 гг. На бел землях. Багдан Хмяльніцкі. Вайна Расіі і рп 1654-1667 гг. Беларусь у Паўночнай вайне.
- •Вопрос 26 Эканамічны стан бел. Зямель у XVII–XVIII ст Аднаўленне сельскай гаспадаркі пасля ваеннага ліхалецця др паловы хvii – пач хvii ст.
- •Вопрос 27: Палітычны стан бел. Зямель у XVII–XVIII стст. Пашырэнне шляхецкай анархіі. Канфедэрацыі. Недзеяздольнасць сейма рп. “Ліберум вета”.
- •Вопрос 28: Канстытуцыя 3 мая 1791 г 1 (1772 г.) і 2 (1793 г.) падзелы рп. Паўстанне 1794 г. І яго падзеі ў Бел. Т. Касцюшка. Я. Ясінскі. 3 падзел рп (1795 г.).
- •Вопрос 32
- •Вопрос 33
- •Вопрос 34
- •53. Бсср у пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
- •54. Антыфашысцкая барацьба на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •56. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- •57. Аднаўленне народнай гаспадаркі і грамадска-палітычнае жыццё бсср пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Калектывізацыя ў заходніх абласцях Беларусі.
- •Вопрос 66
- •69. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі (1991-2014 гг.). Прыярытэты знешнепалітычнага курсу Рэспублікі Беларусь. Дзейнасць Беларусі ў аан. Шматвектарнасць знешняй палітыкі Беларусі.
- •70. Адукацыя, навука і культура Рэспублікі Беларусь (1991-2012 гг.).
56. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Пасля перамогi у Курскай бiтве, Чырвоная Армiя пачала наступленне ад Неве-ля да Чорнага мора. Восенню 1943г. яна уступiла на тэрыторыю Беларусi, 23 ве-расня быу вызвалены першы раённы цэнтр БССР - г.Камарын. За восень-зiму былi вызвалены 36 раёнау i 2 абласных цэнтра - Гомель i Мазыр. Важнае значэнне у гэтым мела фарсiраванне Дняпра у раёне Львова.. Вялiкую дапамогу наступаючым часцям Чырвонай Армii аказалi падпольшчыкi i партызаны. У 1944г. пачауся завяршальны этап Вялiкай Айчыннай вайны - поунае выгнанне ворагау з савецкай зямлi, вызваленне народау Еуропы. Значную ролю у рашэннi задач на гэтым этапе адыграла Беларуская наступальная аперацыя (кодавая назва "Баграцiён"). Гiтлераускае камандаванне надавала вялiкае значэнне утрыманню Беларусi, бо яна была важным плацдармам, якi прыкрывау усходне-прусскi i вар-шауска-берлiнскi стратэгiчныя напрамкi. Былi падрыхтаваны абарончыя рубяжы на рэках Днепр, Бярэзiна, Свiслач, Нёман i iнш. Рад гарадоу аб'яулены крэпасцямi (Мiнск, Вiцебск, Орша, Магiлёу i iнш.),якiя не належалi здачы. У Беларусi бы-ла моцная групiроука нямецкiх войск У красавiку-маi генштаб Чырвонай Армii распрацавау план аперацыi "Баграцi-ён".Яго ажыццяулялi войскi наступных франтоу: 1-ы Беларускi (камандуючы гене-рал армii К.К.Ракасоускi), 2-i Беларускi (генерал-палкоунiк Г.Ф.Захарау), 3-i Беларускi (генерал-лейтэнант I.Д.Чарняхоускi), 1-ы Прыбалтыйскi (генерал ар-мii I.Х.Баграмян) пры падтрымцы Дняпроускай флатылii, авiяцыi далёкага дзеяння i ПВА. Удзельнiчалi у аперацыi партызанскiя злучэннi.Савецкiя войскi пераузышлi ворага Задума Вярхоунага Глаунакамандавання была наступнай - франты адначасова пе-раходзяць у наступленне на Вiцебскiм, Багушэускiм, Аршанскiм i Бабруйскiм напрамках,разбураюць фронт абароны ворага, акружаюць i знiшчаюць яго групоукi у раёне Вiцебска i Бабруйска i выходзяць на Мiнск з мэтай знiшчэння i акружэння асноуных сiл групы армiй "Цэнтр" на усходзе Мiнска. Вясной праводзiуся рад мерапрыемствау па падрыхтоуцы да наступлення
57. Аднаўленне народнай гаспадаркі і грамадска-палітычнае жыццё бсср пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Калектывізацыя ў заходніх абласцях Беларусі.
|
Тым не менш, моладзь актыўна стваралатайныя таварыствы, абменьвалася думкамі. Тайнае таварыства “Чайка” існавала ў сярэднне-спецыяльных і прафесійна-тэхнічных установах у Баранавічах, Брэсце, Жыровіцах. “Саюз беларускіх патрыётаў” дзейнічаў у педвучылішчах Глыбокага і Пастаў, існавала арганізацыя “Свободная Беларусь”. Гэтыя вучнёўскія гурткі не ставілі мэтай здзяйсненне тэрарыстычных актаў ці захоп улады, проста ва ўмовах таталітарызму вучні абменьваліся сваімі думкамі, марылі аб лепшых дэмакратычных часах. Арганізацыі беларускай вучнёвай моладзі былі раскрыты на працягу вясны 1946 і ў 1947 годзе і адразу над іх ўдзельнікамі адбыліся трыбуналы.
Але былі на тэрыторыі БССР і сапраўдныя бандыцкія фарміраванні. Пасля адступлення нямецкай арміі тут засталіся ваенныя фарміраванні Арміі Краёвай, украінскай паўстанцкай арміі, беларускіх паліцаяў. Толькі ў лютым 1946 года яны здзейснілі каля 120 забойстваў, 190 грабяжоў, 18 разбоеў, спрабавалі дэстабілізаваць сітуацыю пад час выбараў у Саветы. Асабліва актывізаваліся бынды пад час калектывізацыі ў заходніх абласцях БССР. Так званыя “лясныя браты” грамілі сельсаветы, забівалі кіраўнікоў калгасаў. Але паступова бынды страчвалі сацыяльную базу сярод мясцовых жыхароў, бо яны эвалюцыяніравалі ад палітычных праціўнікаў улад у бок крымінальных арганізацый, да тагож у гэтых раёнах былі значна павялічаны міліцыйскія фарміраванні. Да сярэдзіны 1952 года ў асноўным бандфарміраванні “лясных братоў” былі ліквідаваны.
У СССР пачаўся перыяд “закручвання гаек”. У 1949 годзе па так званай “ленінградскай справе” было асуджана шмат партыйных работнікаў. На Беларусі даваенныя і пасляваенныя рэпрэсіі звязаны з іменем наркома ўнутраных спраў БССР Цанавы (да лістапада 1951 года). Ён быў ініцыятарам шэльмавання тысяч простых людзей і распачынальнікам працэсаў супраць кіруючых работнікаў рэспублікі, навуковых дзеячаў, культурных работнікаў. Так, ў 1951 годзе па абвінавачванню ў шпіёнстве на карысць Югаславіі быў рэпрэсіраваны нарком адукацыі БССР, прыхільнік адукацыі на беларускай мове П.Саевіч. Цанава арганізаваў кампанію па шэльмаванню выдатнага беларускага навукоўца А.Р.Жэбрака, прэзідэнта АН БССР. Падставай была публікацыя ў амерыканскім часопісе “Навука” артыкула Жэбрака пра савецкую біялогію. 12 лістапада 1947 года А.Жэбрак быў зняты з пасады прэзідэнта акадэміі, а ў верасні 1948 года быў зачынены інстытут біялогіі пры акадэміі навук, які ўзначальваў навуковец.
