- •Вопрос 15: войска и вайсковая справа у вкл. «Вяликая вайна» и Грунвальдская битва.
- •Вопрос 16: становишча вкл (1430-1569) Грамадзянская вайна. Войны с Маск.Дзяржавай.
- •Вопрос 17: сельская гаспадарка вкл. Валочая памера 1557г.
- •Вопрос 18: гарадское жыцце на бел землях. Магдэбургскае права. Гарадское рамяство. Цэхи.
- •Вопрос 19:царква и рэлигия на бел землях. Архитэктура. Мастацтва. Микола Гусоуски и Францыск Скарына.
- •Вопрос 20: фармираванне бел этнасу. Паходжанне назвы белая русь.
- •Вопрос 21: люблинская уния 1569 г. Утварэнне рп.Статус вкл у складзе рп.
- •Вопрос 22: сейм и кароль рп. 3 статут вкл.
- •Вопрос 23: Рэфармацыя і Контррэфармацыя на тэр. Бел. Ў XVI – хvii ст. Кальвінізм. Арыянства. Дзеячы рэфармацыі Дзейнасць ордэна езуітаў у Бел. П. Скарга
- •Вопрос 24: Брэсцкая царкоўная ўнія. Брэсцкі царкоўны сабор 1596 г. І яго значэнне. І. Кунцэвіч. Пашырэнне ўніяцтва сярод сельскага насельніцтва і гарадскіх нізоў.
- •Вопрос 25: Прычыны казацка-сялянскай вайны 1648-1651 гг. На бел землях. Багдан Хмяльніцкі. Вайна Расіі і рп 1654-1667 гг. Беларусь у Паўночнай вайне.
- •Вопрос 26 Эканамічны стан бел. Зямель у XVII–XVIII ст Аднаўленне сельскай гаспадаркі пасля ваеннага ліхалецця др паловы хvii – пач хvii ст.
- •Вопрос 27: Палітычны стан бел. Зямель у XVII–XVIII стст. Пашырэнне шляхецкай анархіі. Канфедэрацыі. Недзеяздольнасць сейма рп. “Ліберум вета”.
- •Вопрос 28: Канстытуцыя 3 мая 1791 г 1 (1772 г.) і 2 (1793 г.) падзелы рп. Паўстанне 1794 г. І яго падзеі ў Бел. Т. Касцюшка. Я. Ясінскі. 3 падзел рп (1795 г.).
- •Вопрос 32
- •Вопрос 33
- •Вопрос 34
- •53. Бсср у пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
- •54. Антыфашысцкая барацьба на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •56. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
- •57. Аднаўленне народнай гаспадаркі і грамадска-палітычнае жыццё бсср пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Калектывізацыя ў заходніх абласцях Беларусі.
- •Вопрос 66
- •69. Знешнепалітычная дзейнасць Беларусі (1991-2014 гг.). Прыярытэты знешнепалітычнага курсу Рэспублікі Беларусь. Дзейнасць Беларусі ў аан. Шматвектарнасць знешняй палітыкі Беларусі.
- •70. Адукацыя, навука і культура Рэспублікі Беларусь (1991-2012 гг.).
53. Бсср у пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
Раніцай 22 чэрвеня 1941 года германскія войскі ўварваліся ў межы СССР на ўсім працягу заходняй мяжы ад Балтыкі да Карпат. Пачалася вайна, якая нашмат пераўзыходзіла ўсе папярэднія па маштабах баявых дзеянняў, па колькасці выкарыстанай тэхнікі, па колькасці ўдзельнікаў, па панесеных стратах. Напад нацысцкай Германіі на СССР стаў найважнейшай падзеяй другой сусветнай вайны і пачаткам яе новага этапу – Вялікай Айчыннай вайны.Германскае наступленне ажыццяўлялася згодна з планам "Барбароса", які Гітлер падпісаў 18 снежня 1940 года. Аперацыя планавалася ў духу "бліцкрыгу" (маланкавай вайны), якая ўжо не раз прыносіла поспех вермахту. Такое планаванне было абумоўлена яшчэ i недахопамі рэсурсаў нацысцкай Германіі. Гітлер, калі аддаваў загад аб пачатку вайны супраць СССР, падкрэсліў, што "аперацыя будзе мець сэнс толькі ў тым выпадку, калі мы адным імклівым ударам разгромім усю дзяржаву цалкам. Толькі захопу нейкай часткі тэрыторыі нядосыць".У адпаведнасці з планам "Барбароса" нямецкія войскі размяркоўваліся паміж трыма групамі армій: "Поўнач", "Цэнтр" і "Поўдзень". Група армій "Поўнач" павінна была разграміць савецкія войскі ў Прыбалтыцы і ў далейшым наступаць на Ленінград. Групе армій "Цэнтр" ставілася задача акружыць і знішчыць войскі Заходняй асобнай ваеннай акругі ў Беларусі і далей рухацца ў маскоўскім кірунку. Група армій "Поўдзень" наносіла ўдар з раёна Любліна на поўдзень ад Прыпяці ў агульным накірунку на Кіеў. Пасля разгрому войскаў савецкіх прымежных акруг меркавалася на поўначы захапіць Ленінград, у цэнтры – Маскву, на поўдні авалодаць Данбасам. Канчатковай мэтай наступу вызначалася дасягненне лініі Волга – Архангельск.