- •Вопрос 15: войска и вайсковая справа у вкл. «Вяликая вайна» и Грунвальдская битва.
- •Вопрос 16: становишча вкл (1430-1569) Грамадзянская вайна. Войны с Маск.Дзяржавай.
- •Вопрос 17: сельская гаспадарка вкл. Валочая памера 1557г.
- •Вопрос 18: гарадское жыцце на бел землях. Магдэбургскае права. Гарадское рамяство. Цэхи.
- •Вопрос 19:царква и рэлигия на бел землях. Архитэктура. Мастацтва. Микола Гусоуски и Францыск Скарына.
- •Вопрос 20: фармираванне бел этнасу. Паходжанне назвы белая русь.
- •Вопрос 21: люблинская уния 1569 г. Утварэнне рп.Статус вкл у складзе рп.
- •Вопрос 22: сейм и кароль рп. 3 статут вкл.
- •Вопрос 23: Рэфармацыя і Контррэфармацыя на тэр. Бел. Ў XVI – хvii ст. Кальвінізм. Арыянства. Дзеячы рэфармацыі Дзейнасць ордэна езуітаў у Бел. П. Скарга
- •Вопрос 24: Брэсцкая царкоўная ўнія. Брэсцкі царкоўны сабор 1596 г. І яго значэнне. І. Кунцэвіч. Пашырэнне ўніяцтва сярод сельскага насельніцтва і гарадскіх нізоў.
- •Вопрос 25: Прычыны казацка-сялянскай вайны 1648-1651 гг. На бел землях. Багдан Хмяльніцкі. Вайна Расіі і рп 1654-1667 гг. Беларусь у Паўночнай вайне.
- •Вопрос 26 Эканамічны стан бел. Зямель у XVII–XVIII ст Аднаўленне сельскай гаспадаркі пасля ваеннага ліхалецця др паловы хvii – пач хvii ст.
- •Вопрос 27: Палітычны стан бел. Зямель у XVII–XVIII стст. Пашырэнне шляхецкай анархіі. Канфедэрацыі. Недзеяздольнасць сейма рп. “Ліберум вета”.
- •Вопрос 28: Канстытуцыя 3 мая 1791 г 1 (1772 г.) і 2 (1793 г.) падзелы рп. Паўстанне 1794 г. І яго падзеі ў Бел. Т. Касцюшка. Я. Ясінскі. 3 падзел рп (1795 г.).
- •Вопрос 32
- •Вопрос 33
- •Вопрос 34
- •53. Бсср у пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
- •54. Антыфашысцкая барацьба на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •56. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- •57. Аднаўленне народнай гаспадаркі і грамадска-палітычнае жыццё бсср пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Калектывізацыя ў заходніх абласцях Беларусі.
- •Вопрос 66
- •69. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі (1991-2014 гг.). Прыярытэты знешнепалітычнага курсу Рэспублікі Беларусь. Дзейнасць Беларусі ў аан. Шматвектарнасць знешняй палітыкі Беларусі.
- •70. Адукацыя, навука і культура Рэспублікі Беларусь (1991-2012 гг.).
54. Антыфашысцкая барацьба на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Тэрыторыя Беларусі, цалкам ці часткова, знаходзілася пад акупацыяй з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. Акупацыйны рэжым у Беларусі – гэта сістэма палітычных, эканамічных, ваенных і ідэалагічных мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне беларускага народа. Акупацыйная палітыка была вынікам дзяржаўнага курса фашысцкай Германіі, распрацаванага ў дырэктыўных дакументах і праграмных выступленнях нацысцкіх кіраўнікоў. Ідэалагічнай асновай акупацыйнай палітыкі былі чалавеканенавісніцкія тэорыі нацыстаў: аб “расавай перавазе” нямецкай нацыі над усімі іншымі; аб “гістарычнай неабходнасці” пашырэння “жыццёвай прасторы” для немцаў і іх “неад’емным праве” на сусветнае панаванне. У адпаведнасці з планам “Барбароса” акупанты знішчылі дзяржаўнасць беларускага народа і тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі. Беларусь была падзелена на асобныя часткі: - паўночна-заходнія раёны Брэсцкай і Беластоцкай абласцей з гарадамі Гродна і Ваўкавыск былі перададзены Усходняй Прусіі; - паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абласцей былі ўключаны ў склад рэйхскамісарыята “Украіна”; - паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці былі далучаны да генеральнай акругі Літвы; - тэрыторыя Віцебскай і Магілёўскай абласцей, большая частка Гомельскай і ўсходнія раёны Мінскай вобласці былі ўключаны ў зону армейскага тылу групы армій “Цэнтр”, дзе ўсе адміністрацыйныя функцыі выконвала ваеннае камандаванне; - Баранавіцкая, Вілейская (без паўночна-заходніх раёнаў), Мінская (без усходніх раёнаў) вобласці, паўночныя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай абласцей склалі “генеральбецырк Беларутэнія” – генеральную акругу Беларусі. Тэрыторыя генеральнай акругі Беларусі, якая складала прыкладна 1/3 тэрыторыі БССР, была ўключана ў рэйхскамісарыят “Остланд” з рэзідэнцыяй у Рызе і падзелена на 10 “гебітаў” (акругоў). Для кіраўніцтва генеральнай акругай, акругамі і раёнамі ствараўся жорстка цэнтралізаваны адміністрацыйны апарат гітлераўцаў. На чале генеральнай акругі Беларусі стаяў генеральны камісарыят, які ўзначальваў адзін з паплечнікаў Гітлера гаўляйтар Вільгельм Кубэ. Ён праводзіў чалавеканенавісніцкую палітыку нацызму. Пасля знішчэння Кубэ мінскімі падпольшчыкамі 22 верасня 1943 г. яго месца заняў групенфюрэр войск СС Курт фон Готберг. Фашысты зацвердзілі бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” – сімвалы эмігранцкага ўрада БНР, які супрацоўнічаў з немцамі. Зрабіў гэта гаўляйтар Беларусі Кубэ: “Колеры бела-чырвона-бела павінны быць у будучым прыкметай Беларутэніі”. Кіраванне акругамі ажыццяўлялі гебітскамісары, гарадамі – штатскамісары, раёнамі – ортскамісары. Для стварэння ўяўнага выгляду самакіравання і ўзмацнення ўплыву на насельніцтва з мясцовых жыхароў арганізоўваліся гарадскія, раённыя і павятовыя ўправы, а ў вёсках прызначаліся старасты, солтысы, войты. Пры стварэнні фашысцкай акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх фарміраванняў немцы выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў. З розных краін Еўропы гітлераўцы прывозілі да нас сваіх прыслужнікаў беларускага паходжання, якія пачыналі кар’еру яшчэ ў перыяд Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918–1920 гг. Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай і цывільнай акупацыйнай адміністрацыі. Галоўным сродкам падтрымання “новага парадку” былі войскі і розныя службы: СС (ахоўныя атрады); СА (штурмавыя групы); СД (служба бяспекі, галоўны орган разведкі і контрразведкі); гестапа (палітычная паліцыя); жандармерыя і інш. Генеральны план “Ост” вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, германізацыі, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы. Галоўным сродкам ажыццяўлення генеральнага плана “Ост” з’яўлялася палітыка генацыду – планамернага знішчэння цэлых груп насельніцтва па тых ці іншых матывах: з-за прыналежнасці да савецкіх актывістаў, камуністаў, яўрэяў і г.д. Для рэалізацыі гэтага плана гітлераўцы выкарыстоўвалі цэлую сістэму мер: заложніцтва, аблавы, пагромы, турмы, карныя аперацыі, лагеры смерці і інш. 55. З першых дзён вайны асноўная частка насельніцтва Беларусі стала на шлях барацьбы супраць фашысцкіх акупантаў. Вялася яна ў самых разнастайных формах – ад невыканання мерапрыемстваў акупацыйных улад да ўзброеннага сапраціўлення. Найбольш адчувальным для вермахта і паліцэйскіх сіл былі дзеянні ўзброеных партызанскіх атрадаў і груп.Арганізатарамі партызанскага руху былі дзяржаўныя і партыйныя органы. Кіруючыя партработнікі, камандзіры і байцы Чырвонай Арміі, якія апынуліся ў тыле ворага, радавыя грамадзяне рэспублікі.У ліку першых, самастойна ўзнікшых, быў Пінскі партызанскі атрад пад камандаваннем В.З.Каржа. У гэты ж час пачаў дзейнічаць атрад пад кіраўніцтвам Ц.П.Бумажкова і Ф.І.Паўлоўскага ў Кастрычніцкім раёне Палесскай вобласці. У ліпені 1941г. рабочыя фабрыкі ў пасёлку Пудаць Суражскага раёна Віцебскай вобласці стварылі атрад, які ўзначаліў дырэктар фабрыкі М.П.Шмыроў (бацька Мінай).Важную роль ва ўзмацненні партызанскага рухау на Беларусі адыгралі падпольныя арганізацыі. У канцы 1941 г. у рэспубліцы ўжо актыўна дзейнічалі Мінская, Асіповіцкая, Брэсцкая, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Пінская і іншыя падпольныя антыфашысцкія арганізацыі.Важную ролю ва ўмацаванні партызанскага руху на Беларусі мела забеспячэнне партызан зброяй і боепрыпасамі з савецкага тылу. Гэты працэс пачаўся з лютага 1942 г. З савецкага тылу накіроўваліся арганізатары і спецыялісты па вядзенню дыверсій.Для кіраўніцтва ўсімі парызанскімі сіламі краіны пастановай Дзяржаўнага Камітэта Абароны СССР ад 30 мая 1942 г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху, які ўзначаліў сакратар ЦК КП(б)Б П.К.Панамарэнка. У верасні 1942 г. быў створаны Беларускі штаб партызанскага руху, які ўзначаліў другі сакратар ЦК КП(б)Б П.З.Калінін.З гэтага часу партызанскі рух, увогуле антыфашысцкая барацьба набывае больш шырокі размах. Калі ў снежні 1941 г. у Беларусі змагаліся 50 партызанскіх атрадаў, то ў лістападзе 1942 г. – 352, а ў час бітвы на Курскай дузе ў ліпені 1943 г. – 658 атрадаў. Партызанскі рух на Беларусі стаў сапраўды ўсенародным: летам 1944 г. на тэрыторыі рэспублікі дзейнічала 1255 партызанскіх артадаў, якія былі аб'яднаны ў 213 брыгад. Агульная колькасць партызан дасягнула 370 тыс.,а падпольшчыкаў - 70 тыс.За тры гады гераічнай барацьбы ў тыле ворага, з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г., патрыёты Беларусі знішчылі амаль паўмільёна гітлераўцаў і паліцэйскіх. Імі было пушчана пад адхон 11 128 эшалонаў, падарвана і спалена 18 700 аўтамашын, 939 ваенных складоў, збіта 305 самалётаў, падбіта 1355 танкаў і бронемашын, захоплена вялікая колькасць трафеяў і г.д. Значную каштоўнасць для савецкіх войск уяўляла партызанская разведка – збор інфармацыі аб размяшчэнні, перамяшчэнні і планах ворага.За мужнасць і адвагу больш за 140 тыс. беларускіх партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, а 88 з іх, у тым ліку Ц.П.Бумажкову, Ф.І.Паўлоўскаму, М.П,Шмырову, П.М.Машэраву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