58. Адраджэнне і развіццё адукацыі, навукі, літаратуры і мастацтва пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Увядзенне 7-гадовага навучання. Беларуская навука. Тэма вайны у творчасці беларускіх літаратараў і мастакоў.
За гады 2-й сусветнай вайны была знішчана амаль уся матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў навукі і культуры, не прыйшлі з вайны многія адукаваныя і прафесійна падрыхтаваныя людзі. У такіх умовах адразу пасля вызвалення пачынаецца культурнае аднаўленне БССР.
Адукацыя. За гады вайны на Беларусі была амаль поўнасцю знішчана матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў навукі, адукацыі і культуры, загінулі многія навукоўцы і выкладчыкі. Але да 1950 г. школьная сетка ў рэспубліцы была адноўлена.
Да сярэдзіны 50-х гг. быў завершаны пераход да ўсеагульнага сямігадовага навучання.
У снежні 1958 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў Закон "Аб умацаванні сувязі школы з жыццём і аб далейшым развіцці народнай адукацыі СССР", згодна з якім сямігадовыя школы пераўтвараліся ў васьмігадовыя, сярэднія – у агульнаадукацыйныя адзінаццацігадовыя з вытворчым навучаннем. Ствараліся школы-інтэрнаты, у якіх вучыліся дзеці-сіраты і дзеці з малазабяспечаных сем'яў. Ва ўсіх сярэдніх і большасці васьмігадовых школах былі адкрыты майстэрні. Школы пераходзілі на кабінетную сістэму.
Навука. У галіне натуральных навук ішла барацьба супраць генетыкаў. Акадэміка Антона Жэбрака знялі з пасады прэзідэнта АН БССР. Вядомыя навукоўцы Беларусі не мелі права станоўча ставіцца да дасягненняў замежнай “буржуазнай” навукі. Ніводнае выданне не магло пабачыць свет без дазволу Галоўнага ўпраўлення па справах літаратуры і выдавецкай дзейнасці пры Савеце Міністраў БССР, створанага ў 1951 г. Доступ да замежнай літаратуры абмяжоўваўся.
Літаратура. Развіццё беларускай літаратуры ішло ў вельмі складаных умовах. Дыктат камуністычнай партыі, перавага стылю “сацыялістычнага рэалізму” – гэта прывяло да таго, што многія літаратурныя творы вызначаліся бесканфліктнасцю і ідэалізацыяй савецкага ладу.
Пільную ўвагу беларускіх пісьменнікаў прыцягвала гераічная эпапея барацьбы народа з фашызмам. Ідэйна-эстэтычнае асэнсаванне ваенных падзей наша проза пачала па гарачых слядах (“Глыбокая плынь” Івана Шамякіна, “Векапомныя дні” Міхася Лынькова, “Мінскі напрамак” Івана Мележа і інш.). Але яны не мелі права адступаць ад прынцыпаў так званага сацыялістычнага рэалізму – паказваць жыццё такім, якім хацела яго бачыць улада, гэта значыць, бесканфліктным і поўным веры ў шчаслівую камуністычную будучыню.
Выяўленчае мастацтва. Адной з галоўных тэм мастацтва становіцца гераізм савецкіх людзей у гады вайны. Героіку савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны ўвасабляюць мастакі Яўген Зайцаў, Валянцін Волкаў і інш. Ярка праявіўся талент скульптара Заіра Азгура. Ён стварыў цэлую серыю партрэтаў гістарычных дзеячаў і герояў сучаснасці. Значным дасягненнем стаў ансамбль Плошчы Перамогі (1954), створаны З.Азгурам, Андрэям Бембелем, Аляксеям Глебавым, Сяргеем Селіханавым.
59. Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. “Адліга”. Кіруючая роля Камуністычнай партыі. К. Т. Мазураў. П. М. Машэраў. Саветы, камсамол, прафсаюзы ў грамадска-палітычным жыцці.
У грамадска-палітычным жыцці БССР, як і ў цэлым у СССР, у другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. назіраецца працэс паступовага змякчэння таталітарнага рэжыму, яго эвалюцыі ў бок аўтарытарнага палітычнага рэжыму.Пачатак дадзенага працэсу супадае па часе са смерцю І. Сталіна ў 1953 г. У выніку ўнутрыпартыйнай барацьбы вярхоўная ўлада апынулася ў руках новага генеральнага сакратара ЦК КПСС Мікіты Хрушчова (1953-1964). Перыяд яго праўлення атрымаў у гісторыі назву “хрушчоўская адліга”. Ключавой падзеяй дадзенага перыяду з’яўлялася правядзенне ХХ з’езду КПСС у лютым 1956 г., на якім была прынята пастанова “Аб пераадоленні культу асобы і яго наступствах”. Дадзеная пастанова змяшчала ў сабе вострую крытыку культу асобы І. Сталіна, асуджэнне рэпрэсій. Разам з тым асновы існуючага ў СССР грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага ладу, закладзеныя ў перыяд сталінізму, прызнаваліся адпавядаючымі “прынцыпам сацыялізму”; лічылася неабходным удасканаліць гэты лад шляхам пераадолення “памылак” сталінізму.Падчас “хрушчоўскай адлігі” былі праведзены наступныя пераўтварэнні ў грамадска-палітычным жыцці:
1) Частковая рэабілітацыя ахвяр сталінскіх рэпрэсій (у БССР рэабілітавана каля 30 тыс. чалавек).
2) Усеагульная амністыя палітычных зняволеных, ліквідацыя ГУЛАГа, пазасудовых карных органаў, спыненне масавых рэпрэсій.
3) Пашырэнне правоў саюзных рэспублік: з 1957 г. уводзілася самастойнасць рэспубліканскіх органаў улады ў вызначэнні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання, прыняцця грамадзянскага, крымінальнага і працэсуальнага кодэксаў; у падпарадкаванне рэспубліканскіх міністэрстваў і ведамстваў пераходзілі многія прадпрыемствы і арганізацыі, якія раней падначальваліся саюзным уладам. У 1956 г. упершыню першым сакратаром ЦК КПБ стаў беларус К. Мазураў(1956-1965).
4) Некаторае пашырэнне правоў Саветаў: ім перадаваліся правы накіравання фінансавых сродкаў на жыллёвае будаўніцтва, камунальную гаспадарку, сацыяльную сферу за кошт звышпланавых накапленняў прадпрыемстваў. У Саветах з’явіліся камісіі па народнай адукацыі, культурна-асветніцкай працы, ахове здароўя, сацыяльнаму забеспячэнню, жыллёваму будаўніцтву. Аднак выбары ў Саветы па-ранейшаму мелі фармальны, безальтэрнатыўны характар.
5) Некаторае пашырэнне правоў прафсаюзаў: на буйных і сярэдніх прадпрыемствах вытворчыя нарады пераўтвараліся ў пастаянна дзеючыя пад кантролем прафсаюзаў; прафсаюзы сталі ўдзельнічаць у размеркаванні жылля, пуцёвак.
6) Скарачэнне бюракратычнага апарату; абмежаванне права на займанне вышэйшых партыйных пасад трыма тэрмінамі).
7) Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа 1962 г. (узбуйненне абласцей) – у выніку дадзенай рэформы ў БССР была падзелена на 6 абласцей: Мінскую, Брэсцкую, Віцебскую, Гомельскую, Гродзенскую, Магілёўскую.
Пасля ХХІІ з’езду КПСС (1962) у якасці афіцыйнай праграмы партыі быў абвешчаны курс на пабудову камунізму ў СССР да 1980 г.
60. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове 1950-х – першай палове 1980-х гг. Фарміраванне прамысловага комплексу БССР. Эканамічная рэформа 1965 г. Замаруджванне тэмпаў росту эканомікі і сацыяльнай сферы ў першай палове 1980-х гг. Узровень жыцця народа.
Прамысловасць Беларусі ў пачатку 50-х гадоў дасягнула грунтоўных зрухаў у сваім развіцці. Было пабудавана каля 150 новых буйных прадпрыемстваў, у тым ліку Мінскі падшыпнікавы і гадзіннікавы заводы, Мінскі завод абагравальнага абсталявання, Аршанскі завод швейных машын, Віцебская шоўкаткацкая фабрыка, Мінскі камвольны камбінат. За пятую пяцігодку прадукцыя машынабудавання павялічылася ў 5,4 разы, склаўшы амаль 1/4 усёй валавай прадукцыі прамысловасці. Вытворчасць электраэнергіі і цеплаэнергіі павялічылася амаль у 3 разы, выпуск хімічнай і гума-азбеставай прамысловасці – у 3,7 разы.
У такіх абставінах і была зроблена першая спроба рэфармавання эканомікі ў краіне, пачатак якой паклалі рашэнні КПСС і ўрада СССР 1953–1955 гг. Яны вызначылі пераход да пашырэння тэхнічнага прагрэсу ў вытворчасці. У гэтыя працэсы была ўключана і эканоміка Беларусі.
Прамысловае будаўніцтва ў 50-я гады вялося ва ўмовах паскоранай навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. На падставе пастановы ліпеньскага Пленума ЦК КПСС (1955 г.) у рэспубліцы абнаўляліся і мадэрнізаваліся асноўныя вытворчыя фонды, удасканальвалася тэхнічнае аснашчэнне, старая тэхніка замянялася новай. За 1955–58 гг. на прадпрыемствах рэспублікі было ўстаноўлена каля 200 паточных ліній, больш за 1000 адзінак новага і мадэрнізаванага абсталявання. Да 1961 г. было мадэрнізавана 3544 металарэзных станкоў і кузнечна-прэсавых агрэгатаў, устаноўлена звыш 500 аўтаматычных, паўаўтаматычных, механізаваных паточных канвеерных ліній, тысячы аўтаматаў і паўаўтаматаў. Быў узяты курс на актыўнае супрацоўніцтва навукі з вытворчасцю – вучоныя АН БССР, ВНУ і іншых навукова-даследчых устаноў аказвалі прадпрыемствам канкрэтную дапамогу па пытаннях укаранення навейшых дасягненняў навукі і тэхнікі. Напрыклад, супрацоўнікі фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР на аўтамабільным заводзе ўкаранялі новую тэхналогію і тэрмахімічны рэжым апрацоўкі дэталяў аўтамабіляў, якія толькі ў 1950–1954 гг. далі эканомію каля 10 млн. руб.
У сваім развіцці прамысловасць Беларусі абапіралася на індустрыяльную магутнасць усёй краіны. З Масквы, Ленінграда, прамысловых цэнтраў Паволжа, Урала рэспубліка атрымлівала розныя віды прамысловага абсталявання і машын, а таксама сталь, чыгун, вугаль, нафту, рэйкі, трубы, прадукцыю горнай металургіі і шмат іншага.
Паспяховае прамысловае будаўніцтва ў 50-я гады дазволіла асвоіць выпуск новых відаў прамысловай прадукцыі. Мінскі аўтамабільны завод пачаў выпуск 25-тонных самазвалаў МАЗ-525, 7-тонных аўтамабіляў МАЗ-200, лесавозаў МАЗ-501 і аўтапрычэпаў. У 1957 г. аўтазаводцы стварылі першы ўзор 40-тоннага самазвала, які на Сусветнай выставе ў Бруселі ў 1958 г. атрымаў вышэйшы прыз. На Магілёўскім металургічным заводзе імя А.Ф. Мяснікова ў 1957 г. быў выпушчаны першы беларускі пракат. Новая прадукцыя з’явілася на многіх іншых прадпрыемствах.
Паколькі магчымасці экстэнсіўнага росту прамысловасці рэспублікі на аснове пераважнага паглыблення індустрыялізацыі да пачатку 60-х гг. не былі вычарпаны, тэмпы яе развіцця на наступным этапе заставаліся дастаткова высокімі. У першай палове 60-х гадоў у БССР увайшлі ў строй 300 буйных прамысловых прадпрыемстваў.
Разам з тым перавод прамысловасці і іншых галін народнай гаспадаркі на новы тэхнічны ўзровень ажыццяўляўся марудна. У сувязі з гэтым ва ўсіх галінах пераважным заставалася экстэнсіўнае развіццё. У асобных галінах былі заніжаны тэмпы тэхнічнага пераўзбраення, марудна асвойвалася новая тэхніка і перадавая тэхналогія. На шматлікіх прадпрыемствах вялікае месца займала ручная праца. Гэта вяло да таго, што шэраг заводаў і фабрык не выконвалі ў тэрмін планавыя заданні, выпускалі ўстарэлую прадукцыю.
Больш выразна спроба рэфармаваць кіраванне эканомікай праявілася ў 50-я гады ў сельскай гаспадарцы. Тут сітуацыя заставалася складанай, таму што асноўныя сродкі і рэсурсы накіроўваліся на аднаўленне цяжкай прамысловасці, іншых галін народнай гаспадаркі.
Прычынай адставання сельскай гаспадаркі перш за ўсё была эканамічная палітыка, якую праводзіла савецкае кіраўніцтва, сур’ёзныя недахопы ў кіраўніцтве калгасамі і саўгасамі. Жнівеньская сесія Вярхоўнага Савета СССР і вераснёўскі (1953 г.) пленум ЦК КПСС прынялі рашэнне, накіраванае на ўздым сельскай гаспадаркі. Упершыню былі здзейснены меры па эканамічнаму ўмацаванню сельскагаспадарчай вытворчасці, пашырэнню самастойнасці калгасаў і саўгасаў, матэрыяльнай зацікаўленасці сялян. Значна ўзмацнілася матэрыяльна-тэхнічная база сельскай гаспадаркі. Прынятыя меры садзейнічалі таму, што вытворчыя сілы сельскай гаспадаркі за наступныя гады значна ўзраслі. Гэта дазволіла спыніць спад прадукцыйнасці працы ў сельскай гаспадарцы і перайсці да паступовага нарошчвання аб’ёмаў вытворчасці. Некалькі павысілася ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур. Высокія і ўстойлівыя ўраджаі атрымлівалі калгасы: “Рассвет” Кіраўскага раёна, імя М. Гастэлы Мінскага, “Камінтэрн” Магілёўскага, “Шлях да камунізму” і “Бальшавік” Сенненскага, “Перамога” Талочынскага раёнаў і іншыя. У 1955 г. у параўнанні з 1953 г. нарыхтоўкі мяса павялічыліся на 50 тыс. т, малака – на 123 тыс. т, яек – на 41,3 млн. шт.