Усяго для нападу на Савецкі Саюз германскае камандаванне вылучыла больш за 4 млн. чалавек (3300 тыс. у сухапутных войсках і войсках СС, 650 тыс. у ваенна-паветраных сілах і каля 100 тыс. – у ваенна-марскім флоце). "Усходняя армія" налічвала 155 дывізій, 43812 гармат і мінамётаў, 4215 танкаў і штурмавых гармат, 4909 самалётаў. Разам з Германіяй да вайны з СССР рыхтаваліся яе саюзнікі: Фінляндыя, Славакія, Венгрыя, Румынія і Італія. 22 чэрвеня 1941 года на мяжы не было славацкіх і італьянскіх войскаў, якія прыбылі пазней. Войскі саюзнікаў налічвалі 37 дывізій, у якіх было 745 тыс. чалавек, 5502 гарматы і мінамёта, 306 танкаў і 886 самалётаў.У пяці заходніх савецкіх прыгранічных акругах дыслацыраваліся 174 дывізіі. Групоўка савецкіх войскаў на Захадзе спачатку налічала 3088 тыс. чалавек, 57041 гарматаў і мінамётаў, 13924 танкі і 8974 самалёты. Акрамя таго, авіяцыя Паўночнага, Балтыйскага, Чарнаморскага флатоў і Пінскай ваеннай флатыліі мела 1769 самалётаў. Трэба ўлічыць, што з мая 1941 года пачалася перадыслакацыя на захад 77 дывізій другога стратэгічнага эшалона з унутраных ваенных акруг і з Далёкага Ўсходу. Да 22 чэрвеня ў заходнія акругі прыбыла 16 дывізій, у якіх налічвалася 201691 чал., 2746 гармат і 1763 танка. Групоўка войскаў Чырвонай Арміі на заходніх межах была досыць магутнай.На заходнім кірунку супрацьстаялі групе армій “Цэнтр” і войскі Заходняй асобнай ваеннай акругі (Заходняга фронту). Для нямецкага камандавання гэты кірунак лічыўся галоўным у аперацыі “Барбароса”, таму група армій “Цэнтр” была найбольш моцнай на ўсім фронце. Тут было сканцэнтравана 40% усіх нямецкіх дывізій Усходняга фронту, у тым ліку 50% матарызаваных і 53 % танкавых. Суадносіны сіл у гэтым напрамку былі наступныя:Такім чынам, войскі Заходняй асобнай ваеннай акругі, якія былі ўкамплектаваны па штатах мірнага часу, саступалі саперніку толькі ў асабовым складзе, але пераўзыходзілі яго ў танках, самалётах і няшмат ўартылерыі.Германскае наступленне пачалося ў 3.15 раніцы 22 чэрвеня 1941 года ўдарамі авіяцыі. Асноўнай мэтай былі савецкія аэрадромы: усяго за першы дзень вайны авіяўдарам ворага, у якіх удзельнічала 1765 бамбардзіроўшчыкаў і 506 знішчальнікаў, падвергнуліся 66 аэрадромаў, дзе знаходзілася 70% авіяцыі прымежных акруг. Па нямецкіх дадзеных, першы ўдар прывёў да знішчэння 890 савецкіх самалётаў (668 на зямлі і 222 ў паветраных баях). Дзеянні савецкай авіяцыі былі разрозненымі, хаця і вельмі актыўнымі. Да вечара 22 чэрвеня страты савецкай авіяцыі дасягнулі 1811 самалётаў (1489 знішчана на зямлі і 322 збіта ў паветраных баях).Пасля пераходу мяжы ўдарныя групоўкі вермахта пачалі развіваць наступленне ў глыбіню савецкай тэрыторыі. На жаль, заспетыя знянацку, савецкія войскі не мелі магчымасці арганізавана ўступіць у бітву і не змаглі стварыць суцэльнага фронту абароны. Хоць некаторыя савецкія часткі змаглі часова спыніць прасоўванне ворага, агульнае становішча на фронце складалася на карысць вермахта, які захапіў стратэгічную ініцыятыву. Ужо да зыходу 22 чэрвеня германскія войскі прасунуліся ў Прыбалтыцы на 60-80 км, у Беларусі на 40-60 км, на Украіне на 10-20 км. Неарганізаванаму ўступленню савецкіх войскаў у бой спрыяла нечаканасць германскага ўварвання. Невыпадкова ў першыя гадзіны вайны Масква забараніла дзеянні ў адказ на наступленне ворага, і толькі пасля фармальнага аб'яўлення вайны Чырвоная Армія атрымала загад "дзейнічаць па-баявому", а ў 7.15 раніцы была выдадзена дырэктыва № 2, якая ставіла задачу выгнаць ворага з савецкай тэрыторыі. Як адзначала германскае камандаванне, толькі пасля 9 гадзін раніцы дзеянні савецкіх войскаў сталі насіць больш мэтанакіраваны характар.На цэнтральным напрамку абарону трымалі 10, 3 і 4 арміі. У першы ж дзень вайны 4-я танкавая група Гоппнера прабіла фронт 3-й арміі і ў прарыў уварваўся корпус Манштэйна, да вечара 22 чэрвеня тры дывізіі Чырвонай Арміі былі рассеяны, а пяць іншых панеслі страты да 70% асабовага складу. 14-й мехкорпус у раёне Пружаны – Кобрын быў амаль цалкам знішчаны. Тут загінула каля 14 тыс. савецкіх салдатаў. У ноч з 22 на 23 чэрвеня камандуючы Заходнім фронтам генерал Дз. Паўлаў спрабаваў арганізаваць контрнаступленне, але гэта прывяло да велізарных страт жывой сілы і тэхнікі. 23 і 24 чэрвеня былі знішчаны 6-й і 11-й мехкарпус. Камандаванне фронтам распачало спрабавала затрымаць наступ немцаў у раёне Полацк – Віцебск, але безпаспяхова.
