- •Памятка работы над памылкамі
- •1. Гук і літара ў (у нескладовае)
- •!Запомні!
- •У пішацца:
- •4. Правапіс шыпячых [ж],[ш],[ч],[дж] і свісцячых [з],[з’],[с],[с’],[дз],[дз’], [ц], [ц’] зычных
- •!Запомні!
- •5. Правапіс галосных о, э – а (аканне)
- •!Запомні!
- •6. Правапіс галосных е, ё – я (яканне)
- •!Запомні!
- •7. Правапіс зычных д і дз (дзеканне), т і ц (цеканне)
- •!Запомні!
- •8. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
- •!Запомні!
- •1. У пачатку слова:
- •2. У сярэдзіне слова:
- •3. У агульных назоўніках:
- •4. У пачатку ўласных імён:
- •9. Правапіс спалучэнняў зычных
- •!Запомні!
- •10. Правапіс падоўжаных і падвоеных зычных
- •!Запомні!
- •11. Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных
- •!Запомні!
- •12. Правапіс прыстаўных галосных
- •!Запомні!
- •13. Правапіс галосных у складаных словах
- •!Запомні!
- •14.Правапіс раздзяляльнага мяккага знака
- •!Запомні!
- •15. Правапіс змякчальнага мяккага знака
- •!Запомні!
- •4. Мяккі знак пішацца:
- •7. Мяккі знак не пішацца:
- •16. Правапіс апострафа
- •!Запомні!
- •2. Апостраф не пішацца:
- •17. Ужыванне вялікай і малой літары
- •!Запомні!
- •1. З вялікай літары пішуцца:
- •4. З вялікай літары пішуцца:
- •18. Правапіс і, ы, й пасля прыставак
- •!Запомні!
- •19. Правапіс прыставак
- •!Запомні!
- •3. Прыстаўка са- пішацца:
- •1. Не (ня) пішацца разам:
- •2. Не пішацца асобна:
- •3. Ні пішацца разам:
- •24. Перанос слова
- •!Запомні!
- •25. Пропуск, замена, перастаноўка літар
- •!Запомні!
- •Правілы складападзелу:
- •26. Правапіс суфіксаў дзеясловаў
- •!Запомні!
- •27. Правапіс суфіксаў назоўнікаў
- •!Запомні!
- •28. Правапіс нн і н у суфіксах прыметнікаў
- •!Запомні!
- •31. Правапіс суфіксаў –ск- і –цк- у прыметніках
- •!Запомні!
- •39. Правапіс канчаткаў рознаскланяльных назоўнікаў
- •!Запомні!
- •40. Правапіс склонавых канчаткаў прыметнікаў, деепрыметнікаў
- •!Запомні!
- •41. Правапіс асабовых канчаткаў дзеясловаў
- •!Запомні!
- •49. Коска паміж словамі, якія паўтараюцца
- •!Запомні!
- •50. Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі
- •!Запомні!
- •4. Не выдзяляюцца коскамі:
- •51. Знакі прыпынку ў сказах са звароткам
- •!Запомні!
- •52. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
- •!Запомні!
- •53. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай
- •!Запомні!
- •54. Знакі прыпынку ў складаных сказах
- •!Запомні!
7. Мяккі знак не пішацца:
а) пасля ж, дж, ч, ш, р, ц (не з т мяккага), д, т, б, в, м, п, ф: дождж, ноч, мыш, цар, купец, голуб, п’едэстал, сям’я;
б) у словах менш,зменшыць, пераменшыць;
в) пасля з, с, ц, дз перад мяккімі зычнымі, калі пры змене формы таго ж слова (або пры замене яго другім словам таго ж кораня) нельга паставіць гэтыя з, с, ц, дз перад цвёрдым зычным: песня – песні – песнямі, звер – зверам – звяроў, свет – свяціць – асвятленне, дзверы – дзвярэй, чацвер – чацвяргом;
г) пры падаўжэнні і падваенні зычных: насенне, ралля, галлё, калоссе, ззяць;
д) у прыметніках з суфіксам -ск-, утвораных ад назоўнікаў на –нь (калі гэта не назва месяца і не слова восень): конскі (конь), астраханскі (Астрахань), любанскі (Любань), цянь-шанскі (Цянь-Шань).
16. Правапіс апострафа
Выпішы правільна слова. Падкрэслі апостраф. Запішы два прыклады.
Рабі так:
Пішу правільна |
Тлумачу |
Прыклады |
пад’езд |
пасля прыстаўкі на зычны перад е |
ад’езд аб’езд |
!Запомні!
1. Апостраф пішацца пры асобным вымаўленні зычных з наступным галосным:
а) пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычную, перад е, ё, ю, я і націскным і: ад’езд, аб’ём, аб’ява, пад’ёмны, між’ярусны, аб’інець, ін’екцыя;
б) у сярэдзіне слова пасля б, в, м, п, ф, г, к, х, д, т, р перад літарамі е, ё, і, ю, я: б’ецца, вераб’і, інтэрв’ю, сям’я, куп’ё, п’юць, бар’ер, надвор’е, Грыгор’еў;
в) у складаных словах з першай часткай двух-, трох-, чатырох-, шмат- перад літарамі е, ё, ю, я: двух’ярусны, трох’ярусны, шмат’ядзерны, шмат’ёмісты.
2. Апостраф не пішацца:
а) пасля ў (у нескладовага) перад літарамі е, ё, і, ю, я: абаўецца, салаўі;
б) у складаных і складанаскарочаных словах: цэхячэйка, трэд-юніёны.
17. Ужыванне вялікай і малой літары
Выпішы правільна слова. Падкрэслі літару. Запішы два прыклады.
Рабі так:
Пішу правільна |
Тлумачу |
Прыклады |
атрымаў Нобелеўскую прэмію |
адносныя прыметнікі, утвораныя ад імён і прозвішчаў, псеўданімаў, калі такія прыметнікі ўваходзяць у склад састаўных уласных назваў |
Купалаўская прэмія |
!Запомні!
1. З вялікай літары пішуцца:
а) першае слова пасля клічніка, якім выдзяляецца зваротак, а таксама выклічнік у пачатку сказа: Зямля Беларусі! Табой мы сагрэты, ніколі не сходзіш ты з нашых вачэй (П.Броўка).
2. Па традыцыі з вялікай літары пачынаецца кожны новы радок (першае слова) у вершаваных тэкстах:
Дагарэў за брамай небакрай,
Месяц паміж воблачкаў плыве… (У.Караткевіч).
3. З вялікай літары пішацца першае слова пасля двукроп’я:
а) у пачатку простай мовы: Ён падумаў: «Ніхто цябе не бачыць, ніхто не ведае, якая ты слаўная і мілая, – і дадаў: – Дурні яны!» (Я.Колас);
б) у пачатку цытаты, якая з’яўляецца самастойным сказам: П.Глебка з поўнай падставай пісаў: «Лірычную плынь унёс у нашу празаічную мову М.Лынькоў» (ЛіМ);
Калі цытата ўключаецца ў просты ці складаны сказ у якасці яго граматычнай часткі, тады яна пачынаецца з малой літары: Якуб Колас справядліва ўказваў, што «родная мова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет» (ЛіМ)