61. Спробы паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця БССР у другой палове 1980-х гг. Палітыка перабудовы ў СССР. Пачатак працэсу дэмакратызацыі ў БССР. Эканамічны патэнцыял Беларусі на пачатку 70-х гг. выглядаў прывабна. За грошы, якія былі атрыманы за продаж на Захад нафты, газу, мініральных угнаенняў была праведзена тэхнічная рэканструкцыя значнай колькасці прадпрыемстваў, уведзены ў строй новыя: дакладанага машынабудавання, металаапрацоўкі, радыётэхнікі і электронікі, хімічнай прамысловасці. У выніку да сярэдзіны 80-х гг. у рэспубліцы быў створаны буйны тэрытарыяльна-галіновы прамысловы комплекс, у якім налічвалася амаль 1500 прадпрыемстваў. Разам з тым на пачатку 70-х гг. пачалі больш выразна праяўляцца негатыўныя з'явы ў параўнанні з сусветнай эканомікай. У БССР, як і ва ўсім СССР, узрастала энергаёмістасць вытворчасці, зніжаўся рост прадукцыйнасці працы, больш відавочнай стала неэффектыўнасць эканамічнай мадэлі. Пагоня за павялічэннем аб'ёмаў прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі прыводзіла часам да непапраўных парушэнняў экалагічных сістэм з негатыўнымі наступствамі для насельніцтва, якія адчуваюцца і ў наш час. У гэты перыяд ажыццяўляліся буйныя праекты па спецыялізацыі, меліярацыі і хімізацыі. У 70-х гг. па вытворчасці мяса на душу насельніцтва Беларусь дагнала развітыя краіны Захаду і ЗША. Але значная частка кармоў паступала з іншых рэспублік, куды потым адпраўлялася мясная прадукцыя. Кожны комплекс даваў каласальную экалагічную нагрузку. Рэспубліка выконвала ролю адкормачнага і перапрацоўчага цэхаў, вялікая частка якаснай прадукцыі вывозілася, насельніцтва беларускіх гарадоў стаяла ў чэргах за мясапрадуктамі, затое адходы пакідаліся Беларусі. Хоць у параўнанні з расійскімі рэгіёнамі забеспячэнне выглядала нядрэнна. У другой палове 70-х насельніцтва Беларусі зноў сутыкнулася з абвастрэннем хранічнай хваробы савецкай эканомікі - дэфіцытам. Вытворчасць спажывецкіх тавараў ва ўмовах жорстка цэнтралізаванай планавай эканомікі хранічна адставала. У лік дэфіцытных тавараў уваходзілі новая зубная паста і туалетная папера. За 1971 - 1985 гг. грашовая маса павялічылыся больш чым у 3 разы, а таварная - толькі у 2 разы. У такіх умовах скарачаліся магчымасці насельніцтва задаволіць свае патрэбы законным шляхам і, як вынік, квітнелі блат, хабарніцтва, раслі чэргі, уводзілася цэнтралізаванае размеркаванне тавараў першай неабходнасці праз так званыя "сталы заказаў", стварэнне спіскаў ільготнікаў і г. д. Было б памылковым адказнасць за негатыўныя з'явы ў эканамічным і сацыяльным жыцці ўскладаць толькі на саюзныя органы і ведамствы. Многае залежала ад кіраўніцтва рэспублікі, асабліва ад першага сакратара ЦК КПБ. У 70-80-х гг. гэтую пасаду займалі П. Машэраў, Ц. Кісялёў, М. Слюнькоў, Я. Сакалоў. Гісторыя яшчэ не дала канчатковую ацэнку іх дзейнасці, але кожны з іх пакінуў пэўны след у рэспубліцы. Найбольшым аўтарытэтам сярод насельніцтва карыстаўся П. Машэраў, які ўзначальваў кампартыю Беларусі ў 1965-1980 гг. і нямала зрабіў як кіраўнік. Але ён, як і іншыя, мусіў працаваць па правілах сістэмы, якія вызначаліся не ў Мінску. Між тым, калі ў сферы эканомікі ў 60-х гг. ды і пазней яшчэ рабіліся пэўныя спробы рэформ, то, як ужо адзначалася, у грамадска-палітычным жыцці адбываўся паварот да кансерватызму. Адбывалася ціхая рэабілітацыя сталінізму, фактычна спынілі сваю дзейнасць камісіі па рэабілітацыі ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, у друку ўсё часцей падаваўся станоўчы вобраз Сталіна. Замест пошуку шляхоў па мадэрнізацыі эканамічнай, грамадска-палітычнай і дзяржаўнай сфераў, правячая КПСС замацоўвала сябе як стрыжань адміністрацыйна-каманднай сістэмы. Паколькі правал заяўленай у 1961 г. пабудовы камунізму за 20 гадоў стаў відавочным, то 70-я гг. пачаліся прапагандай канцэпцыі так званага "развітога сацыялізму", у якой цэнтральнае месца заняў тэзіс аб павышэнні кіруючай ролі партыі ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Адпаведныя папраўкі былі ўнесены ў статут КПСС, а ў кастрычніку 1977 г. палажэнне аб кіруючай ролі партыі, як ядра палітычнай сістэмы, было ўключана ў новую Канстытуцыю СССР. Фармальна палітычная арганізацыя, КПСС па сутнасці, стала часткаю дзяржаўнага апарату, у руках якой была сканцэнтравана рэальная ўлада. 62. Развіццё адукацыі і навукі ў другой палове 1950-х – 1980-я гг. Рэформа школы і пераход да 8-гадовага навучання. Увядзенне ўсеагульнай сярэдняй адукацыі. Прафесійна-тэхнічнае навучанне. ВНУ. Дасягненні беларускай навукі.
За першыя пяць пасляваенных гадоў у БССР была ў асноўным адноўлена даваенная сетка агульнаадукацыйнай школы. А ўжо к 1956 г. колькасць школ амаль падвоілася. Палепшылася іх матэрыяльная база, узрос адукацыйны ўзровень настаўнікаў, практычна быў завершаны пераход да ўсеагульнага сямігадовага навучання, пашырылася сярэдняя адукацыя. Далейшае развіццё агульнаадукацыйнай школы разглядалася як неабходная перадумова паслядоўнага ўздыму ўсёй навукі і культуры. Павышэнне якасці адукацыі звязвалася з правядзеннем рэформы, якая павінна была забяспечыць ажыццяўленне політэхнічнага навучання і працоўнага выхавання. Ужо з 1959/60 навучальнага года сямігадовыя школы былі пераўтвораны ў васьмігодкі, а сярэднія дзесяцігадовыя - у агульнаадукацыйныя адзінаццігадовыя. Васьмігадовае навучанне станавілася ўсеагульным. Аднак рэформа праводзілася непаслядоўна: у большасці школ узровень вытворчага навучання заставаўся нізкім, адсутнічалі адпаведныя навучальныя праграмы і кваліфікаваныя выкладчыцкія кадры. Паколькі прадугледжаныя рэформай планы ў цэлым не былі рэалізаваны, то з 1964 г. адзінаццацігадовыя школы пачалі зноў пераўтвараць у дзесяцігадовыя, а праз два гады прафесійная падрыхтоўка ў школах перастала быць абавязковай. Новы этап перабудовы школьнай адукацыі разгарнуўся ў 1970-х гг. Спачатку на трохгадовы тэрмін навучання перайшла пачатковая школа. Затым была ўведзена ўсеагульная сярэдняя адукацыя, што можна разглядаць як значны крок у развіцці адукацыі ў цэлым. Між тым перамены ў грамадска-палітычным і сацыяльным жыцці другой паловы 80-х гг. ("перабудова") закранулі і сістэму адукацыі. Адметнай рысай канца 80-х гг. стала з'яўленне навучальных устаноў новага тыпу - гімназій і ліцэяў. Ужо ў 1990/91 навучальным годзе акрамя 5429 дзяржаўных агульнаадукацыйных школ (з іх 2647 сярэдніх) у рэспубліцы працавалі першыя 12 гімназій і 5 ліцэяў. Ва ўстановах ўсіх тыпаў навучалася 1 млн. 507,7 тыс. дзяцей. Адносна паспяхова развівалася сістэма сярэднеспецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, што дазволіла палепшыць падрыхтоўку кадраў сярэдняга і вышэйшага звяна. Для дзяржаўнага кіраўніцтва гэтым працэсам у 1959 г. было створана Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Увага дзяржавы да гэтага сектара адукацыі, падмацаваная арганізацыйна і матэрыяльна, дазволіла павялічыць колькасць ССНУ са 107 у 1951 г. да 147 у 1990 г. Адпаведна колькасць навучэнцаў узрасла з 35 тыс. да 143,7 тыс. чалавек. Развівалася і сетка ВНУ: за 1950-1990 гг. іх колькасць павялічылася з 29 да 33, а колькасць студэнтаў з 31,6 тыс. да 184,6 тыс. чалавек. Агульнапрызнаным цэнтрам універсітэцкай адукацыі ў рэспубліцы з'яўляўся Беларускі дзяржаўны універсітэт, на факультэтах якога ў 80-х гг. вучылася каля 15 тыс. студэнтаў. Буйным цэнтрам падрыхтоўкі інжынерных кадраў стаў Беларускі політэхнічны інстытут (зараз Беларуcкі нацыянальны тэхнічны універсітэт), у якім набывалі адукацыю звыш 27 тыс. студэнтаў. Агульны лік выпускнікоў рэспубліканскіх ВНУ ў 1990 г. ў параўнанні з 1950 г. вырас больш чым у 3 разы. Аднак рост колькасных паказчыкаў не заўсёды суправаджаўся адпаведнымі якаснымі зменамі. Адметнай для Беларусі была дэнацыяналізацыя навучальна-выхаваўчага працэсу. Звязана гэта было з паступовым выцясненнем беларускай мовы і стратай нацыянальнай кампаненты ў сістэме адукацыі і выхавання ў цэлым. Безумоўна, тут праявіўся пэўны адбітак гістарычных фактараў. Аднак галоўная прычына каранілася ў той палітыцы русіфікацыі, актыўным правадніком якой да канца 80-х гг. быў ЦК КПБ. У рэспубліцы мэтанакіравана ўкараняўся тэзіс аб тым, што чым хутчэй адбудзецца зліццё моў (на карысць рускай мовы), тым хутчэй краіна наблізіцца да камунізму. Інтэн-сіўнае скарачэнне школ з беларускай мовай навучання, адсутнасць беларускамоўных навучальных устаноў сярэдняга звяна і ВНУ, выцясненне беларускай мовы з ўжытку ў дзяржаўных установах у спалучэнні з адпаведным выхаваннем і прапагандысцкім уздзеяннем сталі прычынамі нацыянальнага нігілізму, які нарастаў у беларускім грамадстве. Значныя крокі ў сваім развіцці зрабіла беларуская навука. Вядучая роля тут належала Акадэміі навук БССР. Шэраг інстытутаў акадэміі распрацоўвалі самыя новыя перспектыўныя накірункі навукі ў асобных галінах фізікі, хіміі, матэматыкі. Акадэмічныя навукова-даследчыя падраздзяленні былі створаны ў абласных гарадах Беларусі, пабудаваны спецыяльныя навуковыя гарадкі для інстытутаў ядзернай энергетыкі, анкалогіі і медыцынскай радыялогіі, інстытута земляробства. Адначасова ўмацоўвалася галіновая навука і навуковая база ВНУ, вучоныя якіх актыўна распрацоўвалі важныя тэарэтычныя і прыкладныя праблемы. З мэтай інтэграцыі навукі з вытворчасцю ў рэспубліцы былі створаны навукова-вытворчыя аб'яднанні. Сярод іх першым у СССР з 1974 г. стала аб'яднанне "МАЗ-БПІ". Увага да навукі прыносіла свае вынікі. Дасягненні беларускіх навукоўцаў на шэрагу напрамкаў атрымалі прызнанне не толькі ў СССР, але і за мяжою. Працы ў галіне матэматыкі, оптыкі, спектраскапіі, паўправаднікоў і г. д. былі адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі. На працягу 50 першай паловы 80-х гг. прадстаўнікі беларускай навукі атрымалі 35 прэмій СССР і 57 Дзяржаўных прэмій БССР. Шэраг беларускіх навукоўцаў былі ўшанаваны званнем Героя Сацыялістычнай Працы. Абнаўленчыя працэсы ў савецкім грамадстве сярэдзіны 50-х гг. садзейнічалі таксама ажыўленню беларускай літаратуры. Вярнуліся да творчасці былыя вязні сталінскіх лагераў С. Грахоўскі, А. Звонак, Я. Пушча, Я. Скрыган і інш. Працягвалі плённую працу пісьменнікі і паэты, імёны якіх асабліва загучалі ў пасляваенныя гады. У асяроддзі літаратараў пачало фарміравацца новае бачанне праблем савецкага грамадства і месца пісьменніка ў ім. Лаўрэатамі саюзных (Ленінскіх) сталі П. Броўка (зборнік паэзіі "А дні ідуць..."), I. Мележ (трылогія "Палеская хроніка"), М. Танк (зборнік вершаў "Нарачанскія сосны"). Шырока вядомай у СССР і за яго межамі стала творчасць В. Быкава. Яго аповесць "Трэцяя ракета" (1962) была ўшанавана Дзяржаўнай прэміяй БССР. Тэма вайны, адна з галоўных для беларускай прозы, раскрываецца ў творах пісьменніка праз трагічны лёс асобных людзей, якія часта аказваюцца перад маральным выбарам. Афіцыйным прызнаннем яго заслуг у савецкія часы сталі званні Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР. Адметнай з'явай стала творчасць У. Караткевіча. Ён звярнуўся да новага для беларускай літаратуры жанру - гістарычнай прозы, які фактычна быў забаронены ў 30-40-х гг. На жаль, толькі пасля смерці таленавіты майстар беларускага слова, знайшоў афіцыйнае прызнанне: у 1984 г. за раман "Чорны замак Альшанскі" ён пасмяротна быў удастоены Дзяржаўнай прэміяй. На працягу 60-80-х гг. да вядомых творцаў беларускай прозы і паэзіі годна далучыліся А. Адамовіч, Р. Барадулін, Г. Бураўкін, А. Вярцінскі, Н. Гілевіч, А. Дудараў, С. Законнікаў, В. Іпатава, У. Някляеў, А. Разанаў, Б. Сачанка, I. Чыгрынаў, Я. Янішчыц і іншыя. Многія з іх заявілі аб сабе не толькі як літаратары, але як і грамадскія дзеячы, людзі актыўнай жыццёвай пазіцыі ў змаганні за нацыянальную культуру і дэмакратычныя перамены ў грамадстве. Іх уплыў на нацыянальна-культурнае развіццё краіны мог быць большы, калі б не русіфікатарская палітыка. У сярэдзіне 80-х гг. наклад беларускамоўных кніжных выданняў быў амаль у 10 разоў меншы, чым рускамоўных. Штучна стваралася незапатрабаванасць беларускамоўнай творчасці, што ператварылася ў адну з пагроз нацыянальнага развіцця.
63. Беларуская літаратура ў другой палове 1950-х – 1980-я гг. Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў творах І. Шамякіна, В. Быкава, А. Адамовіча. Творчасць І. Мележа, У. Караткевіча. Беларуская паэзія: Р. Барадулін, Н. Гілевіч.
Развіццё адукацыі. У канцы 1950-х — пачатку 1960-х гг. у Беларускай ССР была завершана работа па ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці сярод дарослага насельніцтва. БССР стала рэспублікай суцэльнай пісьменнасці. Гэта было адно з агульнацывілізацыйных дасягненняў беларускага народа ў галіне культурнага будаўніцтва. У пачатку 1960-х гг. у БССР было ўведзена ўсеагульнае абавязковае васьмігадовае навучанне. Наступнай задачай стаў пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі моладзі. Гэты пераход адбываўся паступова і быў завершаны ў канцы 1970-х гг., што стала яшчэ адным важным дасягненнем беларускага народа. У БССР існавала разгалінаваная сістэма сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Былі адчынены новыя ВНУ, якія давалі падрыхтоўку пераважна па тэхнічных і сельскагаспадарчых спецыяльнасцях: Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі, Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі ў Мінску, Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, Мінскі радыётэхнічны інстытут, Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці, Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Існавалі таксама ВНУ педагагічнага, медыцынскага і іншых профіляў. Колькасць ВНУ ў Беларусі павялічылася з 24 у 1946 г. да 33 у 1985 г., а студэнтаў — адпаведна з 13 тыс. да 182 тыс. Літаратура. Вызначальнай тэмай беларускай літаратуры ў пасляваенны перыяд было адлюстраванне подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Сур’ёзнае асэнсаванне і глыбокі псіхалагізм твораў на ваенную тэму назіраецца ў прозе М. Лынькова, І. Навуменкі, В. Быкава, І. Чыгрынава і інш. Беларускіх пісьменнікаў хвалявалі маральна-этычныя праблемы (творы К. Крапівы, І. Шамякіна). Лепшымі творамі гістарычнай тэматыкі былі раманы, аповесці, п’есы У. Караткевіча, якія садзейнічалі выхаванню цікавасці да гістарычнай спадчыны беларускага народа. Паспяхова развівалася паэзія. У гісторыю беларускай літаратуры ўвайшлі імёны такіх паэтаў, як А. Куляшоў, П. Броўка, П. Панчанка, П. Глебка, М. Лужанін, Н. Гілевіч, Г. Бураўкін і інш. Тэатр і кіно. Вядучай тэмай тэатральнага і кінамастацтва стала Вялікая Айчынная вайна. Творчымі дасягненнямі беларускіх тэатраў былі пастаноўкі п’ес «Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона, «Трыбунал» А. Макаёнка, «Апошні шанц» В. Быкава, «Радавыя» А. Дударава. На тэатральных сцэнах быў створаны маштабны і унікальны сцэнічны летапіс подзвігу беларускага народа ў час вайны. Не меншую вядомасць набылі беларускія мастацкія кінастужкі на ваенную тэму: «Альпійская балада» (рэж. Б. Сцяпанаў), «Вазьму твой боль» (рэж. М. Пташук), «Вясельная ноч» (рэж. А. Карпаў), «Я родам з дзяцінства» (рэж. В. Тураў) і інш. На тэатральных падмостках ажыццяўлялася паспяховае сцэнічнае ўвасабленне нацыянальнай і замежнай класікі. Важнай падзеяй стала экранізацыя В. Туравым рамана-эпапеі І. Мележа «Людзі на балоце». Значны ўклад зрабіла кінастудыя «Беларусьфільм» у экранізацыю рускай літаратурнай класікі і стварэнне дзіцячых фільмаў-казак. Штогод кінастудыя выпускала на экраны да 70 мастацкіх, дакументальных і навукова-папулярных фільмаў. Музычнае мастацтва. Тэма вайны займала важнае месца і ў музычным мастацтве. Яна аб’ядноўвала творы беларускіх кампазітараў Я. Цікоцкага, Р. Пукста, Ю. Семянякі, Г. Вагнера, У. Алоўнікава. У 1955 г. быў зацверджаны Дзяржаўны гімн БССР, музыку да якога напісаў Н. Сакалоўскі, а словы — М. Клімковіч. У 1960—1980-я гг. пашырылася тэматыка беларускай музыкі. Разам з нацыянальнымі матывамі з’явіліся тэмы і сюжэты з гісторыі іншых народаў, напрыклад, опера «Джардана Бруна» С. Картэса, балеты «Тыль Уленшпігель», «Маленькі прынц» Я. Глебава і інш. У беларускай музыцы раскрыліся творчыя здольнасці кампазітараў А. Багатырова, Дз. Смольскага, А. Мдывані. Пэўнае развіццё атрымала і эстрадная музыка. За межамі рэспублікі набылі вядомасць песні кампазітараў І. Лучанка і Э. Ханка. Папулярызацыі беларускай музыкі ў іншых рэгіёнах Саюза садзейнічала творчасць вакальна-інструментальных ансамбляў «Песняры» пад кіраўніцтвам У. Мулявіна, «Верасы» пад кіраўніцтвам В. Раінчыка, «Сябры» пад кіраўніцтвам А. Ярмоленкі. Архітэктура і выяўленчае мастацтва. У архітэктуры Беларусі канца 1940-х — пачатку 1950-х гг. наглядалася выразнае імкненне ўвекавечыць перамогу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Таму невыпадковым стала звяртанне да спадчыны эпохі класіцызму з яе веліччу і трыумфальнасцю, з пабудовамі, аздобленымі багатым дэкорам і скульптурай. У адзіным стылі вытрымана кампазіцыя Ленінскага праспекта ў Мінску (цяпер праспект Незалежнасці). Бясспрэчным дасягненнем беларускіх архітэктараў стаў ансамбль плошчы Перамогі ў Мінску. Найбольш велічныя пабудовы стварылі архітэктары А. Воінаў, У. Кароль, М. Паруснікаў.
64. Тэатральнае, музычнае і выяўленчае мастацтва ў другой палове 1950-х – 1980-я гг. Культурна-гістарычная спадчына Беларусі ў беларускім мастацтве. Выяўленчае мастацтва. Жывапіс. Кіно. Скульптура.
Развіццё адукацыі. У канцы 1950-х — пачатку 1960-х гг. у Беларускай ССР была завершана работа па ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці сярод дарослага насельніцтва. БССР стала рэспублікай суцэльнай пісьменнасці. Гэта было адно з агульнацывілізацыйных дасягненняў беларускага народа ў галіне культурнага будаўніцтва. У пачатку 1960-х гг. у БССР было ўведзена ўсеагульнае абавязковае васьмігадовае навучанне. Наступнай задачай стаў пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі моладзі. Гэты пераход адбываўся паступова і быў завершаны ў канцы 1970-х гг., што стала яшчэ адным важным дасягненнем беларускага народа. У БССР існавала разгалінаваная сістэма сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Былі адчынены новыя ВНУ, якія давалі падрыхтоўку пераважна па тэхнічных і сельскагаспадарчых спецыяльнасцях: Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі, Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі ў Мінску, Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, Мінскі радыётэхнічны інстытут, Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці, Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Існавалі таксама ВНУ педагагічнага, медыцынскага і іншых профіляў. Колькасць ВНУ ў Беларусі павялічылася з 24 у 1946 г. да 33 у 1985 г., а студэнтаў — адпаведна з 13 тыс. да 182 тыс. Літаратура. Вызначальнай тэмай беларускай літаратуры ў пасляваенны перыяд было адлюстраванне подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Сур’ёзнае асэнсаванне і глыбокі псіхалагізм твораў на ваенную тэму назіраецца ў прозе М. Лынькова, І. Навуменкі, В. Быкава, І. Чыгрынава і інш. Беларускіх пісьменнікаў хвалявалі маральна-этычныя праблемы (творы К. Крапівы, І. Шамякіна). Лепшымі творамі гістарычнай тэматыкі былі раманы, аповесці, п’есы У. Караткевіча, якія садзейнічалі выхаванню цікавасці да гістарычнай спадчыны беларускага народа. Паспяхова развівалася паэзія. У гісторыю беларускай літаратуры ўвайшлі імёны такіх паэтаў, як А. Куляшоў, П. Броўка, П. Панчанка, П. Глебка, М. Лужанін, Н. Гілевіч, Г. Бураўкін і інш. Тэатр і кіно. Вядучай тэмай тэатральнага і кінамастацтва стала Вялікая Айчынная вайна. Творчымі дасягненнямі беларускіх тэатраў былі пастаноўкі п’ес «Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона, «Трыбунал» А. Макаёнка, «Апошні шанц» В. Быкава, «Радавыя» А. Дударава. На тэатральных сцэнах быў створаны маштабны і унікальны сцэнічны летапіс подзвігу беларускага народа ў час вайны. Не меншую вядомасць набылі беларускія мастацкія кінастужкі на ваенную тэму: «Альпійская балада» (рэж. Б. Сцяпанаў), «Вазьму твой боль» (рэж. М. Пташук), «Вясельная ноч» (рэж. А. Карпаў), «Я родам з дзяцінства» (рэж. В. Тураў) і інш. На тэатральных падмостках ажыццяўлялася паспяховае сцэнічнае ўвасабленне нацыянальнай і замежнай класікі. Важнай падзеяй стала экранізацыя В. Туравым рамана-эпапеі І. Мележа «Людзі на балоце». Значны ўклад зрабіла кінастудыя «Беларусьфільм» у экранізацыю рускай літаратурнай класікі і стварэнне дзіцячых фільмаў-казак. Штогод кінастудыя выпускала на экраны да 70 мастацкіх, дакументальных і навукова-папулярных фільмаў. Музычнае мастацтва. Тэма вайны займала важнае месца і ў музычным мастацтве. Яна аб’ядноўвала творы беларускіх кампазітараў Я. Цікоцкага, Р. Пукста, Ю. Семянякі, Г. Вагнера, У. Алоўнікава. У 1955 г. быў зацверджаны Дзяржаўны гімн БССР, музыку да якога напісаў Н. Сакалоўскі, а словы — М. Клімковіч. У 1960—1980-я гг. пашырылася тэматыка беларускай музыкі. Разам з нацыянальнымі матывамі з’явіліся тэмы і сюжэты з гісторыі іншых народаў, напрыклад, опера «Джардана Бруна» С. Картэса, балеты «Тыль Уленшпігель», «Маленькі прынц» Я. Глебава і інш. У беларускай музыцы раскрыліся творчыя здольнасці кампазітараў А. Багатырова, Дз. Смольскага, А. Мдывані. Пэўнае развіццё атрымала і эстрадная музыка. За межамі рэспублікі набылі вядомасць песні кампазітараў І. Лучанка і Э. Ханка. Папулярызацыі беларускай музыкі ў іншых рэгіёнах Саюза садзейнічала творчасць вакальна-інструментальных ансамбляў «Песняры» пад кіраўніцтвам У. Мулявіна, «Верасы» пад кіраўніцтвам В. Раінчыка, «Сябры» пад кіраўніцтвам А. Ярмоленкі. Архітэктура і выяўленчае мастацтва. У архітэктуры Беларусі канца 1940-х — пачатку 1950-х гг. наглядалася выразнае імкненне ўвекавечыць перамогу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Таму невыпадковым стала звяртанне да спадчыны эпохі класіцызму з яе веліччу і трыумфальнасцю, з пабудовамі, аздобленымі багатым дэкорам і скульптурай. У адзіным стылі вытрымана кампазіцыя Ленінскага праспекта ў Мінску (цяпер праспект Незалежнасці). Бясспрэчным дасягненнем беларускіх архітэктараў стаў ансамбль плошчы Перамогі ў Мінску. Найбольш велічныя пабудовы стварылі архітэктары А. Воінаў, У. Кароль, М. Паруснікаў. Нечуванага росквіту ў 1960—1970-я гг. дасягнула манументальнае мастацтва Беларусі. Стварэнне мемарыялаў, прысвечаных подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, падтрымлівалася на дзяржаўным узроўні. Менавіта ў гэты перыяд былі ўзведзены велічныя і маштабныя мемарыяльныя комплексы, якія і цяпер карыстаюцца вялікай папулярнасцю. Найбольш значныя з іх — «Хатынь», «Курган Славы Савецкай Арміі», «Брэсцкая крэпасць-герой». У стварэнні манументаў удзельнічалі лепшыя скульптары Беларусі: З. Азгур, А. Бембель, С. Селіханаў, А. Анікейчык, А. Заспіцкі, Л. Гумілеўскі і інш. З сярэдзіны 1950-х гг. адбылася стылёвая пераарыентацыя беларускага жывапісу. Мастакі паступова адмовіліся ад пафасу і апісальнасці, для іх твораў сталі характэрнымі лаканічнасць і прастата. Беларускія мастакі распрацавалі своеасаблівы стыль, які нагадваў манументальны жывапіс. У рэчышчы такога стылю выкананы работы М. Савіцкага. Некаторыя аўтары звярталіся да падзей больш далёкага гістарычнага мінулага, іншых цікавілі тэмы і матывы сучаснага ім жыцця. Найвышэйшыя дасягненні беларускага мастацтва 1950-х — сярэдзіны 1980-х гг. звязаны з творамі, прысвечанымі Вялікай Айчыннай вайне.
65. . Абвяшчэнне і ўмацаванне дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. Белавежскае пагадненне. Стварэнне СНД. Прыняццё Канстытуцыі і ўвядзенне пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Рэспубліканскі рэферэндум 1995 г. і яго вынікі.
Распачатая ў сярэдзіне 1980-х гг. перабудова стварыла прынцыпова новую сітуацыю ў грамадска-палітычнам і духоўным жыцці, але яна не спыніла спаўзанне СССР да крызісу. Больш таго, крызіс стаў сістэмным, ён ахапіў увесь сацыялістычны лагер.У канцы 80 - пачатку 90-х гг. па краінах Усходняй Еўропы прайшла рэвалюцыйная хваля, агульны характар падзей якой можна вызначыць так: гэта былі антытаталітарныя масавыя рухі, якія прывялі да падзення старых дзяржаўна-партыйных правячых структур. Галоўным лозунгам гэтых рухаў было аднаўленне дэмакратычных свабод і барацьба за правы чалавека. М. Гарбачоў адмовіўся ад традыцыі падаўляць сілай антыкамуністычныя масавыя выступленні ў краінах Усходняй Еўропы. Перабудова ў СССР, аслабленне пазіцыі КПСС рабілі немагчымым імперскія дзеянні ў адносінах з іншымі краінамі. Менавіта гэты аспект палітыкі, звязанай з імем М. Гарбачова, стаў асноўным пры прысуджэнні яму Нобелеўскай прэміі міру за 1990 г. Рэвалюцыйная хваля на мяжы 80-90-х гг. у кожнай з краін Усходняй Еўропы мела свае асаблівасці. У адных яна ішла мірна, у другіх суправаджалася, на жаль, людскімі стратамі. Авангардную ролю адыграла інтэлігенцыя і студэнцкая моладзь. Пачалася з Польшчы, дзе кіраўніцтва ПАРП на пачатку 1989 г. было вымушана сесці за стол перамоў, летам таго ж года на першых свабодных парламенцкіх выбарах ПАРП пацярпела паражэнне, і ў краіне распачаўся дэмантаж сацыялізму. Потым прыйшла чарга ГДР, насельніцтва якой востра перажывала раскол Германіі. 9 лістапада адбылася кульмінацыя так званай "кастрычніцкай" рэвалюцыі - разбурэнне і поўная ліквідацыя "Берлінскай сцяны", як сімвалу падзелу Германіі. У лістападзе 1989 г. адбылася "аксамітная" або "пяшчотная" рэвалюцыя ў Чэхаславакіі. У канцы года адбыліся прэзідэнцкія выбары, на якіх атрымаў перамогу вядомы дысідэнт В. Гавел. Чэхаславацкая федэрацыя з 1 студзеня 1993 г. перастала існаваць, уступіўшы месца Чэшскай і Славацкай Рэспублікам. Крывавы характар набылі падзеі ў Румыніі, якая з'яўлялася "востравам таталітарызму". Народнае паўстанне ў снежні 1990 г. закончылася арыштам і расстрэлам Н. Чаўшэску. У СССР назіралася падзенне аўтарытэту і ўплыву саюзнага кіраўніцтва, пастановы і рашэнні якога ўсё часцей ігнараваліся ўрадамі саюзных рэспублік. Партыйна-палітычнае кіраўніцтва шэрагу рэспублік паступова станавілася на шлях адкрытага супрацьстаяння інтарэсаў сваіх краін і рэгіёнаў так званым агульнасаюзным інтарэсам. Усё больш відавочным і адчувальнным станавілася разбалансаванне ўсёй палітычнай сістэмы і паступовая страта манаполіі КПСС на ўладу. Асабліва рэзка, у пэўнай ступені нечакана для савецкага кіраўніцтва, у другой палове 1980-х гг. абвастрылася нацыянальная праблема. Праявіўся крызіс той сістэмы міжнацыянальных адносін, якая стваралася і замацоўвалася ў СССР на працягу дзесяцігоддзяў. Заключаны ў 1922 г. дагавор аб утварэнні Саюза ССР грунтаваўся на ідэі федэратыўнага суполь-ніцтва савецкіх рэспублік. Ён пакідаў за яго ўдзельнікамі даволі шырокія правы. Аднак шэраг фактараў прывялі з цягам часу да пераўтварэння саюзнай федэрацыі ва ўнітарную дзяржаву, для якой характэрны абсалютызацыя ўлады адзінага палітычна-адміністрацыйнага цэнтра. Правы рэспублік, якія складалі федэрацыю, станавіліся ўсё больш абмежаванымі. Пагаршэнне эканамічнага становішча і дэстабілізацыя палітычнай сістэмы СССР у спалучэнні з сур'ёзнымі памылкамі і пралікамі КПСС у час перабудовы паскорылі цэнтрабежныя тэндэнцыі. У канцы 1980-х гг. шэраг рэспублік - Латвія, Літва, Эстонія - адкрыта паставілі пытанне аб выхадзе з Саюза (у верасні 1991 г. іх патрабаванне было афіцыйна задаволена). Абвастрыліся адносіны не толькі на агульнасаюзным, але і на міжрэспубліканскім узроўні і нават унутры асобных рэспублік. Справа пагражала (і даходзіла!) да ўзброеных міждзяржаўных і міжэтнічных сутычак. Паміж Азербайджанам і Арменіяй яны перараслі ў буйнамаштабныя баявыя дзеянні. Перад кіраўніцтвам Савецкага Саюза паўстала праблема выбару формаў і спосабаў рэагавання ў склаўшайся сітуацыі. Нягледзячы на асобныя спробы выкарыстання сілавых метадаў, прыярытэт быў аддадзены пошуку цывілізаваных прававых шляхоў. У красавіку 1990 г. быў прыняты закон "Аб размеркаванні паўнамоцтваў паміж Саюзам ССР і суб'ектамі федэрацыі", які значна пашыраў правы саюзных рэспублік. На парадак дня ставілася падрыхтоўка новага саюзнага дагавора. Аднак спадзяванні паправіць становішча не спраўдзіліся: недавер да цэнтра і супярэчнасці паміж асобнымі рэспублікамі нарасталі. Асабліва адчувала гэта Расія, якая была ядром Саюза, якую абвінавачвалі ў імперскіх імкненнях. У варунках нарастаючых супярэчнасцяў расійскае кіраўніцтва пайшло на неардынарны крок: 12 чэрвеня 1990 г. быў абвешчаны дзяржаўны суверэнітэт Расійскай Федэрацыі. Крыху пазней, 16 ліпеня, аб сваім суверэнітэце заявіла Украіна. Атрымалася так, што пасля гэтага толькі Беларусь юрыдычна яшчэ прытрымлівалася нормаў саюзнага дагавора. Пытанне аб суверэнітэце Беларусі неаднаразова ўздымалася прадстаўнікамі розных колаў і грамадскіх аб'яднанняў. Яно было вырашана 27 ліпеня 1990 г. У гэты дзень Вярхоўны Савет БССР урачыста прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. Згодна Дэкларацыі, Беларусь - "суверэнная дзяржава, якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад'емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу" (арт. 1). Вышэйшай мэтай суверэнітэту прызнавалася забеспячэнне свабоднага развіцця і дабрабыту грамадзян рэспублікі. Носьбітам суверэнітэту краіны і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады абвяшчаўся беларускі народ. У адпаведнасці са зместам Дэкларацыі з дня яе прыняцця на тэрыторыі рэспублікі абвяшчалася вяршэнства Канстытуцыі і законаў Беларускай ССР, паўната ўлады рэспубліканскіх дзяржаўных органаў на ўсёй тэрыторыі краіны, самастойнасць і незалежнасць Беларусі ў міжнародных зносінах. Па сутнасці гэта азначала спыненне дзейнасці на Беларусі саюзных законаў. Абвяшчэнне суверэнітэту не было накіравана на разрыў шматбаковых сувязяў з іншымі рэспублікамі. Наадварот, у канцы 1990 г. і пачатку 1991 г. былі падпісаны дагаворы аб супрацоўніцтве Беларусі ў розных сферах з Расіяй, Украінай і Казахстанам. Перазаключэнне дагавораў паміж рэспублікамі сведчыла аб ускосным юрыдычным прызнанні ўрадамі ўжо суверэнных краін недзейснасці саюзнага дагавора 1922 г.
